Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Пастаў, Гэля, самавар і ідзі спаць. Мне трэба пагаварыць з калегам пра падпольныя справы.
Гэля паставіла на стол шклянкі і цукарніцу, потым выйшла ў суседні пакой і зачыніла за сабою дзверы. Харэўскі, прыжмурыўшы вочы, глядзеў, задумаўшыся, у агонь лямпы. Раптам сказаў:
— Я некалі прачытаў верш. He ведаю, чый. Там ёсць такое
месца:
Чтоб нзвлечь душевную занозу, Чтоб развеять бездну пустоты, Расцветнлн будннчную прозу Мнлые волшебннцы — мечты.
— Табе гэта падабаецца?
— Канешне.
— А ці можна марамі развеяць бездань пустэчы?
— Думаю, што не.
— Значыць, паэт ілгаў.
— Ілгаў.
Харэўскі зноў загледзеўся на лямпу. Раптам патрос галавой і весела ўсміхнуўся. Здзіўлена паглядзеў мне ў вочы і сказаў ціха, але вельмі значна:
— Аднак, можна.
Моўчкі я доўга глядзеў яму ў вочы, потым спытаў:
— Як?
Але замест адказу Зыгмунт спытаў:
— «Снег» любіш?
— Снег?.. Ну так... Мне зіма падабаецца. Але восень люблю больш.
Тады Зыгмунт сказаў:
— He тое. Я пра какаін.
Раптам я ўспомніў вуглавы пакой у кватэры Двалінскіх. Перад вачыма стаяў бледны твар чэкіста. Тым часам Харэўскі вымаў з тыльнай кішэні нагавіц кашалёк. 3 аднаго аддзела дастаў некалькі парашкоў у паперках. Развярнуў адзін з іх і спытаў:
— Хочаш?
Я адмоўна кіўнуў галавой.
— Mary без гэтага абысціся, — сказаў Харэўскі, — але навошта. Усё адно!
Ён насыпаў трохі какаіну з паперы ўніз на запясце левай рукі, робячы прадаўгаватую сцежку, і моцна ўцягнуў у ноздры. Нейкі час ён сядзеў нерухома і злёгку ўсміхаўся. Потым
закурыў папяросу. Паспешліва, вялікімі порцыямі, ён уцягваў у лёгкія тытунёвы дым. Я напомніў яму, што ён павінен перадаць мне просьбу Антона.
— Ах, так, так, так... Добра... Зараз...
Ён пачаў расказваць усё, што гаварыў Антон. Даў мне грошай і пляшку спірту (пра гэта Антон не забывае). Потым я піў гарбату, а Харэўскі зноў прыняў дозу какаіну. Зрэнкі ў яго зрабіліся гіганцкія, амаль закрылі радужку, а вочы здаваліся не шэрымі, а чорнымі. Твар быў бледны. Вусны пастаянна нервова крывіліся. Ён курыў папяросу за папяросай. Некалькі разоў пачынаў гаварыць, але раптоўна змаўкаў. Пераскокваў з тэмы на тэму або зусім неспадзявана змаўкаў. Потым пачаў гаварыць ціха, нібы трызніў:
— Восенню пачуеш пра мяне... Я зраблю такую рэч... Я ўсё абду.маў... Беспамылкова... Гэта будзе ў другую гадавіну смерці Каці... Восенню... Ты ведаеш, як гэта добра... Можна знішчыць іх тысячамі... як клапоў... Яны і ёсць, як клапы... Чырвоныя ад выпітай крыві... Крыві і крыўды... Думаеш, я іх ненавіджу... Зусім не... Пагарджаю імі і гіджуся... А зрэшты, усё гэта глупства... Цудоўным з’яўляеццаадно, штоў думках магу быць усюды, дзе захачу...
Мінск, 16мая 1923 г.
У акумулятары наліваюць серную кіслату і дыстыляваную ваду да шчыльнасці 22 градусаў па аэрометры. Сернай кіслаты ў мяне многа. Гіганцкая шкляная бутля. Але яе занадта мала, каб заліць тых чарвякоў, якія звіваюцца, паразітуюць і кормяцца на зняможаным целе Расіі. Многа іх. Адна толькі камуністычная партыя налічвае 400 тысяч членаў. Іх было 700 тысяч, але за вясну чыстка ліквідавала 300 тысяч. Гэта называецца пралетарскай чу йнасцю. А дадайце да гэтага сотні тысяч, можа, нават мільёнаў, даносчыкаў, правакатараў і розных падлюг, якія ад страху або дзеля хлеба гатовыя ўсіх прадаць.
Я ўспомніў аднаго старога, які жыў у мінулым годзе каля Двалінскіх. Я часта заходзіў да яго пайграць на скрыпцы
і прымаў за прыстойнага чалавека. Аднаго разу ён пачаў мне скардзіцца на кватаранта, які нечым не дагадзіў яму, і здарылася, што падчас лаянкі нават ударыў яго.
— Трэба было ўмазаць яму ў пысу! — даў я «зычлівую» параду.
Стары склаў рукі.
— Даражэнькі вы мой, а навошта біць? Шум. Авантура. Я яго далікатна зліквідаваў. Без біцця. Напісаў у ГПУ, што лае савецкую ўладу і гаворыць, што надыдзе яшчэ час, калі будуць рэзаць чырвоную сволач. Я прадставіў двух сведкаў і ўсё. Няма яго. А кватэрка расшырылася. Без біцця. Навошта парушаць грамадскі спакой? Я чалавек далікатны.
I пачаў смяяцца. Ціха, амаль бязгучна, па-змоўніцку падміргваючы мне. He ведаю чаму, але і я пачаў смяяцца. А рука падсвядома заціснула ў кішэні рукаятку браўнінга. I так мне хацелася выняць пісталет з кішэні і бліснуць дулам яму ў вочы. Перапыніць гэты агідны смех. Але я не зрабіў гэтага, бо ўчыніў бы непрыемнасць Двалінскім. Апрача гэтага, у галаве з’явілася думка: ці змагу адной куляй перапыніць рогат 10 000 000 савецкіх старых? Можа, пазадушваюцца самі.
Цяпер адзінаццатая гадзіна вечара. Хвіліну таму зазваніў тэлефон. Я падняў трубку.
— Акумулятарная. Слухаю.
— Частка Морзэ стаіць. Даць ток!
— Зараз.
Я пайшоў шукаць пашкоджанні. На раздзяляльнай дошцы кантакты адной з груп Морзэ «спалі». Пашкоджанне павінна быць у шафах. Але там усё ў парадку. Нарэшце, я працёр вуглём (рэч недазволеная) усе кантакты, бо яны маглі акісліцца. Група зноў пачала працаваць.
У паветры пахне газамі, якія вырываюцца з акумулятарнай. Я ўключыў вентылятар і адчыніў вокны. Сеў на падаконнік. Па двары цяжка ступае чырвонаармеец. Начная варта. Другі стаіць ля брамы. Рэшта на ўнутраных пастах.
Чырвонаармеец спыніўся. Хістаецца на нагах. Маячыць, задумаўшыся, у адтуліне святла, якое падае з акна
дзяжуркі. Адтуль я выразна бачу яго. Маю ахвоту спытаць салдата: «Слухай ты, абаронца пралетарыяту! Цічуеш, як на тваім штыку дрыжыць сэрца Расіі, сэрца тваёй маці, сястры, брата? А ці ведаеш пра тое, што ты найбяднейшы раб у свеце, якога пазбавілі абсалютна ўсяго, нават свабоды мыслення? Скажы, бядак, што ты маеш, што табе далі?.. Адзіную надзею на лепшае заўтра. А можа, і яе ты ўжо страціў? А ці ведаеш, рабе, што за кожным тваім рухам сочаць вочы шпіка?»
Салдат нібы адчуў мой погляд, падняў галаву. Глянуў на паверх, дзе свяцілася акно дзяжуркі. Але я працягваў глядзець на яго з цёмнага акна акумулятарнай. «Не, жабрак, вачэй шпікаты неўбачыш, гэтаксама, як не зразумееш свайго страшэннага становішча і ўсёй агі ды свайго лёсу!» Чырвонаармеец гру катнуў дулам карабі на аб бру к і павольна пайшоў па двары далей.
3 шафаў гучаць дзіўныя шумы, шыпенне, булькатанне. Такое ўражанне, што там утвараецца жыццё. Там нейкім дзіўным спосабам збіраецца энергія, якой мы не можам зразумець, хаця і карыстаемся ёю. I кожны з нас з’яўляецца такім акумулятарам. Чэрпае энергію з зямлі, з паветра, з вады, з сонца і ператварае яе большай часткай у рэчы, якія не маюць вартасці. Прырода працуе замест яго, кіруе ім, вучыць яго, а ён робіць усё, што можа, каб сябе знішчыць, зламаць жыццё, адабраць радасць і свабоду. Накідвае няправільныя ідэі, патанае ў плётках, патанае ў сваёй і чужой крывадушнасці, прытворстве, ханжастве. Праўда, ёсць многа такіх, якія гэта адчуваюць або разумеюць. А яшчэ больш такіх, якія хацелі б гэта выправіць. Але ніхто не хоча першым распачаць... Каб мы маглі хаця б тысячную частку той энергіі, якую нам дала прырода, правільна накіраваць, дык светла б зрабілася на свеце. А так не даём ні святла, ні цяпла. Часам якісьці «шаленец» пачне ясна свяціць, дык яго высмеюць. I згарыць у кароткі час. Блісне і сканае. А практычныя людзі скажуць пра яго: «Яшчэ адзін вар’ят раструшчыў лоб у барацьбе за жыццё! He бярыце з яго прыкладу!»
Учора вечарам пайшоў я на Ніжнюю Ляхаўку. Туды, дзе няшчасная дзяўчына за апошнія грошы купіла пляшачку ёду на вячэру. I ішоў занепакоены, бо чакаў самага горшага. Калі адчыніў дзверы, то ўбачыў высокую шчуплую бландзінку, якая стаяла ля стала. У левай руцэ янатрымала люстэрка і ўглядалася ў яго, папраўляючы правай рукой локаны. Я здагадаўся, што гэта сяброўка той дзяўчыны. Я прывітаўся з ёй і спытаў:
— Дзе Наташа?
Жанчына глянула на мяне і засмяялася без усялякай прычыны. Потым сказала:
— А ці ж вам, прыгожы мой хлопча, са мной не весела? Наташа дурненькая. Усё бегае па горадзе, а як вернецца, то дакучае мне. Мяне ўвогуле ніхто не любіць. Ці маеце папяросы?
Я даў ёй папяросу. Яна паспешліва закурыла і, гулліва гледзячы на мяне, пачала насвістваць нейкую мелодыю. Я адчуваў сябе трохі няёмка, але знешне быў зусім спакойны. Я стараўся зразумець, з кім маю справу. Прастытутка ці вар’ятка?
Жанчына была апранута ў зношаную сукенку колеру сапфіру. Шчокі і вусны былі падрумяненыя. Голыя да локцяў плечы былі вельмі худыя. Твар быў запалы. Толькі прыгожыя вялікія вочы цудоўна блішчэлі. Штохвіліну яна аблізвала або грызла вусны. He марнуючы дыму, выкурыла папяросу і звярнулася да мяне з какетлівай усмешкай:
— Вы, мусіць, іншаземец?
— Чаму вы так думаеце?
— Бо вы нейкі іншы.
— Я тэхнік.
— Ага, хімік.
— He, тэхнік.
— Вы любіце бландзінак ці брунетак?
— I бландзінак, і брунетак.
— Вы дрэнна выхаваны. Калі побач бландзінка, трэба
казаць: бландзінак.
— Канешне, бландзінкі вельмі сімпатычныя.
— Можа, дасцё мне яшчэ папяросу?
— Калі ласка.
Я дастаў пачак. Яна доўга ўглядалася ў яго, нібы выбірала большую папяросу.
— А можа, дасцё мне яшчэ адну?
— Калі ласка. Вазьміце некалькі.
— Сапраўды? Можна пяць? Я схаваю, бо Наташка мне не дае. Яна страшэнна дакучае мне. He думайце, што я задарма. Заспяваю вам за папяросы. 1 Іатанцавала б, але не магу. Галава круціцца і робіцца цёмна ў вачах. Нядаўна ўпала. Можа, таму, што пастаянна галадаю?
— Нічога не трэба. Я маю многа папярос.
— Сапраўды?! — радасна сказала яна. — Вы шчаслівы і, напэўна, вельмі багаты. А можа, дасцё яшчэ... ну, хаця б дзве папяросы? Так? Мусіць, вы дрэнна думаеце пра мяне?
Яна ўзяла яшчэ дзве папяросы і выйшла ў суседні пакой. Напэўна, схавала іх там. Вярнулася задыханая.
— Калі хочаце, я вас пацалую. Вы страшэнна добры. Столькі папярос! I вам не шкада?
-He.
— Дык пацалаваць вас?
— He... не трэба.
— Ага, разумею! Вам не падабаюцца бландзінкі!
— Я не сказаў гэтага.
— Гэта добра! Я вас пацалую.
— Папяросы танныя. He варта плаціць за іх пацалункамі.
— Хіба вам гэтага мала? Дык хадзем туды, — яна паказала галавой на суседні пакой. — Дасцё потым мне яшчэ дзве папяросы.
— He хачу. Вазьміце дзве папяросы так.
— Цяпер я разумею. У вас ёсць дзяўчына і вам не хочацца ёй здраджваць. Вельмі люблю вас за гэта. Ніколі не трэба здраджваць жанчыне, якая кахае. Вы не здраджваеце?
He.
— Гэта вельмі добра. Вельмі. Калі Дзмітрый здраджваў мне, я заўсёды страшэнна плакала і мучылася. Але ніколі не паказала яму заплаканых вачэй. Ніколі. Жанчыне нельга здраджваць, бо ейнае сэрца памрэ. Маё памерла. А ваша дзяўчынка бландзінка?