• Газеты, часопісы і г.д.
  • Баяннае мастаптва ў Беларусі

    Баяннае мастаптва ў Беларусі


    Памер: 185с.
    Мінск 1997
    91.42 МБ
    кантрастнасць fp. Важнай асаблівасцю гучання баяна падаецца кіраванне момантам п р а ц я г у гуку, што дазваляе карыстацца філіроўкай і дэталёвай нюансіроўкай унутры тону. Найбольшай сілы баяшіае гучанне дасягае ў tutti ўсіх клавіятур. Алс кожная з іх у сола мас свае громкасныя межы. Самымі моцнымі з’яўляюццаправая 4галосая клавіятура з усімі адкрытымі нланкамі ^ёэ) і 3актаўная басовая. Менш мойная — выбарная і гатоваакйфдавая. У piano ўсе яны адполькава «чулыя», але якаснь гэтага нюанса залежыць ад арганалагічных умоў, якасці інструмента і майстэрства выканаўцы.
    1 Дзсля мастацкага абгрунтавання такога дынамічнага градыента можна спаслашіа хаця б на нотны запіс «Іспаніяды» У.Залатарова, ці «Славянскай санаты» .V? 2 У.Зубіцкага.
    115
    Адчувальна негатыўнай асаблівасцю канструкцыі баяна падаепна громкасны паралелізм усіх яго клавіятур у іюліфаніі. Аднак гэты недахоп у значпай ступені змяпшаеіша слыхавым кантролем баяніста, яго ўменнем рэгуляваць глыбіню нажацця клавііпаў і валоданнем усімі адценнямі атакі і тушэ1.
    На баяне даволі адчувалыіая дынамічная дыферэнцыраванасць рэгістраў (высотных і тэмбравыхк На нравай і вьгбарнай левай клавіятурах найбольш моцны сярэдні рэгістр (ад всрхняй паловы малой да сярэдзіны другой актавы) і слабыя — ніжпі і верхні рэгістры. Сярод тэмбраў — найбольш мопньія тыя, што ўстаноўлены на прамой дэцы. Акустычна баян можа быць вызначаны як к а м е р н ы інструмент з яркімі магчымасцямі нюансіроўкі ў межах яго дэцыбельнай мернасці. Важную ролю ў вызначэнні сілы гучання іграе акуетычнае асяроддзе, акаляючае баяніста, Баяннае f, напрыклад, нс можа «насьшіпь» аб’ём вялікай канцэртнай залы, як гэта даступна аргану ці фартэпіяна. Дзякуючы сваім камунікатыўным асаблівасцям і партатыўнікці баян пераважна распаўсюджаны ў музычным быце, Таму дынамічна паўнаважным (пры адсутнасці фарсіроўкі), гучнасна адэкватным яго гучанне будзе толькі ў канпэртнакамерных абставінах. Спроба баяніста прыгнятаць слухача неістотным ff, пераймаючы арган ці аркестр, заўсёду гатова выглядаць штучнай і вобразна фальшывай.
    Асноўнымі формамі дьшамічнага выяўлення на інструменце з’яўляюшіа:
    1)	с і л а в а я (механіка рухаў мышцаў правай і левай рукі);
    2)	ф а к т у р н а я (павелічэнне ці змяншэнне гукавых мас);
    3)	ф а к т у р н a  с і л а в а я (комплексная). Функцыянальнасць гэтых форм забяспечвае як скразную дынамічную лінію, так і падрабязную яе дэталізацыю:
    а)	пад’ёмы j спады громкаснага напружання;
    1 У якасні прыкладу таго, як пазбегнуць дынамічнага паралелізму можна прывесці падыход да вальсавага акамванемента, калі мы, дыферэнцыруючы планы фактуры, выдзяляем глыбокі бас (друг.і фактурны план), робім прыглушанымі акорды /трэці фактурны план) і на такой аснове праводзім мелодыю (першы фактурны план). Гэта задача рашаецца майстэрствам тушэ (большменш глыбокім. болынменш энергічным).
    116
    б)	дынамічныя каптрасты;
    в)	разгортшшні драматургічнага папружання;
    г)	перамелы розных па сіле 1 характару нюансаў, акцэвтаў;
    д)	нобразнапсіхалагічныя «паядынкі» (зменлівасць цвёрдасці і мяккасці гучапня — дынаміка ў комплексе з артыкуляцыяй, тэмбрам);
    е)	шырыня «сакавітага» гучання;
    ж)	святочнарадасныя меладычныя плыпі;
    з)	падмена фактурных пластоў як дыпамічная фарба;
    і)	тонкія адцешіі выканання фраз, матываў і асобных гукаў у іх пачатку, працягу і заканчэнні (imt): а) мноства градацый філіроўкі (заміранне); б) раптоўнае спынепне; в) менпіая ці болыная філіроўка —
    № 35,
    «Топ — топ» «Так — так»
    «Бай — бай» «Ай — ай» «Аю — аю» «Вай — вай»
    10)	дынамічпая актывізацыя кожнай лініі фактуры;
    11)	дасягненне кульмінацый.
    Дынамічная выразнасць мае ў музыцы значнь; вобразнаасацыятыўны сэнс. У кантрастных громкасных нюансах могуць адчувацца:
    1)	свяло j цень;
    2)	псіхічныя і эмацыянальныя рухі вялікай і малой сілы;
    117
    3)	асапыяцыі прасторы — прыбліжэнне і аддаленне (Хор сялян з оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, Балеро М.Равсля і інш.);
    4)	рэха («Рэха» А.Рэзона);
    5)	пачуцці: радасці, святла ў f і суму ў р\ грамадзянскай вслічы ў ff і пяшчоты, таямнічасці ў рр і інш.
    Артыстычнае майстэрства выканаўцы начынаецца з адчування і перадачы розніцы паміж р і рр', mf і р; f і ff Але гэту розніцу сн бачыць не зрокам у нотным зашсу’, а інтанацыйнай патрэбай пачуцця. Горш за ўсё, калі дынамічныя нюансы расстаўляюцца разумовым вымярэннсм сілы громкасці. Тады выкананне не будзс мець мастацкай праўды. Калі, напрыклад, нарастаннс і спад громкасці (~—  Z——=”■) адчувейпа як жывы подых, душэўны рух — музыкант даб’еіша сапраўднай паэтьічнай характарыстыкі вобраза, найтанчэйшых нсіхалагічных у ім адценняў.
    Псіхалагічныя аспекты дынамічнай выразнасці былі добра асэнсаваны ўжо ў эпоху барока (XVIXVIH ст.) і сталі наяўнай прыметай стылю. Як гэта, так і наступныя эпохі гісторыі музыкі уносяць свае асаблівыя якасці ў няспынную эвалюцыю дынамічнай выразнасці. Арганная выканальніцкая культура добра арганізавала дынамічны кантраст — тэрасападобную дынаміку як ігру фактурчых, тэмбравых пластоў (лабіяльных, язычковых комплексаў мікстур), а цяга да манументальных поліфанічных форм выклікала спосабы дасягнення экспрэсіі грандыёзных кульмінацый, найвялікшага эмацыянальнага напружання ў фугах. Тут ужо дынаміка вызпачылася як важны фактар псіхалагічных характарыстык вобразаўтэм з іх сэнсавай субардынацыяй. Фактурныя слаі і асобныя лініі набываюць натрэбную выразную актыўнасць, не заглушаючы адно другога, не страчваючы сваю функцыю ў агульнай выразнай пластыцы. Умоўная тэрасападобнасць гучання клавесіна і аргана (калі нельга было паступова яго ўзмацніць ui аслабіць) мела, бясспрэчна, агульны ўнлыў на інструментальнавыканальніцкую культуру, але апошняя ўзбагацілася пазней майстэрствам мангеймскай школы, якая з вялікім творчым плснам увяла ва ўжывапнс дынаміку crescendo — diminuendo.
    Асаблівую ролю ва ўсталяванні дэталёвай дынамікі адыграла санатная форма венскіх класікаў. У тэматычна стваральных межах сваіх сімфанічных і фартэпіянных твораў Л.Бетховсн увёў і часта ўжываў ўлюбёнае ім sub.p з далей118'
    шым нарастаннем гучнасці, раптоўным яе дынамічным перарваннем са зноў пастуіювым уздымам.
    Рэфлексія, эмацыянальныя душэўныя імкненні, супярэчнасці і канфлікты, знайшоўпіыя адлюстраванне ў музычнай інтанацыйнасці рамантыкаў, адэкватна выказапы ў зпачна больш развітой шкале нюансаў, у тонкай гучнаснай зменлівасці і падрабязна зафіксаваны ў тэксне не толькі графічна і літарна, але і слоўна.
    Сярод дынамічных паказанняў Ф.Шапэна, нанрыклад, сустракаюіша нюансы ўсіх узроўняў, а паміж імі вакальнахарактэрныя — прамсжкавыя. Так, f і р раздзяляеіша рэмаркамі mezzo voce, sotto voce, crescendo, deczescendo, diminuendo. Ці раптоўнае ўзмацнепне громкасці rinforzando', імгненна кароткае ўзмацненне — sforzando', імгненнае аслабленне — calando; паступовае аслабленне — mancando; аж да поўнага знікнення — smorzando. Такая паглыбленая ўдакладненаспь дынамічнай выразнасці не выпадковая. Вядома, што еўрапейскае культурнае жыццё XIX ст. характарызавалася экспансіяй музычнага мастацтва. Музычная свядомасць інтэнсіўна перапляталася з усімі формамі быцця. Сама музыка зацвярджалася як спосаб філасорфскага ўяўлення, разумелася як мадэль вобразнапаэтычнага мыслення, самасвядомасці і проета жыццёвай сітуацыі. Таму змястоўныя тэндэнцыі пранізвалі сэнсам практычна ўсе сродкі выразнасні, таксама і іманентнаакустычпыя: усе нараметры гуку набывалі.сэнс — і тэмбр, і працягласпь, і вібрацыя, у тым ліку і дынаміка. Кожны гук рамантыкі пераводзілі на сэнсавую мову.
    Больш ясную і дэталёвапсіхалагічную акрэсленасць дынамічныя рухі набываюць у капцы XIX — ііачатку XX ст. у музыцы французскіх імпрэсіяністаў. Дынаміка К.Дэбюсі і М.Равеля суправаджаеіша слоўнікам з самастойным шэрагам спецыфічных тэрмінаў.
    У XX ст. дынамічная выразнасць падпарадкавана шматлікасні стылявых праяў і не мае ўжо акрэсленых меж ужывання і абазначэння. Кожны аўтар большменш падрабязна вызначае іх і згодна сваім уяўленлям функцыянальнай сутнасці громкасных градацый знаходзінь адпаведныя формы нотнай фіксаныі. Нярэдка зчаходзяцца ўласнЫя, новыя адценні і іх тэкставыя ўдакладненні. У баяннай літаратуры найбольш складанай і канкрэтна вытанчанай дьшамічнай палітрай адрозніваецца творчасць У.Зубіцкага. Громкасныя ха
    119
    рактарыстыкі яго твораў палічваюнь часам вельмі складаны комплекс надрабязнагцяў: —— ffffff пю^° dim, росо a росо. morendo lungo (Славянская саната для баяна № 2). Працэс crescendo ці diminuendo у Зубіцкага можа суправаджацца характэрнай канкрэтызацыяй:
    росо a росо cresc. motto; crescendo motto;
    crescendo possibile;
    crescendo grandioso, sfffff.
    Удакладняюцца i асобныя шоансы:
    piu f; piu p; f(p) acuto; mf parlando; f irato;
    p lugubre, mesto;
    f ampiamente i іншД
    Увесь гістарычны вопыт авалодання громкаснай дынамікай засяроджаны ў партытурах і клавірах вялікіх майстроў ад сярэдневякоўя да нашых дзсн. Гэты вопыт і ёсць тая першакрыніца, якая дазволіць баяністу авалодаць дынамічнай выразнасцюі развіць усе яе акустычныя і лагічныя падставы ў<ваім мастацтвс.
    3.	Фразіроўка
    Музыка — мастацтва жывой інтанацыі. Як логіка чалавечай мовы арганічна звязвае словы ў сказы, так музычная логіка аб'ядноўвае асобныя гукі і матывы ў непасрэдную фразав ую плынь. Фразіроўка — гэта працэс лагічнай інтанацыйнаакцэнтнай арганізацыі матыўных пабудоў у закончаныя думкіфразы. Як адно слова не адкрывае дастатковай глыбіні думкі, не робіць мовы, так і адзін гук ці матыў не робяць музыкі, Музычная фраза прадстаўляе ідэалізаваную, тэзісна абмежаваную ідэю, дынамічна аб’ядноўваючы ў сабе два бакі — фармальны і змястоўны. Адсюль і асэнсаванасць
    1	Падкрэслім: дынамічная выразнасць у сучаснай баянпай музыцы як частка жывога працэсу творчасці не можа быць абсалютна нылічанай і аднолькава наўторнай.
    120
    фразіроўкі, натуральнасць плыні і ўнутраная матыўная расчлянёнасць.
    Тэрміны «фраза» і «фразіроўка» назычаны ў мовазнаўстве. У музычным выкладанні, як і ў літаратурнай мове, яны абазначаюць працэсы выдзяленля выразных момантаў, Музычная фразіроўка мае свой сінтаксіс, які расчляняе інтанацыйны рух у часе. Расчляііенне ажыццяўляецца большменш доўгімі знакамі прыпынку — цэзурамі. Жывая, адушаўлёная з’ява мелодыі навінна «дыхаць» і аднаўляцца дыханнем, Гэта патрабуе нільнай увагі да межаў у міжматьгўных і міжфразавых адносінах, да аб’ёму і характару фраз. Дыханне — асноўны механізм выразнасці фразіроўкі і яе аднаўлення, а таму і вядучы выканальніцкі фактар сінтаксічнага ўвасаблення формы. Выкліканае логікай мыслепня, эмацыянальным імпульсам выканаўцы, яно ажыцняўляе раздзяляльную функцыю, пастаянна нітаючы музычны рух энергіяй.