Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Сядайце, хлопцы, — сказаў Клядзінскі, шырокім жэстам паказваючы на крэслы.
Я з цікавасцю прыглядаўся да Клядзінскага. Ён быў поўны. Шыя была кароткая. Рост болып за сярэдні. Валасы і вочысветлыя. Потымя даведаўся, штоёнвыступаўу цырках Сібіры як барэц.
У яго былі дзіўныя вусны, маленькія, ружовыя, прыгожай формы, амаль жаночыя, і па іх часта блукала лагодная ўсмешка. Гэта было дзіўна таму, што ягоны твар меў выраз магутнай энергіі, а погляд быў востры, патрабавальны, халодны.
Я чуў, што Клядзінскі перажыў у Саветах асабістую трагедыю, што знішчылі ягоную сям’ю і толькі ён з сястрой змог перабрацца ў Польшчу. Мяне гэта зацікавіла, але я не хацеў адразу яго распытваць.
Мы выйшлі ў горад на абед. Клядзінскі зачыніў дзверы на замок, а ключ схаваў у шчыліне побач з фрамугай.
— Бася пайшла ў горад і яшчэ не вярнулася.
Бася — гэта была яго сястра, якую ён вельмі любіў. Потым Тосік мне сказаў, каб я хваліў дзяўчыну, бо гэтым самым зраблю вялікую прыемнасць Боліку.
Падчас абеду вырашылі, што пойдзем у разведку разам. He марнуючы часу, Клядзінскі пайшоў у Аддзел узяць заданне. Мы дамовіліся, што спаткаемся ў яго вечарам і паразмаўляем пра далейшы нлан работы.
Брэст на Бугу, 26 красавіка 1923 г.
Учора вечарам я правёў Антона на вакзал. Ён паехаў у Вільню да сям'і. Мы дамовіліся, што пасля ўладкавання ўсіх спраў у Вільні ён асядзе ў Ракаве і будзе штотыдзень, у панядзелак, прыходзіць у Мінск. Панядзелкі мы выбралі таму, што па гэтых днях у Мінску кірмашы і з навакольных
вёсак едуць y горад сяляне. У гэты час можна лягчэй і бяспечней праслізнуць бакавымі дарогамі ў Мінск. Мы дамовіліся, што я буду чакаць яго кожную ноч з панядзелка па аўторак, ад 10 гадзіны да 2 уначы на вайсковых могілках.
Калі мы развітваліся, у Антона на вачах блішчэлі слёзы. Ён адвярнуў галаву, а калі цягнік крануўся, моцна паціснуў мне руку і сказаў:
— Глядзі там... Ты такі нервовы... Трэба ўсё спакойна, павольненька... Дбай пра сябе...
Цягнік адышоў. Я адчуў пустэчу ў душы. Столькі часу працавалі мы разам, столькі перажылі небяспек, так давяралі адзін аднаму! Усё гэта болыв злучае людзей, чым нават самае блізкае сваяцтва.
Клядзінскага я застаў дома. Ён быў ужо п’яны. Вочы незвычайна блішчэлі, на звычайна бледным твары з’явіўся румянец, алс рухі былі ўпэўненыя.
— Дык заўтра ў дарогу? — спытаў ён мяне.
— Калі ты ўсё залатвіў, то заўтра.
— Парадак. Маю заданне і грошы. Тэрмін пераходу граніцы да 30.
— У мяне да 29.
Тое, што разам ідзём за граніцу, мы ўтрымлівалі ў тайне. У Аддзеле ведалі, што старшыя агенты часта ходзяць разам за граніцу, але не звярталі на гэта ўвагі. Затое перасцерагалі, каб малодшыя, не вельмі ўпэўненыя, не знюхаліся, бо потым — у выпадку здрады або «ўсыпання» — можна было страціць некалькі агентаў разам.
Клядзінскі паклікаў: «Бася!»
У пакой увайшла дзяўчына гадоў шаснаццаці. Яна была вельмі падобная да брата, але толькі трошкі вузейшая ў плячах і выраз твару быў не такі востры.
— Прывітайся, Бася, з Раманам і прынясі нам чагосьці перакусіць.
Дзяўчына падала мне маленькую, але моцную і цвёрдую далонь, потым выйшлаз пакоя.
— Ведаеш, — сказаў Клядзінскі, кіўнуўшы ўбок кухні, — для яе працую ў «Двойцы»... He, — паправіў сябе, — працую
для сябе, бо люблю гэтую працу, але грошы збіраю для яе. Хачу за кошт гадаў даць ёй пасаг. Бо самому няма сэнсу жыць. 3 мяне ўжо нічога не будзе. Калі ў чалавека душа прасякнута горыччу, то цяжка жыць. Цяжка. Хай халера возьме!
Ён задумаўся. Праз хвіліну твар яго палагаднеў, а вочы заблішчэлі.
— Ты ведаеш, я як гадам тлушчу за скуру залью або неяк нашкоджу, то пару дзён мне лягчэй, а потым тое самае. Мінулым разам я чакаў у Смаленску на пероне. Прыйшоў цягнік на Мінск. I тут падыходзіць да мяне нейкі «краском». Пытаецца, ці не да Масквы гэты цягнік. «А як жа, — кажу, — да Масквы». «Краском» шаруе ў вагон. Потым гэтак жа я ўпакаваў у цягнік канвой з арыштантамі і камсамольскую экскурсію. Хай едуць, гады, дачортавай мацеры! Мусіць, потым яны клялі мяне! А мне як бы хто душу алеем намазаў.
Бася прынесла закускі. Болік пагладзіў яе па твары і сказаў:
— Калі гады мяне ўпарадкуюць, то ёй лёс забяспечаны. Mae дамок, крыху зямлі і грошы ёсць. Цяпер яна трэці год вывучае французскую мову. Умее нажом кідацца. Добра ведае джыў-джыцу і бокс. Можа, хочаш паспрабаваць? Так?
— He. Дзякуй.
— He, то не... Дастукаўся на гадах. А як са мной будзе галемус*...
— Супакойся... Сто гадоў будзеш жыць!
— He хачу і дваццаці. Мне ўжо абрыдла. Зрэшты, я сабе не дазволю сваёй смерцю памерці. Занадта шануюся. Хачу памерці, але так, ведаеш, з трэскам. Весела. Але не ў бэтах гніць. Дык вып’ем: усё адно заб’юць!.. Ты ведаў Рошчына?.. Атрымаў ад нейкай лярвы трыперу. Загадалі яму лячыцца. Катэгарычнаадмовіўся: «Наякогачорта! Усёроўнанесёння, дык заўтра або праз месяц чырвоныя мяне ўпарадкуюць. Шкада часу і атласу». Пачаў вар’явацца, сам ім на ногі лез, і нічога яго не брала. Нарэшце, гэта раззлавала яго. ІІачаў лячэнне. Ведаеш: не піў, дыетка, дзяўчынак ані-ні. Нарэшце, вылечыўся. Пайшоў на работу і ў першы ж раз бальшавікі
* Галемус (жарг.) — канец.
яго паблізу Капыля рубанулі. Tpaix забраўз сабой у «лялю», але і яго ўкатрупілі*. Вось так, браце! Ну, п’ем!
— Ці не замнога будзе?
— Пі! Калі замнога, то вырыгаеш!
Чым больш Клядзінскі піў, тым больш сумным рабіўся. Пасадзіў сястру на калені, пагладзіў яе па галаве і сказаў:
— Памятай, Бася, людзі горшыя за ваўкоў. I штука ў іх, і этыка, і эстэтыка, і розныя філасофіі, а яны паскудныя. Такія подлыя, што аж смярдзіць наўкол. Усюды край, усё выхваленне, ва ўсім выгада. Ніводнай свалаце, Бася, не вер! Памятай пра гэта!.. Пакуль я жыву, ніхто цябе не пакрыўдзіць. А хто пакрыўдзіць, няхай адразу труну гатуе. Але як здохну, то не забывай, што была маёй сястрой. Але лепш скакаць, чым даць сагнуцца!
Ужо зусім п’яны, загадаў сястры прынесці рукавіцы і, каб прадэманстраваць мне яе дзейнасць, пачаў баксіраваць з Басяй. Гэта выглядала несамавіта. Сястра не жартавала. Брат таксама. Твары ў іх былі зацятыя, засяроджаныя. У вачах халодны бляск. Брат, спатыкаючыся, атакаваў няўпэўнена. Бася пераважна абаранялася. У нейкі момант Клядзінскі, якому прыйшоўся моцны ўдар у ніжнюю частку твару, укленчыў. Яна адскочыла і сказала з трыумфам:
— А, бачыш!
Болік зноў сеў за стол. Хусткай утаймоўваў кроў, якая цякла з носа. У пэўны момант спытаў у мяне:
— Як думаеш, дасць сабе рады ў жыцці?
— Напэўна, — сказаў я з упэўненасцю.
Болік радасна ўсміхнуўся і наліў гарэлкі. Некалькі кропляў крыві трапіла ў шклянку і зафарбавала алкаголь у ру жовы колер. Болік заўважыў гэта. Ён крыва ўсміхнуўся і сказаў:
— 3 кропелькамі болып, — потым дадаў: — Ну, на згубу гадам! Сваю кроў п’ю!
I залпам апаражніў шклянку. Такі тост я чуў першы раз у жыцці.
* Укатрупіць (польск^) — забіць.
ГЛАВА 11
Першае месца
Гэта быў вялікі салон. Вокны выходзілі ў сад. Праз іх іскрыліся промні веснавога сонца.
Раман спаў на канапе. Адкрыў вочы і ўбачыў Клядзінскага, які, седзячы ў мяккім крэсле, паклаўшы ногі на стол, курыў папяросу. Хвіліну ён з цікавасцю разглядаў калегу, які ўсміхаўся ад нейкіх сваіх думак і жмурыў вочы, выпускаючы ў паветра клубы дыму. Потым усклікнуў:
— Ужо ўстаў, Болік?
Калега, апрануты ў форму афіцэра савецкай кавалерыі, хутка наблізіўся да яго.
— Запомні, што Боліка няма. Памёр. Яго ўвогуле не было. А ёсць гад Іван Дзмітрыевіч Громаў, кіраўнік культурна-асветніцкага аддзела 7 кавдывізіі ў Гомелі, герой грамадзянскай вайны, стары сябра Варашылава па зброі...
Раман пачаў апранацца, а Клядзінскі выйшаў з салона. Неўзабаве вярнуўся ў суправаджэнні высокай шчуплай жанчыны гадоў каля сарака.
— Прадстаўляю, таварыш, майго прыяцеля: тэхнік з Бабруйска. Трохі вынаходнік і фанатык навукі. А гэта загадчыца Дома адпачынку Ніна Андрэеўна Данеўская.
Раман прывітаўся з жанчынай і ўважліва разгледзеў яе. Убачыў бледны, амаль аскетычны твар. Вочы ў яе былі карыя, з вострым выразам. Яна стварала ўражанне істэрычкі.
— Як там ваша бібліятэка? — спытала Данеўская.
Клядзінскі махнуў рукой:
— Нават паловы не назбіраў. Усё расцягалі. To ў Смаленск, то ў Магілёў, то ў Навазыбкаў. Але спадзяюся яшчэ ў гэтым годзе ўкамплектаваць усю. Цяжка працаваць, калі перашкаджаюць.
— У мяне гэтаксама, — сказала Данеўская. Потым яна звярнулася да Рамана:
— А таварыш тут надоўга?
— Яшчэ не ведаю.
Умяшаўся Клядзінскі:
— Ён хоча пераехаць з Бабруйска ў Мінск. Тут ёсць механічныя варштаты, дзе ён мог бы апрацаваць сваё вынаходніцтва.
— Якое вынаходніцтва?
Раман не ведаў, што адказаць, але Клядзінскі не даў яму вымавіць слова:
— Гэта датычыцца поўнай эксплуатацыі тэлеграфных ліній. Можа, гэта паспяхова ўдасца. Але пакуль усё трымаецца ў тайне, бо праца толькі пачалася. Ці таварыш ведае камісара поштаў і тэлеграфаў Старкова?
— Канешне. Ведаю.
— Добра было б прапанаваць яму Паўла Рыгоравіча, — ён кіўнуў на Рамана. — Хлопец здольны, працавіты. Трэба яму дапамагчы.
Кабета вагалася, але Клядзінскі выняў з кішэні запісную кніжку і аловак, кажучы:
— Толькі пару слоў. Каб ведаў, што гэта не якісьці гультай, а сапраўды карысны працаўнік. Такіх трэба падтрымліваць.
Данеўская напісала на шматку паперы:
Мінск, 29 красавіка 1923 г.
Дарагі Андрэй Міхайлавіч!
Уладальніка гэтай карткі Паўла Смоліна па гарачых слядахдаручыўмнетав. Громаў, кіраўнік культпрасветаддзела 7 к. д. Прашу, таварыш, памагчымасці апякавацца ім, бо ён вельмі здольны і працавіты.
3 прывітаннем, НінаДанеўская.
У той час, калі жанчына была занята пісанінай, Клядзінскі збоку разглядаў яе з такім дзіўным выразам іроніі на твары, што Раман баяўся, каб яна гэтага не заўважыла. Але, калі Данеўская падняла галаву і паглядзела на Клядзінскага, на яго твары была звычайная ветлівая ўсмешка.
— Дзякуй, таварыш. Ну, і на будучае прашу апекавацца ім, калі папросіць. Бо ён малады і нехлямяжы. Толькі кнігі і кнігі. Цалкам адданы навуцы. Нічога, апрача гэтага, не бачыць. Ягоны брат, камуніст, мой сябра, загінуў у барацьбе з дзянікінцамі, а сястру белыя замучылі ў контрразведцы ў Адэсе.
— Добра, — сказала Данеўская, звяртаючыся да Рамана.
— Таму, калі будзе штосьці трэба, прашу звяртацца.