Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Ён зрабіўяшчэ адну спробу, каб знайсці выхад. Падпоўз да варот, якія безупынна абстрэльваліся, і з левага боку, побач з вушаком, усадзіў пад іх узведзеную гранату такім чынам, каб яна абапіралася ў ніжні край тоўстай дошкі ля вушака. Пусціў лапку запальніка, адышоў у глыб гумна і лёг... Пачуўся моцны гук. Адна дошка трэснула пасярэдзіне, утвараючы доўгую шчыліну. 3 яе пасыпалася труха. Але вароты не паддаліся. Вытрымалі і гэты выбух.
Цяпер Забава распачаў паляванне на людзей, якія акружылі іх і пры кожнай атацы на дзверы засыпалі іх кулямі... Раман не мог знайсці зручных для стрэлаў шчылін, і толькі справа ад дзвярэй на ўзроўні грудзей была адна дзірка, а злева, ля фрамугі, другая, намнога большая і шырэйшая, але, на жаль, нязручная для страляніны. Забава пільнаваў з пісталетам то ля адной, то ля другой шчыліны. Некалькі разоў ён бачыў людзей, якія хаваліся за будынкам, што стаяў побач, і за парканам. Засыпаў іх кулямі. Яны пахаваліся і не паказваліся, але пільнавалі здалёк. Праз нейкі час заўважылі міліцыянера, які прабягаў з карабінам у руках за нізкім парканам. Стрэліў у яго некалькі разоў. Міліцыянер упаў.
— Мне здаецца, што яшчэ ў аднаго трапіў, — сказаў Забава і страляў далей, апаражняючы магазін за магазінам. Але яго выстралы не маглі быць прыцэльнымі, бо шчыліны, праз якія страляў, абцяжарвалі прыцэл ьванне. Апрача таго, гэтыя шчыліны праз нейкі час засяродзілі на сабе агонь з карабінаў.
У час барацьбы адна з куль, якая прашыла сцяну гумна, абсыпала дробным пілавіннем грудзі Забавы. Яму зрабілася цёпла. Ён адчуў, што паранены. Антон, занепакоены, аглядаў ягоную спіну.
— У цябе кроў на лапатцы! — выкрыкнуў ён праз хвіліну.
Забава сцягнуў з сябе свэтар. Для зручнасці рухаў не абуваў боты і не апранаў куртку, патроны ж і запасныя магазіны трымаў у спецыяльна зробленым поясе і ў кішэнях. Антон абгледзеў рану.
— Можаш рухаць рукой?
— Mary.
— Косць цэлая. Калі страляў, нахіліўшыся, куля прашыла сцяну і пашарпала табе мышцы на левай лапатцы.
— Усляпую страляюць, але трапілі...
Антон разарваў кашулю Забавы і зрабіў яму перавязку, моцна сціскаючы свэтар шпількамі. Ён выціраў рукі, запэцканыя крывёю сябра, і амаль плакаў.
— Гэта сцерва! Такім гадам даць ашукаць сябе!.. Ну, дзядыга, каб я цябе здабыў!
Забава наблізіўся да дзвярэй і ўважліва абгледзеў месца, дзе знадворку павінна была знаходзіцца тоўстая жалезная засоўка. Ён паспешліва выпусціў восем куль, хочучы адбіць засоўку кулямі. Яму не пашанцавала. Знадворку загрымелі выстралы. Ён пачакаў некалькі хвілін і ўзнавіў спробу. Зноў безвынікова...
— Ромку, дай спакой! — сказаў Антон. — Адпачні. Дачакаемся ночы, тады зробім падкоп.
— Да ночы сюды батальён прыбудзе з Альбінска! — адрэзаў Забава.
Ён узлез на засек і спрабаваў пачаргова на трываласць суседнія рэйкі.
— Хадзі дапамажы. — крыкнуў ён уніз. — Можа, выламаем рэйку?
Напружваючы ўсе сілы, яны паспрабавалі зламаць тоўстую, прымацаваную да кроквы* жэрдку. Але безвынікова. Антон бязвольна апусціўся на салому... Раптам Забава ўдарыў сябе па ілбе.
— Але ж мы і дурні! Мучаемся, дзверы ламаем, а гэта так проста.
Антон, здзіўлены, глядзеў яму ў твар.
Раман нахіліўся ўперад і, абапіраючы дула пісталета аб далонь левай рукі, пачаў стрэл за стрэлам, як пілой, пераразаць кулямі планкі, якімі быў падбіты дах. Скончыў гэта і звярнуўся да калегі:
— Ну, да працы!
Яны абхапілі рукамі перарэзаныя кулямі канцы планкі і выламалі: адзін налева, а другі направа... у напрамку кроквы. Утварылася дзірка шырынёй 50 сантыметраў, дзірка, якая была закрыта саломай страхі. Забава пачаў уцягваць салому ўсярэдзіну.
Пасля доўгай працы дабраўся да наступнай, танейшай планкі, якая прыціскала зверху тоўсты слой саломы. Над
* Кроква — апорная канструкцыя страхі.
гэтай латай знаходзілася толькі тонкая скіба трыснягу. Ён пачаў уцягваць яе ўсярэдзіну. He ўяўляў сабе, як многа трэба выдраць саломы са страхі, каб зрабіць дзірку, праз якую мог бы пралезці чалавек. Забава яшчэ не скончыў працу з апошняй скіба й трыснягу, калі пачалі страляць па страсе.
— Мусіць, яны заўважылі, што ўнізе рухаюцца канцы трыснягу, — сказаў Забава, перарываючы працу.
Ён сеў на салому, каб адпачыць.
— Ну, зараз пачнем танцаваць! — сказаў Раман сябру.
— Будзем тут вылазіць? — спытаў Антон.
— Яшчэ не... Хачу перад гэтым яшчэ штосьці зрабіць. Ідзі да варот і час ад часу страляй. Кінь у іх пару разоў каменнем, каб яны думалі, што мы толькі там хочам вылезці і дзверы ламаем.
Хутка Антон унізе зрабіў новую «атаку» на вароты, a Забава, паволі перасоўваючы трыснёг угору, ачысціў дзірку так далёка, што дзе-нідзе паміж трыснягом праблісквала дзённае святло. Сачыў пры гэтым, каб трыснёг не зрушыць уніз. Зрабіў дзірку такой велічыні, што праз яе можна было праціснуцца вонкі. Потым кінуў уніз некалькі снапоў саломы і сказаў Антону:
— Пакладзі два снапы пасяродку пад варотамі і падпалі іх.
— Навошта?
— Падпальвай!
— Згарым!
— He... Падпальвай! Смела!
Хутка пад варотамі гумна гарэла салома, напаўняючы яго густым дымам, які выядаў вочы. Калі снапы дагаралі, Антон, стоячы збоку, укідваў у агонь новыя... Вароты пачалі гарэць. Смалістыя дошкі трашчэлі ад жару. Антон узлез на засек.
— Апрані, Ромку, куртку. Можа, вылезем адсюль, табе будзе холадна.
Забава апрануў скураную куртку... Праверылі зброю. Раман аддаў апошнюю гранату Антону.
— Я буду трымаць y адной руцэ парабелум, а ў другой запасны магазін. А ты наган і гранату... Пойдзе работка!
Яны скруцілі з рэшткаў тытуню адну тоўстую папяросу і, курачы па чарзе, выкурылі яе. Потым Раман сказаў:
— Развіталіся... Трымацца разам... Яны думаюць, што мы хочам вываліць вароты і вылезці спераду, а мы паспрабуем сюды...
Яны паціснулі адзін аднаму рукі.
Гумно было гюўнае дыму.
Знадворку чуліся крыкі:
— Пажар! Пажар!.. Людзі, гарым!
— Гарыце, хамы! — сказаў са злосцю Антон. — Думалі, што зайцоў злавілі!
— Валі цяпер цалкам! — крыкнуў Забава.
Антон укінуў у полымя яшчэ некалькі снапоў. Агонь стрэліўвысокаўгору. Дым выбухнуўгустыміклубамі. Знадворку чуліся крыкі, лямант жанчын, рык жывёлы, іржанне коней...
— Я першы... — сказаў хрыплаватым голасам Забава.
Антон кіўнуў галавой.
Раптам пачуўся доўгі сухі трэск, нібы палілася шэрсць, і гумно ўнутры заблішчэла, нібы асветленае тысячай электрычных лямп. Гэта полымя перакінулася з палаючых варот на сухую салому страхі, якую ахапіла за некалькі секунд. Забава, амаль аслеплены, хуткім рухам прадзёр зложанымі разам са зброяй рукамі тонкі слой трыснягу і, падпёрты знутры Антонам, расшыраючы сваім целам дзірку, хутка прадзёрся на страху, а потым скаціўся галавой уніз па слізкай паверхні страхі. Убачыў роўна зрэзаны шырокі навес. Закінуў адну руку пад спод і, перавярнуўшыся ў паветры, упаў на ногі. Прысеў. Пачуўся стрэл. Забава хутка ўстаў. Убачыў ляжачага далёка ў полі за стогам саломы чалавека, які цэліўся ў яго з карабіна. Раман стрэліў у ягоным напрамку тры разы. Той схаваўся. Справа бег здалёк праз поле міліцыянер. Упаў у нейкую баразну і пачаў паспешліва страляць у бок Забавы, які ўжо знік за вуглом гумна. У гэты момант Антон зваліўся са страхі. Упаў
няўдала — на галаву і рукі. Граната выпала з ягонай рукі і пакацілася пад сцяну гумна. Антон адскочыў на некалькі крокаў ад гумна і лёг. У яго стралялі. Забава адказаў двума выстраламі. У гэты момант выбухнула граната. У наступную хвіліну Антон ускочыў на ногі.
— Сюды! Да мяне! — крыкнуў Забава.
Зноў пачуўся стрэл. Забава некалькі разоў стрэліў у людзей, якія прытаіліся ў полі. Антон, задыханы, прыбег да яго. Яны ўвайшлі ў шырокую смугу дыму, якая цягнулася ад гумна ў напрамку лесу.
Ніхто не гнаўся за імі.
Неўзабаве поле скончылася... Перад імі стаяў чорнай таямнічай сцяной стары пануры вільготны бор. За імі засталіся палаючыя пабудовы хутара.
Яны ўвайшлі ў лес.
Цяпер яны былі ў бяспецы. Ведалі, што тут ніхто не зможа іх злавіць. Калі, замкнутыя ў гумне, яны не маглі рэзультатыўна ваяваць, то тут былі каралямі сітуацыі.
Пасля дзвюх гадзін дарогі праз вялікі змрочны змешаны лес яны знайшлі вузкую дарогу. Пайшлі па ёй і выйшлі на ўскраек лесу. Перад імі шырока раскінуліся лугі. Злева быў гаёк. Здалёк даносіліся гукі, якія сведчылі пра блізкасць жытла: скрып жураўля ў студні, рык жывёлы, брэх сабак, воклічы...
— Адпачнём, — сказаў Забава, сядаючы пад вялікай бярозай. — Далей пойдзем, калі сцямнее.
Набліжаўся вечар. Калегі не заўважылі, што барацьба за выхад з гумна працягвалася ад дзясятай гадзіны раніцы да трэцяй гадзіны папалудні. Яны былі ў безнадзейнай сітуацыі. Ботаў не мелі. Скалечаныя ступні спухлі. Амаль усе рэчы загінулі ў гумне. У Забавы засталіся толькі грошы, компас, ліхтар і дзве пары шаўковых панчох у кішэні курткі. У Антона не было нічога, бо сумку з рэчамі ён пакінуў у хаце Казакевіча. Што датычыцца зброі, то Антон меў наган; з 50 патронаў, якія браў у дарогу, засталося толькі 20. Раман меў парабелум; са 160 патронаў засталося ў яго толькі 20.
Калегі былі галодныя. Тры дні і тры ночы яны правялі ў дарозе, амаль без сну і адпачынку. Забава быў паранены. Ісці ён не мог, боль у лапатцы ўсё ўзрастала. Антон падчас падзення са страхі падбіў сабе вока, якім амаль не бачыў.
Яны апынуліся далёка ад граніцы, аддзеленыя ад Польшчы дзвюма рэкамі: Арэсай і Случчу, паміж якімі раскінуліся велізарныя балоты.
Ляжалі сумныя і стомленыя, а ў галовах раіліся невясёлыя думкі. Штосьці мільганула ў кустах паблізу... Яны падрыхтавалі зброю... На дарогу выбег вялікі дваровы сабака. Ён доўга глядзеў на іх, падымаючы ўверх то адно, то другое вуха, гютым глуха забурчэў і зноў пабег у кусты.
Змярканню яны абрадаваліся, як добраму прыяцелю. Вырушылі наперад дарогай, ля якой адпачывалі. Ззаду ўбачылі велізарны месяц. Гэта яшчэ гарэў хутар Казакевіча. Антон доўга глядзеў на крывавае зарыва і з задавальненнем сказаў:
— Злавіў, хаме? Так злавіў, што ўсё жыццё будзеш дзьмухаць на лапы!
Яны доўга ішлі ўперад, кіруючыся так, каб за спінай пастаянна быў палаючы хутар, бо меркавалі, што такім спосабам найхутчэй выйдуць на бераг Арэсы. Яны ішлі некалькі гадзін, але ракі не было. Забава затрымаўся і сказаў са злосцю:
— Я зусім здурнеў! Як можна не заўважыць такую дробязь?.. Калі так далей пойдзем, то да Арэсы ніколі не дойдзем!