• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    , што табе пофіг. Ты нават радыё не ўключаеш.
    292
    Можа быць, ад кожнага ўздыху ў цябе ра-зыходзяцца трэшчынкі ў рэбрах. Машыны адзаду мігаюць табе фарамі. На даляглядзе заходзіць залаціста-аранжавае сонца.
    Механік побач, за стырном. На сядзенні паміж намі торт.
    Калі ў БК б'юцца такія хлапцы, як механік, гэта поўны крывавы памол. Такія хударля-выя хлопцы ніколі не здаюцца. Яны б'юц-ца, пакуль не раскілбасяць адзін аднаго на галубцы. Белыя хлопцы як шкілеты, абцягнутыя жоўтай воскавай абалонкай, усе ў татухах. Чорныя як паляндвіцы. Яны заўжды ходзяць разам і падобныя да «ананімных наркаманаў». Такія ніколі не кажуць «стоп». Здаецца, яны заўжды поў-ныя сілаў, бо рухаюцца так хутка, што іхныя абрысы размываюцца ўваччу. Бойкі для іх як лекі. Нібы адзінае, што ім застало-
    293
    ся, гэта выбраць, як лепш памерці, і яны абіраюць смерць у баі.
    Таму ім даводзіцца біцца адзін з адным.
    Бо ніхто больш з імі біцца не стане. Ніх-то, акрамя такіх жа хударлявых скура ды косці псіхаў.
    Калі такія хлапцы, як наш механік, сыхо-дзяцца адзін на адзін у бойцы, астатнія на-ват крычаць перастаюць.
    Чуваць толькі, як яны дыхаюць скрозь зу-бы, ляпаюць рукамі ў спробах зрабіць за-хоп, свіст і ўдары кулакоў, што малаткамі апускаюцца на абцягнутыя скурай тонкія рэбры рэзка і трапна. Іхныя целы су-плёт сухажылляў, венаў і мускулаў, абцягну-тых скурай, усе ў шнарах, мокрыя ад поту, яны блішчаць у святле адзінай лямпачкі.
    Мінае дзесяць, пятнаццаць хвілінаў Яны патнеюць, і пот іхні пахне смажаным куранём.
    294
    Дваццаць хвілінаў Урэшце адзін з іх калі-небудзь зваліцца.
    Пасля такой бойкі да канца ночы гэтыя два ананімныя наркоты вісяць адзін на ад-ным без сілаў, але ўсміхаюцца.
    3 першай сваёй ночы ў БК гэты механік заў-сёды швэндаецца вакол дома на Пэйпэр-стрыт. To просіць, каб я паслухаў песню, якую ён сачыніў. To каб я паглядзеў на шпакоўню, якую ён зрабіў сваімі рукамі. To паказвае мне здымак нейкай дзяўчыны і пытае, ці дастат-кова яна прыгожая, каб узяць яе ў жонкі.
    Ён сядзіць на пярэднім сядзенні «кадыла-ка» і пытае:
    Бачыце гэты торт? Гэта я для вас пры-гатаваў Сваімі рукамі.
    У мяне дзень народзінаў у іншым месяцы.
    Аліва працякала праз колцы, кажа ме-ханік, таму я яе замяніў. А заадно і павет-
    295
    ра-ачышчальнік. Праверыў клапаны і стар-тар. На сёння перадавалі дождж, таму я за-мяніў дворнікі.
    Я пытаю: што гэта Тайлер задумаў?
    Механік адчыняе попельніцу і засоўвае ўяе прыкурнік.
    Гэта што, праверка? Вы хочаце нас пра-верыць? пытае ён.
    Дзе Тайлер?
    Першае правіла БК не казаць пра БК, кажа механік. А апошняе правіла праекта «Вэрхал» не задаваць пытанняў
    Што яшчэ ён мне хоча сказаць?
    Зразумей, кажа ён, бацька для цябе увасабленне Бога.
    Мая праца, мой офіс адзаду робяцца ўсё меншымі і меншымі, пакуль зусім не зніка-юць.
    Я нюхаю рукі. Яны пахнуць бензінам.
    296
    Механік кажа:
    Калі ты мужчына, хрысціянін і жывеш у Амерыцы, твой бацька для цябе увасаб-ленне Бога. А калі ты ніколі не ведаў свайго бацькі, калі ён сышоўз дому і болей не вяртаў-ся або памёр, што ты можаш думаць пра Бога?
    Гэта ўсё дагматы Тайлера Дэрдэна. На-крэмзаныя на шматках паперы, пакуль я спаў, і даручаныя мне надрукаваць і па-множыць на працы. Я ўсё гэта чытаў. Нават мой бос ужо, мабыць, чытаў.
    Табе толькі і застаецца, кажа меха-нік, што ўсё жыццё шукаць бацьку і Бога.
    Падумай, кажа ён, можа, Бог зусім ця-бе не любіць. А можа, Бог проста ненавідзіць нас. Але і гэта яшчэ не самае страшнае.
    Тайлер меркаваў, што лепш быць дрэн-ным, каб звярнуць на сябе ўвагу Бога, чым увогуле застацца па-за ўвагай. Можа, хай
    297
    лепш Бог цябе ненавідзіць, чым будзе да цябе абыякавым?
    Што б ты выбраў: быць найзлейшым во-рагам Бога ці быць нічым?
    Паводле Тайлера Дэрдэна, мы ўсе сярэд-нія Божыя дзеці, не вартыя асабістага мес-ца ў гісторыі, не вартыя асабістай увагі.
    Пакуль Бог не зверне на нас увагі, няма чаго спадзявацца на адвечныя пакуты ці адкупленне грахоў.
    Што горш: пекла або нішто?
    Толькі калі нас зловяць і пакараюць, толь-кі тады мы можам атрымаць збавенне.
    Спалі Луўр, кажа механік, і пада-трыся «Монай Лізай». Прынамсі, тады Бог запомніць цябе.
    Чым ніжэй упадзеш, тым вышэй узляціш. Чым далей ты ад Бога, тым больш ён хоча цябе вярнуць.
    298
    Калі б блудны сын так і не вярнуўся да-дому, кажа механік, выкармленае цяля засталося б жывым.
    Быць адной з пясчынак на пляжы, адной з зорак у небе гэтага мала.
    Механік скіроўвае чорны «кадылак» на аб'ездную шашу без абгоннай паласы, паспяваючы ўскочыць перад ланцугом грузавікоў, што рухаюцца з максімаль-на дазволенай хуткасцю. Іхныя фары б'юць у салон, і мы бачым сябе ў пярэдняй шыбе, як у люстэрку. Мы не перавышаем хуткасці. Едзем з максімальна дазволе-най.
    Закон ёсць закон, сказаў бы Тайлер. Пе-равысіць хуткасць усё адно што ўсчыніць пажар, усё адно што падкласці бомбу, усё адно што застрэліць чалавека.
    Злачынца ёсць злачынца ёсцьзлачынца.
    299
    На мінулым тыдні мы маглі б адкрыць яшчэ чатыры БК, кажа механік. Можа, кіраванне новым філіялам возьме на сябе Бамбіза Боб, калі знойдзецца бар.
    На наступным тыдні яны з Бамбізам Бо-бам развучаць правілы, і ў Боба будзе свой БК.
    Ад цяпер на пачатку БК, калі ўсе збіраюц-ца пад адзінай лямпачкай у цэнтры склепа і чакаюць, галоўны ходзіць вакол у цемры за іхнымі спінамі.
    Я пытаю: хто прыдумаў новыя правілы? Тайлер?
    Механік усміхаецца:
    Вы ведаеце, хто прыдумляе правілы.
    Новае правіла, кажа ён, у цэнтры БК -нікога. Нікога, акрамя тых двух, што выйшлі на бой. Галоўны павольна крочыць у цемры за спінамі байцоў і выкрыквае правілы.
    зоо
    А ў цэнтры нікога, і кожны глядзіць на таго, хто насупраць у коле.
    I гэтак будзе цяпер ва ўсіх БК.
    Знайсці бар або гараж пад БК няцяжка; у бары, дзе і дагэтуль збіраецца першы БК, прыбытку з аднаго суботняга вечара хапае, каб аплаціць арэнду за месяц.
    Яшчэ адно правіла, кажа механік, БК заўжды будзе бясплатным. Ніякай платы за ўваход.
    -	Нам пратрэбны вы, а не вашыя гро-шы, крычыць ён у вакно сустрэчным ма-шынам і халоднаму начному ветру.
    Механік крычыць у вакно:
    -	Калі ты ў БК, пляваць, колькі ў цябе гро-шай у банку. Ты гэта не твая праца. Ты -гэта не твая сям'я. Ты гэта не тое, што ты пра сябе думаеш.
    Крычыць ветру:
    301
    -	Ты гэта не тваё імя.
    -	Ты гэта не твае праблемы, падхо-пліваюць малпы-касманаўты на заднім.
    -	Ты гэта не твае праблемы, крычыць механік.
    -	Ты гэта не твой узрост, крычаць малпы.
    -	Ты гэта не твой узрост, крычыць механік.
    I тут ён зварочвае на стрэчную паласу, і ў салон б'е святло, рэзка, як маланка. Адна за адной машыны рухаюцца акурат на нас, віскочуць гудкамі, і механік збочвае, ледзь-ледзьунікаючы аварыі.
    Фары ўсё набліжаюцца і набліжаюцца, віскочуць гудкі, а механік высоўвае гала-ву ў вакно, насустрач ветру, шуму і гудкам, і крычыць:
    -	Ты гэта не твае надзеі.
    302
    Ніхто не падхоплівае.
    Гэтым разам збочвае стрэчная машына, ратуючы нас ад аварыі.
    Яшчэ адна машына рухаецца на нас, міль-гаючы фарамі і шалёна сігналячы, а ме-ханік крычыць:
    -	Ніхто вас не выратуе.
    Ён кіруе наўпрост, збочваюць стрэчныя.
    Яшчэ адна машына імчыцца насустрач, а механік крычыць:
    -	Калі-небудзь мы ўсе здохнем.
    Машына збочвае, але механік зварочвае ў той жа бок. Яна збочвае зноў, механік -насустрач ёй.
    Я ператвараюся ў маленькі клубок нер-ваў. У гэты момант ужо нішто не мае зна-чэння. Паглядзець на зоркі і памерці. Пляваць на багаж. Пляваць на непрыемны пах з роту. За вокнамі цемра і аглушаль-
    зоз
    ны віск гудкоў, святло фараў блішчыць на тваім твары. Больш не давядзецца хадзіць на працу.
    He давядзецца стрыгчыся.
    Бач, які спрытны! кажа механік.
    Ён зноўзварочвае на сустрэчную і пытае: Што б ты хацеў зрабіць перад смерцю? Стрэчная машына захліпваецца гудкамі, а механік і вокам не міргне, паварочваецца да мяне і кажа:
    Да сутыкнення дзесяць секунд.
    -	Дзевяць.
    -	Восем.
    -	Сем.
    -	Шэсць...
    Праца, кажу я. Я хацеў бы звольніцца з працы.
    Стрэчная збочвае і з віскам праносіцца міма. Механік кіруе наўпрост.
    304
    Усё новыя машыны рухаюцца на нас, а механік паварочваецца да трох малпаў на заднім:
    Гэй! Малпы-касманаўты, кажа ён, -вы ведаеце правілы гульні. Прызнавайцеся давайце, a то мы ўсе памрэм.
    Праваруч нас абганяе аўтамабіль з на-лепкай на бамперы: «Я Шумахер, усе на хер!». У газеце неяк пісалі, што за адну ноч такія налепкі з'явіліся на тысячах машынаў. Напрыклад: «Размажджэр мяне».
    «П’яныя кіроўцы супраць мацярок».
    «Усю жывёлу пад нож».
    Я чытаў і ведаў, што гэта справа рук «дэз-інфарматараў». Або «бунтароў».
    Механік, ахайны і цвярозы, сядзіць побач са мной на пярэднім сядзенні і кажа, так, гэтыя налепкі частка праекта «Вэрхал».
    Тры малпы моўчкі сядзяць на заднім.
    305
    «Бунтары» друкуюць і падкладаюць у са-малёты ламінаваныя інструкцыі з малюн-камі, на якіх пасажыры б'юцца за кісларод-ныя маскі ў той час, як самалёт, ахоплены вагнём, падае на скалы з хуткасцю тысяча міляў за гадзіну.
    «Бунтары» і «дэзінфарматары» спабор-нічаюць, хто напіша камп'ютарны вірус, які б прымусіў банкаматы рыгацца фанта-намі дзесяціі дваццацідаляравых купю-раў.
    Выскоквае распалены прыкурнік, і меха-нік просіць мяне запаліць свечкі на торце.
    Я запальваю свечкі, і торт у арэоле святла.
    Што б ты хацеў зрабіць перад смер-цю? пытае механік і паварочвае насу-страч грузавіку. Кіроўца шалёна барабаніць па гудку, а фары грузавіка, як два сонцы на
    306
    досвітку, робяцца ўсё большымі і большымі і асвятляюць усмешку на твары механіка.
    -	Давайце, загадвайце жаданне, кажа ён у люстэрка задняга агляду малпам на заднім сядзенні.
    -	Да поўнага знішчэння пяць секундаў.
    -	Раз, кажа механік.
    -	Два.
    Грузавік ужо ля самага носу, гудзе і асля-пляе нас.
    -	Тры.
    -	Пакатацца на кані, чуецца адзаду.
    -	Збудаваць дом, кажа другі.
    -	Зрабіцьтатуяванку.
    Механік кажа:
    -	Верце ў мяне і здабудзеце смерць вечную. Грузавік збочвае, механік таксама, але запозна бампер грузавіка чапляе-такі хвост нашага «кадылака».
    307
    Я не паспяваю зразумець, што адбыва-ецца: у вочы б'е святло ад фараў грузавіка, мяне кідае на дзверкі, затым на торт і на механіка.
    Механік адчайна налягае на стырно, на-магаючыся захаваць раўнавагу. Свечкі на торце гаснуць. I на адно дасканалае імгнен-не ў душным скураным салоне робіцца цёмна, нашыя крыкі зліваюцца ва ўнісоне з нізкім стогнам грузавіка. Мы не можам ні-чога зрабіць, у нас няма выбару, няма вый-сця усё, нам гамон.
    У гэты момант у мяне толькі адно жадан-не памерці. Побач з Тайлерам я ў гэ