• Газеты, часопісы і г.д.
  • Баяннае мастаптва ў Беларусі

    Баяннае мастаптва ў Беларусі


    Памер: 185с.
    Мінск 1997
    91.42 МБ
    Выканальніцкая праца баяніста выключна шматпланавая. Яна насычана аналізам і шматлікімі мысліцельнатворчымі аперацыямі для дасягнення музычнай выразнасці пры дапамозе разнастайных сродкаў. I найбольш складаным уяўляецца авалоданне фактурай. Шырокі стылявы спектр сучаснага баяннага рэпертуару вызначаецца менавіта складанасцю фактуры і мастацкай роляй яе ліній. Фактурная універсальнасць якраз і дае магчымасць засваення каштоўнасцяў аглядаемых эпох, адлюстраваных у арганнай, фартэпіяннай, скрыпічнай і аркестравай музыцы. Усё гэта прадугледжвае выха
    М., 1896; Бановйч А. Пьесы в переложеннн для баяна. М., 1930; Бауэр М. Новый лёгкнй школасамоучнтель для 3рядной гармоннкн. М., 1893; Белобородов Н., Мванова А. Самоучнтель для хроматнческой гармоннкн. СПб., 1893; Бобров Г. Практнческнй самоучнтель для 2рядной гармоннкн. 2е нзд. М., 1904; Ваныкйн В. Первый русскнй самоучнтель для 3рядной гармоннкн. М., 1909; Гераснмов М. Школа для храматнческой гармоннкн <Баян». М., 1926; Егоров С. Новейшнй практнческнй самоучнтель для русской гармоннкн. Смоленск, 1920; Кулйков Н. Школа для 3рядной гармоннкн. М., 1875; Невскйй П. Самоучнтель для русской 7клапанной гармоннкн. М., 1898; Телетов М. Гнмны для ручной гармоннкн co всемн полутонамн. М., 1909; н многне другне.
    1 Саната №1 М.Чайкіна напісана ў 1944 г.
    51
    ванне ў сённяшняй баяннай школе асобы выканаўцы з шырокім стылявым кругаглядам, высокай аналітычнай культурай.
    Якія функцыянальныя дывідэнды магчымы ў выпадку развіцця такой тэндэнцыі? Яны значныя і вартасць іх цяжка ацаніць. 3 пазнавальнага пункту гледжання,  забяспечваюць сувязі з іншымі відамі інструментальнай музыкі, а іх змест здольны аказаць уплыў на выканаўцаў 1 слухачоў не толькі ў музычнаэстэтычным, але і ў этычным, і ў светапоглядным аспектах. Засвоеньгя беларускай баяннай творчасцю інтэрнацыянальныя мастацкія каштоўнасці, могуць спрыяць рэльефнай стылявой арыентацыі беларускіх музыкантаў. Для іх такім чынам болып адцяняецца ўласная нацыянальная інтанацыйнасць. Але, захапіўшыся змястоўна глыбокай прафесійна якаснай літаратурай рускіх, украінскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, беларускія выканаўцы мала клапоцяцца аб сваёй уласнай літаратуры. Суадносіны ў іх сольных праграмах інтэрнацыянальнай музыкі і беларускай як 4 да 1, а то і менш. Адсюль выснова: у беларускім баянным мастацтве недастаеа колькасных рэпертуарных набыткаў, якія б далі высокую мастацкую якасць са станоўчай нацыянальнай рысай. Стрыманасць творчых кантактаў баяністаў з кампазітарамі прасочваецца ў адэкватных паказчыках.
    Беларуская баянная музыка нешматлікая, скупая на арыгінальныя знаходкі, даволі стрыманая эмацыянальна. Аднак, пры ўсёй сваёй змястоўнай сціпласці сённяшні беларускі канцэртны рэпертуар магчыма вызначыць як чацвёртую рэпертуарную галіну. У ёй закладзены асноватворныя мастацкія перадумовы, якія патрабуюць інтэнсіўнага развіцця. Пачатак ёсць ва ўсіх жанрах, у тым ліку і ў складаных. Выканальніцкая дзейнасць беларускіх баяністаў пазнаёміла слухача з сачьшеннямі, створанымі ў 7080я гады: санатай Л.Шлег, У.Каральчука, А.Сумскога, І.Хадоскі, Э.Казачкова, канцэртамі С.Хвашчынскага, А.Клеванца, Э.Наско, А.Мдзівані, сюітамі В.Войціка, С.Хвашчынскага, Э.Наско, М.Літвіна, Р.Бутвілоўскага, У.Грушэўскага, В.Помазава, У.Будніка, А.Залётнева, фантазіямі Я.Глебава, П.Альхімовіча, Р.Суруса, П.Дзенісенкі, канцэртнымі п'есамі Я.Петрашэвіча, А.Рашчынскага, Г.Ермачэнкава, Р.Суруса і інш.
    Нелыа не сказаць аб музыцы беларускіх кампазітараў, перакладзенай для баяна. Важкі ўклад тут унеслі педагогі і выканаўцы Э.Азарэвіч, Г.Жыхараў, Э.Лембовіч, У.Куніцкі, У.Савіцкі, М.Солапаў, Г.Мандрус, В.Пісарчык, В.Чабан, Т.Брагінец. У ліку іх пералажэнняў  музыка М.Аладава, М.Клумава, Л.Абеліёвіча, Э.Тырманд, Я.Глебава, А.Мдзівані, Г.Вагнера, К.Цесакова, У.Алоўнікава, М.Чуркіна, І.Лучанка.
    52
    У галіне апрацоўкі фальклорных першакрыніц мала твораў, адпавядаючых прафесійным патрабаванням. Найбольшай увагі тут заслугоўваюць: Фантазія для баяна Я.Глебава і «Вясковыя замалёўкі» С.Хвашчынскага. Некалькі цікавых апрацовак зроблена аўтараміаматарамі. Гэта п'есы П.Дзянісенкі «Гогого, каза», «Звініць камарочак», Фантазія на тэму беларускага народнага танца «Крыжачок», музычная замалёўка «Мікіта», Сюіта на тэмы беларускіх народных песень; удалай можна лічыць і апрацоўку рускай народнай песні «Вось нехта з горачкі спусціўся» Л.Маліноўскага.
    Названыя творы складаюць сёння беларускі канцэртны рэпертуар для баяна. Зразумела, што такая іх колькасць не можа задаволіць узмацнелую выканаўчую школу. Таму педагагічны і канцэртны рэпертуар складаецца з арыгінальных твораў замежнай музыкі  рускай і ўкраінскай. Мабыць, мае сэнс думка, што генезіс з'явы мастацтва знаходзіцца ў вобласці пераходу мастацтва з аднаго нацыянальнага асяроддзя ў другое, ад аднаго народа да другога. У гэтым, напэўна, няма дзіва.
    Сам гармонік вынаходства не рускае, у першапачатковым стане прыйшло з Германіі. Яно атрымала развіццё на глебе рускага народнапесеннага фальклору і пад уплывам яго мастацкіх традыцый здабыла выразна акрэсленую нацыянальную характэрнасць. Нацыянальную своеасаблівасць вызначае не столькі арганіка інструмента (яго матэрыяльная форма)1, колькі сам змест мастацтва. Абумоўленая рускім светапоглядам, творчасць кампазітараўбаяністаў адлюстроўвае сутнасць рускага жыцця, інтанацыйны лад і дух баяннай музыкі, своеасаблівы яе стыль. Такім чынам, уласна б а я н н а е мастацтва узрасло як акрэсленая традыцыйна нацыянальная творчасць. Беларускі баян і майстэрства ігры на ім у сваім генезісе паходзіць ад рускага. На першы погляд такая ўзае.часувязь абумоўлена геапалітьгчнымі фактарамі2 як самымі відавочнымі. Але, вядома ж, не яны галоўная прычына шырокай функцыянальнасці гармонікабаяна ў музычным быце беларусаў. Такая функыянальнасць  вынік блізкасці славянскіх культур, агульнасці духоўных і мастацкіх інтарэсаў народаў. Гэтыя фактары і далі імпульс развіццю беларускага баяна.
    1 Адзначым: многія элементы канструкцыі баяна, нягледзячы на паралельнасць яе развіцця у розных краінах (Італіі, Германіі, Расіі), належаць вынаходніцкай думцы менавіта рускіх канструктараў гармонікабаяна.
    2 Стварэнне ў 1922 г. СССР, дзе культура стала агульнай савецкай, першы яе наркам асветы А.В.Луначарскі ў 1926 г. называе і абвяшчае гармонік правадніком музыкі ў масы.
    53
    3 другога боку, паўстае пытанне: якія для гэтага існавалі палітычныя і матэрыяльныя ўмовы? Яны вызначыліся ідэалагічньімі задачамі і былі агульнымі для беларусаў, украінцаў, рускіх. Прафесійнае развіццё (у рамках народнай асветы) стала ў кантэкст савецкай музычнай культуры. Таму ўсе дасягненні ў рускім баянным мастацтве перадаваліся беларускаму. Да 60х гадоў гэты працэс ішоў прыцішана. 3 устанаўленнем кантактаў беларускіх музыкантаў з рускімі  М.Я.Чайкіным, С.М.Калабковым, А.Я.Анегіньім, А.А.Сурковым, Ф.Р.Ліпсам  тэмпы развіцця значна паскорыліся. Рост выканаўчай культуры ажывіўся і стаў набліжацца да маскоўскай школы. У канцы 6070х гадах беларускія баяністы пашырылі рэпертуар дзякуючы асваенню левай выбарнай клавіятуры. Яны сталі карыстацца інструментамі з багатай тэмбравай палітрай, узвысілі сваю тэмпарытмічную кульгуру, авалодалі артыкуляцыйнай выразнасцю і інш. 3 часам пачаўся стылявы адбор рэпертуару (у сольных праграмах перавага аддавалася пералажэнням арганнай, фартэпіяннай, скрыпічнай музыкі)!, яго эстэтычнае асэн
    1 Прыклады сольных праграм беларускіх выканаўцаў у 60х гадах:
    В.Чабан (1966. Канц. зала БДК)
    I аддз.
    Бах  Арганная таката і фуга рэ мінор
    Бах  Чакояа
    Шапэн  Фантазіяэкспромт
    Брамс  Венгерскі танец №5
    Альбеніс  Кардова
    Бартак — Багатэлі
    II аддз.
    Чайкін  Канцэрт для баяна з аркестрам Глебаў  Фантазія для баяна
    Рэпнікаў — Капрычыо
    Мяскоў — Скерца
    Т.Кароткая (1969. Канц. зала БДК) I аддз.
    Франк  Прэлюдыя, фуга і варыяцыя Чайкін  Канцэртная сюіта
    Вяняўскі  Скерцатарантэла
    II аддз.
    БахБузоні  Арганная прэлюдыя і фуга Рэ мажор
    Падгорны  Фантазія на тэму рус.
    нар. песні «Ночанька»
    Рэйуцкі  Прэлюдыя
    Ліст  6я венгерская рапсодыя
    В.Чабан (1969. Канц.зала БДК)
    I аддз.
    БахЛіст  Арганная прэлюдыя і фуга ля мінор
    Моцарт  Фантазія фа мінор Фарэ  Фуга ля мінор
    Кабелач  Арганная фантазія
    II аддз.
    Моцарт — Саната фа мажор
    Чайкін  Скерца і канцэртнае ронда
    В.Шышонак(1967.Канц.зала БДК)
    I аддз.
    БахБуэоні  Чакона
    ПІубертЛіст  «Лясны цар» Мендэльсон — Бліскучае капрычыо Шапэн  Фантазіяакспромт Вяняўскі  Скерцатарантэла
    II аддз.
    Мяскоў  Канцэрт №1
    Глебаў  Дудары, балада і танец з «Палескай сюіты»
    54
    саванне. Многае змянілася ў выканальніцкай тэхніцы (пераход на 5пальцавы прынцып ігры, больш замацаваная ўстаноўка інструмента, выкарыстанне сістэм пераключэння рэгістраў падбародкам і г.д.). У 7080х гадах значна пашырыўся рэпертуар за кошт новых арыгінальных твораў савецкіх кампазітараў (У.Залатарова, А.Нагаева, У.Зубіцкага, А.Кусякова, Я.Дзярбенкі). У гэтыя гады мастацтва беларускіх выканаўцаў упэўнена працягвае шлях да міжнароднага ўзроўню. Аб гэтым сведчаць дасягненні групы беларускіх выканаўцаў, якія сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў (І.Атрадяаў,
    А.Мацкевіч, В.Людчык). Такім чынам, беларуская баянная школа ідзе па шляху рускай і ўкраінскай выканальніцкіх баянных школ. Чаму сваё майстэрства беларусы фарміруюць не на нацыянальным, a на запазычаным рэпертуары? Таму, што эстэтыка арыгінальнага рэпертуару паднялася сёння да пэўнага адлюстравання рознабаковай мастацкай свядомасці, многіх бакоў жыцця і адчуванняў. Выявіўся шэраг кампазітараў, творчасць якіх патрабуе паглыбленага вывучэння і адэкватнага ўвасаблення. Такая задача пасільная сёння нямногім выканаўцам. Большасць канцэртуючых баяністаў  добра падрыхтаваныя віртуозы. Яны нярэдка маюць поспех за кошт эмацыянальнага раскрыцця музыкі. Для сапраўднага мастацтва гэтага мала. Сучасная слухацкая аўдыторыя аддае перавагу інструменталістам, у якіх праяўляецца дакладнае разуменне стылю і ўласная выканальніцкая паэтыка. Акрамя таго, існуе немалы кантынгент слухачоў, якім нейбходна не толькі адчуваць, але многае ў музыцы асэнсоўваць.
    Таму і наступную тэндэнцыю, здольную вывесці беларускіх выканаўцаў на шлях больш высокага майстэрства мы бачым у руху і росце выканаўчага інтэлекту. Беларуская баянная школа патрабуе імпульсу менавіта ў гэтым напрамку. Любое ў ім тармажэнне ўтойвае застой, a то і крызіс.