Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Пазваніў у пярэднія дзверы вялікага дома.
— Хто там? — пачуўся добра знаёмы голас Зосі.
— Я... Раман...
— О... Ромэк, — пачуўся ўзрушаны жаночы голас.
Паспешліва адамкнуліся дзверы.
— Хадзі сюды... О Божа, каб я ведала, што ты вернешся...
Забава не адразу зразумеў яе. Яна была вельмі знерваваная і нібыта чагосьці баялася. На прывітанне не пацалавала яго.
— Ці ведаеш, Ромку, я... замужам, — сказала яна з відавочным высілкам.
— А... так...
Забава ўжо не здзіўляўся. Заўважыў у ёй многа чужога. Таму не называў яе, як даўней, адным з памяншальна-ласкальных імёнаў, а афіцыяльна: Соф’я Паўлаўна.
Прыйшла маці Соф’і. Цёпла прывіталася.
Забава расказаў добра скампанаваную гісторыю сваіх перажыванняў ад 1920 года, з якой вынікала, што ён служыў у цэнтральнай Расіі і на Украіне, нядаўна толькі пераехаў у Бабруйск. У Мінск прыехаў, каб купіць тэхнічныя кніжкі.
Вырашылі пазнаёміць Рамана з мужам Соф’і не як колішняга паклонніка, а як іх далёкага сваяка, каб муж не прыраўнаваў.
— Хто муж? — спытаў Раман.
— Начальнік станцыі.
— Камуніст?
— Так, партыйны...
Брагін, чалавек «даўнейшых» поглядаў, вясёлы, гасцінны, сапраўды абрадаваўся прыезду Забавы.
— Казаў вам, што вернецца. Што? А? Мая праўда. Але спазніўся, спазніўся... Ну, нічога... маем для яго іншы арэх... Ой, моцны... — смяяўся, паказваючы вачыма на малодшую дачку.
Забава не пазнаў Л ізавету. 3 падлетка яна ператварылася ў прыгожую дзяўчыну, якая блішчэла гордай, вытанчанай прыгажосцю. Трымалася аж занадта свабодна. Прыцягвала вочы Рамана кожным жэстам, кожным поглядам.
«Ого! Стопрацэнтная куртызанка! Акула вырасла! — з адценнем прыкрасці і адначасова зацікаўленасці падумаў Забава. — Постаць якая цудоўная!.. I падкрэслівае гэта і рухамі, і адзеннем!»
— А Лізавета Паўлаўна ў партыю не ўступіла? Гэта цяпер так модна! — жартоўна запытаў у яе Раман.
— Не-е... — адказала яна напеўна, прыгожым рухам галавы закідваючы назад валасы.
— Навошта ёй нейкая там партыя? — засмяяўся Брагін. — Яна сама партыя... Партыя Лізкі наймацнейшая ў Саветах. Перад ёю кожны марксіст, калі ён мужчына, скапітулюе. А пан партыйны? — спытаў у Рамана.
— He... He люблю ані палітыкі, ані спецыяльных абавязкаў, апрача працы. А партыя накладае абавязкі... Чым быць дрэнным камуністам, якіх многа бачу, лепш застацца добрым грамадзянінам.
— Правільна, — з відавочнай прыемнасцю хуценька пацвердзіў Брагін. — Маё правіла.
Да позняй ночы гулялі ў прэферанс. Забава знарок гуляў дрэнна, даючы магчымасць выйграць Брагіну і Соф’і. Потым Брагін выйшаў. Калі вярнуўся, сказаў Забаве:
— У нас, мой дарагі, надта цесна. Размесцім цябе ў суседкі. У іх месца дастаткова. Увесь пакой свабодны. Спецыяльна для твайго размяшчэння.
Гадзінай пазней Раман ляжаў у ложку ў малым пакоіку і пры святле газнічкі чытаў «Праўду».
Дзённік шпіёна
Мінск, 30 жніўня 1922 г.
Трэцяя гадзіна ночы. He магу заснуць. Столькі думак. Вырашыў пісаць на чыстых картках нататкі для майго дзённіка. Можа, гэта мяне супакоіць. Потым буду далучаць тое, што напішу, у сапраўдны дзённік.
Пятнаццаць хвілін таму бачыў такі сон. Быў я ў вялікім пакоі, абабітым чырвонымі шпалерамі. Пасяродку вісела на доўгіх канатах трапецыя, а на ёй танцавала голая жанчына. Яна была вельмі прыгожая. Здзіўлена і з захапленнем я глядзеўнаяе... Аднекульсправа лілося лагодным промнем ружовае святло. А злева падалі каляровыя промні рэфлектараў, якія пастаянна змяняліся. Жанчына лёгка і смела выконвала найскладанейшыя практыкаванні — нібы зусім не мела вагі. Зачараваны ейным абаяннем, я падышоў да яе. У гэты момант жанчына глянула ўніз. Я ўстаў, збянтэжаны ад неспадзяванасці. Гэта была Лізка Брагіна. Яна зрабіла некалькі рухаў на трапецыі — смелых і адначасова складаных. Потым кіўнула мне. Я зразумеў, што яна хоча, каб я дапамог ёй сысці з трапецыі. Я наблізіўся да яе і моцна абхапіў Лізку пад каленямі. I тут Лізка пакінула трапецыю і ўсім цяжарам рухнула на мяне. Гэта вырвала мяне са сну.
Я жыву ў Брагіных пяць дзён. I толькі пяць дзён ведаю Лізку. Спачатку звярнуў увагу толькі на яе арыгінальную прыгажосць. А цяпер пераконваюся, што яна мае на мяне дзівосны ўплыў. He магу гэтага зразумець. Я ж ведаў прыгажэйшых жанчын. А тут нешта звышразумовае. Асабліва дзіўныя яе погляды. Часам яны такія «глыбокія», што адчуваю іх не толькі ў вачах, але і ў грудзях. I губляюся. Амаль што чырванею. Гэта мяне раздражняе, бо я і старэйшы за яе, і болып дасведчаны, і, натуральна, разумнейшы... У гэтым ёсць нейкая гіпнатычная сіла, якая прымушае мужчыну пакорліва схіляцца перад жанчынай.
Я жыву ў малым пакоіку ў пані Жарскай, жанчыны гадоў за 50, полькі, калісьці добра забяспечанай матэрыяльна, а цяпер — прачкі, якая можа ледзь выжыць са сваёй працы. Яе муж, чыгуначнік, памёр ад тыфу ў 1920 годзе. Пасля яго смерці кабета засталася з дачкой, 12-гадовай Юлькай. Маці, жанчына набожная, не магла даць рады з дзяўчынай, якая хутчэй была падобна да неслуха-хлопца. Калісьці з гордасцю паведаміла маці, што ўступіла ў камсамол. Маці не змагла на гэта адрэагаваць так, як хацела, бо ненавідзела бальшавікоў. Махнуларукой: «Рабі, што хочаш, я з табой не дам рады. Некалі пашкадуеш!»
У маім пакоіку, аддзеленым ад астатняй часткі памяшкання перагародкай, былі шчыліны, заслоненыя рэшткамі шпалераў. У выпадку патрэбы я мог разгледзець кватэру Жарскай, якая складалася з вялікага пакоя і малой кухні. Маці выходзіла на працу рана. Затое Юлька ўставала позна. Свістала, спявала. Я часта чуў урыўкі папулярных у Расіі песенек:
Скоро солнышко засветнт, А невзгоды спрячутся, Леннн с Троцкнм запоют: «Пнрожкн горячне!»
ІОлька прыбірае мой пакой. Стукае, уваходзіць з сур’ёзным выглядам. Прыбярэ і выходзіць. Я хацеў даць ёй трохі грошай, але яна не ўзяла. Мусіць, маці папярэдзіла, каб не брала. Я купіў ёй трохі танных цукерак. Іх яна ўзяла з ахвотаю.
Мяне часта наведваюць Брагіны. Аднаго разу прыйшоў з сур’ёзнай мінай сам бацька Лізкі. Зачыніў дзверы і міргнуў мне шматзначна.
— Успомнім мінулае?
Паставіў на стале пляшку самагонкі. Стары вельмі любіў выпіць. А калі падпіваў, то пачынаў скардзіцца, што ён — «лншннй человек».
— Разумееш, мой дарагі, — казаў Брагін, — кожны птах на зямлі мае сваё месца і абавязак. Амы ўсе на чужых месцах або зусім без месцаў — падвешаныя ў прасторы.
Я пазнаёміўся з мужам Соф’і Іванам Рыгоравічам Кобзавым. Ён лічыцца ідэйным камуністам. Але я адразу ж скеміў, што буржуазныя перажыткі і слабасці зусім яму не чужыя. Думае, што я сваяк Брагінавай Марылі. Ен доўга размаўляў са мной... Я больш слухаў яго, чым гаварыў. Гэтага хапіла, каб ён прыняў мяне, як потым я даведаўся ад Соф’і, за выключна прыстойнага і лаяльнага ў адносінах да ўлад хлопца — «сярод нашай жудасна сапсаванай моладзі». Гэта чалавек гадоў за 50. Гаворыць ён павольна, крэслячы ў паветры пальцамі, і ўсё дадае: «Разумееце?» Мусіць, заўсёды мае справу з ідыётамі, якія не могуць зразумець самых простых рэчаў. Я заўважыў, што ён пад «абцасам» у жонкі: заўсёды камічна скача перад ёй, імкнецца прадугледзець яе жаданні, зразумець жэсты, нават думкі.
Я заўважыў, што Кобзаву вельмі дорага каштуе ўтрыманне дома, а асабліва жонкі, якая вельмі капрызная і многа вымагае. Уяўляю, колькі маглі каштаваць цяпер у Саветах ейныя модныя сукенкі, празрыстыя халацікі, шаўковыя панчошкі! На гэта ўсё і дзесяці такіх зарплат, якія ён атрымоўвае, не хапіла б.
Аднаго дня, калі жонкі не было дома, Кобзаў паказаў мне спальню, застаўленую не столькі густоўнымі, колькі дарагімі рэчамі. Паказаў рукою на велізарны двухспальны ложак:
— Чорны дуб, — хракнуў ён мнагазначна. — Натуральны чорны дуб! Купіў выпадкова, 50 рублёў золатам. Адно дрэва больш каштуе. Масіў. Чатыры чалавекі не пасунуць. А паглядзі разьбу: цуд!
— Так, канешне, — пацвярджаўя без вялікага пераканання.
— А гэты туалет! Гістарычная, можна сказаць, рэч. Артыстызм! Вачэй нельга адарваць... Так?
— Прыгожы туалет...
— А гэты дыван... Сапраўдны персідскі. Сам прывёз з Самарканда. Арцыдзела*!
— Канешне.
— А гэта як табе падабаецца? — штурхаў мяне локцем і паказваў на вялікую карціну з выяваю жанчыны. Карціна была напісана алеем і вісела над ложкам. — Зараз адкрыю акно.
* Arcydzieto (польск^ — звышсправа.
Ён падняў напалову апушчаныя ралеты і вярнуўся да мяне.
— Зося хацела выкінуць на гарышча. Кажа: «Навошта гэтае свінства ў спальні? Тут не лазня, каб голыя дзеўкі на сценах віселі!» Ледзь я яе пераканаў, што гэта твор мастацтва... Звярні ўвагу на гэты цёплы тон цела, на гарачую хвалю медных валасоў. Гэта распальвае... Адчуваеш, як гэта распальвае?
— Канешне... Трохі распальвае...
Мне ўспомніўся верш, які выгукнуў паэт рэвалюцыі:
Нам не трэба манны з неба, Лішне папяровая «муць»! Мы хочам чорнага хлеба I «жывую» дзеўку чуць!
У Брагіных я пазнаёміўся яшчэ з адным камуністам — Міхаілам Азімавым. Ён сакратар Губвыканкама. Першы адаратар Лізкі. Яна пазначыла сваіх паклоннікаў нумарамі, і нават надала ім гербы. Я жартам спытаўся, ці таксама маю нумар у картатэцы яе сэрца. «Калі не, то прашу і мяне зарэгістраваць». I адразу ж гэты Азімаў успрыняў мяне неахвотна — як саперніка. Яго задавастыя міны мне агідныя. Я заўважыў, што Соф’я таксама яго не любіць. Сказаў ёй, што знарок буду заляцацца да Лізкі, каб яму дакучаць. Яна весела гэта ўспрыняла.
Два разы я быў у пані Ядвігі. У іх найлепш сябе адчуваю. У Брагіных усё ненатуральнае, фальшывае. Кобзаў — камуніст, які марыць аб мяшчанскіх анучах. Азімаў — надуты індык, педант, самалюб, які лічыць сябе абсалютным і найвышэйшым аўтарытэтам, бажаством, якое ласкава сыходзіць за звычайных смяротных. Маці Соф’і — нервовая, падазроная, вельмі скупая і брахлівая. Соф’я — хатні тыран, амаль істэрычка, якая «згарэла на алтары сям’і», калі выйшла замуж за старога, брыдкага, нелюбімага мужчыну. Толькі Лізка... Ох, гэтая Лізка... Затое ў сям’і Двалінскіх адчуваю сябе як дома. Усе тут шчырыя, зычлівыя, простыя.
Ціха. Так ціха, нібы я застаўся адзін на свеце.
ГЛАВА3
Трое адсутных
Іх было чацвёра... Моцных, маладых, здаровых. Яны сядзелі кругом стала і курылі папяросы.
— Дык што ж гэта за важная справа? — спытаў Раман, пачаргова гледзячы ва ўрачыстыя твары сяброў.