Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі

16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
У гэты момант палітрук прысеў.
— Ах, прабачце, — сказаў Клядзінскі. — Трохі замоцна. Я часам так сардэчна развітваюся з прыяцелямі.
Бразнула брамка. Потым паплылі ўдалеч хуткія крокі і хтось насвістваў мелодыю «Інтэрнацыяналу».
Дзённік шпіёна
Мінск, 5 мая 1923 /.
Ужо маю пасведчанне і начны пропуск. Я — важная фігура: назіральнік Мінскага паштова-тэлеграфнага ўпраўлення. Працягваю працаваць у акумулятарнай. Ужо трохі пазнаёміўся з працай і магу самастойна дзяжурыць. Mae супрацоўнікі для сваіх інтарэсаў стараюцца, каб я ху тчэй усё ўмеў рабіць. Ім
хочацца мець чацвёрту ю змену. Хутчэй за ўсё ў аўторак я распачну дзяжурствы.
Я прапанаваў ім дзяжурствы не штодзённа, а раз у чатыры дні. Гэты праект ім вельмі спадабаўся, бо потым можна мець тры свабодныя дні. Можа, мне ўдасца гэта ўвесці. У гэты час я мог бы выязджаць з горада альбо нават — у выпадку патрэбы — пайсці за граніцу.
Я ўжо прывык да сваёй новай ролі і да свайго выгляду. А часам сапраўды адчуваю сябе дзіцём, якое смокча са слязамі ўдзячнасці ў вачах грудзі савецкай мамы-камуны. Гэта нічога, што грудзі гэтыя вельмі неахайныя і худыя, а ў мамусі мае мноства фаварытаў, якія змогуць высмактаць больш. У мяне зусім іншая мэта, таму і аблізвацца мне соладка.
Некалькі разоў я памыкаўся пайсці да Брагіных. Але пакінуў гэта да поўнай стабілізацыі свайго становішча. Пазней я неспадзявана ўвайду туды і, калі пакоік у пані Жарскай свабодны, найму яго. А пакуль жыву ў Данеўскай.
Я купіў дзве пары вайсковай бялізны, байкавую коўдру, падушку і многа іншых дробязяў. Гэта будзе мой багаж, з якім я ўвайду да пані Жарскай. Інакш мой прыезд выглядаў бы вельмі дзіўна, а я не хачу ўзбуджаць ніякіх падазрэнняў.
Учора вечарам я пайшоў на кватэру Юзафа Двалінскага, але застаў там іншую сям’ю. Даведаўся, што Двалінскія ў пачатку красавіка выехалі на пастаянна ў вёску. Я вельмі б хацеў убачыць пані Ядвігу, але не ведаю, як яе адшукаць. Зрэшты, не маю на гэта часу. Цяпер чакаю прыходу Антона. Потым маё становішча цалкам праясніцца.
Маё цяперашняе становішча здаецца мне дзіўным. Падумаць толькі, што я распачаў усю гэту гісторыю з легалізацыяй у Саветах адзіна для Л ізкі. Але ж павінен сказаць праўду: думкі пра яе былі рухавіком маіх цяперашніх дзеянняў. А можа, гэта сапраўды каханне? Сапраўднае каханне. Дапраўды, не магу на гэта адказаць. Ведаю, што пастаянна думаю пра яе і вельмі хачу яе. Яна для мяне ўсё. Мяркую, што жанчына, сапраўды каханая, можа заступіць усіх іншых жанчын і паглынуць у сябе без рэшты. Так думаю, адчуваю, але не ведаю гэтага з упэўненасцю, бо пакуль што пачуццё
да Л ізкі для мяне не зусім зразу мелае. Гэта штосьці накшталт суму, як мора, як боль. I каб не воля, што дыктуе, як павінен паступаць, я туды пайшоў бы. Але мушу моцна трымаць сябе ў руках і рабіць усё абдумана. Я пераканаўся, што нельга расслабляцца ні ў чым, бо характар слабее і бяднее. А я павінен быць, паміма ўсяго, панам самому сабе. Інакш не змог бы добра працаваць.
Я не раз задумваўся пра тое, у колькі розных гульняў павінен гуляць. Тыя людзі, якія ведаюць мяне, маюць пра мяне супрацьлеглыя паняцці. Ніна Андрэеўна думае, што я непрактычны хлопец, закаханы ў тэхніку. Старкоў думае, што я здольны халодны падлец, які дзеля кар’еры гатовы прадаць нават найбліжэйшых сяброў. Новыя калегі, тэхнікі, думаюць, што я шчыры здольны хлопец. Лізка думае, што я трохі дзіўны, недасведчаны, але цікавы юнак. Брагіны думаюць па-рознаму, але ўсе яны трапляюць пальцам у неба. Афіцэры на граніцы думаюць, што я ўзвар’яваны апушчэнец, які фанатычна кахае Полыпчу і слепа ненавідзіць бальшавікоў. Камандаванне разведкі думае, што я авантурнік, які хоча нарвацца, які працуе, жадаючы ўражанняў, лёгкага заробку і шкоды бальшавікам за крыўды, спазнаныя ад іх. Калегі з разведкі думаюць пра мяне па-рознаму, але ўсе любяць мяне і вераць бязмежна.
Усе гэтыя людзі, пачынаючы з Ніны Андрэеўны, па-свойму маюць рацыю... А што я сам пра сябе думаю? Гэта найцяжэйшае. Але пастараюся адказаць смела, шчыра, без амбіцый. Здаецца мне, што я толькі легкадумнае, шчырае дзіця, якое шалёна цікавіцца жыццём і гульнёй. Перадусім гульнёй азартнай, нязвыклай, якая цалкам паглынула мяне.
Мінск, 8 мая 1923 г.
Сёння маё першае дзяжурства. Я змяніў Карнеўскую. Яна дапамагла мне запісаць групы акумулятараў у кнігу і пайшла. Калі я застаўся адзін, то адчуў гордасць. Я паную ў такім важным аддзеле, як акумулятарная. У маіх руках лёс усіх ліній сувязі. Адным рухам магу затрымаць усё. Як жа
гэта прыемна, будучы салдатам сваёй краіны, стаяць на варце спраўнасці дзеяння камунікацыйных нерваў ворага.
У першай зале акумулятарнай, якая адначасова з’яўляецца і дзяжурнай, злева ад уваходу стаіць матор Бэнца. Пасяродку — дынама-машына. Гэта на выпадак, калі будуць знішчаны электрастанцыі, выпрацоўваць уласны ток... Я магу за некалькі хвілін знішчыць усё. Але раблю наадварот. Даліў у дзве групы акумулятараў, удакладняючы, каб было як у аэрометры 22 градусы гушчыні. Вальтметрам удакладніў дзейнасць чарговых груп. Потым стаў чытаць у кніжках пра тэлеграфічныя апараты Бода і Хагеса. Калі хтосьці ўвойдзе, адразу ўбачыць: карысны супрацоўнік, на механіка накіруюць.
Зазваніў тэлефон.
«Каб ты зубамі званіў!»
ІІазнаю голас механіка Беняроўскага.
— «Боды» спыніліся! Уключыцьток! Зараз!
— Слухаю, — я паказаў язык.
— «Боды!» «Боды!» Якая ж гэта група?.. Ага, шостая!
Я проста пальцамі абмацваю кантакт на раздзяляльнай дошцы. He шчыпае. Кідаюся ў шафы. Ізаляцыйны дрот спалены. Выпраўляю няспраўнасць і вальтметрам удакладняю групу. Дзейнічае. Сіла току нармальная. Вяртаюся ў дзяжурку і — бух на канапу.
«Ах, як прыемна, я ўжо з’яўляюся карысным членам савецкага грамадства!»
На ноч падсоўваю да тэлефона абабітую чорнай цыратай канапу, замыкаю дзверы на ключ і стараюся заснуць. Але дзе там! Як толькі закрываю вочы, бачу розную мярзоту: першамайскі парад, палітрука Савені. He, не засну. Тады кідаюся ў пісаніну. Цяпер дванаццатая гадзіна. Учора ў гэты час я быў на вайсковых могілках. На адной з алеяў на лавачцы я падлавіў цесна сплеценую парачку. Адбывалася штампоўка будучых «беспрнзорных».
У мяне ў кішэні былі штык-нож і адмычка. Я адшукаў адпаведны для маёй мэты склеп. Пасвяціў ліхтарыкам праз акно ўсярэдзіну. Многапрасторы. Справа, наўзвышэнні,тры труны. Я з цяжкасцю адчыніў іржавы замок. Сышоў уніз па
прыступках. Усяродку ціха, цёпла і суха. Злева стог пачарнелых дошак. Я зачыніў дзверцы і вярнуўся на цвінтар. Знайшоў паблізу добра схаваную лавачку і, седзячы на ёй, пачаў чакаць прыходу Антона.
Доўгі час нікога не было. Нарэшце, дзесьці каля першай гадзіны я заўважыў мужчыну ў чорнай куртцы, які хуценька ішоў па алеі. Калі ён наблізіўся да мяне, я па фігуры пазнаў Кралевіча. Я ціхенька свіснуў два разы. Антон спыніўся і адазваўся таксама. У гэты момант я выйшаў да яго са свайго сховішча. Мы пайшлі ў глыб цвінтара і там пачалі размаўляць.
Тонька прынёс мне дадатковае заданне і расказаў многа цікавых навін. Апрача таго, даў мне яшчэ грошай. Сказаў, што пазнаёміўся ў Ракаве з двума файнымі хлопцамі. Таксама агенты разведкі. Аднаго з іх я ведаў візуальна. Гэта быў Пётр Паланаў, расіянін, былы капітан царскай арміі. Другога ведаў з аповедаў калег. Працаваў ён нядаўна, але адразу стаў адным з самых вопытных агентаў. Прозвішча яго было Харэўскі. Пра яго Тонька адзываўся з асаблівым захапленнем.
— Хлопец — крэмень! Выглядае як дзяўчына. Але што за вочы! I ўвогуле — клас. Толькі мала п’е. Павінен з ім пазнаёміцца.
Тонька прынёс мне дзве пляшкі спірту. Адна з іх была да паловы адпітая. Поўную я схаваў у склепе, а пачатую мы сталі дапіваць. Я сказаў Тоньку, што калі здарыцца непагадзь, то ў склепе будзе наша меліна. Даў яму адмычку. Сабе зраблю новую ў акумулятарнай. Тоньку меліна ў склепе спадабалася.
— Тут можна нават выспацца.
— Натуральна. Сюды і ўдзень мала хто заглядвае, а ноччу поўны спакой.
Антон хацеў як мага хутчэй вырушыць з горада, каб за ноч адысці як мага далей ад Мінска. Наступным вечарам ён намерваўся перайсці граніцу. Таму мы пайшлі ў напрамку Слабады і там развіталіся, дамовіўшыся спаткацца ў наступны панядзелак.
Цяпер я ўсё камбіную, як усталявацца, каб знайсці BepHara чалавека, за пасрэдніцтвам якога мог бы ўтрымліваць
сувязь ca сваімі агентамі ў чарговых гарадах. Цяпер мушу час ад часу вырывацца з Мінска аператыўна наведваць канфідэнтаў. Добра, што дзяжуру кожны чацвёрты дзень. Я вярнуўся дадому каля трэцяй гадзіны, пракраўся ў сад, адчыніў незамкнутае акно і ўлез у салон. Ціхенька распрануўся і лёг спаць, бласлаўляючы ў думках Ніну Андрэеўну і палітрука Савеню, што тут я так добра і бяспечна сябе адчуваю.
Мінск, Юмая 1923 г.
Учора пасля дзяжурства я вярнуўся дадому і лёг спаць, а вечарам пайшоў да Брагіных. Зняў акуляры, бо яны вельмі змянялі мой выгляд.
Я ніколі не хваляваўся так, як цяпер, думаючы, што хутка ўбачу Лізку. Але вокны кватэры Брагіных былі цёмнымі, а на дзвярах вісеў замок. Затое ў кватэры Жарскай гарэла святло. Я ўзлез на падаконнік і зазірнуў у акно. Ля стала я ўбачыў старую. На вачах у яе былі акуляры, і яна чытала нейкую кніжачку. Напэўна, малілася.
Я пастукаў. Праз хвіліну пачуўся голас Юлькі.
— Хто там?
— Я... — ледзь не сказаў: «Павел», але ў час успомніў, што тут мяне ведаюць як Рамана.
Юлька крыкнула:
— Зараз, зараз.
Яна адчыніла дзверы. Мы ўвайшлі ў вялікі пакой. Я прывітаўся з пані Жарскай.
— Чаму пана так даўно не было?
— Было многа работы. Цяпер прыехаў на пастаянна ў Мінск.
— А дзе пан будзе жыць?
— Маю пакой у калегі тэхніка. Там прапісаўся. Але калі мой даўнейшы пакоік свабодны, то я займу яго. У калегі трохі шумнавата, таму цяжка працаваць.
Пані Жарская згадзілася на гэта. Я пайшоў з Юлькай у свой пакой. Там усё было без змяненняў.
Я прыгледзеўся да дзяўчыны. Яна была бледная. Пад вачыма цёмныя плямы. Толькі вусны яркія. Я заўважыў, што яна папрыгажэла і зрабілася менш брыдкай. Юлька ўжо не была такой смелай са мной, як даўней, хаця толькі некалькі месяцаў прайшло з таго часу, як яна была маёй каханкай.
— Што ў цябе новага?
— Нічога.
— А ў Брагіных?
— Соф’я з мужам ужо жывуць у другім месцы. Мне здаецца, што на Міхайлаўскай вуліцы.