Байцоўскі клуб
Чак Паланюк
Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
Памер: 444с.
Мінск 2013
атерыканка
Chuck Palahniuk
Fight club
New York
W. W. Norton & Company 1996
Чак Паланюк
Байцоўскі клуб
Пераклад з англійскай
Сяржа Мядзведзева
Вільня
Логвінаў
Серыя «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе Рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч
Пераклад зроблены паводле выдання:
Chuck Palahniuk. Fight Club. New York London: W. W, Nrton Company, 2005.
Байцоўскі клуб / Чак Паланюк; пер. з англ. Сяржа Мядзведзева Вільня: Логвінаў, 2013. 444 с.
Першае правіла БК не казаць пра БК.
I калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б'ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
У тым, з чым ты насамрэч б'ешся. 3 кім ты насамрэч б'ешся. Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жывым, як на БК.
Тут усе мы не тыя, хто ў рэальным жыцці.
Мы сапраўдныя. Свабодныя. Шчаслівыя.
Ведаеш, чаму? He? Прачытаеш дазнаешся. Толькі нікому пасля не кажы, згода?
© 1996 by Chuck Palahniuk
© Сярж Мядзведзеў, пераклад на беларускую мову, 2013
© Logvino literatures namai, 2013
ISBN 978-609-95632-4-4
Ад аўтара
Для Кэрал Мідэр, якая трывае ўсе мае нехарошыя паводзіны.
дзякую
таксама наступным людзям за іх любоў і падтрымку, нягледзячы, ну, на ўсе тыя жахлівыя рэчы, якія здараюцца:
Айна Джыбэрт, Джэф Пліт, Майк Кіфі, Майкл Вэрн Сміт, Сюзі Вітэла, Том Спэнбаўэр, Джэралд Говард, Эдвард Гібэрт, Гордан Граўдэн, Дэніс Стовэл, Ліні Стовэл, Кен Фостар, Моніка Дрэйк, Фрэд Паланюк.
Ад перакладчыка
дзякую
спадарыні Вользе Калацкай, Беларускаму Калегіюму
і Перакладніцкай Майстэрні, сябрам Уладзю Лянкевічу і Алене Пятровіч і ўсім тым, без каго гэты пераклад ніколі б не выйшаў у свет
П.С.
і, вядома, дзякую аўтару -дзякуй, Чак!
і
Спачатку Тайлер уладкоўвае мяне на пра-цу афіцыянтам, а пасля ўтыкае мне ў рот пісталет і кажа, што першы крок да вечнага жыцця смерць. Хаця доўгі час мы з Тайле-рам былі найлепшымі сябрамі. У мяне ўвесь час пытаюцца, ці ведаў я Тайлера Дэрдэна.
Ствол уразаецца мне ў горла. Тайлер кажа: Насамрэч мы не памрэм.
Я намацваю языком дзіркі, якія мы замест глушыльніка прасвідравалі ў рулі пістале-
9
та. Гук стрэлу гэта пераважна выбух га-заў, а яшчэ лёгкі пляскат, калі куля пера-адольвае гукавы бар'ер. Каб зрабіць глу-шыльнік, трэба насвідраваць дзірак у рулі, шмат дзірак. Праз іх газы выйдуць, і хут-касць кулі не дасягне хуткасці гуку.
А калі дзіркі прасвідраваць няправільна, адарве руку.
Насамрэч гэта не смерць, кажа Тай-лер. Мы станем легендай. Мы застанемся маладымі.
Я прыціскаю ствол языком да шчакі і кажу: Тайлер, ты пра вампіраў?
Будынка, на даху якога мы стаім, праз дзе-сяць хвілінаў ужо не будзе. Бярэш адну час-тку 98-адсоткавага рошчыну азотнай кіс-латы і тры чвэрці сернай. Змешваеш усё ў ванне з лёдам. Затым піпеткай па кропель-цы дадаеш гліцэрыну. Маеш нітрагліцэрын.
ю
Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
Змешваеш нітрык з пілавіннем маеш файны пластыт. Шмат хто змешвае нітрык з ватай, а ў якасці сульфату дадае ангель-скую соль. Таксама неблагі варыянт. А не-каторыя з парафінам. Але ў мяне з па-рафінам ніколі нічога не выходзіла.
Дык вось, мы з Тайлерам на даху будынка «Паркер-Морыс». У мяне ў роце піста-лет, і раптам мы чуем, як б'ецца шкло. Мы нахіляемся і глядзім уніз. Хмарны дзянёк, нават на такім гмаху. Найвышэйшы бу-дынак у свеце. Тут, на гэткай вышыні, заўж-ды халодны вецер. Тут, на гэткай вышыні, так ціха, што адчуваеш сябе малпай, за-пушчанай у космас. Робіш толькі тое, на што цябе намуштравалі.
Пацягні рычаг.
Націсні кнопку.
11
Hi халеры не разумееш, а потым проста паміраеш.
Сто дзевяноста першы паверх. Ты гля-дзіш праз край даху: вуліца ўнізе страка-ціць кашлатым дываном людзей. Яны ўсе стаяць, задраўшы галовы. Гук разбітага шкла гэта вакно акурат пад намі. Б'ецца шыба, і з вакна ляціць шафа для папераў. Вялізная, як чорная лядоўня. Акурат пад намі. Проста з фасаду будынка вывальва-ецца вялізная шафа на шэсць шуфлядаў. Падае, павольна перакульваючыся. Па-дае, аддаляючыся з кожным імгненнем. Падае, знікаючы ў густым людскім на-тоўпе.
Дзесьці сто дзевяноста адным паверхам ніжэй малпы-касманаўты з бунтарскага ка-мітэту праекту «Вэрхал» у шале нішчаць гісторыю да апошняй паперкі.
12
Як там, у старой прыказцы? Хто каго лю-біць, той таго і губіць? Чыстая праўда. Але і наадварот таксама праўда.
Калі ў роце пісталет, а між зубоў руля, раз-маўляеш толькі галоснымі.
Нам засталося жыць дзесяць хвілінаў.
Б’ецца другая шыба, і зіхоткія аскепкі разлятаюцца ва ўсе бакі, нібы чародка спа-лоханых галубоў. 3 вакна, сантыметр за сантыметрам, высоўваецца цёмны драўля-ны стол (не без дапамогі «бунтароў»), на-рэшце саслізгвае, куляецца ў чароўным палёце, пакуль не губляецца ў натоўпе.
Будынка «Паркер-Морыс» праз дзевяць хвілінаў не будзе.
Бярэш паболей пластыту і абкладаеш бе-тонныя палі будынка ў падземным гаражы. Гэтак можна ўзняць у паветра які заўгод-на гмах. Трэба толькі шчыльней абкласці
13
выбухоўку мяхамі з пяском, каб скіраваць усю моц выбуху на палю, а не ў прастору гаража.
Пра такое не пішуць у падручніках гісторыі.
Ёсць тры спосабы зрабіць напалм. Пер-шы змяшаць пароўну бензін і замаро-жаны канцэнтрат апельсінавага соку. Дру-гі змяшаць пароўну бензін і дыетычную колу. Трэці развесці раскрышаны напаў-няльнік для кашэчага туалету ў бензіне, па-куль сумесь не загусцее.
Расказаць, як рабіць нервова-паралітыч-ны газ?
Або гэтыя шалёныя аўтамабільныя бомбы? Дзевяць хвілінаў.
Будынак «Паркер-Морыс» абрынецца ўніз, паверх за паверхам, усе сто дзевяноста адзін. Павольна, як падае ссечанае дрэва ў лесе. Як бервяно. Паваліць можна ўсё што
14
заўгодна. I так дзіўна думаць, што месца, на якім мы цяпер стаім, праз некалькі хвілінаў будзе ўсяго толькі кропкай у небе.
Мы з Тайлерам стаім на краі даху. У мяне ў роце пісталет, а я думаю, колькі на ім мі-кробаў.
Усе гэтыя Тайлеравы разважанні пра за-бойствы і самагубствы адыходзяць на другі план, калі мы назіраем за тым, як наступная шафа саслізгвае долу, як з яе выязджаюць шуфляды і як стосы паперы, падхопленыя ветрам, разлятаюцца навокал.
Восем хвілінаў.
А потым з разбітых вокнаў пачынае валіць дым. Каманда выбохоўцаў падарве першы зарад недзе праз восем хвілінаў. Той спра-вакуе выбух галоўнага зараду, палі абры-нуцца, і фотаздымкі будынка «Паркер-Мо-рыс» трапяць ва ўсе падручнікі гісторыі.
15
Пяць здымкаў. Першы будынак яшчэ стаіць. На другім нахіляецца на восемдзе-сят градусаў. Потым на семдзесят. На ча-цвёртым ужо сорак пяць, каркас не вытры-млівае, і хмарачос выгінаецца дугой. На апошнім здымку хмарачос, усе сто дзе-вяноста адзін паверх, з грукатам абрына-юцца на Нацыянальны музей які і ёсць сапраўднаю мэтаю Тайлера.
Цяпер гэта наш свет, кажа Тайлер, -цяпер усе гэтыя старажытныя людзі кан-чаткова мёртвыя.
Каб я ведаў, чым усё скончыцца, я б лепш памёр і цяпер бы весела бавіў час у раі.
Сем хвілінаў.
Я на даху будынка «Паркер-Морыс» з піс-талетам у роце. Пакуль сталы, шафы і кам-путары лавінай абрынаюцца на натоўп каля будынка і з разбітых вокнаў валіць дым, а за
16
тры кварталы адсюль каманда выбохоўцаў адлічвае апошнія хвіліны, я разумею, што ўсё гэта: пісталет, анархія, выбух усё гэта звязана з Марлай Сінгер.
Шэсць хвілінаў.
У нас тут нешта накшталт трохкутніка. Мне патрэбны Тайлер. Тайлеру Марла. А Мар-ле я.
Мне не патрэбная Марла. А Тайлеру ўжо не патрэбны я. Тут гаворка не пра каханне, калі хочацца пра некага клапаціцца. А пра маёмасць, якой хочацца валодаць.
Без Марлы Тайлер не меў бы нічога.
Пяць хвілінаў.
Можа, мы станем легендай, а можа і не. Думаю, не. Але чакай.
Кім быў бы Ісус, калі б ніхто не напісаў Евангелляў?
Чатыры хвіліны.
17
Я прыціскаю пісталет языком да шчакі і кажу:
Дык ты хочаш стаць легендай, Тайлер? Чувак, я зраблю цябе легендай. Я быў тут ад самага пачатку.
Я памятаю ўсё.
Тры хвіліны.
Боб абхапіў мяне сваімі вялізнымі рукамі, і цяпер я заціснуты ў цемры між ягоных ві-сячых потных цыцак, такіх аграмадных, якія маглі быць у Бога. Кожны вечар, калі мы збіраемся тут, у сутарэнні царквы поўна народу: гэта Арт, гэта Пол, гэта Боб... Шы-рачэзныя плечы Боба наводзілі мяне на думку пра гарызонт. Ягоныя густыя бялявыя валасы выглядалі так, быццам ён выліў на іх цэлы цюбік мусу для ўкладкі, такія яны былі густыя і бялявыя, з роўным праборам.
19
Абняўшы, ён гладзіць мяне па галаве і пры-ціскае да сваіх новых цыцак, што з нядаў-няга часу ўпрыгожваюць яго шырачэзныя грудзі.
- Усё будзе добра, кажа Боб. Ты па-плач.
Усім сваім целам з ног да галавы я адчуваю хімічныя рэакцыі ў Бобавым арга-нізме, расшчапленне ежы і кіслароду.
- Магчыма, гэта толькі ранняя стадыя, -кажа Боб. Магчыма, гэта ўсяго толькі семі-нома. А ад семіномы ніхто яшчэ не паміраў
Боб глыбока ўздыхае, і ягоныя плечы ўзды-маюцца, а затым апускаюцца, здрыгаючы-ся дрыг, дрыг, дрыг з кожным усхліпам. Уздымаюцца. Апускаюцца дрыг, дрыг, дрыг.
Я хаджу сюды ўжо два гады, кожны ты-дзень. I кожны раз Боб сціскае мяне ў аб-дымках, а я плачу.
20
Ты паплач, паплач, кажа Боб, уздыха-ючы і ўсхліпваючы хліп, хліп, хліп. Да-вай, паплач як след.
Ён прыціскаецца сваім мокрым тварам да макаўкі маёй галавы, і я губляюся ў сабе. Вось тады я і пачынаю плакаць. Паплакаць у задушлівай цемры чыіхсьці абдымкаў, калі бачыш, што ўсе твае дасягненні не вартыя і гарэлага шэлегу сама то!
Чым бы ты ні ганарыўся усё згніе на сметніку.
Я губляюся ў сабе.
Я ўжо амаль тыдзень не магу заснуць.
Вось так я і пазнаёміўся з Марлай Сінгер.
Боб плача, бо паўгода таму яму адрэзалі яйцы. Затым гармонатэрапія для пад-трымкі арганізма. I праз падвышаную дозу тэстастэрону ў Боба выраслі цыцкі. Пад-высь узровень тзстастэрону ў крыві, і аўта-
21
матычна падвысіцца ўзровень эстрагену -каб узнавіць баланс.
Я пачынаю плакаць, бо ў гэты момант жыццё нішто. Нават больш забыццё.
Зашмат эстрагену і сучыныя цыцкі табе гарантаваныя.
Лёгка плакаць, калі разумееш, што ўсе, каго ты любіш, або кінуць цябе, або па-мруць. На вялікім часавым адрэзку шан-цы кожнага з нас на выжыванне роўныя нулю.
Боб любіць мяне, бо думае, што мне так-сама адрэзалі яйцы.
У сутарэнні епіскапальнай царквы Святой Тройцы з мэблі толькі дзве клятчастыя па-трыманыя канапы. I на дваццаць мужчынаў толькі адна жанчына. Усе разабраліся па