Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Кажы ты, Костак, — сказаў Чэслаў. — Я да гутаркі тупы. Ты найлепей усё гэта яму ўкладзеш.
— Так, няхай Костак гаворыць, — сказаў Олек. — Гэта мой праект, але я не хачу, каб думалі, што гэта хвалюе толькі мяне.
Канстанцін сядзеў задумаўшыся... Прыгладзіў валасы над высокім ілбом і паглядзеў на сябра.
— Добра, — сказаў, — добра... Справа, Рамане, такая: мы хочам вяртацца ў Мінск. Навошта нам туляцца па чужых кутах? Там мы пакінулі бацькоў, сяброў. Пакінулі палавінкі нашых сэрцаў. Ты пакінуў бацьку... Жывём тут, а думкамі заўсёды там, сярод сваіх. Мы злачынстваў супраць Саветаў не зрабілі, хіба толькі тое, што служылі ў чужым войску. Але гэта тлумачыцца тым, што мы ўступілі ў войска ў час акупацыі. Пойдзем у НК, прад’явім дакументы і засведчым, што хочам жыць прыязнена і сумленна працаваць у сваім горадзе. Спачатку нас могуць арыштаваць, але сур’ёзных наступстваў не можа быць, бо калі б мы нават на фронце падчас ваенных дзеянняў трапілі ў палон, былі б толькі ваеннапалоннымі, а не вязнямі. Зрэшты, калі б нават нас арыштавалі, то ёсць магчымасць пры дапамозе сваякоў пастарацца вызваліцца. Зрэшты, гэта Беларусь, і мы як беларусы маем права вярнуцца ў Айчыну, не зважаючы на тое, пад якім урадам яна знаходзіцца... Таму пытаем у цябе: ці хочаш далучыцца да нас?
Раман быў здзіўлены.
— Як гэта? Добраахвотна аддацца ў іх рукі? Хлопцы, я там быў. Я ведаю, што там робіцца... Канешне, я згодны з вамі пайсці, але не такім спосабам. Навошта рызыкаваць?.. Я б з вамі і ў пекла пайшоў бы. Але не гэтак. Пойдзем са
зброяй. Схаваемся, a адзін няхай пойдзе... Убачым, які будзе вынік. Калі гэта скончыцца дабром для аднаго, тады пойдзем усе. А калі дрэнна, то зробім інакш...
— Я вам казаў, што ён не згодзіцца на гэты план, — сказаў Олек.
— He, Ромак, — сказаў Чэслаў. — Калі так думаеш, то мы пойдзем без цябе. Хочам, каб усё складвалася сваім парадкам. Трэба і тое мець на ўвазе, што з трыма, калі прыйдзем, будуць іначай лічыцца, чым з адным. Мы ніякія там не буржуі, капіталісты або контррэвалюцыянеры... Вяртаемся дадому, да працы, не маючы на сумленні ніякіх злачынстваў: ні крымінальных, ні палітычных. Прыходзім шчыра, адкрыта... Чаго ж нам баяцца?
Доўга яшчэ размаўлялі. Забава, як і дамовіліся, будзе чакаць ад іх звестак з Мінска, а потым таксама вернецца. Хтосьці падаў ідэю: «Невядома, што з намі здарыцца ў жыцці. Прызначым спатканне пасля доўгага часу. Гэта было б цудоўна! Адзін будзе ў Мінску, другі ў Маскве, трэці яшчэ дзесьці. А ва ўмоўлены дзень усе збяромся».
Ідэю прынялі, і Канстанцін напісаў пратакол:
Вільня, дня 19 мая 1921 г.
Мы, ніжэйпадпісаныя, абавязуемся, нягледзячы на адлегласць і жыццёвыя акалічнасці, прыйсці на ўмоўленае «спатканне сяброў» 1 верасня 1922 г. a 9 гадзінеў Мінску ў Губернатарскім садзе на беразе Свіслачы, насупраць летняга тэатра «Рэнесанс».
Прычынамі адсутнасці могуць быць толькі смерць, цяжкаяхвароба або турма. Іншыя прычыны будуцьразглядацца як выхад з «Саюза Чатырох Сяброў».
Канстанцін Соліч
Чэслаў Галін
Аляксандр Залоўскі Раман Забава
Назаўтра Забава развітаўся з імі на віленскім вакзале. Доўга потым чакаў ліст ад іх, але так і не дачакаўся. Замест
ліста праз два месяцы атрымаў звестку, што трое ягоных сяброў былі расстраляны ў Мінску, куды прыйшлі, каб самім здацца ў рукі ўладам. Былі расстраляны як контррэвалюцыянеры, якія прыбылі на тэрыторыю РСФСР з мэтай арганізацыі белагвардзейскіх бандаў.
«Так, нейкія падлюгі зрабілі на іх крыві службовую кар’еру», — падумаў Раман, прыпамінаючы словы знаёмага беларуса, які, расказваючы пра расстрэл сяброў, дадаў: «Дзе маскаль кіруе, там людская кроў таннейшая за ваду».
Вечар быў цёмны. Вецер імчаў па вуліцах, шарпаў дахі, аканіцы, халоднае лісце.
Забава пералез праз паркан у сад сям’і Солічаў, бо брамка ў двор была зачынена. На двары стаў насупраць асветленых вокнаў кухні. Частка дома патанала ў цемры. «Можа, хто-небудзь выйдзе», — думаў Раман. Ён не хацеў уваходзіць усярэдзіну без папярэджання, бо не ведаў, хто там цяпер жыве.
Яму было сумна. Колькі разоў тут пры жыцці Канстанціна спраўлялі вясёлыя забавы, на якія збіралася многа моладзі... А цяпер... Цяпер не мог згадаць, што робіцца за гэтымі сценамі. Толькі прадчуванне падказвала яму, што нічога добрага.
Нехта ўвайшоў у кухню і падышоў да акна. «Гэта Мікалай», — назнаў Раман старэйшага брата Канстанціна. Ён падбег да акна, падняўся на пальцы і ціха пастукаў у шыбу. Мікалай, спалоханы, зірнуў у акно. Наблізіў твар да шыбы.
— Хто там? — пачуў Раман.
— Выйдзі на хвіліну.
Мікалай азірнуўся ў глыбіню пакоя і адчыніў акно.
— Хто гэта? — паўтарыў трывожна.
— Я... я... Раман...
— Ра-а-ман?
Здзіўленне адбілася на твары Мікалая, які стаў зусім бледным.
— Зараз выйду... зараз...
ІІраз хвіліну быў на двары. Забава адчуў, што Мікалай дрыжыць — не ад холаду, а ад знервавання.
— Адкуль вы? Навошта сюды прыйшлі?
— Прыйшоў з Польшчы. Прынёс вам дзве фатаграфіі Костака. Думаю, што гэтым узрадую вас.
— Ідзі, пан, адсюль! Загінеш, пан, і нас пагубіш! Нічога не трэба... ніякіх фатаграфій... Маці нібы звар'яцела... Петрык захварэў 11а эпілепсію... Страшэнныя няшчасці. He трэба чапаць ран.
— Ці нельга было яго выратаваць?
— Рабілі ўсё, што было ў чалавечых сілах. Але іх так аплялі, што немагчыма было нічога зрабіць.
— А як у вас дома? Увогуле, што чуваць?
— Магіла... магіла... Няхай пан ідзе адсюль... He, пачакайце... Дайце здымак... для сябе захаваю...
Забава паціснуў халодную руку Мікалая.
— Да пабачэння.
— Бывайце.
Без пятнаццаці дзевяць.
У Губернатарскім садзе рэдка павешаны вялікія матавыя ліхтары, якія кідаюць па алеях дрыжачыя, бледныя пражылкі святла. Велізарныя ліпы стаяць ціха, задумліва над берагам ракі. Пуста і глуха. Толькі вецер ганяе па алеях, гуляючы сарванымі з галінак дрэў лістамі.
Раман увайпюў у парк з вуліцы Падгорнай і накіраваўся ўлева ў першую алею з боку Свіслачы... Ішоў паволі, гледзячы ў глыб алей — у глыб саду, у чорныя хвалі ракі, якія, як сталь, блішчэлі ад водбліскаў ліхтара.
Мінуў алею і спыніўся насупраць моста. Глянуў на гадзіннік: без пяці дзевяць. Паволі пайшоў назад. Пасярод алеі сеў на лаўку і глядзеў перад сабой... Халодныя хвалі ракі жаласна плёскаліся аб бераг...
Дзявятая...
Пуста...
Раптам заўважыў тры мужчынскія постаці, якія ішлі зглыбініалеі. У ягоўуздрыгнуласэрца. «Ціжгэтамагчыма?»
Яны наблізіліся да яго. Ён адрозніў аднаго вайсковага ў шынялі і будзёнаўцы з вялікай чырвонай зоркай. На поясе ў яго быў наган у кабуры, на рукаве — тры чырвоныя ромбы.
«Тлустая рыба», — падумаў Раман.
3 вайсковым ішло двое цывільных. Адзін з іх трымаў пад пахай тоўста напханы партфель. Яны голасна размаўлялі.
Забава панура глядзеў у іх напрамку. Правая рука яго была ў кішэні, моцна сціскала шурпатую рукаятку пісталета. Ён перазарадзіў яго, з прыемнасцю пачуўшы лёгкі характэрны трэск курка.
«Няхай толькі зачэпяць!» — думаў Забава, адчуваючы ў сабе нарастаючую хвалю злосці.
Ён правакацыйна хмурыў вочы і, высунуўшы ніжнюю губу, глядзеў ім у твар.
Яны прайшлі, азірнуліся. Вайсковы спыніўся. Відаць, хацеў нешта сказаць.
— Хадзем, Вася, што табе да гэтага? — сказаў адзін з цывільных.
Яны пайшлі далей. Зніклі ў цэнтральнай алеі...
«...Трое адсутных... — сказаў ціха. А праз хвіліну дадаў: — Адсутнасць паўважлівай прычыне...»
Енчыў і плакаў вецер у галінах ліп. Трывожна шапталі лісты. Панура і глуха шумела Свіслач.
Дарога была жудасная. Ногі гразлі ў ліпкім, гліністым балоце, якое хціва іх усмоктвала і вязніла. Трэба было рабіць высілак, каб ступіць крок. Лягчэй было ісці па мокрай раллі, чым па дарозе.
Было позна. Забаве трэба было перайсці граніцу перад світаннем, таму ён ішоў вельмі хутка. У цемры ён часта спатыкаўся аб камяні, падаў у ірвы і ямы, слізгаўся на гліністых пагорках і мокрай траве.
Вакол не было ні душы... Hi голасу, ні святла... Панаваў тут толькі вецер, які вольна ганяўся па адкрытай раўніне...
Забава трымаў y левай руцэ электрычны ліхтарык, а ў правай пісталет. Ён быў гатовы ў кожную хвіліну асляпіць ворага ліхтаром, засыпаць кулямі з пісталета.
Калі чалавек ідзе доўгі час уперад у поўнай цемры, то яго пачынае ахопліваць соннае бяздзеянне мозгу і ён павінен напружваннем волі будзіць сваю ўвагу. Можна, доўга ідучы ў цемры, бачыць многа цікавых рэчаў, маляваць многа арыгінальных думак, весці размовы з уяўнымі асобамі і страціць пачуццё часу. Мозг калышацца мерна, манатонна, марыць самастойна — па-за нашым кантролем, а цела падсвядома кіруе рухамі.
Забава доўга сыходзіў па нахільнай дарозе да яра паміж горкамі. Ведаў, што ўнізе ёсць студня. Знайшоў яе ў цемры. «Жураўлём» дастаў вядро вады і, хоць не меў прагі, доўга піў... у запас, бо ведаў, што далей — аж да пагранічча — добрай вады не знойдзе.
Пайшоў угору. 3 высілкам, крок за крокам, караскаўся ён па нахіленай паверхні. Стала трохі відней. Дзе-нідзе сярод хмар з цікавасцю пазіралі зоркі. 3 невялікай адлегласці можна было адрозніць святлейшыя контуры.
Злева, пры дарозе, паказаўся з цемры доўгі драўляны будынак. Раман спыніўся. Ён быў на вяршыні гары. Наблізіўся да будынка. Адно акно было не вельмі шчыльна заслонена фіранкай, і праз вузкія шчыліны прабіваліся пасмы святла. Унутры будынка былі чутныя людскія галасы. Гэта зацікавіла Забаву. Ён ціха наблізіўся да акна, хочучы зазірнуць нраз шчыліну ўсярэдзіну. Адчуў каленам мокрую слізкую лаўку. Паставіў на яе нагу, і ў гэты момант адчуў нечую прысутнасць. Ён замёр на месцы. Павярнуў галаву ўправа. У гэты момант яму балюча ўдарыў у вочы сноп яркіх праменняў кішэннага ліхтарыка. 3 цемры пачуўся голас:
— Стой! Рукі ўгору!
Забава стрэліў тры разы запар перад сабой... туды, адкуль свяціў ліхтарык, і скокнуў убок. Ліхтарык пакаціўся на зямлю, асвятляючы шчыльнай пасмай бруднага рэф-
лектара чорную пляму гразі. Ліхтарык Рамана бліснуў і адразу ж згас. Яго бляск вырваў з цемры постаць чырвонаармейца з карабінам у руцэ, які ўкленчыў на зямлі ля сцяны будынка. Дула было накіравана на Забаву. Раман скокнуў управа і прысеў — прагучаў карабінавы стрэл. Пасма агню лізнула змрок. Забава стрэліў у тым напрамку яшчэ два разы. Пачуўся енк. Ён ціха зрабіў некалькі крокаў на сярэдзіну дарогі, хочучы адысці ад будынка. У гэтую хвіліну нябачныя ў цемры дзверы з трэскам адчыніліся і шырокі пояс святла кінуўся ў змрок, пераразаючы цемру ночы і дарогу. У іх паказаліся ўзброеныя людзі. Забава з садысцкім задавальненнем, сціснуўшы зубы, стрэліў у іх чатыры разы. Потым убіў у ручку пісталета новы магазін, зарадзіў і ціха пайшоў далей берагам ракі. Праз некалькі секунд ззаду пачуліся стрэлы, крыкі, а трохі пазней тупат капытоў...