Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Уначы ў лесе магу змагацца на зброю, на спрыт, на вытрыманасць... 3 усімі...
Калі потым знаходжуся ў Полыпчы... у бяспецы... то ў душы ўтвараецца пустэча, якую нічым нельга запоўніць. Усё вакол банальнае, усё без вартасці. На запаўненне гэтай пустэчы ідуць гарэлка і авантуры, якія надалей учыняю і за якія атрымліваю ад шэфа суровыя вымовы.
Нядаўна адзін афіцэр прыгранічнай варты, які дапамагаў мне прайсці на новым адрэзку, сказаў:
— Шкада мне пана, што пан ідзе ў адзіночку, падсцерагаюць панатысячы невядомых небяспек... Я чалавек адважны. Але ў такім палажэнні не хачу быць. Штосьці іншае ў тым,
калі ідзём y атаку, узбуджаныя агульным запалам. Калі смерць, то на полі бітвы. Калі рана — гонар нават для ворага. Палон — ганарова... А тут?! — устрапянуўся амаль з агідай.
Але я свядома выбраў гэта. I. можа, менавіта тое найболып прыцягвае мяне, што ніколі за тое, што выконваю. не знайду прызнання, не атрымаю ўзнагароды... Аддам сваё жыццё, можа, са зману, але годна і свабодна, як кароль, які скідае карону, якая яму надакучыла. Ніякага разліку з майго боку няма.
Ракаў, 23 кастрычніка 1922 і.
Праз пару гадзін, калі сцямнее, пайду ў Бальшэвію. Пайду з калегам, дасведчаным агентам Грушэўскім. Многа пра яго чуў, а цяпер асабіста пазнаёміўся. Разам павячэралі. Я наказаў Малцы падаць гарэлкі, але Грушэўскі сказаў, што перад выправай не любіць многа піць.
Ён распавёў мне пра шмат цікавых рэчаў... Такіх, пра якія я да гэтага часу паняцця не меў. Гэта ўзмацніла маю зацікаўленасць граніцай.
Пачало змяркацца. Мы сталі чысціць зброю. Убачыўшы, што ў яго толькі адзін пісталет, браўнінг малога калібру, я спытаў:
— Чаму ты ходзіш з такою пугалачкай?
— Я ніколі не страляю на адлегласць. Толькі ў лоб. I гэтага дастаткова.
Грушэўскі выйшаў у горад, каб купіць патрэбныя мне за граніцай рэчы, а я пішу гэтыя словы ў дзённік. Надыходзіць чорная асенняя ноч. Вецер плача за вокнамі.
Заканчваю. Трэба старанна апрануцца і зручна размясціць каля сябе рэчы, якіх многа назбіралася. Як толькі вернецца Грушэўскі, вырушым у дарогу.
Мінск, 25 кастрычніка 1922 г.
Сёння наняў у пані Жарскай пакоік, у якім жыў падчас знаходжання ў Мінску. Добрая кабета не хацела браць грошай. Потым я пераканаў яе, і яна ўзяла плату за жытло за
першы квартал. Хацеў такім чынам дапамагчы маці і дачцэ, якія цярпелі галечу. Я сказаў, што маю намер у недалёкім будучым жыць пастаянна ў Мінску і хачу мець свой пакой.
Дзе цяпер Грушэўскі — не ведаю. Выйшлі мы з Ракава пазаўчора. Дайшлі да Мінска без ніякіх прыгод. За 14 кіламетраў ад горада Грушэўскі прывёў мяне на кароткі адпачынак да сваёй меліны*. Я заўважыў, што ён хутка стамляецца ў дарозе. Нічога дзіўнага. Складана распавесці, якія цяжкія тыя дарогі, якімі мы ходзім. Каб гэта зразумець, трэба імі прайсці. Чалавек, нагружаны зброяй і рознымі рэчамі, часта да 30 кілаграмаў вагой, прадзіраецца праз граніцу, калючы дрот, буралом, яры, ірвы, рэкі, хмызняк. Ідзе праз залітыя вадой лугі, праз багны, па камлях — і найчасцей усляпую, у поўнай цемры. I менавіта такія дарога і надвор’е лічацца... добрымі, бо даюць найбольшы шанец дайсці да мэты. Трэба мець цягавіты арганізм і моцнае здароўе, вялікую вытрымку і яшчэ штосьці звыш таго... што могуць зразумець людзі, якія любяць шум лесу ўначы, шарм далёкіх агнёў — адлеглых, невядома, ці на некалькі дзясяткаў крокаў, ці на некалькі кіламетраў... і той дзіўны, незразумелы настрой, які ахоплівае людзей, якія любяць глядзець у вочы ночы і таямніцы. Можа, такія пачуцці мае воўк, які пад заслонай ночы імкнецца да невядомых мэтаў. Можа, меў іх калісьці і чалавек. Некалі... калі наша цывілізацыя была маладая, а людзі жылі больш інстынктам, чым здаровым розумам.
Мы падышлі да ракі Пціч. Адзначаю, што пайшлі мы па дарозе Грушэўскага. Ён сказаў, што гэта самая бяспечная дарога на гэтым адрэзку. Можа, гэта і праўда, тады я схільны нават сур’ёзна рызыкнуць, чым пераплываць раку ў адзенні. Потым трэба вельмі доўга ісці, каб разагрэцца і каб вада выпарылася з адзення.
Мы хацелі змайстраваць плыт, але не маглі знайсці дастаткова дрэва. Нарэшце, мы знайшлі брод, але, пераходзячы той «брод», вымаклі да ніткі. Грушэўскі сказаў, парадкуючы вопратку:
* Меліна — прытулак, перавалачны пункт для перамытнікаў.
— Ходзім, мучаемся за мізэрную плату. На радзіме нічога свайго не маем, а працуем для яе абароны як шалёныя. А ці многа знайшлося б добра забяспечаных людзей, якія згадзіліся б дзеля агульнага дабра адбыць хаця б адну такую пераправу?
Я заўважыў, што ён вельмі збянтэжыўся.
Развіталіся мы ў прадмесці Мінска.
Баранавічы, 7лістапада 1922 г.
He адпачыў нават пару дзён і зноў іду на работу. Зрэшты, ці я калі-небудзь увогуле адпачываю? Там — амаль безупынная чуйнасць, амаль без сну. Тут — гарэлка, гарэлка і гарэлка. Трэба спыніць гэтае жыццё, бо спалюся ў ім. Хаця што з гэтага? Можа. для таго і існую, каб бліснуць і патухнуць... He ведаю, ці змог бы лёгка парушыць гэты лад жыцця. Уцягвае мяне штораз больш. На радзіме бракуе мне бадзёрасці, якую дае мне гэтая праца. Без яе жыццё страціла б для мяне ўсялякую прыцягальнасць.
Распавяду, чаму так хутка зноў еду ў разведку. У Лідзе маю даўніх сяброў, братоў Калісаў. Наведваю іх досыць часта. Там найлепей бавіў час. Апрача гэтага, у гаспадыні іхняга дома досыць слаўная дачушка. Я хадзіў з ёю ў кіно, на шпацыры, сціскаў лапкі, заглядаў у вочкі, марыў пры месяцы. Але ніякіх большых і глыбейшых намераў не меў. Тым часам... Але распавяду па чарзе.
У Ліду я прыехаў пятага вечарам. Наладзілі салідную п’янку. Наступнага дня — таксама. Удзень я выспаўся, а вечарам устаў, памыўся і чакаў прыходу сяброў з горада. Звярнуў увагу на тое, што ў доме гаспадароў пануе нязвыклы рух і ажыўленне. Штосьці там смажаць, пякуць, гатуюць. Нейкая чужая жанчына дапамагае ў працы. Гэлька ходзіць прыбраная, урачыстая. Айчулік і матухна таксама.
«Можа, у іх якое-небудзь сямейнае свята?» — падумаў я.
Нарэшце Янак і Уладак вярнуліся з горада, несучы розныя пакупкі.
— Што там? — спытаў я.
Яны нешта адказалі і панеслі скрынкі ў дом гаспадара. Усё гэта мяне трохі зацікавіла, а з таго, што ў мяне не было ніякай працы, я выйшаў на ганак і сеў на лаўку. Закурыў папяросу. Неўзабаве выйшаў Уладак. Сеў ля мяне ў цемры.
Што вы там рыхтуеце? — спытаўся я ў яго.
— Нічога... глупства...
— Калі глупства, то скажы. Чаму ж робіце такую таямніцу?
Ён засмяяўся і сказаў:
— Заручыны будуць.
— Чые?! — здзівіўся я, бо нічога не чуў пра гэта.
— Здагадаўся?
— Адкуль?.. He ведаю. Але для мяне ўсё адно чые, абы пагуляць.
— Твае з Гэлькай.
— Mae... з Гэлькай?! — паўтарыў я здзіўлена.
— Ну так. Мы гэта запланавалі. Бачылі, што дзяўчына падабаецца табе. Прэзенты для яе возіш, заляцаешся... Пагаварылі мы з ёю, з бацькам і матуляй і вырашылі зрабіць табе прыемную неспадзяванку... Пасагтаксаманядрэнны. Адзяўчына маладая, прыгожая, здаровая і разумная. Бо навошта табе насіць галаву на згубу? Будзем жыць разам... — ён яшчэ нешта гаварыў, але я ўжо амаль не чуў яго.
Толькі цяпер зразумеў, чаму падчас маіх апошніх прыездаў у Ліду гаспадыня была такой надзвычай клапатлівай у адносінах да мяне.
— Добра... ідзі, Уладак, у дом, — сказаў я. — Пасяджу тут. Галава баліць. Потым прыйду.
Я застаўся адзін. Вечар быў цёмны. Неба ўсыпана зоркамі. Я падумаў: «Там цуды, таямніцы, неспадзяванкі, прыгоды, цікавая гульня мозгу, розуму і нерваў... Надалей усё новыя людзі. I якія людзі! Новыя ўражанні. А тут шэрасць, манатоннасць, размераны дабрабыт урэгуляванага мяшчанскага жыцця. Плёткі, пустыя размовы, анучы, самавар, рамонак, пантофлі, кампрэсы...»
Я ўстаў, выйшаў на сярэдзіну двара. Глянуў на зоркі... Аднекуль здалёк чуўся глухі свіст лакаматыва. Горды, моцны, свабодны, які панаваў над прасторай... Ен рос, набліжаўся,
расшыраўся, мацнеў... Здалёк імкнуўся ўдалячынь і мяне туды клікаў.
«Цягнік да Баранавіч».
He вяртаючыся ў дом, я пайшоў на вакзал. Цяпер я тут... куды мяне пацягнулі не дзявочыя вочы, якія абяцалі рай на зямлі, але чорныя вочы ночы, загадкавыя і глыбокія, як хіба што... смерць. А можа, гэта паўставала ў думках, іншыя вочы мяне запаланілі і валакуць туды, на пагібель...
Ракаў, 9лістапада 1922 г.
Я ў Ракаве. Затрымаўся ў Малкі. Даведаўся многа цікавых рэчаў. У Стаўбцах бальшавікі выкралі начальніка старастаў Калечыца. Хітрыкамі, сілаю забралі ягоз рэстарана ля рынку і вывезлі за граніцу.
Распавядаючы нядаўна свайму шэфу аб арганізацыі бальшавіцкіх дыверсійных банд, я спытаўся:
— Чаму мы не адказваем тым самым? Я б, напрыклад, ахвотна згадзіўся б арганізаваць такі аддзел. Я б не тэрарызаваў, як яны, безабароннага цывільнага люду. Я б удараў туды, куды трэба.
— Нам гэта няможна, — адрэзаў шэф.
— А бальшавікам?
— Таму яны і ёсць балыпавікі...
I нічога, апрачаагіды і пагарды, у ягоныхсловахне было.
Нядаўна я даведаўся, што адной з дыверсійных банд (бандзе Аўдзея), якая арудавала ў стаўбцоўскім павеце, бальшавікі даручылі ўзарваць чыгуначны мост на Нёмане паблізу Стаўбцоў. Яны прынялі гэтае заданне, узялі грошы, прынеслі з Саветаў дынаміт, пераапрануліся ў пастухоў і схаваліся ў зямлянцы ў лесе. I на гэтым усё скончылася. Таму што мост вартуюць узброеныя салдаты. А бальшавікі тады адважныя, калі маюць справу з безабаронным людам.
Здарылася яшчэ адна прыкрая рэч. 3 першай кампаніі 29 батальёнадэзерціраваўзаграніцу ўзводны Гурскі. Мусіць, нештачка там наскроб. Няхай паспрабуе шчасця. А можа, яму захацелася стаць камісарам? Можа, прыснілася яму зо-
рачка спераду, зорачка ззаду, наган злева, наган справа, службовы аўтамабіль і штаб сакратарак. Але хутка яго ад гэтага вылечаць.
Заканчваю. Трэба збірацца ў дарогу.
Мінск, 7 лістапада 1922 г.
Зіма.
Маю новую перашкоду ў сваёй працы — снег. «Зялёнкі» маюць новага саюзніка. Аблягчае ім пагоню за мной па слядах. Цяпер цяжэй пераходзіць рэкі і ручаі, можна лёгка зваліцца ў роў, цяжэй незаўважаным мінуць засаду.
На гэты раз я вырашыў не ісці да Брагіных і ўвогуле як найрадзей у іх бываць, каб пазбегнуць падазрэнняў, якія могу ць узнікнуць у сувязі з маімі занадта частымі прыездамі з «Бабруйска». Раз — водпуск, раз — службова, але пастаянна так рабіць нельга. Мушу з гэтым пагадзіцца, хаця вельмі сумую па Лізцы. Заўсёды, калі думаю пра яе, перад маімі вачыма паўстае адначасова паўнашчокі ружовы твар Азімава з безапеляцыйнай павагай, які штосьці пацвярджае і падкрэслівае свае словы рухамі пальцаў. Я жадаў бы, каб Лізка дасталася лепш самому Люцыпару, чым яму. Такі агідны для мяне гэты тып.