Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— О!.. — выгукнулаянаўзахапленні,убачыўшыпрыгожыя завушнічкі.
Брагін з жонкай уважліва разгледзелі іх.
— I гэта дарагая рэч!.. Бач ты яго! Хто б мог падумаць?!
Лізка выняла з прыгожай скрыначкі вялікі флакон парфумы. Маці ўзяла яго ў рукі.
— Сапраўдны Хубіган*! Выдатная і вельмі дарагая парфума, — сказала яна праз хвіліну.
Потым Лізка выняла са скрынкі прадаўгаватую кардонную скрыначку, у якой быў тузін шаўковых панчох з французскімі этыкеткамі, а пад ім чатыры бутэлькі каньяку.
— Гэта ўжо ён пра мяне падумаў! — сказаў Брагін, беручы ў рукі пляшку. — «Мартэль»! Аж не верыцца вачам! Колькі ж гэта цяпер каштуе?!
Доўга ішлі размовы пра сённяшнія падарункі Забавы.
— Я падазраю, што ён увогуле не працуе тэлеграфным тэхнікам у Бабруйску, — сказала Соф’я.
— А кім? — спытаў Брагін.
— Можа, фальшываманетчык? Альбо... альбо, можа, служыць у ГПУ альбо ў «пагранатрадзе»?
— Усё можа быць, — сказаў Брагін. — Але што нам да гэтага? Кажа: тэхнік, то няхай будзе тэхнік. Галоўнае, што чалавек прыстойны! Столькі гадоў ведаем яго... Сорамна абмаўляць!
— Я не абмаўляю, толькі выказваю меркаванне, — сказала Соф’я.
Доўга яшчэ Раман і ягоныя падарункі былі тэмай для размоў у сям’і Брагіных. Вырашылі не гаварыць пра яго прэзенты сваякам і знаёмым.
— Нават Ваню (мужу Соф’і — Кобзаву) нічога не кажыце, — вырашыў Брагін.
* Houbigant (фр.) — славутая ў Францыі фірма па вытворчасці парфумы.
Вечарам Раман пэўны час сядзеў са старэйшымі, а потым выйшаў у суседні пакой, дзе весела забаўлялася моладзь. Доўга прыглядаўся да Лізкі, якая танцавала з кузэнам Паўлам. Потым ён незаўважна выйшаў і пайшоў да пані Жарскай у свой пакой. Там адкаркаваў пляшку каньяку і проста з бутэлькі выжлукціў некалькі вялікіх глыткоў. Закурыў папяросу, крыху пасядзеў і зноў выпіў.
Вярнуўся ў залу. Моладзь танцавала польку. Лізка таксама танцавала. Ён некалькі разоў злавіў на сабе залётныя позіркі дзяўчыны. Калі «шакаладная цётка» крыху пазней зайграла нейкі дагістарычны вальс, Забава запрасіў Лізку на танец. Ён забыўся пра ўсё. Лёгка віраваў па зале, абдымаючы гнуткае моцнае цела дзяўчыны. Адчуваў водар яе валасоў і лёгкі пах поту, які яго ўзбуджаў. Яго захаплялі ейныя прыгожыя вочы, вабілі пунсовыя вусны.
— Хораша, Ліза, — сказаў ён ціха.
— Што? — спытала яна шэптам.
— Добра пані танчыць і добра выглядае!.. Цудоўна! — сказаў ён з захапленнем.
Яна з удзячнасцю ўсміхнулася яму. Танцаваць скончылі тады, калі «шакаладная цётка», зусім стомленая, перастала барабаніць па клавішах.
У пакоі старэйшых гулялі ў карты. Моладзь у час перапынку, даючы адпачыць «шакаладнай цётцы», забаўлялася гульнёй у фанты. Пачала іх выкупліваць. Лізцы выпала быць «спавядальнікам». Янапайшлаўпусты пакой і, седзячы ў крэсле паблізу дзвярэй, «спавядала» ўваходзячых. Смяялася з камічнай сур’ёзнасцю, слухаючы пра дурненькія правілы, і адпускала грахі або назначала пакаянне.
Увайшоў Раман, стаў перад ёй. Яна ніколі не выглядала так прыгожа, як цяпер, у гэтым таямнічым паўзмроку.
— Якія маеце грахі? — спытала прыглушаным голасам дзяўчына.
— Кахаю адну дзяўчыну...
— Гэта не грэх.
— Кахаю яе болып за жыццё! Розум праз яе страціў!
Ліза маўчала.
— Для яе я гатовы на ўсё і ўсяго сябе прысвяціць ёй!
Яна не адказвала. Раман узяў яе за руку.
— У гэтым трэба прызнацца ёй, а не мне, — сказала яна ціха, амаль шэптам.
— Баюся.
— Трэба быць смелым, баязлівасць — гэта грэх.
— Mae пані рацыю.
Раман узяў у рукі ейную галаву і пацалаваў у вусны. Яна не супраціўлялася. Праз хвіліну сказала:
— Няхай пан выйдзе, бо... мне няёмка...
Ён паслухмяна выйшаў.
Неўзабаве ў залу ўнеслі вялікі стол і запрасілі моладзь на забаву. Потым зноў танцавалі. А дзясятай гадзіне моладзь пачала разыходзіцца. Засталіся толькі Брагіны, Забава, Азімаў, Кобзаў, нейкі стары — блізкі сваяк Брагінай, які пастаянна паціраў рукі і ціха, амаль бязгучна, смяяўся, нібы чамусьці радуючыся, і «шакаладная цётка», якая нядаўна гвалтавала піяніна, а цяпер з пачуццём добра выкананай артыстычнай місіі сядзела з горда паднятай галавой. Свабодны ад моладзі сталовы пакой прывялі ў нармальны стан і падрыхтавалі стол да вячэры.
Скончылі гульню ў прэферанс, у якой Раман, належачы да маладзёжнага таварыства, удзелу не браў. Азімаў прайграў. Забава сядзеў насупраць, злева — Соф’я, а справа — стары, які ўвесь час смяяўся. Нягледзячы на сваю «тактыку», прайграў некалькі разоў, бо хацеў здзівіць прысутных і зайграў па-напалеонаўску. Ён быў раздражнёны гэтым, хаця і рабіў абыякавую і велічную міну.
Падчас вячэры выпала так, што Лізку пасадзілі побач з Азімавым, Забава сядзеў насупраць, злева ад яго — Соф’я, справа — стары рагатун. Азімаў забаўляў Лізку «сур’ёзнай размовай» і рабіў такую міну, нібы зазначаў: «Бачыш, як дагаджаю табе! Я — такая асоба!.. Ты павінна гэта зразумець і ацаніць!»
На стале, апрача розных закусак, стаяў вялікі графін вішнёўкі. Трэба ведаць, што алкаголь як атруту і буржуазны сродак адурманьвання, выкарыстання і ўсыплення
чуйнасці пралетарыяту яшчэ афіцыйна не ўвялі. Была і пляшка каньяку, якая рэзка кідалася ў вочы капіталістычнай раскошай. Брагін растлумачыў прысутнасць «контррэвалюцыйных» напояў на стале:
— Мы туту сваёй каляіне... Можна сказаць, у сям’і. Таму хачу — паводле традыцыі, якую мы, людзі старой загартоўкі, як-ніяк шануем, — выпіць за здароўе маёй дачушкі. Хаця алкаголь — гэта, таго... буржуазная выдумка і злосная, можна сказаць, схільнасць, — тут Брагін замаўчаў, глынуў сліну і акінуў прысутных поглядам, — але ў выключных выпадках і маючы на ўвазе гэтую мудрую «максіму», якую выказаў Магамет, што не тое, што ў вусны ўваходзіць, псуе чалавека, а цалкам наадварот, і таму падобнае гэта... таго... Увогуле, няхай жыве шчасліва многа гадоў у добрым здароўі мая дачушка!
Тост падтрымалі ўсе. Нават Кобзаў і Азімаў, камуністы, якія з вялікім спазненнем, нібы неахвотна, глынулі пяцідзесяціпрацэнтнага вішнячку. Пілі ахвотна і без какецтва Брагін, Забава і стары рагатун.
Забава, які падчас танцаў выходзіў два разы «палепшыць гумор», цяпер ужо быў добра падпіты. Яму было весела, хацелася смяяцца, а адначасова апанаваў яго ў адносінах да прысутных іранічны, кручкаваты настрой. Ён глядзеў на Азімава, які сядзеў побач з Лізкай, і думаў: «Ты атрымаеш Лізку зажонку і толькі пасля шлюбу. Ая... калізахачу... Ты будзеш для яе зручным халатам, а я каханкам...»
Азімаў заўважыў упарты іранічны погляд Забавы, і на ягоным твары адбіліся агіда і нянавісць. У гэты момант Раман устаў з месца, беручы пляшку з каньяком (ужо другую), напоўніў кілішак, які стаяў перад Азімавым.
— Цяпер мы, — урачыста вымавіў Раман, — вып’ем за здароўе саленізанткі*. Мы так яе кахаем і цэнім за нязвыклыя душэўныя якасці і... за многія іншыя, якія ўяўляюць бясспрэчныя вартасці ўніверсальна-інтэрнацыянальныя, што больш адданых сяброў няма напэўна!
Усе замаўчалі. Толькі стары рагатун паціраў рукі, а «шакаладная цётка» выказала здзіўленне, звесіўшы ніжнюю губу і паказваючы зжоўклую штучную сківіцу. Забава выпіў кілішак каньяку. Наліў другі. Зноў выпіў і звярнуўся да Азімава:
— Чаму не п'еш? He зычыш Лізавеце Паўлаўне добрага здароўя? А можа, баішся, каб хтосьці з прысутных не данёс, што паводзіш сябе як непартыйны, ужываючы алкаголь... га? Плюнь! Смела! Мы не здадзім цябе. Гэта толькі ў вас прынята шпіёніць і даносіць. Сярод «беспартыйных сцерваў» гэтага няма!
— Я папрашу вас звяртацца да мяне інакш.
— He разумею. Як па танальнасці (я трохі музыкальны), вы гневаецеся. Кіньце гэта. Гэта і ёсць буржуазныя капрызы. Хіба што хочаце сапсаваць усім настрой.
Азімаў пагардліва сапнуў і пачаў размаўляць з Кобзавым. Соф’я пацягнула Рамана за рукаў і какетліва пагразіла яму пальцам. Ліза зірнула на яго здзіўленымі вачамі і апусціла доўгія вейкі, якія кідалі цень на шчокі. Толькі стары рагатун працягваў паціраць рукі, Брагін жа закрактаў і са спачуваннем паглядаў на Забаву. Стары не любіў Азімава і прымаўяго толькі з практычных поглядаў, хочучы і другую дачку аддаць замуж за багатага чалавека, нават за камуніста.
Хутка настрой ва ўсіх прыўзняўся. Кобзаў распавядаў анекдоты, якія зусім не былі камічнымі, але з якіх сам першы гучна смяяўся. Рабіў зусім неадпаведныя аналогіі. Каб пацвердзіць свае досціпы, часта процілеглыя па сэнсе, дадаваў дурныя афарызмы і прымаўкі. Часта пытаў: «Разумееце?» — нават калі распавядаў вельмі простыя рэчы.
— О... не, разумееце, — гаварыў ён, робячы сур’ёзныя вочы, — не кожная штука* і навука могуць быць карыснымі для чалавека. Буржуазны ўрад, разумееце, вучыць сваіх падуладных многім непатрэбным навукам, рамёствам і штукам. Увогуле, разумееце, уся буржуазная штука, літаратура,
a нават музыка, лішнія i... шкодныя, бо не вядуць масы да самасвядомасці, бо з’яўляюцца для іх опіумам, разумееце, як і рэлігія! — ён кінуў позірк на слухачоў, якія сядзелі за сталом, даследуючы ўзровень увагі, яшчэ больш вылупіў вочы і працягнуў далей: — Дык вось, раскажу я вам на гэтую тэму, разумееце, адну гісторыю. Так... У адной, разумееце, усходняй буржуазнай, натуральна, краіне жыў кароль. Багаты кароль. Вёў бяздзейнае, дурное жыццё і, разумееце, шчодра плаціў розным штукарам і блазенам. Пра гэта ведалі ва ўсім каралеўстве. Дык вось, адзін з ягоных падданых прысвяціў, разумееце, усё сваё жыццё, разумееце, вывучэнню новай цяжкой штукі, якую, разумееце, захоўваў у таямніцы ад усіх. Хацеў такім спосабам, разумееце, атрымаць ад свайго шчодрага ўладара шчодрую ўзнагароду...
Забава нудзіўся. Падчас гэтага расповеду глядзеў у вочы Кобзаву або падміргваў Лізцы. Паклаў руку ззаду на спінку крэсла, на якім сядзеў стары рагатун, побач з якім -на суседнім крэсле — уселася «шакаладная цётка». Раман штурхнуў яе пальцам у бок і схаваў руку за падлакотнік. Тая, непрыемна здзіўленая, паглядзела на старога рагатуна, які весела паціраў далоні, зіркаючы ў яе бок... «Шакаладная цётка» разам з крэслам адсунулася крыху далей ад яго, але ён працягваў бязгучна смяяцца... «Шакаладная цётка» гатова была выбухнуць. Яна падняла ўверх галаву і перажоўвала штучнай сківіцай зробленую ёй знявагу.
— I вось, разумееце, з гэтай мэтай, — цягнуў далей Кобзаў, — зрабіў у тоўстай дошцы дзірку, праз якую гарохавае зярнятка ледзьве праходзіла, і пачаў трэніравацца, каб трапіць гарохам у тую дзірку. Павялічваў, разумееце, паступова дыстанцыю, пакуль не затрымаўся на дваццаці кроках. Гэтае штукарства было цяжкае, бо ён паставіў мэту, разумееце, кожны раз беспамылкова трапляць у дзірку.