Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Што ж я раблю?
Раман укленчыў. Дастаў рукі з мулу... Зноў упаў у балота і ляжаў нерухома. Яго агарнуў холад. Ён адчуў, што хістаецца, віруе разам з зямным шарам.
«Але ж там Тонька чакае!»
Забава ўсхапіўся на ногі. Устаў і... убачыў перад сабой святло. Дзесьці далёка-далёка заспяваў певень.
Ён пайшоў да гэтага святла. Ён спатыкаўся... хістаўся ўправа і ўлева, але безупынна ішоў уперад. Выняў з кішэні ліхтарык і пасвяціў. Скарыстаная батарэя працавала рэшткай энергіі. Ліхтар кідаў на зямлю мізэрны жоўты кружок святла, які міргаў управа і ўлева... а святло, да якога ён імкнуўся, то аддалялася, то набліжалася.
Апынуўся ля акна, за якім гарэла лямпа. Ледзь знайшоў дзверы. 3 намаганнем адчыніў іх, піхнуў уперад і зрабіў некалькі крокаў у насычаную цяплом хату.
Ля стала стаяў мужык. Ён быў у адной бялізне, бо толькі што ўстаўз ложка. Пачуўшы скрып дзвярэй, ён азірнуўся
і замёр ад страху. Убачыў перад сабой чалавека з пісталетам у руках, у чорнай скураной куртцы, з голымі, запэцканымі ў брудзе нагамі і страшным тварам, на якім дзіка гарэлі вочы.
— Якая... вёска?.. — спытаў хрыпатым, перарывістым голасам прышэлец.
— Мілевічы... — ціха, амаль шэптам, сказаў мужык.
— Мілевічы... — паўтарыў прышэлец, праз хвіліну развярнуўся і выйшаў з хаты.
Ледзьве Забава ступіў некалькі крокаў у напрамку ракі (намерваўся ісці ў вартоўню), як вакол яго бліснулі ліхтары і пачуліся галасы:
Рукі ўгору!
— Стаяць!
Яго акружылі польскія салдаты.
— Я шукаў пляцоўку, — з цяжкасцю сказаў Раман.
— А!.. Гэтаадзінзтых... Вярнуўся! — выкрыкнуўузводны. — А дзе калега?
— Там... — Раман выцягнуў руку ў бок ракі. — Хадзіце хутчэй... Дайце папяросу...
Яму дал і запаленую папяросу і правялі да ракі. Узводны ішоў побач з ім і штосьці гаварыў, але Забава з цяжкасцю разумеў яго.
— Мы бачылі, як нехта ішоў з ліхтаром... Сачылі, куды ён пойдзе. Думалі, перамытнік... А гэта пан...
Дайшлі да берага ракі. Случ шумела ў змроку ночы.
Салдаты ўчацвярых прынеслі вялікую лодку. Спусцілі яе на ваду.
Раман размясціўся ў лодцы.
— Няхай хто-небудзь вяслуе, — сказаў ён. — Я пакажу кірунак.
— Нам нельга плыць да таго берага, — сказаў узводны.
— Але я не маю сілы!.. He даплыву.
— He можам! Нельга!
— Адпіхвайце! — сказаў Забава, беручы дадзеную яму дошку, якую ён вымушаны быў выкарыстоўваць замест
вясла.
Лодка аддалілася ад берага, адразу пагружаючыся ў цемру. У нейкі момант Раман адчуў, што сядзіць у вадзе. Яе прыбывала ўсё больш... Неўзабаве лодка цалкам пагрузілася ў раку, і Забава паплыў да берага. Салдаты дапамаглі яму выйсці з вады. Забава, хістаючыся на нагах, падышоў да ўзводнага. Узняў пісталет.
— Ведаеш, што ты робіш?.. Ведаеш? Ведаеш?..
— Адзін момант, пане. Мы не ведалі. Лодка рассохлася. Зараз прынясём човен.
Хутка прынеслі човен. Штосьці гаварылі Раману, але ён не вельмі іх разумеў. Мозг быў заняты адной думкай: «Толькі б не знайшлі яго там бальшавікі!» Ен усё чакаў стрэлаў на тым беразе. Але ўсё бы ло ціха, а раку і су працьлеглы бераг накрыла панурае маўчанне, якое перарывалася толькі манатонным плёскатам вады.
Салдаты павольна спусцілі човен на ваду і дапамаглі Раману ўвайсці ў яго. Адпіхнулі човен.
Забава паволі пераплываў раку, стараючыся не згубіць кірунку. Час ад часу ён азіраўся. Човен цёрся аб водмель. У цячэнні ракі былі віры, і Забава з вялікай радасцю плыў у патрэбным напрамку.
Дабраўся да берага. Паволі паплыў па цячэнні ўніз па рацэ. Ведаў, што знаходзіцца намнога вышэй ад месца, дзе пакінуў Антона.
«Маю толькі адзін патрон, — думаў Забава, гледзячы на запэцканы ў брудзе парабелум, які прапаласкаў у вадзе і які мог не выстраліць другі раз. — Чаму Тонька не адгукаецца? Павінен мяне пачуць!.. А можа, ён заснуў?!»
Некалькі разоў Забава паціху клікаў: «Тонька! Тонька!» Ніхто не адказваў.
Ён хацеў выйсці на бераг, але баяўся, каб цячэнне ракі не знесла човен. Тады б ён не змог выратаваць калегу.
У адным месцы заўважыў на беразе нейкую чорную невыразную постаць. Узняў парабелум.
Пачуў хрыплы шэпт:
— Ро... мак?
— Я... я, — радасна адазваўся Забава.
Дапамог Антону ўвайсці ў човен і адпіхнуўся ад берага. Ведаў, што рачное цячэнне дапаможа ім без вялікіх намаганняў пераплыць раку на другі бераг.
— Я чуў цябе... — шаптаў Антон. — Але не мог адазвацца... Яны былі блізка... Стаялі доўга... доўга... Усё прыслухоўваліся, потым пайшлі.
У гэтую хвіліну з берага досыць блізка ад іх пачуўся гучны перапалоханы голас:
— Хто там? Хто? Бо страляю!
I тут прагрымеў стрэл і гучным рэхам адазваўся ў лесе. Бліснулі электрычныя ліхтарыкі. Яны вырвалі з цемры бліскучыя, як мокры асфальт, пасмы вады. Адначасова на другім беразе Случы таксама прагрымелі выстралы. Гэта польскія салдаты хацелі такім чынам прыйсці з дапамогай сваім разведчыкам, ствараючы суматоху на паграніччы. Але святло ліхтароў не выкрыла чаўна, які наўскасяк плыў уніз па рацэ. Калегі не адазваліся на стрэлы.
Антон ляжаў на дне чаўна і штосьці невыразна мармытаў. Забава ціха сядзеў ззаду. Ён стараўся дошкай надаць чаўну кірунак да супрацьлеглага берага...
На бальшавіцкім баку працягвалі грымець стрэлы. Стралялі ўсляпую ў ваду. Блішчэлі агні з дулаў карабінаў, чуліся воклічы. На польскім баку салдаты зарыентаваліся, куды можа плыць човен, таму, ствараючы шум і страляючы, нібы некага ловячы, ішлі не ўніз па рацэ, а ўверх.
Човен, калышучыся на хвалях і тручыся час ад часу дном аб водмель, даплыў, нарэшце, да берага. Тут жа з цемры паказаліся салдаты. Некалькі рук дапамаглі Раману выйсці на бераг.
Случ шумела ля падмытых берагоў.
— Там калега, там... у чаўне... — прамовіў Раман.
— Добра, добра. Забяром яго.
А рака хуталася ад холаду ранку ў сівы шалік імглы...
ГЛАВА 10
Рапарт агента разведкі
Брэст на Бугу	18 красавіка 1923 г.
Да пана кіраўніка Аддзела Экспазітуры № 6
II Аддзела Генеральнага штаба
Агент 13-Б*
Дня 5 красавіка 1923 года пасля паступлення на разведвальную службу я атрымаў наступнае спробавае заданне:
1.	Перайсці граніцу на адрэзку 29 Мытнага Батальёна да 10 красавіка гэтага года.
2.	Дайсці ў Бабруйск праз Мінск.
3.	У Бабруйску выведаць стан умацаванняў і казарм.
4.	Даведацца, якія вайсковыя фарміраванні знаходзяцца ў Бабруйску, нумары палкоў, прозвішчы афіцэраў.
5.	Настрой салдат. Падрыхтоўка. Узбраенне. Забеспячэнне (па магчымасці праз дадзеныя сабраных дакументаў).
6.	Вярнуцца на любым адрэзку да 15 красавіка гэтага года.
На выкананне спробавага задання далі мне тэрмін 10 дзён і наступныя матэрыяльныя сродкі:
9	красавіка гэтага года a 22 гадзіне я перайшоў граніцу на адрэзку 29 Мытнага Батальёна, паміж пагранічнымі слупамі 607 608 насупраць вёскі Лукашы. Выбраўся на насып разбуранай чыгункі і, прасоўваючыся ўздоўж яго, накіраваўся на ўсход. У Мінск я прыйшоў 10 красавіка гэтага года. У Бабруйск прыехаў 11 красавіка гэтага года.
Адразу ж пайшоў у штаб 8 пяхотнай дывізіі. Увайсці ўсярэдзіну я не мог, таму што трэба было ўзяць пропуск у камендатуры, а я не меў ніякіх дакументаў. Таму пайшоў у крэпасць.
Крэпасць у занядбалым стане. Казармы ўсё болып руйнуюцца. Некаторыя гмахі, якія ў лепшым стане, заняты вайскоўцамі. Некаторыя без дзвярэй і вокнаў.
* Рапарт агента 13-Б не з'яўляецца рапартам Рамана Забавы.
У Бабруйску размешчана 8 дывізія. Належыць яна да 5 корпуса (Магілёў). У склад 8 дывізіі ўваходзяць 3 пяхотны полк і кавалерыйскі полк. Нумары палкоў: 21,22, 23. Дваццаць трэці полк цяпер размешчаны ў Рагачове. Штаб і камендатура 8 пяхотнай дывізіі знаходзяцца не ў крэпасці, але ў цэнтры горада, паблізу тэатра.
3	асабістых размоў з салдатамі, з падслуханых размоў і з уласных назіранняў я зрабіў вывады, якія датычацца пяці пунктаў задання:
1.	Настрой у салдат песімістычны. Вайсковую службу лічаць безумоўным злом. Да ўраду і камандзіраў не маюць ані прыхільнасці, ані даверу. Наадварот, адчуваюцца неахвота і крытыка. Палітычныя справы салдатам ужо надакучылі. Палітрукоў зненавідзел і і высмейваюць (здзекуюцца). Салдат характарызуе абыякавасць да ўсяго. Я не заўважыў жартаў і анекдотаў, якія так уласцівы маладым салдатам. Яны панурыя, злосныя, рэзкія. Мяркую, што гэта вынікае не столькі з неахвоты да вайсковай службы, колькі з агульнай прыгнечанасці грамадзян Саветаў і з трывогі за цяжкі лёс пакінутых сем’яў.
2.	Што датычыцца вывучкі салдат, то лічу, што яе зусім занядбалі. Інструктары ігнаруюць службу, а салдаты ахвотна надакучваюць ім. Вайсковай дысцыпліны (у добрым значэнні гэтага слова) няма. He бачна салдацкай дзейнасці, спрыту, зухаватай выпраўкі.
Нават малодшыя афіцэры выглядаюць як цывільныя, якіх хвілінай раней апранулі ў вайсковыя мундзіры. Ходзяць расчухраныя, вялыя, заспаныя.
3.	Салдаты ўзброены старымі расійскімі карабінамі. Бачна, што пра зброю яны не дбаюць. Я бачыў многа іржавых карабінаў. Рамяні пераважна з тканіны. Даследаваць стан запасу «МоЬй» я не меў магчымасці, бо бракавала часу.
4.	Салдаты не скардзяцца на ежу. Нават задаволены. Калі браць пад увагу голад у вёсках і гарадах, то гэта можна зразумець. Салдаты атрымліваюць штомесяц 7 рублёў жалавання, афіцэры на 60 рублёў больш. Форма салдат
неаднолькавая нават y падраздзяленнях аднаго роду. Некаторыя маюць прыстойныя мундзіры і боты, другія ходзяць у зношаных.
На другі дзень знаходжання ў Бабруйску мне ўдалося пазнаёміцца з адным маладым афіцэрам, які працаваў у штабе 8 пяхотнага палка. Калі я даведаўся, што ён родам з Растова-на-Доне, прыкінуўся земляком і паглыбіў знаёмства. Запрасіў яга на самагонку, а потым, калі ён падпіў, сказаў яму, што з’яўляюся дэлегатам арганізацыі «Народная воля», якая хоча змяніць дзяржаўны лад і даць сапраўдную свабоду. Ён цалкам паверыў мне і нават прасіў уцягнуць яго ў гэтую арганізацыю. Я зрабіў наступнае: даў яму крыху грошай і загадаў зрабіць падрабязны спіс афіцэраў 8 пяхотнага палка, бо арганізацыя хоча знайсці сярод іх прыхільнікаў. Ён сказаў, што ахвотна гэта зробіць. Я сказаў, каб ён адзначыў крыжыкамі прозвішчы афіцэраў, якія незадаволены ўрадам. Назаўтра Н. прынёс мне два загады штаба 8 пяхотнага палка, шэсць загадаў камандзіра 21 пяхотнага палка і поўны спіс афіцэраў. Я быў здзіўлены, што ён адзначыў крыжыкамі больш за 80 працэнтаў афіцэраў. Але Н. пераконваў мяне, што гэтыя сапраўды незадаволеныя. Назаўтра я развітаўся з Н., абяцаючы яму, што хутка спаткаемся. Н. уручыў мне ліст да земляка ў Мінску, які служыць у Ю пяхотным палку 4 смаленскай дывізіі. Прасіў, каб яго ўцягнуў у «Народную волю». Паколькі маё заданне не датычылася гарнізона горада Мінска, то гэты ліст я не выкарыстаў. Зрэшты, бракавала мне грошай на далейшае ўцягванне членаўу «Народную волю». Ад Н. я атрымаў два чыстыя пасведчанні, выдадзеныя са штаба 8 палка. Адно я выкарыстаў.