Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Добры дзень! — прывітаўся.
Кабеты здзіўлена паднялі галовы. Адна падцёрла нос рукой і паправіла хустку на галаве.
— Што хочаце? — адазвалася па-беларуску.
— Скажыце мне, дзе дарога на Мінск?
Кабеты абмяняліся позіркамі, у якіх чыталася паразуменне. Пасля некаторага вагання адна з іх паказала пальцам дарогу, якую, выходзячы з лесу, Забава толькі што мінуў.
— Там дарога ў Мінск... — сказала неахвотна.
— Колькі вёрст адсюль да Мінска?
— He ведаю... He лічыла... А людзі па-рознаму гавораць...
Забава выйшаў на тракт і паспешлівым крокам накіраваўся на ўсход па малавыезджанай, парослай травой дарозе.
Уставала сонца. Вясёлае, усмешлівае, вымытае ранішняй расой, акружанае арэолам промняў. Запаліла неба на ўсходзе...
У Мінск Забава прыйшоў на змярканні. Прыйшоў без ніякіх прыгод, шчасліва мінаючы ўсе небяспечныя месцы, пра якія пакуль што не ведаў. Перш-наперш хацеў аднесці ліст і фатаграфію пані Ядвізе Двалінскай па просьбе яе мужа, чыгуначнага служачага ў Вільні, які вельмі яго аб гэтым прасіў. Ён нават пазнаёміўся з гэтай мэтай з Забавай праз агульных знаёмых.
Раман лёгка адшукаў патрэбную яму вуліцу і прыбіты пад брамай бляшаны нумар дома. Увайшоў на вялікі падворак, які губляўся ў змроку. 3 брудных смярдзючых сенцаў суседняга дамка адчыніў дзверы ў памяшканне. Насустрач яму выбухнула ў твар хмара пары.
— Хто там? — пачуўся голас жыдоўкі, якая прала бялізну.
— Дзе жыве Двалінская? — спытаў Забава.
— Ідзіце ў самы канец падворка... Там стаіць маленькі дом... Там жыве Двалінская.
Хутка Забава пастукаў у малое акенца збоку ад уваходных дзвярэй схаванага ў глыбіні двара дамка. Праз хвіліну за шыбай паказалася невыразная белая пляма твару.
— Хто там?
— Тут жыве Ядвіга Двалінская?
— Тут. А што хочаце?
— У мяне ліст ад яе мужа.
— Ліст! Ад мужа!
Праз хвіліну Забава апынуўся ў малым пакоіку. Гэты пакой і спальня за шырмай былі жытлом траіх дарослых і дзіцяці. Абстаноўка была ўбогай, але чысціня панавала ўзорная.
На стале гарэла лямпа. Бацька пані Ядвігі, высокі, атлетычнай постаці мужчына, гадоў за пяцьдзясят, закрыў вокны фіранкамі. Жонка яго ўжо спала за шырмай. Пані Ядвіга стала ўзрушана чытаць ліст ад мужа. Ад хвалявання яе шчокі заліла чырвань.
Бацька пані Ядвігі панура маўчаў. Забаве ён здаўся незадаволеным, але Забава не мог адгадаць прычыну. Пані Ядвіга штораз прабягала вачыма ліст і пачынала зноў чытаць, спыняючыся на кожным сказе.
Вільня, 28 ліпеня, 1922 г.
Каханая Ядзенька!
Вельмі непакоюся, не ведаючы, што з табою. За год не атрымаў ніводнага пісьма. Пісаў некалькі разоў, але ніводнага адказу да гэтага часу не атрымаў. He магу дадумацца, што б гэта значыла і што з вамі сталася. Напішы падрабязна пра сябе, тады адкажу табе вычарпальна. Здароўе ў мяне добрае. Працую і жыву забяспечана. Толькі непакоюся, не маючы ад вас ніякіх звестак. Найгоршыя думкі прыходзяць мне ў галаву.
Як здароўе Андзі і бацькоў?
Цалую вас усіх. Караль
P.S. Той, хто аддае пісьмо, — мой знаёмы. Можаш ва ўсім давяраць яму.
P.P.S. Разам з пісьмом перасылаю свой здымак.
Пані Двалінская адклала ліст убок.
— Пан даўно бачыў Караля?
— Тыдзень таму.
— Пан з Вільні?
— He... Жыву пастаянна ў Ракаве... паблізу граніцы. Пачаў займацца перамытніцтвам. Маю некалькі лістоў і пэўныя справы, таму прыйшоў сюды. Жыў калісьці ў Мінску...
— Калі пан вяртаецца?
— He ведаю. Праз некалькі дзён...
Была ўжо адзінаццатая гадзіна, калі пані Двалінская пасля доўгай размовы з Забавай пайшла адпачываць. Забава застаўся з яе бацькам.
— Ведаеце што? — сказаў пан Юзаф. — Падабаецца мне пан. Мы павінны пакрапіць нашае знаёмства. Ёсць у мяне ў запасе пляшка першака, ліквідуем яе...
Неўзабаве на стале з’явілася літровая шклянка самагонкі. Пан Юзаф ажывіўся. Стаў вельмі шматслоўны. Можа, надакучыла яму маўчанне. У нейкую хвіліну выказаў, відавочна, з прычыны прыходу Забавы, думку, якая мучыла яго:
— Пан прынёс ліст ад Караля. Ядзька ўсцешылася, а я... зусім не! Бо Караль, адкрыта кажучы, гэта слімак. Гэта чалавек, пане, які любіць толькі самога сябе. А калі ўспомніў пра жонку, то таму, што хоча напомніць пра сваю ўласнасць. Як пра карову або казу. А не варты яе... He варты... Самалюб, мазгай... Яна ў мяне добразагартавалася на любую бяду. Працавітая, цярплівая, верная. Выхоўваў яе. Адукаваў за апошнія грошы, каб такому лялюсю жыццё аздобіла. Ну, прапала! А ўсё бяда! Жарэ чалавека, як іржа жалеза...
— Проша пана, — сказаў Забава, хочучы адарвацца ад прыкрай тэмы. — Якія ў вас склаліся адносіны паміж грамадзянамі і... уладай? Так даўно не быў я ў Расіі.
Пан Юзаф усміхнуўся.
— Адносіны? Адносіны?.. Вельмі простыя адносіны: маўчаць і не думаць! Такія адносіны! Разумее пан? Дыктатура пралетарыяту! Дык-та-ту-ра... I з гэтай прычыны кожны гад, у якога многа спрыту і нахабнасці, мае магчымасць прыгнятаць і эксплуатаваць іншых, якія гэтых
якасцей не маюць... Калісьці ўлады служылі грамадзянам. Цяпер грамадзяне служаць уладам. Служаць са страхам, подлым, агідным страхам, які прыніжае чалавека... Страх ператварыў грамадзян у шпіёнаў... Шпіёнства і даносы ўвайшлі нават у сем’і. У ліпкай краіне жывём, пане, у ліпкай краіне. Тут усё залеплена: пабітыя шыбы — паперай, муры і платы — дэкрэтамі, паркет і сцены — флегмай і брудам! Паветра ліпкаеад смуроду, рукі ліпкія — зладзейскія, позіркі ліпкія — падазроныя і баязлівыя, улады ліпкія — хапкія!.. У кляі, халера, жывём! У кляі здыхаем!..
— Цікаўлюся, як звычайныя грамадзяне ставяцца да ўлад?
— Не-на-ві-дзяць!.. Страшэнна!.. Смяртэльна!.. Ускосна ненавідзяць. Ненавідзяць і ільсцяць. Нсчзавідзяць, працуючы! Hi ў адной краіне няма такой смяртэльнай нянавісці да ўраду, як у нас! I думае пан, ненавідзяць буржуі? Дзе там... Беднякі ненавідзяць. 3 буржуямі даўно скончана: пабітыя, альбо павыміралі з галечы, альбо паўцякалі, а тыя, якія засталіся, пры-ста-са-ва-лі-ся! Добра прыстасаваліся!.. Можа, лепш, чым тады. Зрэшты, пан сам убачыць. Пан гаварыў, што хоча ехаць у Гомель да знаёмых?
— Так. I ў сувязі з гэтым падарожжам маю да пана просьбу.
— Ахвотна, калі буду магчы...
Забава меў з даўніх часоў досыць дарагі бранзалет. Уцалеў дагэтуль. Цяпер пастанавіў яго прадаць, каб мець грошы на выкананне разведкі. Паказаўбранзалет пану Юзафу і спытаўся, ці змог бы ён дапамагчы ў продажы.
— Канешне, дапамагу, — сказаў пан Юзаф. — Нават удала пан трапіў. Ведае пан, з чаго цяпер жывуць? Я перакупшчык. Гандальу нас нібытазабаронены. Алегэтаняпраўда, усе гандлююць, перадусім улады. Прыклад падаюць.
Забава пайшоў спаць даволі позна, супакоены тым, што заўтра будзе мець савецкія грошы, якія патрэбны былі на падарожжа. Пан Юзаф зрабіў для яго пасцель на крэслах. Яна была нязручнай, але Забава, змучаны дарогай, адразу заснуў.
Пасля пяці дзён у Гомелі Раман Забава вяртаўся ў Мінск. «Работу» выканаў правільна і добра. Зрэшты, яго заданне (спробнае) не было цяжкім і пераважна з’яўлялася абсервацыйнай разведкай. Ён, аднак, яшчэ дапоўніў яе дакументамі, якія пацвярджалі вельмі няпэўныя дадзеныя.
У Гомелі, дзе Раман уручыў ліст ад бацькоў з Польшчы аднаму чырвонаму афіцэру з 7 кавалерыйскай дывізіі, быў прыняты вельмі добразычліва. Лёгка атрымаў патрэбныя навіны, і нават пэўныя «матэрыялы» — малавартыя, але якія адкрывалі шырэйшыя магчымасці на будучае. Апрачагэтагапазнаёміліягоз «тоўстайрыбай» саштабадывізіі, што Забаве было асабліва патрэбна. Ён быў змучаны, нявыспаны, але вельмі задаволены ад добра выкананага задання.
У новым асяроддзі Раман адчуваў сябе дасканала. Ён умеў лёгка прыстасоўвацца да акалічнасцяў і да ролі, якую іграў. Гэта быў ягоны «талент», удасканалены некалькімі гадамі жыцця ў агні вайны, у віры рэвалюцыі. Канспіратыўнае жыццё напаўняла яго радасцю. Ён любіў хавацца пад псеўданімамі, пераходзіць з горада ў горад, пастаянна адчуваць рызыку... напругу нерваў... Гэта была для яго любімая тэрыторыя, такая, якой для добрага плыўца з’яўляецца вада: прыемная, але заўсёды няпэўная, здрадлівая...
На зваротным шляху ён меў добрыя дакументы (натуральна, што падробленыя) — «учётную карточку» і «трудовую кннжку», выдадзеную ў Маскве ў Арбацкім раёне. На першай старонцы ўверсе быў тлуста надрукаваны падкрэслены лозунг: «Хто не працуе, той не есць!» Меў троху клопату з грашыма, бо цяжка было яму прывыкнуць плаціць купюрамі, якія абазначалі штосьці іншае. Напрыклад, адзін рубель 1922 года выпуску быў роўны 10 000 рублёў 1921 года выпуску і г. д. Каб пазбегнуць памылак, плаціў, дзе трэба было, буйнейшымі купюрамі і атрымліваў рэшту.
У вагоне ехалі пераважна вайскоўцы. Цягнік быў перапоўнены і ішоў з «нармальным спазненнем» на некалькі гадзін, што было звычайнай справай на савецкіх чыгунках. У Гомелі, па прыкладзе іншых, спрытнейшых, пасажыраў,
пераважна салдат, Раман улез у вагон праз акно. Месцы здабывалі кулакамі. Крык, шум, мацюкі чуліся наўкол...
Раман быў у дарозе некалькі гадзін. Смурод і духата напаўнялі паветра. У суседнім купэ ехала група чырвонаармейцаў, гарачых прыхільнікаў спеваў. Раман абапёрся спінай аб перагародку купэ і драмаў.
Мая мілка каханая,
Заўсёды расчухраная;
Нямытая, падзёртая, Уся ў брудзе.
У Жлобіне адбыўся кантроль чыгуначнай НК. Правяралі дакументы. Трое чэкістаў абыходзілі купэ. Адзін з іх браў дакументы ў пасажыраў і падаваў калегам для перагляду. Тыя ўважліва аглядалі кожну ю паперу. На некаторыя глядзелі нават пад святлом. Калі надышла чарга Забавы, той нядбайна падаў паперы. Чэкіст абгледзеў іх.
— Чаму, — звярнуўся да Рамана, — будучы пастаянным жыхаром Масквы, маеце «учётную карточку» са смаленскага ваенкамата?
— «Трудовую кннжку» мне выдалі ў 21 годзе, а «учётную карточку» — у 22. У маі гэтага года я выехаў на працу манцёрам у Смаленск і там зарэгістраваўся ў ваенкамаце.
— Угум... — невыразна мармытнуў чэкіст, беручы на праверку наступны дакумент.
Забава заўважыў, што ў салдат правяраюць дакументы вельмі нядбайна. Затое ў цывільных дакументы правяралі вельмі дакладна. Аднаго цывільнага арыштавалі з-за пасведчання, выдадзенага валвыканкамам, з невыразнай нячаткай.
«Найлепш ездзіць па-вайсковаму», — падумаў Раман.
Хор тым часам рыкаў далей:
Узяў я цябе босую,
Галодную і безвалосую;