Баяннае мастаптва ў Беларусі
Памер: 185с.
Мінск 1997
У 90х гадах выйшла на міжнародную арэнуйі мела поспех школа падрыхтоўкі юных баяністаў. Першыя месцы і званні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў атрымалі вучні старэйшых класаў Музычнага ліцэя пры Беларускай акадэміі музыкі і вучні музычных вучылішчаў Рэспублікі Беларусь — Д.Атраднаў (кл. В.А.Чабана), П.Неўмяржыцкі (кл. І.А.Атраднава), А.Пылік (кл. В.Ф.Шыманоўскага).
Груне музыкантаў — прадстаўнікоў беларускай баяннай школы прысвоены вучоныя званні прафесараў, дацэнтаў, прысуджаны вучоныя ступені кандыдатаў навук, многія з іх маюць ганаровыя званні і ўрадавыя ўзнагароды.
Функцыянальна важнай з’яўДяецца такая якасць школы, калі музычная адукацыя, атрыманая ў спецыяльных баянных класах дзіцячых музычных іпкол, музычных вучылішчаў, кансерваторыі становіцца базай для далейшага навучання кампазіцыі, дырыжорскаму мастацтву, музыказнаўству. Значную колькасць членаў Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь, дырыжораў прафесійных аркестраў, вучоных мастацтвазнаўцаў складаюць музыканты, якія прайшлі баяннаінструментальную падрыхтоўку.
Адметныя адзнакі беларускай баяннай школы караняцца перш за ўсё ў рэпертуары. Найбольш характэрнай яго часдай з'яўляецца тая, што грунтуецца на беларускім фальклоры. У гэтых адносінах найбольшую мастацкую каштоўнасць ўяўляюць сабой творы Я.Глебава, В.Помазава, Э.Наско, М.Літвіна, У .Грушэўскага, С.Хвашчынскага, А.Мдзівані, Л.Шлег і многіх іншых кампазітараў. У выкананні важным элементам адрознення падаецца лагічная арганізацыя і інтэнсіўная эстэтычная накіраванасць аналізу рэпертуару: паглыблены падыход да інтэрпрэтатарскага аспекту з пункту гледжання інтанацыйнай стылістыкі жанраў. У навуковадаследчай дзейнасці школы ясна вызначаецца самастойны шэраг накірункаў і канцэпцый.
46
3 прычыны невытлумачанай традыцыі сфарміраваныя мастацкія школы прынята лічыць такімі толькі ў рэтраспекцыі па сканчэнні іх гістарычнага шляху. Аднак нішто не супярэчыць самавызначэнню школы і на ранніх этапах яе дзейнасці. Але тады яна павінна здабыць навуковую накіраванасць, мець свае мэтанакіраваныя тэндэнцыі і разглядацца як прадуманая перспектыва.
Дзеля знаходжання ў такім статусе беларуская баянная школа мае дастатковыя асновы: яна атрымала пэўную творчую базу і прадуктыўныя метадалагічныя прадумовы. Шляхі яе развіцця і перспектывы мяркуюць пашырэнне нацыянальнага беларускага рэпертуару, назапашванне яго змястоўных ліній, пошук новых сродкаў і форм выяўлення.
47
V.
Стылявыя напрамкі рэпертуару
Гісторыя развіцця баяна ў славянскім рэгіёне Еўропы налічвае менш за 150 гадоў. А на прафесійных асновах баянная школа стаіць толькі апошнія паўвека. Сур'ёзныя баянныя творы, якія сталі з’яўляцца ў 30х гадах, уяўлялі сабой адзіночныя рукапісы канцэртаў для баяна з аркестрам. У наступныя два дзесяцігоддзі інтэнсіўнасць папаўнення рэпертуару баяністаў арыгінальнымі творамі ўзрасла. Канец 40х і нават пачатак 50х гадоў не прадказвалі вялікіх змен. У Маскве і Ленінградзе выйшлі ў свет лічаныя публікацыі: Першы канцэрт і Першая саната М.Чайкіна, Сюіта А.Холмінава, канцэрты Ф.Рубцова і М.Рэчменскага. 3 канцэртнай эстрады і па радыё гучалі таленавітыя апрацоўкі народных песень, эстрадныя п'есы, а таксама пералажэнні шматлікіх твораў аркестравай, фартэпіяннай, арганнай і скрыпічнай класікі, зробленыя самімі баяністамі*.
Сапраўдны пералом у працэсе аднаўлення рэпертуарнага фонду адбыўся ў канцы 50х гадоў. Найбольш відавочным імпульсам таму
1 Такое становішча складвалася ў Расіі, на Украіне і Беларусі, дзе баян карыстаўся папулярнасцю і сацыяльная інтэнсіўнасць баяннага мастацтва даволі раўнамерна распаўсюджвалася ў музычным быце. Гістарычна прыналежнае гэтым тром славянскім народам мастацтва гармонікабаяна фарміравалася ў адзіным працэсе. Аднак каштоўны ўклад кожнай з названых рэспублік у развіццё інструментальнай арганікі, тэхнікі ігры на баяне неадназначныя. Большасць вядучых тэндэнцый належыць Расіі. Украіна і Беларусь іх засвойваюць і на сваёй нацыянальнай музычнатворчай глебе абагачаюць. Зараз падобны працэс значна пашырыўся. Развіццё гармонікабаяна, гармонікаакардэона пасвойму ажыццяўляецца ў Германіі, Італіі, ЗША. Такім чынам, змест і формы творчасці ў баянным мастацтве ўжо паўстаюць як цэласная інтэрнацыянальная данасць. Баян сёння такі ж народны інструмент, як скрыпка, духавыя і многія іншыя.
48
з'явілася дзейнасць Ю.Казакова. Яго ідэі, творчыя дасягненні, дакладна асветленыя прэсай, сведчаць, што менавіта гэты выканаўца вастрэй другіх адчуў рэпертуарны крызіс і пайшоў па шляху пошукаў новай канструкцыі інструмента і адкрыцця для яго больш шырокіх жанравастылявых гарызонтаў. Дзякуючы намаганням Ю.Казакова і музычнага майстра Ф.Фіганава з'явілася аптымальная канструкцыя гатовавыбарнага, шматтэмбравага баяна, што атрымала ў далейшым агульнае прызнанне. «...Мне ўдалося, — піша Ю.Казакоў, сыграць без прыметных скажэнняў Такату і фугу Баха рэ мінор, арганную Фантазію Моцарта і шэраг іншых твораў, выкананне якіх на баяне раней лічылася немагчымым... Жадаючы пашырыць свой рэпертуар, я вымушаны быў звярнуцца за дапамогай да майстроў спецыялістаў па канструяванню і вырабу баянаў, ...галоўнай канструктыўнай навіной, істотна ўзбагаціўшай выразныя сродкі інструмента, з'явілася магчымасць вольнага пераключэння левай клавіятуры з сістэмы гатовага акампанементу на свабодны ад акордаў храматычны гукарад»1. Пазней, у 60я гады, на такім інструменце ігралі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Э.Мітчанка, А.Палятаеў і іншыя выканаўцы, якія ўнеслі ў свой рэпертуар лепшыя ўзоры сольнай, аркестравай і ансамблевай музыкі. Так баяннае мастацтва пайшло па шляху інтэнсіўнай асіміляцыі шматвекавых каштоўнасцяў выканальніцтва піяністаў, арганістаў, скрыпачоў, дырыжораў. У сённяшнім баянным рэпертуары прадстаўлены ўсе гістарычна складзеныя музычныя напрамкі (ад барока да сучаснага авангарда), а таксама многія нацыянальныя стылі, што адлюстроўваюць музычныя традыцыі народаў Еўропы, Азіі, Амерыкі.
Багатыя тэмбравыя і фактурныя сродкі ўдасканаленага баяна, выканальніцкае майстэрства, якое хутка ўзрастала ў яго сферы, стылістычна адноўлены рэпертуар усё гэта выклікае да жыцця творчыя тэндэнцыі, што якасна змяняюць змест, формы адлюстравання, і мастацкі прэстыж інструмента, яго сацыяльную значнасць.
Як у любым другім мастацтве, у сферы баяна творчыя працэсы працякаюць нібы двума рэчышчамі. 3 аднаго боку, шэраг тэндэнцый нараджаецца спантанна, у выніку штодзённага вопыту музыкантаў, аб'яднаных шырокай сеткай мясцовых, рэгіянальных, міжнародных кантактаў. Узнікаючыя ў гэтым асяроддзі каштоўнасці звычайна адлюстроўваюць мастацкія інтарэсы кампазітараў да выразнасці інструмента (фактуры, тэмбравых і санорных фарбаў, дынамікі, штрыхоў), да прыватных выканаўчых асоб (напрыклад, творчыя
1 Казакоў Ю. Мой баян//Музыкальная жязнь. 1958. № 6.
49
альянсы: С.Губайдуліна—Ф.Ліпс; А.Кусякоў—В.Сямёнаў), да форм баяннага выканання (сола, ансамбляў, аркестраў) і г.д. Такім чынам, акрэсліваецца унутраны працэс развіцця, які, дірацякар ,ц} спакваля, нібы на хвалях кампазітарскага і выканаўчага натхнення. чеі Несумненна, такая натуральная накіраванасць развіцця сведчыць аб жыццяздольнасці баяннага мастацтва і дакладных, абнадзейлівых яго перспектывах. 3 другога боку, наспявае вострая неабходнаедь ;!1,вылучэння мэтанакіраваных тэндэнцый (падпарадкаваных акадэмічнай навуцы і кіруемых ёю), стымулюючых асэнсаваны працэс развіцця баяна на Беларусі. Прадметам клопату тут павінна ўжо быць не толькі майстэрства, але і глыбокае па зместу мастацтва з акрэсленым нацыянальным стылеўтварэннем.
Разгледзім больш дакладна гэтыя напрамкі.
Рэпертуарныя перавагі баяністаў розных узроўняў тварчасці ,(ад аматараў да канцэртуючых выканаўцаў) незлічоньш< Іх^ стол$кі, колькі саміх выканаўцаў. Таму ясна, што працэс накаплення^рэдертуарнага фонду ў цэлым некіруемы. Тым не менш, у ходзе паўтаравяковай гісторыі гармонікабаяна выразна вызначыліся тры рэпертуарныя галіны, гістарычна выцякаючыя з трох кампазіцыйных метадаў. Гэта пералажэнні твораў з другіх інструментадьных сфер. інструментальныя апрацоўкі, арыгінальныя творы^ ГлОріф
Кожная з іх па месцы ў рэпертуарным фондзе аднолькава важная і настолькі ўсталяваная, што стала нарматыўным раздзеламнавучальных і нават канцэртных праграм. Сучасная шматетылявая га; за ліна пералажэнняў мае сваімі вытокамі шматлікія аматарекія запісы мелодый з элементарным басакордавым акампанементам, змешча ; ныя ў масавых рэпертуарных зборніках і самавучыцелях XIX ;,— пачатку XX ст. У асноўным гэта былі папулярныя ўрыўкі з заходнееўрапейскіх і рускіх опер, што стваралі шырокі эмацыянальны водгук у слухача2. Гэтыя ж зборнікі сведчаць I аб цаходжанні ўсёй фальклорнай галіны баяннага рэпертуару, што бярэ пачатак
1 Гісторыя гармонікабаяна налічвае некалькі ступеняў эвалюцыі;1а. раздзяляецца на тры перыяды: 1) перыяд беспісьмовых традыцый (фалькларызацыі), які пачынаецца з 30х гадоў XIX ст.;. 2) перьіяд аматарскіх пісьмовых традыцый, які ўстанаўліваецца ў пачатху 70пХ гадоў XIX ст.; 3) перыяд прафесіянальных пісьмовых традыцый, >,які вызначаецца ў канцы 20х гадоў XX ст. Зразумела, што ўзнікненяе.ісржнага > новага перыяду не азначае поўнага знікнення папярэдняга. Гэта перыядызацыя мяркуе кожны перыяд як брльш высокую якасную ступень развіцця мастацтва гармоніка, якая засвойвае вопыт папярэдняй ступені.
2 Гл. некаторыя паказальныя ў гэтьіх адносінах выданні: Алексеев Н. Школа ягры для 1рядной гармоннкн с прнложеннем пьес: В 7 вып. з
50
прымітыўнага слоя, які доўга знаходзіўся на мяжы аматарскага і прафесіянальнага мастацтваў. А арыгінальная прафесійная музыка нібы паходзіць з двух папярэдніх галін.
Менавіта тады, калі на матэрыяле пералажэнняў і таленавітых апрацовак народных песень сталі вызначацца сродкі выразнасці баяна, на гэты інструмент сур'ёзную ўвагу зйярнулі кампазітары. I першая сапраўды мастацкая спроба звароту да складаных жанраў санаты і канцэрта належыць М.Я.Чайкіму*. Яна і дала імпульс працэсу станаўлення рэпутацыі баяна як акадэмічнага інструмента са сваім інтанацыйнастылістычным абліччам.
Сёння мастацкая годнасць арыгінальнага баяннага рэпертуару прызнана дэфакта. Грамадскафункцыянальная роля яго значная і шматгранная. У ёй знаходзяць адлюстраванне музычныя запыты і мастацкатворчыя арыентацыі самых розных сацыяльных слаёў. Аднак нагадаем, што музыка для баяна каштоўная не толькі сваёй эстэтычнай функцыяй (зместам) канцэртнай дзейнасці выканаўцаў. Яна з'яўляецца базавай ступенню фарміравання (а гэта асабліва відавочна на прыкладзе беларускай школы) музыкантаў больш шырокага і ёмістага профілю кампазітараў, музыказнаўцаў, дырыжораў, арганізатараў у сферы развіцця нацыянальнай культуры, грамадскіх дзеячаў. I гэта не выпадкова.