• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
     чаму я пашкадаваў пару хвілінаў і не зматаўся паглядзець, як памрэ Марла та-ды нічога гэтага не здарылася б!
    Тайлер кажа, Марла жыве ў гатэлі «Ры-джэнт», нумар «8G», апошні, восьмы, паверх -падымаешся па лесвіцы, ідзеш у канец ка-лідора. За дзвярыма нумароў чуваць гук тэ-левізараў. Кожныя пару секунд жаночы віск або мужчынскія стогны пад свіст куляў. Тай-лер у канцы калідора. He паспявае ён нават пагрукаць, як худая-худая, бледная, як паганка, рука выторкваецца з дзвераў нумара «8G», ха-пае яго за руку і рыўком зацягвае ўсярэдзіну.
    Я з галавой занурыўся ў «Рыдэрс Дай-джэст».
    Як толькі Марла зацягвае Тайлера ў пакой, з вуліцы далятае скрыгат тармазоў і выццё
    119
    сірэнаў ля галоўнага ўваходу гатэля. На ка-модзе з люстрам фалаімітатар, вырабле-ны з таго самага мяккага ружовага пласты-ку, што і лялькі Барбі. На імгненне Тайлер уяўляе, як з аднаго зборачнага канвеера ў Тайвані сыходзяць разам мільённыя арміі лялек Барбі і пластыкавых чэлесаў.
    Марла глядзіць на Тайлера. Ён глядзіць на ейны штучны чэлес. Яна закочвае вочы і кажа:
    -	He бойся. Табе гэта не пагражае.
    Марла выштурхоўвае Тайлера назад у ка-лідор і кажа, маўляў, выбачай, але чым ты думаў, калі выклікаў паліцыю гэта ж, ві-даць, копы прыехалі.
    Яна зачыняе дзверы і штурхае Тайле-ра далей па калідоры. На лесвіцы Тайлер з Марлай прыціскаюцца да сцяны, калі паўз іх праносяцца паліцэйскія і ратавальнікі
    120
    з кіслароднымі балонамі, на бягу пытаючы-ся, дзе нумар «8G».
    У канцы калідора, адказвае Марла.
    Марла крычыць, што дзяўчына з «8G» калісьці была проста цуд. Але цяпер яна -пачвара, сапраўдная пачварная сука. Дзяў-чына гэтая заразная чалавечая какаш-ка, яна ўсяго саромеецца і баіцца зрабіць штосьці не так, таму нічога ў яе не атры-маецца.
    -	Дзеўчына з «8G» не верыць у сябе, -крычыць Марла, яна старэе і баіцца, што з кожным годам выбару ў яе ўсё менш.
    Марла крычыць:
    -	Поспехаў вам!
    Паліцэйскія тоўпяцца ля зачыненых дзвя-рэй нумара «8G», а Марла з Тайлерам ня-суцца па лесвіцы ўніз. Да іх далятае крык паліцэйскага:
    121
    Міс Сінгер! Мы вам дапаможам! У вас ня-ма падставаў расставацца з жыццём! Проста адчыніце дзверы, Марла, мы вам дапаможам!
    Марла з Тайлерам вылятаюць на вуліцу. Тайлер запіхвае Марлу ў таксі. А на вось-мым паверсе гатэля ў вокнах Марлінага па-кою ўжо шмыгаюць сюды-туды цені.
    За вакном таксі святлафоры, машыны, шэсць аўтамабільных палосаў, што цягнуц-ца ўдалеч і знікаюць на даляглядзе. Марла кажа, што Тайлер павінен не даваць ёй за-снуць усю ноч. Калі Марла хоць на секунду засне, яна ўжо больш не прачнецца.
    Шмат хто жадаў ёй смерці, казала яна Тайлеру. Але гэтыя людзі ўжо даўно былі мёртвыя, усе ўжо на тым свеце. I яны тэле-фанавалі ёй уначы. Бывала, бармэн у бары клікаў Марлу да тэлефона, а калі яна брала слухаўку, там адно магільная цішыня.
    122
    Амаль усю ноч Тайлер з Марлай не спалі ў суседнім пакоі. Калі Тайлер прачнуўся, Марла ўжо, напэўна, вярнулася ў гатэль.
    Я кажу Тайлеру, што Марле патрэбны не каханак, а псіхатэрапеўт.
    -	Каханнем тут і не пахне, кажа Тайлер.
    Карацей, Марла збіраецца сапсаваць яшчэ адну частку майго жыцця. Вось гэтак заўжды са студэнцкіх часоў. Я заводжу сяб-роў. Яны жэняцца. I я губляю сяброў.
    Выдатна.
    Супер, кажу я.
    Тайлер пытаецца:
    -	Табе нешта не падабаецца?
    Я сціснутыя вантробы Джэка.
    Ды не, кажу, усё парадкам.
    Прыстаў мне да галавы пісталет і рас-фарбуй сцяну маімі мазгамі.
    Усё выдатна, кажу я. He, сур'ёзна.
    123
    Бос кажа, каб я ішоў дахаты, 6о ў мяне ўсе штаны ў корках крыві. Вось гэта мне пада-баецца!
    Дзірка ў мяне ў шчацэ і не думае загой-вацца. Трэба на працу, а ў мяне вочы як два чорныя набраклыя абаранкі з маленькімі анальнымі адтулінамі ў цэнтры, каб было чым глядзець на свет. Дагэтуль я страшэнна злаваўся, што ніхто і не заўважыў, як я зра-біўся абсалютна засяроджаным майстарам
    124
    дзэн. Я цяпер гуляюся з ФАКСам. Пішу ма-ленькія ХАЙКУ і ФАКСую іх усім і кожнаму. Сустракаючы каго ў калідоры, я працінаю ДЗЭНам іхныя няветлыя ТВАРы.
    Пчолы прэч злятуць Трутні вулей пакінуць Матцы толькі смерць
    Без майна, без машыны, цяпер я здымаю дом у забруджанай таксінамі частцы гора-да. А ўначы з-за дзвярэй Тайлеравага па-кою чуваць, як яны з Марлай называюць адно аднога сральнымі падціркамі.
    Вось табе, падцірка сральная.
    Ах, ну давай жа, падцірка.
    Давай, дзетка, глынай, не спыняйся.
    Побач з імі я маленькі ціхі цэнтр сусвету.
    Пад вачыма фінгалы, штаны у корках засохлай крыві, і на працы я з кожным віта-
    125
    юся: ДАБРЫДЗЭН! Паглядзіце на мяне! ДА-БРЫДЗЭН! Я суцэльны ДЗЭН. Гэта КРОЎ. Гэта НІШТО. Усё НІШТО, і так класна быць ПРАСВЕТЛЕНЫМ. Як я.
    Уздыхнуць.
    Паглядзець. У вакно. Птушка.
    Бос спытаў, ці мая гэта кроў.
    Птушка адлятае. Я складаю хайку сам сабе:
    Птушка без гнязда Ёй свет увесь родны дом Жыццё кар'ера
    Лічу на пальцах: пяць, сем, пяць.
    Ці мая гэта кроў?
    Так, кажу. Мая ў тым ліку.
    Адказ няправільны.
    Быццам гэта так важна. У мяне дзве пары чорных нагавіцаў. Шэсць белых кашуляў
    126
    Шэсць споднікаў. Неабходны для выжы-вання мінімум. Я хаджу на БК. Такое зда-раецца.
    Схадзі дадому і пераапраніся, кажа бос.
    А што, калі Тайлер і Марлa адзін чалавек? Калі б яны не трахаліся штовечар у Марлі-ным пакоі, я б так і падумаў.
    Але яны трахаюцца.
    Трахаюцца.
    Трахаюцца.
    Тайлер і Марла ніколі не бываюць у ад-ным пакоі. Я ніколі не бачыў іх разам.
    Хаця калі ніхто мяне не бачыў разам з За За Габор, гэта яшчэ не значыць, што яна і я адзін чалавек. Але Тайлер ніколі не выходзіць, калі Марла побач са мной.
    Мне трэба папраць штаны. Тайлер абяцаў навучыць мяне рабіць мыла. Ён наверсе,
    127
    а тут, на кухні, пахне гваздзікай і паленымі валасамі. Марла сядзіць за сталом, гасіць араматызаваную цыгарэту сабе аб руку і называе сябе сральнай падціркай.
    Я прымаю сваё хваравітае гніенне, -кажа Марла, гледзячы на вагеньчык на канцы цыгарэты. Яна ўкручвае цыгарэту ў мяккую белую скуру сваёй рукі. Гары, вядзьмарка, гары!
    Наверсе, у маім пакоі, Тайлер шчэрыцца ў люстэрка і кажа, што знайшоў мне пра-цу афіцыянтам на банкетах, на паўстаўкі.
    -	У гатэлі «Прэсмэн», калі ты не заняты па вечарах, кажа Тайлер. Праца рас-паліць у табе пачуццё класавай нянавісці.
    Ну што ж, кажу я, добра.
    -	3 цябе толькі белая кашуля і чорныя нагавіцы, кажа Тайлер. А матылька яны на цябе самі начэпяць.
    128
    Мыла, Тайлер, кажу я. Нам патрэбна мыла. Трэба зрабіць мыла. Мне трэба папраць штаны.
    Я трымаю Тайлеру ногі, пакуль ён робіць дзвесце практыкаванняў на прэс.
    -	Каб зрабіць мыла, спярша трэба ста-піць тлушч.
    Тайлер ведае шмат карыснага.
    Тайлер і Марла бываюць у адным пакоі, толькі калі трахаюцца. Калі Тайлер побач са мной, Марла не заўважае яго. Знаё-мая сітуацыя. Зусім як мае бацькі, тыя таксама гулялі ў хованкі. А затым баць-ка сышоў, каб заснаваць новы сямейны філіял.
    Мой бацька заўжды казаў:
    -	Жаніся, пакуль сэкс яшчэ не надакучыў, інакш ніколі й не жэнішся.
    А маці казала:
    129
    -	Ніколі не набывай рэчы з пластмаса-вымі маланкамі.
    Але я ніколі не чуў ад іх нічога, што варта было б вышыць на падушцы.
    Тайлер качае прэс: сто дзевяноста во-сем... сто дзевяноста дзевяць... дзвесце.
    На ім трыко і фланэлевы халат.
    -	Выгані Марлу, кажа Тайлер. Пашлі яе ў краму па бляшанку шчолаку. Толькі ў шматках які. He крысталічнага. Проста пазбаўся ад яе.
    Мне зноў шэсць гадоў, і я ў ролі пасыль-нага між сваімі адчужанымі бацькамі. Калі мне было шэсць, я ненавідзеў гэта. I цяпер ненавіджу.
    Тайлер пераходзіць да наступнага прак-тыкавання, і я спускаюся, каб сказаць Мар-ле пра шчолак у шматках, даю ёй дзесяць даляраў і праязны на аўтобус. Яна так і ся-
    130
    дзіць пры кухонным стале. Я забіраю ў яе цыгарэту. Прыгожа і лёгка. Выціраю ручні-ком сляды ад апёкаў у яе на руцэ, якія па-чалі ісці крывёй. Затым абуваю ёй на ногі пантофлі на абцасах.
    Марла глядзіць, як я ўдаю з сябе чароўна-га прынца, і кажа:
    -	Я ўвайшла, не спытаўшы. Думала, ніко-га няма. Дзверы ж не зачыняюцца.
    Я маўчу.
    -	Ведаеш, прэзерватыў гэта крышталь-ны пантофлік нашага пакалення, кажа Марла. Абуваеш яго пры сустрэчы з не-знаёмцам і танцуеш усю ноч. А затым выкі-даеш. У сэнсе, прэзерватыў, а не незнаёмца.
    Я не размаўляю з Марлай. Яна можа за-вальвацца ў ГПП, улазіць у Тайлерава жыц-цё але маёй сяброўкай ёй не бываць.
    -	Я чакаю цябе тут ад самага ранку.
    131
    Кветкі красуюць
    I вянуць. Вецер. Снег. Дождж Камню ўсё адно
    Марла ўстае з-за стала. На ёй блакіт-ная сукенка без рукавоў, з нейкай бліску-чай тканіны. Марла задзірае падол сукенкі і паказвае мне маленькія шыўкі, якімі тая прашытая знутры. На ёй няма майткоў. Яна падміргвае мне і кажа:
    Я хацела паказаць табе сваю новую су-кенку. Гэта сукенка дружкі нявесты. Пашы-тая рукамі ад першага да апошняга шва. Як табе? Я набыла яе ў сэканд-хэндзе ўсяго за адзін даляр. Хтосьці шыў яе, сцяжок за сцяжком, каб у выніку атрымалася такая брыда, можаш уявіць?
    3 аднаго боку прыпол нашмат даўжэйшы, а ліф у Марлы на сцёгнах.
    132
    Перад тым, як пайсці ў краму, Марла пры-ўздымае сукенку кончыкамі пальцаў і кру-жыцца па кухні вакол мяне ў нейкім па-дабенстве танца, і я бачу, як пад сукенкай узлятае яе азадак. Марла кажа, што проста абажае рэчы, якія людзі, здавалася б, так любілі, а праз дзень ці нават гадзіну выкінулі на сметніцу. Вось як ялінка на Каляды усе скочуць вакол яе, водзяць карагоды, а пасля свята гэтыя мёртвыя елкі ў дожджыку і цац-ках валяюцца ўздоўж дарог. Глядзіш на іх і ду-маеш пра збітую машынамі жывёлу або пра ахвяраў сэксуальных злачынстваў са споднім навыварат, абматаных чорнай ізастужкай.
    Я хачу, каб яна проста адсюль зваліла.
    Ды што далёка хадзіць тая ж «Служ-ба кантролю жывёлы», кажа Марла. У іх там столькі гэтых маленькіх шчанятак і каця-нятак, якіх людзі любілі, а затым выкінулі на
    133
    двор. Ды што там! Нават старая жывёла там, усе яны танчаць і скокаюць вакол цябе, пры-цягваючы да сябе ўвагу, бо праз тры дні ім уколюць смяротную дозу фенабарбіталу на-трыю і спаляць у спецыяльным крэматорыі.
    Адвечны сон, як у той песні, «Даліна са-бак».
    I нават калі нехта так любіць цябе, што гатовы выратаваць табе жыццё, цябе ўсё адно вылегчаюць, Марла глядзіць на мяне так, нібы гэта я з ёй трахаюся. Мне ж ні-чога з табой не свеціць, так?
    Марла выходзіць праз чорны ход, напя-ваючы гэтую агідную песеньку з