Баяннае мастаптва ў Беларусі
Памер: 185с.
Мінск 1997
Дзеля цэласнай перадачы шматгалосай поліфанічнай тканіны і ажыццяўлення выканальніцкай мастацкай дыферэнцыяцыі ліній арганалагічны патэнцыял інструмента павінен прадстаўляць пэўныя фактурныя, тэмбравыя, дынамічныя, артыкуляцыйныя сродкі выяўлення. Арганіст у гэтым плане мае багатыя магчымасці тэмбравадынамічнага і артыкуляцыйнага выдзялення галасоў. Віыкарыстанне некалькіх мануальных клавіятур, педаляў, складанай сістэмы тэмбравых рэгістраў надае асаблівую яснасць поліфанічнай тканіне і спрыяе дыферэнцыяцыі яе ліній у суадносінах з іх функцыяй — лануючай ці падпарадкавальнай.
У выкарыстанні піяніста інструмент з аднародным характарам тэмбру. Каб знайсці дынамічныя і тэмбравыя адценні, ён павінен ужываць прыёмы тушэ і педалізацыі ў супрацьлегласць арганісту, які карыстаецца інструментам, непасрэдна "адказваючым" той ці іншай сілай гучання на дакрананне пальцаў. Баяніст у пэўных прапорцыях валодае тымі ж магчымасцямі, што арганіст і піяніст.
Аднак, пры выкананні поліфанічных твораў на баяне гэтыя магчымасці маюць розную эфектыўнасць. Напрыклад, дынамічная самастойнасць галасоў на баяне значна меншая, чым на фартэпіяна. Разам з тым тэмбральная рознасць баянных клавіятур абумоўлівае даволі рэльефныя адценні гучання кожнай з меладычных ліній, якія рухаюцца адначасова. Кампактнае і геаметрычна мэтазгоднае размеркаванне клавішаў на правай клавіятуры дазваляе без вялікіх намаганняў іграць шматгучныя акорды ў шырокім раскладзе, a таксама інтэрвалы звыш паўтары актавы. Камбінаваная левая клавіятура ўсталявана так, што з лёгкасцю дапускаюцца шматлікія варыянты злучэння басоў з акордамі на гатовай ці меладычным рухам на выбарнай клавіятурах.
Усё гэта неабходныя ўмовы, патрэбныя для прачытання арыгінальнага нотнага запісу. Язычковыя трубы, якія ўваходзяць у сістэму гукаўтварэння аргана, акустычна роднасныя гукаўтваральнай будове баяна, што збліжае тэмбравую выразнасць названых інструментаў і з’яўляецца важным фактарам падабенства інструмен
65
тальных стыляў. Праз мехавыя прыёмы на баянс магчыма актыўная падача гуку (акцэнтоўка), у выпадках неабходнасці імітацыі фартэпіяннага ўдару. Умелае мсхавядзенне дазваляе дасягаць паступовых нарастанняў і спадаў сілы гучання, а таксама кантрастных дынамічных адпенняў. Баян у параўнанні з арганам пі фартэпіяна падас выключную вытанчанасць артыкуляцыі. За лік штрыхавой шматграннасні баяністу ўдаецца ў значнай меры пазбегнуць асноўнага арганічнага дэфекту гучання поліфаніі — гучнаснадынамічнага паралелізму галасоў.
Сучасны баян мае 15 тэмбравых рэгістраў, якія дазваляюць у некаторых выпадках імітаваць тэмбры язычковых труб аргана, але, безумоўна, не з'яўляюцца іх якасным эквівалентам.
Практыка паказвас, што рознасць дынамікаакустычных і тэмбравых характарыстык аргана і баяна не выключае мастацкай правамернасці псраінтанавання арганнай музыкі на баяне. Але сцвярджаць, што гэтая рознасць не з’яўляецца важнай у працэсе псіхалагічнага ўздзеяння на слухача, было б вялікай нацяжкай у ацэнцы выразных магчымасцяў баяна. Баян не можа, напрыклад, паўтарыць з’яву тэмбравых кантрастаў язычковых і лабіяльных1 труб, перадаць усепаглынальнае фортэ.
Вякамі складзены інструментальнавыразны патэнцыял (громкаснадынамічны, тэмбравы, артыкуляцыйны) збудавання, названага «арганам», не можа быць роўным патэнцыялу (баяна хапя б таму, што япы нясуць розныя сацыяльныя функцыі. Да саборнага аргана сыходзяцца масы людзей, а арганіст нярэдка ўзвышаўся да ролі ідэолагапрамоўцы, да якога была прыкавана ўвага іпырокай аўдыторыі.
Камунікатыўная сутнасць гармонікабаяна іншая. Гэты інструмент у вялікай колькасці раснаўсюджваўся сярод мас, і яго істотнае гучанне інтанацыйна паўнаважнае ў адносна цесным коле слухачоў, г.зн. у каннэртнакамсрных абставінах ці хатніх умовах. Таму той характар псраінтанавання, які забяспечваецца акустычнымі сродкамі баяна (громкасная дынаміка, тэмбр) павінсн ацэньвацца і ўлічвацца інтэрпрэтатарам у рэпрадукцыйным плане, што азначас ў маштабах міпіяцюры арганнае гучанне.
Сацыяльная функцыя напісаных І.С.Бахам арганных твораў у выкананні на баяне аб’ектьгўна можа быць ацзнена як пазнавальная, а ў акадэмічных умовах і вучэбная. Любая спроба баяніста пры
^ Аддалепае падабстіства гучанню лабіяльпых труб на баяпе дасягаецца пры выкарыстанні тэмбравых рэгістраў, размсшчаных на «ламаііай» дэцы.
60
дапамозс фарсіроўкі здзіўляць і падаўляць слухача дынамічнай магутнасцю, маляваць веліч саборнай атмасферы будзе штучнай і фальшывай.
Сродкамі баяна ён можа дасягнуць у сваёй інтэрпрэтацыі мастацкага выніку абагульненай значнасці, калі будзе зыходзць не ад знешніх бакоў арганнага стылю, а знойдзе шляхі пераканаўчага раскрыцця унутраных, глыбінных слаёў музычнага зместу.
67
£7 х\£7 Чь £7 ^£7 w w V ^ W ^ ^ £7 к\л^£75?^л^75ь£5ь£П^'!^^£'^'^£^£^£^£^£^^
Тэарэтычныя падставы і метадалогія выканальніцкага аналізу баянных твораў
1. Аб мэтазгоднасці сістэматызацыі аналітычнага вопыту выканаўцыбаяніста
У навуковаметадычнай літаратуры для баяна (навучальных праграмах, дапаможніках, пачатковых курсах навучання на баянс) выканальніцкаму аналізу ўдзелена даволі прымстная ўвага. Аднак да гэтага часу не распрацавана яго паслядоўная методыка, якая ахапіла 6 увесь цыкл мастацкага асваення твора — ад першага знаёмства з ім да ўвасаблення закончанай сэнсавай канцэпцыі. Навучэнцубаяністу сёння неабходна даступная аналітычная сістэма, здольная кіраваць рухам яго творчай думкі, стымуляваць нараджэнне мастацкай мэты і пошук сродкаў яс дасягнення. Часткова метадалагічныя недахопы ў вырашэнні такой задачы запаўняюць дапаможнікі расійскіх вучоных^ Г.Статыўкіна, У.Дзянісава, ФЛіпса, М.Імханіцкага, Б.Ягорава, С.Платонавай і інш.
1 Статйвкйн Г. Начальное обученне на выборноготово.м баяне. М., 1989; Денйсов В. «Детскнй альбом» Н.Я.Чайкнна. Горькнй, 1988; Лйпс Ф. Об нсполненнн современной музыкн на баяне//Вопросы професснопальпого воспнтання баяннста. М., 1980; Е?о же. Творчество В.Золотарева//Баян н баяннсты. Вып. 6. М., 1984; Его же. Нскусство „гры на баяне. М., 1985; Нмханйцкйй М. Работа над концертамн А.Репннкова, , Музыкальная ііедагогнка н нскусство нгры на русскнх народных шіструментах: Сб. тр.: ГМПІІ нм. Гнеснных. Вып. 74. М., 1984; Его жё. Авторынедагогн/'/Муз. жнзнь. 1978. Хе 2; Его же. Творчество Ю.Шншакова. М., 1976; Его же. Музыка В.3олотарева//Муз. жнзнь. 1976. № 17; Его же. На авторском концерте Ю.Шншакова//Сов. музыка. 1975. № 10; Егоров Б. Средства артнкуляцнн н штрнхм на баяне//Вопросы професснонального воспмтанмя баяннста: Сб. тр.: ГМПІІ нм. Гнеснных. М., 1980. С. 86112.
68
Шэраг фактараў (гістарычігы, сацыяльны, нацыянальны, эстэтычны) абумоўлівае спецыфічныя, уласйівыя толькі баяннай творчасці, прынцыпы фарміравання рэпсртуару, развіцця канструктыўных якасцяў інструмента, тэхнікі ігры, змястоўнага асэнсавання. Разглядаючы кожны з іх асобна, названыя аўтары падаюць баянную музыку ў якасні прыкладаў або даследуюць яе ў пэўным аспекце. Між тым адсутнасць комплекснага аналітычнага падыходу да твора нярэдка прыводзіць да грубых выканальнінкіх памылак і стылявых скажэпняў. Здараецца таксама, што не улічваецца спецыфіка баяннага нотпага тэксту і такім чынам недастаткова выразна адлюстроўваецца пабудова фактуры твора, нс высвятляеіша ў поўнай меры характар гукаўтварэння і гукакіравання. Часта інтэрпрэтацыя засноўваецца на рэфлектораэмацыяналыіых уяўлсннях і толькі на інтуітыўным вопыце выкладчыка або вучня. Тым часам, ужо з першых крокаў творчага шляху маладому выканаўцу грэба разумна кіраваць сваімі пачуццямі ў працэсе інтанацыйнага станаўлення. У яго заўсёды павінна быць імкненнс да інтэлектуальнага аднаўлення. I самым надзейным механізмам тут можа быць толькі шматпланавы аналіз. Паза аналітычным роздумам не можа нарадзіцца прыватная, пяхай яшчэ нескладаная, але ясная вобразная капцэпцыя.
Недахопы сённяшняй практыкі навучання баяністаў падахвочваюць да вылучэння новых мэт. Вучаньбаяніст павінен нарэшце ўсвядомінь, што дакладнае, тэхнічна ахайнае чытаннс нот ёсць толькі фармальны бок творчасці. Больш складаны і найбольш каштоўны — гэта памастацку перададзены выразны сэнс твора. Музычная творчасць разнастайная. Колькі кампазітараў, столькі індывідуальных стыляў, I ў стракатай стылявой разнастайнасці баяннага рэпертуару выканаўцу не абысціся без адпавсднай даследчай структуры. Менавіта яна дае магчымасць размежаваць агульныя з’явы жыцця і творчасці, што звязваюць камназітара з кантэкстам музычнай культуры і асабістымі рысамі, уласцівымі толькі яму аднаму.
Баян па фактурных і камунікатыўных якасцях адрозніваецца ад іншых музычных інструментаў найбольшай колькасцю форм выканання; сольнай, ансамблевай, аркестравай і акампаніруючай. Шляхі авалодання кожпай з іх самастойныя і залсжаць ад прыхільнасці і таленту музыканта. Аднак самым складаным з’яўляецца шлях да сольнай формы. Саліст як творчая індывідуальнасць прагне да унікальнага і вытанчанага самавыяўлення. Як ніхто іншы ён павінец умела арыснтавацца ў разнастайнасці сродкаў музычнай выразнасці і стылістыкі. Адсюль і асноўная задача аўтара — лагічна сістэматызавань мысленне вучня ў момант яго працы (самастойнай, або з
69
дапамогай настаўніка) над творам, разам з тым мэтанакіравана раскласні ацэначныя імііульсы адносна ўсёй выразнай інфраструктуры (цэласнай 1 дэталсвай), закладзенай у нотным запісу, Такая мэта не дубліруе і не дапаўняе існуючыя распрацоўкі па аналзізу музычных твораў. He традыцыйная па змястоўнай задуме і структуры, яна пастаянна адлюстроўвае спецыфіку баяннага мастацтва як па характару форм і зместу яго жанравага фонду, так і па інструментальнай тэхніцы выканання. Дадзены артыкул змяшчае шэраг коратка выкладзеных тэарэтычных прадумоў мстадалогіі выканальнінкага аналізу, аб’ектам якога можа быць увесь рэпертуарны комплекс баяннага мастацтва.
2. Жанравастылявое шматаблічча баяннай музыкі
Стварэнне баянпага рэпертуару — гістарычна, сацыяльна і стылістычна абумоўлепьг працэе. Ён натуральна суправаджаецца няспьшным выяўленнем выразных сродкаў, пошукам і адкрыццём нсвядомых раней тэхнічных прыёмаў. Але самыя істотпыя адрозненні баяннага мастацтва ад іншых відаў інструментальнай музыкі з найболынай канкрэтнасцю выяўляюнца ў змястоўнай дынаміцы жанраў. Менавіта ў ёй адлюстроўваюпца жывыя сувязі творчасці з рэчаіснасцю, у грамадскіх і індывідуальначалавечых яе праявах. Кожны з жанраў мае сваю спецыфіку — стылявую пэўнасць, прыметную заўсёды ў асаблівасцях зместу і формьг. Гэта датычыцца ўсіх трох напрамкаў баяннага рэпертуару: народнай музыкі, анрацаванай для баяпа, пералажэшгяў інструментальнай музыкі і арыгінальных баянпых твораў. Так, тэма народнай песні сама па сабе, амаль у манадыйпым варыянце характэрпа пэўным ідэйнаэмацыянальным зместам, Разам з тым яна служьшь вытокам развіцня (налрыклад, фактурнага). Яе змест часта абагачаецца інструмептальна развітой думкай (як можна назіраць у таленавітых імправізацыях гарманістаўбаяністаў). Мастацтва апошніх стварыла асноўныя формы баяшіага інструменталізмуі. Па сутнасці народная песня сфармі