Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Прашу сесці, — паказаў Забаве на плеценае крэсла.
Раман падаўяму напісаную дробным почыркам паперу.
— Гэта ліст ад вашай жонкі.
Камбат хуценька ўзяў пададзеную яму брудную пакамечаную паперу. Зморшчваючы лоб, чытаў дробную невыразную пісаніну. Забаваўважліваягоразглядаў. Указальны палец правай рукі ляжаў на курку зараджанага пісталета.
— Пан быў у нас?
Быў.
— У доме?
— Так... Пан, мусіць, хоча ведаць пэўныя падрабязнасці? — усміхнуўся Раман, згадваючы думку камбата, які, напэўна, не верыў, што ён быў у доме ягоных бацькоў у Полыпчы, і баяўся падману.
— Так. Даўно я не быў дома... Даўно...
— Дом прыгожы... спераду чатыры пакоі. Бачыў кабінет пана і каня з літага жалеза на століку...
— Тут пішуць, каб дапамог пану ў тым, што пан патрабуе. На гэта робяць націск.
— Мне патрэбна пэўная інфармацыя... вайсковая... Разумее пан?
— Ці магу я быць упэўнены, што пан...
— He чэкіст? — дакончыў ягонае пытанне Раман.
— Так, не чэкіст, — пацвердзіў камбат.
— А мая інфармацыя пра тое, як выглядае вашае памяшканне...
-Той хлопец, які быў у нас, мог быць злоўлены і ўсё...
— Сказаць. Так? А я прысланы замест яго, — зноў выручыў Забава камбата ў выказванні яго думак.
— Пан хутка арыентуецца!
— Менавіта гэта паказвае, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі няможна мець... Ці можа пан даць мне шклянку вады?
— Зараз.
Камбат выйшаў у суседні пакой і там зазвінеў посудам. Забава паспешліва выняў са стосу кніжак на стале тоўсты сшытак. Адкрыў яго пасярэдзіне і вырваў адзін лісток так, каб на згібе застаўся вузкі шматок паперы. Камбат вярнуўся і падаў Раману шклянку вады. Забава неахвотна выпіў яе да дна.
— Можа, яшчэ?
— He, дзякуй. Вернемся да нашай размовы. Мне перадусім патрэбна, каб пан пераканаўся, што я не чэкіст, — сказаў Раман. — Думаю, што пан да гэтага часу не меў ніякіх грашкоў на сумленні. А калі б пан іх меў, то НК такімі метадамі не карысталася б, таму што маглі б пана спалохаць. Перадусім у выпадку падазрэння пачалі б за панам сачыць. Ці не так?
— Слушна.
— А калі б справа была пра штучны доказ вашай віны, то хапіла б гэтага лістка... — Забава паказаў яму вырваны хвіліну назад лісток паперы.
— He разумею.
— He разумее пан? Няхай пан паглядзіць.
Раман выняў са стосу кніжак агульны сшытак і дакладна злучыў разарваную паперу.
— Згаджаецеся? — спытаў з усмешкай.
— Так.
— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты лісток вядомай мне інфармацыяй, якая, вядома, паходзіць ад пана. Інтэр'ер дома пана ведаю. А калі злучыць гэта з лістом з Польшчы, то ці патрэбны лепшыя доказы вашае віны Рэвтрыбуналу?
Камбат нейкі час глядзеў у вочы Раману, а потым ціха сказаў:
— Добра, рызыкну... Будзем гаварыць адкрыта...
Быў позні вечар, калі Забава выйшаў з будынка, у якім размяшчаўся штаб 5 корпуса ў Магілёве. Разам з ім ішоў камбат, які быў зусім спакойны і нават вясёлы. Ён рашыўся на ўсё. Раман адкрыў перад яго вачыма цудоўныя перспектывы будучага. Рабіў гэта шчыра. Гаварыў тое, у што сам верыў. I камбат лічыў цяпер за выключна шчаслівую акалічнасць тое, што менавіта ў яго з'явілася магчымасць стаць агентам польскага шпіёна.
Дзённік шпіёна
Мінск, 7 кастрычніка 1922 г.
Я другі дзень у Брагіных. Мяне грызе сумленне, што без патрэбы тут сяджу, але не хочацца рухацца ў зваротны шлях. А ўсяму віной Лізка. Пры ёй я як п’яны. Ад яе поглядаў чырванею. Часам у яе прысутнасці я не магу сабрацца з думкамі і такі рассеяны, што гэта прыцягвае ўвагу.
Пазаўчора, пасля прыезду ў Мінск, я пехатою пайшоў з вакзала да дома Брагіных. Ішоў цэнтральнымі вуліцамі, а потым праз «Цветной бульвар». Ішоў па цэнтральнай алеі, якая пераразала сквер наўскасяк. У пэўны момант заўважыў ля выхаду са сквера нейкі незвычайны рух, калі наблізіўся да аднаго з выхадаў, то ўбачыў, што сквер ахоплены ланцугом салдат ічэкістаў, якія правяралідакументы. Збоку вуркатаў грузавік, ужо гатовы прыняць ахвяр... Гэта была чарговая аблава НК. На рагу сабралі больш за дзясятак чалавек, якія былі акружаны салдатамі са зброяй у руках. Гэта былі арыштаваныя.
Я наблізіўся да выхаду і падаў нядбала і абыякава — як бачыў гэтаў вайсковых і ўпэўненых у сабе асобах — адпускны білет. Чэкіст кінуў вокам на дакумент і сказаў:
— Прашу, таварыш.
Я пайшоў далей.
У Брагіных я застаў Азімава, сакратара Губвыканкама. Соф’і не было дома. Хутка пасля майго прыходу мы пачалі гульню ў прэферанс. Неўзабаве прыйшла Соф’я. Я з натужнай радасцю прывітаў яе. Лізка са здзіўленнем глядзела на мяне.
У прэферанс мы гулялі ўчатырох: Азімаў, Кобзаў, Брагін і я. Ліза і Соф’я прыглядаліся да гул ьні. Жонка Брагіна шыла за маленькім столікам. Я быў падбадзёраны прысутнасцю Лізкі, злосны на Азімава і быў вымушаны гуляць у карты, таму рабіў выразныя памылкі. Выйгрыш зусім не цікавіў мяне. Зрэшты, мы гулялі, як на мае фінансавыя магчымасці, вельмі танна. Некалькі разоў я раскладаў карты «ўцёмную» і прайграваў. Але меў такое шчасце, што болып як без адной узяткі не заставаўся.
Ля майго крэсла сядзела Соф’я і падказвала мне, бо ведала, што гуляю слаба. Але я не звяртаў увагі на ейныя падказкі і гуляў самастойна, у асноўным рызыкуючы. Аднаго разу да Азімава трапіла, відавочна, добрая карта, бо калі я нябачна дайшоў да сямі ў чырвах*, ён сказаў са злосцю:
— На шанец гуляць не штука, але трэба выйграць!
* Чырва — картачная масць, чырвоная карта.
— Я выйграю, — сказаў я, гледзячы ў вочы Лізцы. Яна залётна* ўсміхнулася мне.
— Восем пік! — урачыста аб’явіў Азімаў.
— Восем чырваў! — адказаў я ў гэты ж момант.
— Пассс... — са злосцю дакінуў Азімаў.
Я адкрыў «рэнонс». Трапіўся добры, таму я выйграў. Я весела смяяўся. Лізка пляснула ў далоні. Азімаў з напышлівай злосцю сказаў:
— Трэба мець паняцце аб тактыцы гульні! — ён глянуў на Лізку і дадаў ментарскім тонам: — Гэта як на вайне!
— Слушна! — адказаў я. — Але трэба таксама ўмець рызыкаваць, бо баязліўцам ніякая тактыка не дапаможа.
Я заўважыў, што Лізка з цікавасцю глядзіць на мяне, нібы здзіўленая тым, што я маю адвагу супраціўляцца Азімаву. А я захацеў не даць яму гуляць. I не даў. Пару разоў за гэта папаўся, але не надта адчувальна, бо ўсляпую цяпер рэдка гуляў.
— О, гэта нешта іншае, — іранічна сказаў Азімаў, калі я, гуляючы звычайна чырвамі, застаўся без ніводнай.
Гэта мяне раздражніла. Я вырашыў зноў пайграць яму на нервах і чакаў выпадку. Праз пэўны час заўважыў, што ён мае добрыя карты, бо пасля таго, як зірнуў у іх, кінуў іх на стол і, закурваючы папяросу, сказаў «тактоўна» нядбалым тонам:
— Пікі... звычайна...
— Чырвы... звычайна... — сказаў я, пераймаючы ягоны голас і такім жа манерам закурваючы папяросу.
Лізка глянула на мяне і закусіла ніжнюю губу, каб не выбухнуць смехам.
— Сем пік... — сказаў Азімаў гэтак жа нядбала, гасячы запалку ў попельніцы.
Гледзячы Лізцы ў вочы, я падумаў: «Калі выйграю, то здзейсніцца мая мара».
I сказаў:
— Дзевяць пік.
— Як? — спытаў здзіўлены Азімаў.
* Залётна (польск.) — какетліва, гулліва.
— Дзевяць пік, — паўтарыў я.
— Усляпую?
— Угум...
Лізка засмяялася.
Азімаў сабраў са стала ўсе свае карты і ўважліва іх перагледзеў, рухаючы ў паветры пальцамі правай рукі, нібы дапамагаючы такім чынам «тактоўным» вылічэнням. Нарэшце. сказаў рашуча, урачыста:
— Дзевяць у трэфах!
— Дзевяць каро, — імгненна парыраваў я.
— Пас! — сыкнуў Азімаў.
Я раскрыў карты. У мяне на руках было восем чырваў, бубновы кароль і нейкая малодка. Восем пэўных узятак. Карта дасканалая. Ці дакупіць яшчэ адну? Я адкрыў «рэнонс» і ўбачыў бубновага туза і якуюсьці малодку. Скінуў малодак і, кладучы карты на стол, сказаў:
— Тотус.
Лізка пляскалаў ладкі і веселасмяялася. Азімаўпачырванеў ад злосці, бо я не толькі перашкодзіў яму іграць (а ён таксама меў добрыя карты), але і сам не праваліўся — на што спецыяльна разлічваў. Тым часам я добра выйграў усляпую, што ў «ялінцы»* значна палеппгыла вынікі маёй гульні.
Канчаткова я адышоў ад стала прайграным, але вельмі задаволеным. Я зразумеў, што ў Азімаве маю ворага, які не прапусціць ніводнага выпадку, каб мне нашкодзіць — з халодным намерам, згодна з усімі правіламі «тактыкі».
Калі я развітваўся з Брагінымі, ідучы ў свой пакоік у пані Жарскай, Лізка асабліва моцна паціснула мне руку.
«Можа, і гэта тактыка... жаноцкая», — падумаў я, адказваючы ёй моцным поціскам.
(У цягніку з Маладзечна у Баранавічы)
12 кастрычніка 1922 г.
Жыву ў цягніках. Цягнікі, цягнікі, цягнікі... Вагоны, вагоны, вагоны... Тут — горы чамаданаў. Там — горы мяшкоў. Тут у буфеце — абеды, апельсіны, шакалад. Там — зафарбаваная гарбата з содай, засалоджаная сахарынам (у 280 разоў саладзейшы зацукар). Тут — бліскучыя паркеты, цэнтральнае
* Я лінка — у класічнай разнавіднасці прэферанса месца для запісу бомб.
ацяпленне, патокі святла. Там — запляваныя падлогі, пакрытыя дываном смецця, сабачы холад, лямпы, якія капцяць. Тут — парфумы, шоўк, панчохі на нагах жанчын. Там — смурод брудных залатаных кажухоў, махоркі і дзёгцю, лапці або апоркі на нагах, пудра таксама блакітная, шэрая і жоўтая: пудра голаду і галечы на тварах грамадзян, якія асуджаныя на тое, каб жыць і памерці ў пакутах. Тут — вясёлыя крыкі, смех дзяцей. Там — нахабныя галасы і самыя агідныя на свеце нецэнзурныя словы, рык улады ўсялякага калібру і спалоханыя погляды пасажыраў. Тут — плакаты: «Сачы за дзіцём!», «Не еш сырой гародніны!», «Усе на барацьбу з сухотамі!». Там таксама плакаты: «Ты — дэзерцір!», «Увага: шпіён падслухоўвае!», «Хто не працуе — той не есць!». Тут не трэба мець пастаянна напружаныя нервы. А там!
Я не баюся нічога. Я даўно ўжо рашыўся на смерць. Хачу толькі як найдаражэй аддаць сваё жыццё тым падлюгам, тым жабракам, да якіх маю не нянавісць, не пагарду нават, а толькі агіду.
Я ўжо стомлены тым, што бачыў. Я змучаны безупынным разгляданнем засады, пастаянным прашываннем вачыма начнога змроку. Мяне мучае безупыннае, замаскіраванае назіранне за ўсім навокал... кожнага твару, руху, слова. Рукі стомленыя ад пастаяннага сціскання зброі, цела — ад пастаяннага надавання сабе выгляду нядбайнай упэўненасці ў сабе. Твар змучаны ад пастаяннай маскі, мозг — ад пастаяннай працы: вылічэння шансаў, трымання ў памяці тысяч падрабязнасцей. Толькі ноч мая памочніца, толькі лес мой прыяцель.