• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Калі, нарэшце, выбраліся з яра, Забава падышоў да вялікага хваёвага пня і лёг пад яго на снег, падняўшы ногі
    ўгору і абапёршы іх аб дрэва. Гэта было патрэбна для таго, каб выліць найбольш вады з вопраткі і ботаў.
    Пашыбавалі далей. Забава, злосны і азяблы, ішоў, не захоўваючы асцярожнасці. Пятроў, гучна сапучы, пёрся за ім. Праз пэўны час Раман заўважыў, што блукае, і пастараўся знайсці правільны кірунак, але гэта было цяжка, бо ён не ўзяў компас. Доўга не казаў Пятрову пра сваю здагадку, нарэшце, спыніўся і пачакаў яго.
    — Ведаеш што? — сказаў. — Я заблудзіўся.
    — Ну-у? — амаль весела адазваўся Пятроў.
    — Так... Блукаем. Учора цябе чорт вадзіў па маноўцах*, а сёння мяне.
    Арыентуючыся па зорках, Раман пайшоў на паўночны ўсход. Пасля дзвюх гадзін вельмі цяжкайдарогі выйшлі на тракт і абок яго пайшлі далей. А гадзіне дванаццатай уначы былі ў васьмі кіламетрах ад граніцы, паблізу маёнтка Краснае.
    Увайшлі ў Старасельскі лес, які ўтвараў гіганцкае паўкола. Дарога ўразалася ў чорную гушчыню дрэў роўнай, белай, бліскучай у месяцовым святле стужкай. Гэта выглядала як лоб велікана, пакрыты густымі валасамі, з выразна зачасаным праборам, асветленым вялікім рэфлектарам — месяцам.
    Была чацвёртая гадзіна ночы, калі калегі дайшлі да 14 вярсты. Яны былі вельмі стомленыя.
    — Паблізу адсюль ёсць меліна, — сказаў Пятроў. — Пойдзем туды... Адпачнём, а ўдзень рушым далей.
    Па палявой, добра выезджанай санямі дарозе аддаліліся больш за вярсту ад тракту і наблізіліся да адзінокага хутара, які знаходзіўся паблізу лесу. Пятроў пералез праз агароджу і пастукаў у акно. Хутка з сярэдзіны пачуўся голас:
    — Хто там?
    — Я... Настаўнік... — сказаў Пятроў.
    — Зараз.
    Неўзабаве мы апынуліся ў вялікай чыстай хаце, падзеленай невысокай шырмай на дзве часткі. Тут было вельмі
    * Маноўцы (польск.) — бакавыя дарогі.
    цёпла. Гаспадар i гаспадыня ўжо сядзелі за сталом, а іхняя дачка Магда смажыла на кухні яечню для гасцей. Пятроў развёў вадой спірытус.
    — Што за ён? — спытаў у Пятрова гаспадар (селянін, які выглядаў вельмі інтэлігентна), рухам галавы паказваючы на Рамана.
    — Калежка мой. Файны хлопец. Можаце давяраць, — гаварыў Пятроў, выкладваючы на стол прынесеныя для іх рэчы: хусткі, панчохі, скуру на падэшвы, ігральныя карты, свэтар. — Тут усё, аб чым некалі прасілі, — дадаў ён праз хвіліну.
    — Вялікі дзякуй, — сказаў гаспадар. — Пехатою ў горад пойдзеце ці паедзеце?
    — Можна запрэгчы каня. Калі развіднее, паедзем. Цяпер трохі праспімся.
    Неўзабаве гаспадар абудзіў іх.
    — Уставайце на сняданак. Зараз вырушым у дарогу.
    У час снедання калегі дамовіліся: каторы з іх раней скончыць «работу», той прыйдзе сюды і пачакае другога. Прызначылі дату спаткання і дамовіліся: хто прыйдзе першым, той будзе чакаць да двух дзён.
    — Разам весялей ісці, — сказаў Пятроў.
    — I больш надзейна, — дадаў Раман.
    — Ты глядзі толькі, — пачаў папярэджваць Пятроў, — каб цябе ў горадзе гіцаль не злавіў.
    — А ты калі прыйдзеш у горад, то пысу шапкай закрый, бо коні пападаюць.
    — Мяне не спалохаюцца. Я першы хлопец на вёсцы: уся кашуля ў пеўнях!
    — Першы хлопец на ўсёй вёсцы, — паўтарыў Забава, — а ў той вёсцы адна хата.
    — Пацэтна*! — смяяўся гаспадар. — Языкі, як брытвы.
    — Мы бывалыя. За словам у кішэню не лезем. Усё растлумачым. Калі не языком, то кулаком, калі не кулаком, то куляй! -гаварыў Пятроў.
    * Пацэтна — забаўнік, балабол, пацешнік.
    Дзённік шпіёна
    Мінск, 4 снежня 1922 г.
    Работу я скончыў у паскораным тэмпе і вярнуўся ў Мінск. Затрымаўся ў пані Жарскай. Юльцы даў чаравікі. Яна, бядачка, абкручвала ногі нейкімі анучамі. Сказаў, што купіў іх у Бабруйску ў кааператыве. Пані Жарская вельмі хацела вярнуць мне кошт чаравікаў, але я сказаў, што гэта падарунак Юльцы ад мяне, бо яна прыбірае мой пакой і гатуе мне гарбату.
    Вечарам пайшоў да пані Ядвігі. Яна сказала, што чэкіст (цяпер гэпэушнік, бо НК перайменавалі ў ГПУ) хоча са мной пагутарыць. Я сказаў, што прыйду праз дзве гадзіны. Пані Ядвіга пайшла папярэдзіць гэпэушніка, ая хуценька пайшоў у горад. Трэба было залатвіць вельмі тэрміновую справу.
    Калі вечарам я ўвайшоў у двор дома, у якім жылі Д валінскія, то ўважліва абгледзеў кожны кут двара. Усё было ў парадку. На вуліцы я таксама не заўважыў нічога падазронага. Тады ўвайшоў у памяшканне. Пані Ядвіга была адна. Яна ўвяла мяне ў маленькі бакавы пакоік.
    На стале гарэла свечка. У яе скупым святле я ўбачыў найперш бледны, шчуплы твар з выступаючымі на шчоках касцямі, з доўгім вузкім носам і некалькі касаватымі вачыма. Высокі вузкі лоб падоўжвала вялікая лысіна. Па мізэрным твары нельга было распазнаць узрост.
    — Пазнаёмцеся, панове, — сказалапані Ядвіга, — пакідаю вас. Можаце гаварыць шчыра.
    Я сеў за стол. Чэкіст іранічна глядзеў на мяне вузкімі шчылінкамі вачэй, усмешка крывіла ягоныя вусны.
    —	Няхай пан разрадзіць пісталет і дастане руку з кішэні. Пану нічога не пагражае з майго боку. Я таксама маю зброю... наган, але ва ўнутранай кішэні. Пан хоча пераканацца?
    —	He. Давяраю пану.
    —	Дзякуй за какаін, — сказаў гэпэушнік. — Дасканалы. У нас страшэнна падрабляюць.
    — Хоча пан яшчэ? — спытаў я.
    — Натуральна, калі ў пана ёсць.
    Я выняў тры жоўтыя пляшачкі какаіну «Мегска», на 5 грамаў кожная, і падаў іх гэпэушніку. Калі ён браў іх, у яго дрыжэлі рукі. Хутка мы пачалі размаўляць пра адну вельмі важную для мяне справу. Аказалася, што ў яго ёсць каштоўная для мяне інфармацыя. У час нашай размовы неспадзявана падаў мне фатаграфію. Са здзіўленнем я ўбачыў на ёй сябе.
    — Адкуль гэта ў пана?
    — Адкуль гэта ў НК, хоча пан спытаць?.. Так?
    — Так.
    — Пакуль што не ведаю. Толькі папярэджваю, што ўсе дадзеныя, якія датычацца пана, ужо ў нас ёсць. Амаль што ўся біяграфія. Глядзіце!.. He верце нікому! Адрасоў сваіх не давайце... нават па службе. Даваць можна матэрыялы, інфармацыю, а калі дойдзе да адрасу і прозвішча, то: горад Леніна, вуліца Сталіна, дом Калініна, грамадзянка Анна Ванна альбо грамадзянін Ян Збан.
    Мы доўга размаўлялі. Я атрымаў многа важнай для мяне інфармацыі. Адначасова даў яму рэкамендацыі на будучае.
    — Глядзі, — сказаўмне перад адыходам, — каб не папаўся... Каб не папасціся, трэба быць хамам. Смеласці, спрыту, ведаў мала. Патрэбна найбольш хамства. У нас чым большы чалавек, тым большы хам... Патрабуюць у цябе дакументы — падай са злосцю, нецярпліва, будзь надуты і вачыма кажы: «Ну хутчэй,сцерва!» Адразу падумаюць: «Гэтанейкідобрыфрукт!» Тады дарога адкрыта! А яшчэ памятай, што ў вопратцы, у якой ходзіш у нас, не паказвайся за граніцай, бо нашы шпікі ёсць усюды. He пашкодзіць змена знешнасці.
    Мы развіталіся. Я пайшоў да Брагіных. Ішоў, задумаўшыся. Раптам пачуў перад сабой добра вядомы мне жаночы голас і смех. У дзесяці кроках ад мяне ішла Лізка, якую вёў пад руку Азімаў. Людзей на вуліцы было многа, таму я мог, не хаваючыся, сачыць за імі. Азімаў гучна расказваў Лізцы пра сваіх калег і іх дзівацтвы. He ведаю, што ў гэтым было камічнага, але Лізка час ад часу выбухала мяккім смехам, які казытаў мне нервы.
    «Ведае, што мае прыгожы голас, і смяецца невядома з чаго», — падумаў я, злосны ад таго, што мне не выпадае падысці да яе ў прысутнасці Азімава.
    Дом Брагіных быў блізка. Прахожых станавілася ўсё менш. Каб быць незаўважаным, я перайшоў на другі бок вуліцы і, ідучы хутка, абмінуў іх. Паблізу дома Лізка затрымалася і нейкі час размаўляла з Азімавым. Потым развіталася з ім і накіравалася дадому. Я паспешліва пайшоў наўскасяк праз вуліцу ў напрамку дома Брагіных. Лізку сустрэў ужо ля брамы.
    — А, гэта панна Эльжбета, — зрабіў я здзіўлены выгляд. — Адкуль так позна?
    — Я была ў кінатэатры.
    — Добры фільм?
    — Цяпер няма добрых фільмаў. Некалі былі харошыя. Грала Вера Халодная, Лісенка, Мазжухін... А цяпер...
    Размаўляючы, мы спыніліся перад брамкай.
    — Пані сама нагадвае мне адну кінаактрысу, — паўтарыў я словы, якія ўжо некалі ёй гаварыў. — Такія самыя прыгожыя вочы, форма вуснаў, выраз твару. Нават фігура падобная.
    — Э... гэта кампліменты... Хадзем у памяшканне, бо я змерзла. Ну, хто хутчэй?
    Мы пабеглі праз доўгі двор да дома, які стаяў у глыбіні двара. Ліза паслізнулася і села на сцежцы перад ганкам. Я падхапіў яе на рукі і панёс па прыступках уверх.
    — Пусціце! Гэта няхораша, — гаварыла яна, перабіраючы нагамі ў паветры.
    У доме мы засталі толькі маці Лізкі, якая нешта рабіла на кухні.
    — Сумна мне, пане Ромку, — сказала Лізка, калі мы засталіся адны ў сталовым пакоі.
    — Расказаць пані нешта вясёлае?
    — He, не гэта... Мне заўсёды сумна. Усё такое банальнае, нуднае, дурное. Няма нічога цікавага. Паўсюль толькі стогнуць, што бедната, што цяжка, а жывём жа ў параўнанні з іншымі добра...
    — А чаго пані хацела б?
    — Чаго?.. Жыць хацела б. Жыць цікава, весела. He так, як тут... Усе пастаянна наракаюць, стогнуць... Гэта вельмі раздражняе мяне!
    — А пані вельмі прыгожая з гэтым бунтам у вачах!
    — Пан зноў...
    Неўзабаве прыйшоў Кобзаў. Ён перашкодзіў нашай размове з Лізкай.
    Я даведаўся, штодзеньнараджэння Лізкіўлютым. Мушу скамбінавацьдля яеякі-небудьдарагі падарунак.кабзацьміць скупога Азімава.
    Заўтра вырушаю ў зваротную дарогу.
    ГЛАВА 6
    «Волга, Волга»
    На меліну Пятрова Раман прыйшоў рана. Гаспадар прывітаў яго вельмі прыязна. Быў абед, усе садзіліся за стол, таму і Рамана запрасілі да стала. Потым усе пайшлі на працу, Раман сеў ля акна, адкуль быў бачны адлеглы на кіламетр ад хутара тракт, і разглядаў рух на дарозе. Меў надзею, што ўбачыць Пятрова, які будзе ісці з горада. Яму вельмі хацелася б яшчэ сёння вырушыць за граніцу, але Пятроў не прыйшоў да вечара.
    Раман вельмі нудзіўся. Вечарам спытаў у селяніна:
    — Ці можна дзе-небудзь купіць гарэлкі?
    — Гарэлкі няма, але суседзі прадаюць вельмі добрую самагонку.
    — Хай будзе самагонка, — згадзіўся Забава.
    Гаспадар паклікаў дачку і сказаў ёй пайсці купіць самагонкі. Раман сказаў, што ахвотна пойдзе з ёю, каб трохі пашпацыраваць. Дзяўчына апранулася, і неўзабаве яны пайшлі вузкай сцежкай у напрамку лесу.
    Надвор’е стаяла цудоўнае. На небе ныраў у аблоках месяц. Прастораблішчэлабеллю. Цішыня. Толькі снегскрыпеў
    пад нагамі. Яны ўвайшлі ў лес. Тут было цямней. Магда ішла лёгкім хуткім крокам. Дарогі не было відаць, бо снег ахутаў усё. Але дзяўчына ішла ўпэўнена ў добра знаёмым ёй накірунку. Неўзабаве выйшлі на край лесу. Непадалёку была бачна ў гурбах асеўшая хаціна са ссунутай набок шапкай снегу. Як цікаўныя вочы дзіцяці, гарэзліва міргала святло з двух вокнаў. Дзяўчына спынілася і паказала рукой на хутар: