Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Жанчына, спалохаўшыся, адсунулася ўбок.
— Гэта не вёска... гэта Ракаў... — даляцелі да яго вушэй кінутыя з цемры словы.
— Ракаў! — паўтарыў Забава, ашчасліўлены, і паклаў у кішэню мокры рэвальвер.
Неўзабаве ён быў на Букраўцы*. Знайшоў «мінскую пляцоўку». Спаткаў яго ўзводны, які быў добра нападпітку.
* Букраўка — цяпср вуліца Пушкіна ў Ракаве.
— Ну, што? Як там, таго?
— Выдатна!
— Я пану казаў... А можа, таго? — ён зрабіў пальцамі выразны знак, які абазначаў прапанову распіць штосьці моцнае.
Хутка ўжо Раман ляжаў на нядбайна збітым з негабляваных дошак ложку, накрыты некалькімі коцамі*. Побач з ім гарэла лямпа, пры святле якой некалькі салдат гулялі ў карты. Час ад часу на стале паказвалася пляшка гарэлкі. Калі яе апаражнялі, адзін з салдатаў браў бутэльку за горлышка і кідаў з усёй сілы пад ложак, б'ючы аб сцяну так, што тая разляталася на кавалачкі. Робячы гэта, заўсёды казаў:
— У штаб!
Забаве было весела. Выпітая гарэлка разагрэла цела. Вочы салодка зліпаліся, перад ім праплывалі розныя вобразы «адтуль»: пан Юзаф, яго дачка, пасажыры ў вагоне... у вушах гучала песенька: «Узяў цябе босую, галодную, безвалосую...» А тут: «У штаб!»
Дзённік шпіёна
Вільня, 14 жніўня 1922 г.
Маёй працай задаволены, і гэта мяне вельмі цешыць. Кіраўнік сказаў, што спробнае заданне я выканаў дасканала. Папярэдне намерваўся скласці рапарт, што ашукалі мяне наконт граніцы і паказалі няправільную дарогу, але потым перадумаў. Гэта не зменіць сітуацыю. Я павінен абапірацца
* Коц (польск.) — плед, коўдра, пакрывала.
толькі на ўласныя сілы. Аднак гэта забаўна: ракаўскі шавец даў мне лепшыя рэкамендацыі, чым «зялёнкі»*.
Я атрымаў нямецкія мапы «штабоўкі» і ўважліва іх перагледзеў. Абследаваў папярэднюю трасу, зарыентаваўся ў шляхах і напрамках. Маю таксама компас фірмы «Bezard»**. Цяпер, маючы зброю, компас, мапы, дам сабе рады.
Я быў у Лідзе ў свайго даўняга сябра, цяпер чыгуначнага электратэхніка, Яна Сноўскага і яго брата Уладка. Вельмі весела правёў у іх час і абяцаў затрымацца даўжэй у наступны раз... калі шчасліва вярнуся «адтуль». 3 Ліды паехаў у Вільню спецыяльна з той мэтай, каб узяць лісты ад Караля Краскі да яго жонкі Ядвігі ў Мінск. Ён спаткаў мяне з перабольшаным, а таму няшчырым захапленнем. Пачаў мітусіцца па пакоі:
— Можа, папяросікаў, гарбатачкі?..
— Дзякуй, я нажэрся і напіўся, а папяроскі куру толькі свае, — сказаў я.
Ён з гідлівасцю паглядзеў на мяне. У яго ўсё такое далікатнае, круглае, вылізанае: папяросачкі, гарбатачка...
Калі я прынёс яму ліст ад жонкі, ён нават не пацікавіўся яе здароўем і матэрыяльнай сітуацыяй, толькі спытаў, як Ядвіга выглядае.
— Выдатна! Цудоўна! Калі прыедзе ў Вільню, то зацьміць прыгажосцю ўсіх вільнянак!
Было відаць, што гэта яму не падабаецца. Ён даў мне пачак з падарункамі для сям’і. Адначасова ўручыў залеплены ліст. Я развітаўся з ім і пакінуў ліст на стале.
— А лісцік, пане дабрадзею?
— Які лісцік?
— Да Ядзюні...
Ён прынёс мне ліст.
— Укінь, пан, сам у паштовую скрыню. Я залепленых лістоў у Расію не бяру.
— Вельмі перапрашаю... думаў...
— Усе думаюць, нават каровы, але трэба думаць не толькі пра сябе. Я раблю гэтыя справы без карысці і павінен ве-
* «Зялёнкі» (жарг) — пагранічнікі.
** «Bezard» — славутаяў Еўропефірмапавытворчасці дакладнайтэхнікі.
даць, пра што пан там піша, каб у выпадку, калі «засып люся», ведаць, каго там пан тым, што піша, ставіць у небяспеку.
Ён паспешліва пераклаў ліст у другі канверт. Я ўпэўнены, што гэты чалавек ніякай ідэі не прысвяціў бы сваю «драгацэнную» асобу. Але гэта... карысны член грамадства.
ГЛАВА 2 «Партыя» Лізкі
Ноч была ціхая і парная. Лес стаў чорны, задуменны. Раман ляжаў дагары на зямлі, гледзячы на чорны фон неба, усыпаны, як луг кветкамі, мноствам зорак, якія хітра змянялі колеры, іграючы вясёлкамі дарагіх камянёў.
Быў за граніцай і «за другой лініяй». Ляжаў на крутым беразе ракі, якая менавіта і ўяўляла «другую лінію». Хвіліну таму пераадолеў яе. Справа, за ракой, у бліжэйшай вёсцы чырвонаармейцы спявалі папулярную савецкую песню:
Над Донам гуляе,
Над Донам гуляе,
Над Донам гуляе казак ма-ла-ды!
Прымітыўныя словы песенькі набіралі незвычайную сілу. Мелодыя плыла ў паветры непарыўнай моцнай хваляй — павольная, урачыстая, узнёслая — і, здавалася, утаймоўвала дыханне ў грудзях.
Дзяўчына лье слёзы,
Дзяўчына лье слёзы,
Дзяўчына лье слёзы над хуткай ра-кой...
Забава ляжаў, заслухаўшыся песняй. Забыўся, дзе ён і куды ідзе. Песня скончылася. Зрабілася ціха і сумна. Толькі ноч абыякава глядзела чорнымі вачыма... Раман думаў у гэтую хвіліну пра людзей, якія спявалі песеньку. Ведаў, што гэта «зялёнкі» — яго ворагі.
«Сярод ix могуць быць добрыя людзі, а павінны ганяцца за мной, страляць у мяне і ў іншых людзей, бо мы — ворагі... А хто зрабіў нас ворагамі? Можа, наш супольны вораг?»
Устаў, паслухаў і з рэвальверамі ў абедзвюх руках, з пальцамі на спусках, гатовы ў кожны момант да барацьбы, паволі, без шуму, як прывід, рушыў далей праз пні, кусты, зараснікі хмызняку, ірвы, ямы, ручаі, рэкі.
Увесь быў сабраны ў слыху, зроку, нават нюху, бо ўначы інстынкт самазахавання вельмі абвастрае пачуцці. Ішоў без ніякага страху. Ноч, маці беднякоў і злачынцаў, была магутным яго саюзнікам.
Калі час ад часу выходзіў на тракт, то звычайна шукаў «верставыя» слупы. Гэтыя слупы былі люксусовым помнікам старога ўраду. Кожны з іх здаваўся Раману таямнічым, дыскрэтным прыяцелем, які дапаможа ў дарозе... Яны былі старыя, напалову гнілыя. Фарба пазлазіла з іх. Некаторыя пахіліліся. Некаторых не хапала. Яны былі нямымі сведкамі граніцы, пагранічча і гэтай багатай на незвычайныя здарэнні дарогі. Мачыў іх дождж, сушыў вецер, паліла сонца, сціскаў мароз, але яны цярпліва і верна да канца выконвалі свой абавязак — паважныя, задумлівыя, глядзелі ў мінулае. Для Рамана кожны слуп на гэтай дарозе быў саюзнікам, які казаў без слоў: «Вітаю, сябра! Я — трыццаць першая. Глядзі: зараз граніца... Я сямнаццатая... Смірна! “Заградгітельный отряд”... Ілбом, дзевятнаццатая... Зараз Старое Сяло... Сыдзі з дарогі!»
Да Мінска Забава дабраўся без аніякіх прыгод, калі пачало світаць. Бакавымі вуліцамі ён увайшоў у горад і прыйпюў у дом Двалінскіх. Пані Ядвіга адчыніла яму дзверы.
— А, гэта пан! — радасна прывіталася яна.
— Дзе пан Юзаф?
— Як звычайна, пайшоў на рынак... Сёння ў нас базарны дзень.
Раман папярэдне заўважыў, што па дарозе ў Мінск ехала многа фурманак.
«Найлепей уваходзіць у горад у базарныя дні».
Ён пачаў здымаць з сябе рэчы, якімі быў абкручаны пад ватоўкай. Гэта былі прэзенты Караля Краскі для жонкі і дачкі. Пані Ядвіга была вельмі задаволена. Прысланыя ёй рэчы мелі ў Расіі вялікую вартасць. Калі яна разгледзела ўсё, то раптам успомніла:
— Татусь купіў для пана вайсковы плашч, амаль новы, шапку, касцюм і тэхнічны значок... Усё, аб чым пан прасіў.
— Грошай хапіла?
— Яшчэ засталіся. Зараз пакажу пану адзенне.
Яна дастала з куфэрка рэчы. Раман быў задаволены. У гэтым адзенні, з тэхнічным значком на шапцы ён мог паўсюль, маючы добра падробленыя дакументы, выдаваць сябе за тэлеграфнага тэхніка. Да таго ж меў у гэтай справе пэўныя веды.
— Вялікі дзякуй за ўсё! — сказаў ён, узрадаваны.
Забава пасля некаторага вагання вырашыў сказаць пані Ядвізе, кім сапраўды ён з’яўляецца і з якой мэтай прыходзіць сюды з Полыпчы. Яе гэта не здзівіла і не спалохала. Яна нават выказала ахвоту дапамагаць яму ў шпіёнскай працы, калі гэта будзе трэба. Аказалася, што ў яе многа знаёмых у розных раёнах горада.
— Меней за ўсё мне цікава ведаць пра іх, — сказаў Раман. — Можа, пані мае кагосьці ў Надзвычайцы?
Пані Ядвіга задумалася. Праз хвіліну радасна сказала:
— Ёсць, ёсць... I гэта нават наш далёкі сваяк...
— Як ставіцца да сваёй службы?
— Працуе добра і мае добрую рэпутацыю, але яго нельга назваць фанатыкам. Наадварот... Ён незадаволены і лічыць сябе пакрыўджаным. Хацеў бы быць кімсьці вялікім, бо мае здольнасці, а з’яўляецца толькі звычайным агентам.
— Ці пані ў ім упэўнена?
— Абсалютнай упэўненасці няма, але можна аб гэтым меркаваць. Я калісьці размаўляла з ім. Ён быў расчараваны. Казаў, што ахвотна кінуў бы гэтую сабачую службу і выехаў за граніцу. Хачу адзначыць, што ён какаініст.
— Какаініст? Гэта добра. Няхай пані, калі будзе магчымасць, пагаворыць з ім. Можа, ён мне вельмі спатрэбіцца.
Назаўтра Раман, апрануты як тэхнік, паехаў выконваць новае заданне.
У камендатуры 8 пяхотнай дывізіі ў Бабруйску дзяжурны афіцэр перагледзеў дакументы Забавы.
— Для чаго вам патрэбны пропуск?
— Хачу даведацца пра службовае прызначэнне таварыша Андрэя Смоліна, які служыць у 8 дывізіі.
— Сумняваюся, каб у штабе дывізіі было пра гэта вядома. Найлепей у палку.
— Палкоў тры і «кавполк». Невядома, дзе шукаць.
— Калі ласка, трымайце пропуск.
Забава быў болыл за паўгадзіны ў штабе дывізіі. Абгледзеў прыбіральню. Падышоў да некалькіх служачых, распытваючы іх пра таварыша Смоліна, і выйшаў на вуліцу.
Да адыходу цягніка заставалася чатыры гадзіны, і ён пайшоў у крэпасць. Перайшоў цудоўны, некалі бярозавы лес, які цяпер быў напалову высечаны. У крэпасці большасць будынкаў былі зруйнаваныя і ўвогуле не рамантаваныя, хаця зусім не было дзе раскватараваць салдат. Вялізныя комплексы гмахаў панура глядзелі чорнымі праломамі вокнаў і дзвярэй.
На адным з вялікіх пляцаў трэніравалі салдат, якія, заспаныя, неахвотна выконвалі каманды. Забава сеў на ганку нейкага будынка і прыглядаўся да гэтых практыкаванняў. Адна група салдат спявала:
Мы кузнецы, н дух наш молод, Куём мы счастня ключн...
Праз дзве гадзіны, знудзіўшыся, пайшоў на вакзал. Яму вельмі хацелася спаць. Таму, як толькі ён трапіў у вагон, адразу ж размясціўся ў купэ, у якім ехалі некалькі вайскоўцаў, і адразу ж, седзячы, заснуў. У палове дарогі ў Мінск яго прабудзілі. Перад ім стаяў чэкіст:
— Дакументы!
Раман падаў яму пасведчанне і адпускную картку. Чэкіст пайшоў далей.
У Мінску Забава ўзяў кірунак да дома Брагінаў. Гэта была сям’я ягонай даўняй сяброўкі.
Быўвечар. Імжыўдождж. Прахожыя валакліся вуліцамі, як цяжкія мокрыя хрушчы.
Раман быў крыху знерваваны. «Зараз убачу Зосю», — думаў, адчуваючы ўзрушэнне, якое агортвала яго ўсё мацней.