Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
У зваротнай дарозе на вакзале ў Беразіне я даведаўся, што там знаходзіцца камполк Грыбаў. Я заўважыў, што ён размаўляе з нейкім старэйшым рангам — «краскомом»*. Я наблізіўся да іх і, робячы выгляд, што чытаю «Крас-
* Краском (абрэвіятура) — «красный команднр» (асоба, якая належыць да каманднага складу Чырвонай Арміі).
ную Звезду», падслухаў частку іх размовы. Я лічу яе вельмі важнай і перадаю так, як яна захавалася ў маёй памяці:
Грыбаў: Рэарганізацыя Чырвонай Арміі ў цяперашні час немагчымая.
Краском: Ведаю пра гэта. Праект распрацаваны і толькі трымаецца ў тайне.
Г.: Чыя гэта ідэя? Мусіць, глаўверха?
К.: Так. Каменева.
Г.: Найгоршае, калі такія тэарэтыкі ад Маркса і Кауцкагаўлазяцьувайсковыясправы. Спачаткутрэбаўзмацніць армію, паставіць яе на ногі, добра абсталяваць, а не ствараць хаос. Аднак я ў гэта не веру. Гэта чарговая бомба.
К.: Нічога падобнага. Гэта пацверджана. Зрэшты, скажу табе па сакрэце, што ведаю пра гэта ад Аляксея Міхайлавіча Якуца.
Г.: Ага! Гэта сакратар чыгуначнай канцылярыі Лёвы.
К.: Так. Але гэта тайна.
Г.: А што за тайна, калі ўжо і мы ведаем?
К.: Мы, а апрача нас, ніхто з 5 корпуса.
Г.: Калі гэта можа рэалізавацца?
К.: Мяркую, што не хутчэй, як у пачатку наступнага года.
Далей я ўжо не мог падслухоўваць, бо асцерагаўся, што звярну на сябе іх увагу.
Чатырнаццатага красавіка я вярну ўся ў Мінск і вечарам вырушыў з горада да граніцы. Я перайшоў яе ля Кучкуноў 16 красавіка, бо не ведаў мясцовасці і блукаў. На паграніччы я быў абстраляны, але мне ўдалося ўцячы.
Прашу, каб у наступную разведку мне выдалі аўтаматычны пісталет. Я пераканаўся, што без зброі пераходзіць граніцу і прыгранічную паласу вельмі небяспечна.
Агент Н. стварае добрае ўражанне. Ён рашучы. Я думаю, што пры яго дапамозе змагу аб’яднаць іншых агентаў («краскомов») у штабе 8 пал ка, а кал і гэта будзе патрэбна, то і ў 4 палку. Магчыма, што ён мне дасць адпаведнага агента, які мае доступ да мабілізацыйных планаў, чарцяжоў дыслакацыі,
a таксама да актаў, якія датычаць узбраення, настрояў салдат, вывучкі і адміністрацыі.
Я ўпэўнены, што, маючы вялікія грошы, змагу ў хуткім часе разведваць больш глыбока. Пераканаўся, што пры цяперашніх адносінах у Савецкай Арміі ёсць у ёй многа незадаволеных урадам, неахвотных і пакрыўджаных, што стварае прыдатны матэрыял для працы, каб шкодзіць Саветам.
Пры гэтым дадаю:
1.	Размову «краскомов» 8 палка.
2.	Два загады камандзіра 8 палка Разена.
3.	Шэсць загадаў камандзіра 21 пяхотнага палка Грыбава.
4.	Два чыстыя пасведчанні, выдадзеныя са штаба 8 палка. Адзін з іх выкарыстаны мной.
Агент 13-Б
Дзённік шпіёна
Брэст на Бугу, 20 красавіка 1923 г.
Тосік пачынае мяне нерваваць. Яго абыякавасць у адносінах да найважнейшых пытанняў здзіўляе мяне. Другі дзень я змяняю колер броваў, валасоў перакісам вадароду, а ён хоць бы слоўца спытаў, навошта я гэта раблю.
Ён таксама раздражняецца час ад часу. Але па-свойму — з каменным тварам. Ведаю, што яму хочацца выпіць. Пару разоў пытаў у мяне пра сняданак. Але я сказаў, што яшчэ вельмірана. У гэтымомантён, «палітычна» паціраючырукі,сказаў:
—	Халера, які холад!
—	Ну дык пазвані.
Тосік ажывіўся: думаў, што загадаў насільшчыку купіць гарэлкі і закускі. Але замест насільшчыка ўвайшла пакаёўка.
— Пан званіў?
— He, гэта калега званіў.
— Але ж ты казаў!
— Слушна. Папрашу пані добра прапаліць печ, бо калега мой замёрз.
Здзіўленая пакаёўка паглядзела на нас і сказала: «Добра». На двары ў той дзень была гарачыня, а ў нумары было так горача, што цяжка было дыхаць.
Я пачаў прымяраць акуляры. Натуральна, «ліпа», а не акуляры, бо зрок у мяне, як у ястраба. Але выглядаюць яны імпазантна: тоўстыя шкельцы, салідная аправа, нікеляваная. Яны зусім змянілі выгляд майго твару. Гляджуся ў люстэрка і сам сябе не пазнаю. Я вельмі ўсцешыўся і пачаў рабіць розныя міны. Знарок гэта працягваю, каб Тосік зрэагаваў. Ён доўга глядзеў з іронія. Потым адазваўся:
— Любіш як сабака палку. Дай супакой з гэтым люстэркам!
— Табе не падабаецца?
Тосік з захапленнем пляснуў у далоні і ціхенька запішчэў:
— Ах, прыгожа! Ах, цудоўна! Што за сімпатычны бландзін! Іўакулярах! Напэўна, кіраўнік кааператыву! Хлебная фірма! Цёплая! Да такога варта падваліць! Угу!
Нарэшце ідзём снедаць. Акуляраў я не надзяваў. Валасы хаваю пад шапку. Гэта дэкарацыя для любімых таварышаў.
У закусачнай я распавядаю калегу пра вынікі ўчарашняй канферэнцыі з намеснікам майго шэфа. Ён мне падтаквае, падміргвае, хуценька есць, а яшчэ хутчэй апаражняе кілішкі. Ведаю, што ён амаль не слухае мяне, але расказваю. Бо каму ж гэта раскажу, як не найлепшаму прыяцелю і супрацоўніку? А справа важная, якая цалкам змяняе сістэму маёй далейшай працы. Я вырашыўлегалізаваццаў Саветах ідалей працаваць у якасці рэзідэнта на тэрыторыі савецкага штаба Заходняга фронту. А Тосік будзе ўтрымліваць сувязь паміж мной і Аддзелам. Другому сувязному я не верыў бы.
Выпадак для легалізацыі здарыўся мне цудоўны. Пры пасрэдніцтве аднаго агента я атрымаў дазвол на здачу
экзамена (я экстэрніст) пры Мінскім паштова-тэлеграфным упраўленні. Усе фармальнасці выкананы. Калі здам экзамен, то атрымаю сапраўдны дыплом «надсмотріцнка» тэлеграфу з акладам 12 катэгорыі. Вось гэта будзе цудоўна! Паёк — па першай катэгорыі. Пасада. Ну, і штомесяц фура «лімонаў». Можна будзе ўжываць без абмежавання слодычы савецкага раю і адпаведна ім за гэта аддзячыць. Так што раты паадкрываюць, калі справа, нарэшце, сыпане. Ужо я змагу!
Я купіў некалькі патрэбных кніжак і ўсё з іх падкоўваюся. Час ад часу даю падручнік Антону і загадваю яму экзаменаваць мяне. Я вымушаны спяшацца, бо экзамены прызначаны на 29 красавіка. У гатэлі маю ключ ад апарату Морзэ і ўсё пасылаю і атрымліваю выдуманыя тэлеграмы. Змест іх заўсёды актуальны і пераважна накіраваны вастрыём у Антона. Напрыклад:
«Кіраўніцтву шпіталя ў Творках
Прашу тэрмінова выслаць карэту «хуткай дапамогі» і чатырох моцных памочнікаў да гатэля «Брыстоль» нумар 9, таму што Антон Кралевіч звар'яцеў.
Уладальнік гатэля Кравецкі».
Зместу гэтай дэпешы Тосік, які да гэтага часу маўчаў, не мог перанесці. Ён сеў на ложку і таксама пачаў «тэлеграфаваць», стукаючы пальцамі ў начны столік.
«У заалагічны сад у Берліне
Паведамляю адміністрацыі заалагічнага саду, што маю ў продажы рэдкі від жывёлы: есць, п’е і апранаецца як чалавек, нават трохі размаўляе, хаця і вярзе абы-што. Зваць гэтага звера Раман Забава, што ў перакладзе на нямецкую мову азначае “дзікая свіння”».
Тады я кажу калегу:
— Мяне гэта зусім не датычыцца, бо паміж чалавекам і свіннёй агульным з'яўляецца тое, што абое робяць свінствы, а розніца ў тым, што свіння ніколі не зможа зрабіць такога вялікага свінства, як чалавек.
Антон задумваецца над гэтым. А я, каб яшчэ больш яго раздражніць, кажу так:
— Ведаеш, Тосік, калі свіння думае, то так думае; калі чалавек думае, то думае, як свіння.
Антон у гэты час кідаецца на ложак, кажучы:
— Зусім звар'яцеў!
А я зноў пасылаю выдуманыя дэпешы камічнага або трагічнага, або цалкам абсурднага зместу. Але Антона гэта ўжо не кранае.
Брэст на Бугу, 25 красавіка 1923 г.
Маё рашэнне пасяліцца ў Саветах у экспазітуры прынялі не вельмі ахвотна. Лічылі гэта вельмі небяспечным, бо я даўно ўжо дэканспіраваны і мяне шукае савецкая разведка. Але я запэўніў, што змяніў знешнасць і ў выпадку небяспекі перабяруся ў Польшчу. Нарэшце, яны згадзіліся. Кралевіча прызначылі сувязным. Калі я атрымаў заданне, шэф сказаў мне, што ведае з адной крыніцы, што ў Саветах рыхтуецца рэарганізацыя Чырвонай Арміі, што ёсць падрабязны праект рэарганізацыі і трэба абавязкова ўдакладніць гэтую навіну. Я сказаў, што абсалютна нічога пра гэта не чуў і лічу гэта немагчымым. Але мне загадалі звярнуць на гэта асаблівую ўвагу.
Я скончыў усю падрыхтоўку і заўтра вырушу ў дарогу. Мая рана на лапатцы перастала гнаіцца і добра гоіцца. Тосік штодзень мяняе павязку, прыклейваючы яе да цела пластырам.
Лізкі я не бачыў ад 11 студзеня — ад часу авантуры з Азімавым. Я вельмі сумую па ёй. I менавіта гэта з’яўляецца прычынай майго жадання легалізавацца ў Саветах. Натуральна, яе сям’я будзе скоса на гэта глядзець, але я мяркую, што час сцёр першыя прыкрыя ўражанні. Зрэшты, мяне гэта зусім не турбуе. А Лізка заўсёды вельмі ласкава да мяне ставілася. Цяпер не магу дачакацца хвіліны, калі сапраўды ўбачу яе, бо часта бачу яе ў снах. Напэўна, яна таксама думае пра мяне.
Учора Тосік, калі я перастаў паяць тэлефон, сказаў мне: — Ведаеш, Ромак, хачу пазнаёміць цябе з адным хлопцам. Кажу табе: золата!
— Пэўна, такі самы мачыморда, як і ты!
— Ну, таксама п’е. He скажу, што не. Але хлопец як... — ён не знайшоў слова для параўнання, таму толькі махнуў рукой і скончыў. — Зрэшты, сам убачыш.
— Агент? — спытаў я.
— Так.
— Як прозвішча?
— Клядзінскі.
— А, Клядзінскі! Гэта нешта іншае! Хадзем да яго. Я не ведаў, што ён жыве ў Брэсце.
— Mae тут уласны домік. Мог бы і так жыць, але працуе «для спорту».
Пра Клядзінскага я многа чуў. Ён працаваў дзёрзка. Вельмі вартых матэрыялаў не здабываў, бо не меў добрых агентаў, але інфармацыю даваў адмысловую і адзначаўся звышчалавечай адвагай. Бальшавікоў не ненавідзеў, а пагарджаўімі. Інакш, як гадамі, іхне называў. Праяго мне расказваў Грушэўскі, які, як я заўважыў, вельмі яго любіў і шанаваў. Грушэўскі казаў мне, што калі б у час вайны з бальшавікамі меў сто такіх агентаў, як Клядзінскі, то для нас не існавала б ніякіх сакрэтаў.
Дамок Клядзінскага быў на ўскраіне Брэста. Мы ўвайшлі на двор, а потым без стуку ў сенцы вялікай нізкай хаты. Пасяродку стаяў мужчына гадоў каля сарака. Ён быў толькі ў нагавіцах і кашулі.
— А, Антаніна Маркаўна! — сказаў ён уваходзячаму Кралевічу. — Сып далей! А гэта хто? — дадаў ён, рухам галавы паказваючы на мяне.
— Уласна Ромак.
Клядзінскі жвава і лёгка падышоў да мяне. Паклаў мне руку на плячо і сказаў:
— Дык ты такі! Ты шчаслівец! Але глядзі, цапнуць цябе гады! Шкада было б!
Я шчыра засмяяўся, бачачы ягоны клопат пра мяне, і адказаў:
— Будзь упэўнены: жывога не цапнуць.
3 далейшай размовы я заўважыў, што Клядзінскі ведае пра мяне многа падрабязнасцяў, пра якія ніхто не ведаў, апрача Тонькі. Гэта сябар, які шчыра мяне любіў, хаця я часта яму дакучаў, так мяне разрэкламаваў.