Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Рамантаваў цябе доўга я!
Ца-ца!
Купіў табе фальбоны
I ватовыя трусы;
Парык за тры рублі купіў табе!
Ца-ца!
Побач з Забавай сядзеў старшына з двума чырвонымі трохкутнікамі на рукаве. Насупраць старшыны сядзеў армянін — у цывільным. Яны вялі палітычную размову. Уласна кажучы, гэта была не размова, бо гаварыў увесь час старшына, армянін жа толькі слухаў, ківаў галавой і падтакваў. Відаць было, што ўсходняму чалавеку вельмі хацелася спаць і што размова вельмі яму надакучыла. Але старшына гэтага не заўважаў і з азартам прамаўляў:
— ...Ррррэвалюцыя, таварышы, на месцы стаяць не можа і павярнуць яе немагчыма! Рэвалюцыйны фронт павінен пастаянна прасоўвацца ўперад аж да перамогі!..
Спевакі тым часам «рэзалі» частушкі:
Паскідайце трусы, дзеўкі, — рэвалюцыя! Расстаўляйце шырэй ногі — кантрыбуцыя!
— Гэтаправільна,да-ска-на-ла! — захапляўся, цмокаючы мясістымі слінявымі вуснамі, армянін. Пацвярджаў невядома што: ці словы песенькі, ці словы старшыны.
— ...У Польшчы, таварышы, паны рыхтуюцца да знішчэння нашай свабоды. Рабочыя канаюць там у турмах, сяляне здыхаюць з голаду, а буржуазія абжыраецца рознымі апельсінамі і рыгае ад пераядання.
Марыяна йдзе п’яна,
3 перапою ўся дрыжыць...
Кашуля ў яе парвана I лева вокаў крыві!
— Гэта, канешне... — армянін вылупіў вочы на старшыну.
У Бабруйску Забава нахіліўся праз акно і аддаў пісьмо хлопчыку, які круціўся на пероне.
— Укінь зараз жа ў паштовую скрынку! — сказаў Забава, даючы яму за работу дробную купюру.
Хлопец укінуў пісьмо ў скрынку, якая вісела на сцяне вакзала. Забаве трэба было, каб пісьмо прыйшло ў Мінск з паштовым штэмпелем Бабруйска. Пісьмо было наступнагазместу:
Бабруйск, 10 жніўня 1922 г.
Шаноўная Соф’я Паўлаўна!
Прашу прабачэння, што так доўга не пісаў. Усё спадзяваўся асабіста наведаць Вас і напісанне лістоў адкладаў на потым.
Цяпер жыву ў Бабруйску, дзе працую на пошце тэлеграфным тэхнікам. Хутка прыеду ў Мінск і абавязкова прыйду да Вас... Потым раскажу пра сябе падрабязна.
На гэтыраз пішу коратка.
Прывітанне для Марыі Дзмітрыеўны, Паўла Аляксандравіча і Эльжбеты.
Раман.
Гэты ліст Забава напісаў сваёй даўнейшай нарачонай, з якой расстаўся ў 1920 годзе. Хацеў падрыхтаваць яе і ейную сям’ю, каб не шакіраваць іх сваім раптоўным з’яўленнем. Слушна прадугледжваў, што ў сям’і маглі адбыцца змены. Гэтае пісьмо павінна было залегалізаваць ягонае вяртанне. Вырашыў расказаць ім складаную, але добра абдуманую гісторыю свайго жыцця ад 1920 года, каб утаіць, што жыў у Польшчы і быў у польскай арміі. Меркаваў пайсці да іх падчас наступнага візіту ў Саветы, які планаваў на канец жніўня.
У Мінск Забава прыехаў без ніякіх прыгод, толькі амаль аглух ад песень вясёлай кампаніі з суседняга купэ.
3 Мінска Раман рушыў у дарогу да граніцы папаўдні, хочучы прайсці яе як мага раней. Вельмі баяўся, што ўначы зноў заблудзіцца, бо зваротнай дарогі не ведаў. Вырашыў ісці трактам як мага далей, а потым пачакаць да змяркання і ісці лесам збоку дарогі аж да граніцы. Адвагі дадавала
яму тая акалічнасць, што цяпер меў рэвальвер маркі «наган» расійскі, які вельмі танна купіў у Гомелі ад свайго першага агента.
Ішоў вельмі няпэўнай дарогай, не маючы разумення пра небяспеку, якая таілася наўкол. У будучым вывучыць яе дасканала. Дарога ў Ракаў добра ахоўвалася, паколькі была найкарацейшым злучэннем паміж Мінскам і граніцай. Прадмесце пільнавалі пасты міліцыі і НК, а далей пільнавалі «заграднтельные отряды».
Каб дабрацца з Ракава ў Мінск, трэба было перайсці сапраўдную граніцу, а потым другую гранічную лінію. Паміж тымі граніцамі кружылі пешыя і конныя сувязныя патрулі. Апрача гэтага, у некаторых пунктах рабілі засады, пускалі часам дрэсіраваных сабак. Далей шырокім поясам валакліся кавалерыйскія патрулі. «Особые посты» пільнавалі важныя пункты. Дадатковую працу ў тылах вяла мытня. Калі дадаць да гэтага выпады салдат пагранічнай варты, якія працавалі «на ўласную руку» для заробку, і працу «сексотаў»*, а таксама іхніх агентаў, якія ў розным адзенні гарцавалі па паграніччы, то зразумела, што пераходы гэтыя не былі лёгкімі.
Такую дарогу можна параўнаць з дарогай на гіганцкай шахматнай дошцы, чорныя палі якой абазначаюць небяспеку, але трэба перайсці з аднаго боку дошкі на другі, па белых палях, і ўвесь час трэба пільнаваць, каб мінуць засады. Пры гэтым не заўсёды вядома, дзе ёсць чорныя квадраты... Жыхары прыгранічнай паласы (сяляне) добра ведалі, што па дарогах, сцежках, палях, лугах і лясах часта ходзяць партыі перамытнікаў. Таму збіраліся па некалькі і, карыстаючыся дасканалым веданнем мясцовасці, рабілі засады, узбройваючыся ў што толькі можна. Здаралася, што партыя «паляўнічых» лавіла групу перамытнікаў, у якой ішоў агент або некалькі агентаў бальшавіцкай разведкі. Сяляне забіралі ў злоўленых перамытнікаў тавар і адпускалі іх. У гэты час агенты разведкі звярталіся ў НК, якая з уласцівай ёй энергіяй бралася за «работу». А паколькі
* Сексот (абрэвіятура, рус) — секретный сотрудннк.
вельмі лёгка раскрываць злачынствы, здзейсненыя сялянамі, то звычайна вельмі хутка лавілі вінаватых. Абвінавачвалі іх у бандытызме і расстрэльвалі. Таму сяляне, якія рызыкавалі на такой рабоце, працавалі асцярожна. Часта, каб мець абсалютную ўпэўненасць, што справа не выйдзе на свет, забівалі абрабаваных перамытнікаў, трупы закопвалі ў багне, лясах або палях.
Набліжаўся вечар. Сонца садзілася ўсё ніжэй. Раман быў ужо паблізу граніцы. У адным месцы, выходзячы з-за густых кустоў алыпыны, якія засланялі паварот дарогі, убачыў у сотні кроках ад сябе будынак, які стаяў ля дарогі. Даўней тут была карчма, у якой цяпер размяшчаўся «заграднтельный отряд». Вакол будынка мітусіліся чырвонаармейцы. Некалькі асядланых коней стаяла ля ганка.
Забава адчуў небяспеку, але падацца назад не мог. Бачыў, што яго заўважылі. Уцякаць таксама не мог, бо бліжэйшы лес пачынаўся за карчмой... Пайшоў уперад. Паправіў у кішэні рэвальвер, а таксама пачак дакументаў і савецкіх выданняў, якія, выходзячы з Мінска, схаваў пад кашуляй.
«У выпадку патрэбы буду страляць... і — у лес», — думаў Раман. Гэта была ідэя, якую трапна падказала інтуіцыя Забавы. Кожны іншы план мог бы яго загубіць... Перад карчмой было некалькі чырвонаармейцаў. Адны ўваходзілі ў яе, другія выходзілі. Забава — у выпадку патрэбы — мог імгненна стрэліць у некалькіх з іх і, пакуль яны апрытомнелі б, бегчы ў лес. Лес быў на адлегласці трохсот крокаў. Бегаў ён добра, а значыць, калі б яго не закранулі першыя стрэлы, дабег бы да лесу, у якім ужо гойдаліся на дрэвах вячэрнія цені. Там цяжэй было б яго схапіць альбо трапіць куляй.
Ён знаходзіўся ўжо паблізу карчмы. Ішоў пасярод дарогі, штосьці насвістваючы. Чырвонаармейцы разглядалі яго. Забава, замест таго, каб мінуць карчму, падышоў да ганка, дзе стаяла вядро з вадой і банка ад кансерваў, якая замяняла кубак.
— Добры вечар, — сказаў, набіраючы вады з вядра.
Зацікаўленасць яго асобай адразу знікла, і Забава, ні аб чым не спытаны, выпіўшы вады, рушыў у далейшы шлях. Яму было весела. Ён цешыўся, што так добра і смела трымаўся ў цяжкай сітуацыі.
Наблізіўся да лесу. Пераскочыў роў і ўвайшоў паміж высокімі хвоямі. Лёг на зямлю і закурыў папяросу. Пасля доўгага адпачынку рушыў далей ускрайкам лесу.
Спыніўся на краі гіганцкай паляны, акружанай старым борам. Пераразала яе ледзьве бачная дарога, якая знікала з другога боку ў лесе, які цягнуўся амаль бесперапынна аж да сапраўднай граніцы.
Забаве было блага. Паветра стала гарачым, парным, насычаным электрычнасцю. Цішыня была абсалютная. Толькі птушкі, трывожна цвіркаючы, кружылі над самай зямлёй. Але раптам і яны змоўклі.
3 захаду надыходзіла бура. Рухала перад сабою вал цесна злучаных воблакаў... Усё замёрла — нібы дыханне затрымала.
Над дрэвамі паказалася цяжкая аднастайная маса хмар. Паўзла паволі... чорная, панурая, страшэнная. Раптам затрымалася якраз над лесам. Збілася цясней, нібы збіраючы сілы для атакі — і... умомант цяжка рынулася на лес, як цела гіганцкай жывёліны на траву лугу. Лес енкнуў і задрыжэў. Як заслона апаў змрок. Стрэлілі маланкі, белымі, блакітнымі і залатымі ніцямі прашываючы цемру. Цяжка ўздыхнулі грымоты і з трэскам раздзерлі паветра, як бліскавіцы ноч і змрок, на тысячы шматкоў. Рыкнулі нізка, цяжка, глуха...
Бура шалела...
А праз буру, лівень, віхуру брыў безупынна ўперад чалавек. У руцэ трымаў гатовы да стрэлу рэвальвер.
«Абы толькі не згубіць кірунак», — думаў чалавек.
Праз гадзіну бура сціхла. Дажджышча перастаў. Толькі ноч панавала. Ноч цёмная, непраглядная. Ноч такая чорная, што, здавалася, можна было па ёй, як па сажы, пальцам маляваць. Уласнай далоні перад вачыма нельга было разгледзець. А чалавек быў у ёй, як акунуты ў смалу.
Ідучы незнаёмаю дарогаю, Забава часам кружыў паміж дрэвамі, потым, даследуючы нагамі зямлю, зноў знаходзіў дарогу і брыў уперад... у змрок і невядомую яму прастору.
Дарога доўжылася вельмі доўга. У пэўным месцы яе загарадзіў нейкі слуп. Намацаўяго рукой. Ён быўчатырохкантовы і стаяў на маленькім пагорку. Зрабіў некалькі крокаў далей і зноў упёрся ў слуп. Яму нават у галаву не прыйшло, што ён на граніцы, што гэта менавіта пагранічныя слупы. Сеў на ўзгорку, каб адпачыць. Яму вельмі хацелася курыць. 3 цяжкасцю запаліў папяросу, бо запалкі звільгатнелі.
Выкурыў папяросу і рушыў у далейшую дарогу. Ступні гразлі ў вільготным пяску. 3 цяжкасцю прасоўваўся ўперад. Ішоў, страчваючы бадзёрасць і ахвоту да далейшай дарогі, што звычайна бывае, калі няма ўпэўненасці, што дарога правільная. Наблізіўся да нейкага муру. Пералез на другі бок. Цяпер ішоў па высокай траве, спатыкаючыся аб нейкае каменне. Нешта перагарадзіла яму шлях. Абмацаў рукамі перашкоду. Гэта быў вялікі жалезны крыж.
«Могілкі, — падумаў Забава. — Дзе ёсць горад мёртвых, там паблізу павінен быць і горад жывых. А можа, гэта Койданава?»
Зусім неспадзявана справа бліснула святло. Раман зрабіў у тым напрамку некалькі крокаў і тут жа ўбачыў яшчэ святло. Яго агарнулі два пачуцці: радасць, што ён сярод людзей, і страх, што мог заблукаць і зайсці далёка ў глыбіню балыпавіцкай тэрыторыі... Ішоў вуліцай. Побач з ім прасунулася нейкая постаць.
— Якая гэта вёска? — спытаўся паспешліва па-расійску.