• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    рма раку ў маладзёнаў. Прачынаешся, а ў цябе чырвоная пляміна на ступаку ці пад шчыкалаткай. I гэтыя плямы не сыходзяць, яны распаўзаюцца па ўсім целе, а затым ты паміраеш.
    Студэнт сказаў, усе, і дактары таксама, падумалі, што ў мяне гэта новая форма раку. Хворых на яго яшчэ мала, але іх коль-касць расце.
    Гэта было шмат гадоў таму.
    3 ракам заўжды так, кажу я Марле. Заўж-ды будуць памылкі, і, бадай, галоўнае ў такім разе не згубіць усяго сябе, калі нешта не так з адной маленькай часткай.
    Бадай, кажа Марла.
    Студэнтдарабіў сваю справу і сказаў, што праз нейкі час бародаўка адваліцца сама.
    216
    На ліпкай паперы побач з маім аголеным азадкам ляжаў паларойдаўскі здымак маёй больш нікому не патрэбнай нагі. Я спытаў, ці магу я забраць яго сабе?
    Гэты здымак усё яшчэ вісіць у мяне ў па-коі, засунуты пад рамку ў кутку люстэрка. Штораніцы я прычэсваюся перад люстрам і ўзгадваю, як аднойчы дзесяць хвілінаў быў хворы на рак, нават горш, чым рак.
    Я кажу Марле, што сёлета ўпершыню на Дзень Падзякі не пайшоў з дзедам коўзац-ца на каньках, хаця лёд быў таўшчынёй амаль сантыметраў у пятнаццаць. Мая ба-буля заўжды носіць гэтыя маленькія павяз-кі на лобе, вакол галавы, і на прыдалоннях, дзе ў яе былі радзімкі, што ўсё жыццё вы-глядалі падазрона. Яны распаўзаліся, або махрастыя краі іх рабіліся з карычневых сінімі ці чорнымі.
    217
    Калі маю бабулю апошні раз выпісвалі з ля-карні, дзед нёс ейную валізу. Тая была дужа цяжкая, і дзед наракаў, што скасабочыў сабе спіну. Мая бабуля, франка-канадка, была та-кая сарамлівая, што ніколі не насіла купаль-нік на людзях і заўжды адкручвала кран у прыбіральні, каб заглушыць усе інтымныя гукі. Вяртаючыся з лякарні пасля частковай ампутацыі малочнай залозы, яна кажа:
    Гэта ты аднабокі?
    Гэта нібы падсумаванне ўсіх расповедаў дзядулі: пра бабулю, рак, іх шлюб, само жыц-цё. I штораз, як ён расказвае гэтую гісторыю, смяецца.
    А Марле не смешна. Я хачу яе рассмя-шыць, раскатурхаць. Каб яна прабачы-ла мне калаген, я скажу ёй, што нічога не знайшоў. А тое, што яна знайшла зранку, -памылка. Проста радзімка.
    218
    У Марлы на руцэ шнар ад Тайлеравага пацалунку.
    Я хачу яе рассмяшыць, таму не распа-вядаю, як апошні раз абдымаў Хлою. Гэты шкілет, абцягнуты воскавай абалонкай, у ядвабнай хустцы, павязанай паверх лы-сай галавы. Я абняў яе ў той апошні вечар і сказаў, што яна падобная да пірата, і Хлоя засмяяла ся. А я, калі хаджу на пляж, заўжды сяджу, падсунуўшы пад сябе правую нагу. Аўстралію і Новую Зеландыю. Або зарываю яе ў пясок. Я страшэнна баюся, што людзі ўбачаць маю нагу і падумаюць, што я хут-ка памру. Рак, якога ў мяне няма, цяпер паўсюль. Але я не кажу пра гэта Марле.
    Мы шмат чаго не хочам ведаць пра тых, каго любім.
    Каб раскатурхаць Марлу, рассмяшыць яе, я распавядаю, што вычытаў неяк у калон-
    219
    цы сямейных парадаў пра жанчыну, якая выйшла замуж за прыгожага і паспяховага працаўніка морга, а ў шлюбную ноч ён пры-мусіў яе залезці ў ванну з ледзяной вадой, пакуль ейная скура не стала навобмацак, як лёд, затым прымусіў яе легчы нерухо-ма ў ложку, а сам заняўся сэксам з ейным халодным абмяклым целам. Прыкол у тым, што ў яе гэта было ўпершыню, і яна пра-цягвала слухацца мужа ўсе дзесяць гадоў шлюбу. I вось цяпер яна напісала ў газету з пытаннем, што гэта можа значыць.
    Калі людзі думаюць, што ты хутка памрэш, яны слухаюць цябе, поўныя ўвагі, вось за што я так любіў ГПП.
    Можа, яны бачылі цябе ў апошні раз -і яны сапраўды бачылі. Запазычанасць у банку, папса па радыё, растрапаная пры-чоска і ўвесь астатні клопат адыходзіў на другі план.
    Уся ўвага табе.
    221
    Яны сапраўды слухалі, а не чакалі сваёй чаргі гаварыць.
    А калі гаварылі, насамрэч яны не пра сябе расказвалі. Калі ты размаўляў з кімсь-ці сам-насам, вы будавалі нешта разам, і пасля размовы вы абое былі ўжо іншымі.
    Марла пачала наведваць ГПП пасля таго, якзнайшла першую пухліну.
    Наступным ранкам пасля таго, як мы знай-шлі другую, Марла прыскакала на кухню, на-сунуўшы адну калгоціну на дзве нагі і сказала:
    -	Глядзі, я русалка.
    -	Гэта не тое ж самае, калі хлапец садзіц-ца на ўнітаз тварам да бачка і ўяўляе, што ён матацыкліст, сказала яна. У мяне гэта атрымалася чыста выпадкова.
    Перад самай нашай сустрэчай у «Будзь-ма мужыкамі!» у Марлы з'явілася першая пухліна. А цяпер вось другая.
    222
    Але ведайце: Марла ўсё яшчэ жывая. Як яна сама мне сказала, ейная філасофія жыцця ў тым, што памерці яна можа ў любую хвілі-ну. А трагедыя у тым, што ніяк не памрэ.
    Калі Марла знайшла першую пухліну, яна пайшла ў паліклініку, дзе ў пластыкавых крэслах уздоўж трох сценаў прыёмнага па-кою сядзелі страшэзныя, асунутыя маці са сваімі хілымі лялькамі-дзеткамі, што ляжалі ў іх на каленях або ў нагах. Вочы ў дзетак былі запалыя, з цёмнай, як гнілы банан ці апельсін, скурай вакол, а маці безуваж-на вычэсвалі камякі кошуці з каўтуноў на іхных галовах. Там, у паліклініцы, зубы на ўсіх гэтых худых тварах здаваліся такімі вялікімі, што самахоць уяўлялася, што гэта не зубы, а асколкі костак, уяўлялася, як яны працінаюць тваю скуру і дробяць удруз усё, што трапіць.
    223
    Вось чым можна скончыць, не маючы ме-дычнай страхоўкі.
    Калі геі яшчэ не навучыліся паводзіць ся-бе «як трэба», шмат хто з іх хацеў дзяцей, і вось цяпер гэтыя дзеці хворыя іх маці паміраюць, а бацькі ўжо мёртвыя, сядзяць улякарні, наскрозь прасмярдзелай ванітамі, сцулямі і воцатам, а медсёстры пытаюцца ў іх маці, як доўга тыя ўжо хворыя, колькі яны страцілі ў вазе і ці ёсць у іх дзяцей бацька ці хоць які апякун. I Марла вырашыла: ну не.
    Нават калі жыць ёй засталося нядоўга, яна не хацела пра гэта ведаць.
    Марла выйшла з паліклінікі, зайшла ў най-бліжэйшую пральню і скрала з сушылак усе джынсы, а затым пайшла ў сэканд-хэнд і прадала іх па пятнаццаць баксаў за пару. А на ўтаргаваныя грошы набыла сабе пару дарагіх калготак, якія не рвуцца.
    224
    Нават на добрых калготках, што ніколі не рвуцца, кажа Марла, з'яўляюцца за-цяжкі.
    Нішто не вечна. Усё развальваецца на часткі.
    Марла пачала наведваць ГПП, бо сярод такіх жа сральных падцірак было лягчэй. Бо кожны тут быў на нешта хворы. I на ней-кі час сэрца ейнае супакоілася.
    Марла ўладкавалася сакратаркай у паха-вальнае бюро займалася кліентамі, што загадзя аплочвалі сваё пахаванне, дзе часам тоўстыя мужчыны, а звычайна тоў-стыя жанчыны выходзілі з дэманстрацый-най залі, несучы пахавальную урну паме-рам з яйка, Марла сядзела там за сталом у фае чорныя валасы, сцягнутыя ў хвос-цік, калготкі ў зацяжках і пухліна ў грудзях -і казала магільным голасам:
    225
    -	Мадам, не цешце сябе дарма. У гэтую драбязінку нават ваша спаленая галава не залезе. Вам трэба урну памерам з шар для боўлінга. Схадзіце памяняйце.
    Марліна сэрца выглядала так, як мой твар. Усё друхло і смецце свету. Сральная падцірка, перапрацаваць якую нікому і ў га-лаву ніколі не прыйдзе.
    Паміж ГПП і паліклінікай, сказала мне Мар-ла, яна сустрэла шмат людзей, якіх цяпер ужо няма. Усе гэтыя людзі даўно былі на тым свеце, і ўначы яны ёй тэлефанавалі. Быва-ла, Марла заходзіла ў бары, дзе бармэны клікалі яе да тэлефона, а калі яна брала слу-хаўку, там была магільная цішыня.
    I акураттады Марла падумала, што яна на самым дне.
    -	Калі табе дваццаць чатыры, кажа Марла, ты нават не здагадваешся, як
    226
    глыбока можаш упасці. Але я хутка спасціг-ла гэтую навуку
    Калі Марла ўпершыню напаўняла паха-вальную урну, яна не надзела маскі, і калі пасля смаркалася, у смаркачах былі чор-ныя рэшткі нейкага мерцвяка. У доме на Пэйпэр-стрыт, калі тэлефон звоніць толькі аднойчы, і затым здымаеш слухаўку, а там цішыня, значыцца, нехта спрабуе датэ-лефанавацца да Марлы. I гэта здараецца значна часцей, чым ты думаеш.
    У доме на Пэйпэр-стрыт зазваніў тэле-фон і паліцэйскі дэтэктыў пачаў распыт-ваць мяне пра выбух у маёй кватэры, а Тай-лер стаяў побач, упершыся грудзямі мне ў плячо, і нашэптваў мне на вольнае ад слу-хаўкі вуха свае настаўленні, а дэтэктыў пы-таўся, ці ведаю я каго-небудзь, хто здольны зрабіць дынаміт у хатніх умовах.
    227
    -	Няшчасце, шэпча Тайлер, гэта пры-ступка на шляху маёй эвалюцыі да траге-дыі і распаду.
    Я сказаў дэтэктыву, што выбух адбыўся праз лядоўню.
    -	Я вырашыў пазбавіцца прывязанас-ці да рэчаў і сваёй фізічнай сілы, шэп-ча Тайлер, бо толькі разбураючы сябе, я магу раскрыць патэнцыял сваёй сілы духа.
    Дэтэктыў сказаў, што ў дынаміце знай-шлі прымешкі рэшткі аксалату амонію і перхларыду калію, што сведчыць пра саматужны выраб бомбы. I што дзвярны замок з параднага ўваходу быў разбіты.
    Я сказаў, што ў тую ноч быў у Вашынгтоне.
    Па тэлефоне дэтэктыў растлумачыў мне, што нехта ўпрыснуў фрыёну ў дзвярны за-мок, а затым разбіў цыліндр зубілам. Гэтак крадуць ровары.
    228
    -	Той, каго вы прымаеце за злачынцу, хто знішчыў маю ўласнасць, насамрэч мой збаўца, кажа Тайлер. Мой абаронца, які змагаецца дзеля ацалення маёй душы. Мой настаўнік, які ачышчае мой шлях ад рэчаў і робіць мяне свабодным.
    Дэтэктыў сказаў, хто б ні ўсталяваў са-маробную выбухоўку, ён мог бы адкрыць маленькую гарэлку на газавай пліце за не-калькі дзён да выбуху. Газ быў толькі спу-скавым кручком. За пару дзён ён запоўніў усю кватэру, прасачыўся ў кампрэсар ля-доўні, і хапіла маленькай іскры, каб элек-траматор кампрэсара справакаваў выбух.
    -	Скажы яму, шэпча Тайлер, што гэта зрабіў ты. Ты ўсё падарваў. Яму толькі гэта і трэба.
    He, кажу я дэтэктыву, я не пакідаў уключа-ным газ, калі з'язджаў. Я любіў сваё жыццё.
    229
    Л юбіў сваю кватэру. Я любіў кожны сучок на маёй мэблі. Гэтая кватэра была ўсім маім жыццём. Лямпы, крэслы, дыванкі усё гэта было часткай мяне. Талеркі ў шафках, кве-тачкі ў гаршчэчках, тэлевізар усё гэта было мной. Ды гэта я сам узарваўся! Няўжо не зразумела?!
    Дэтэктыў сказаў, каб я нікуды не з'язджаў.
    
    Ягамосць містэр прэзідэнт аддзялення мяс-цовых аддзяленняў Нацыянальнага праф-саюза кінамеханікаў і незалежных кінатэх-нікаў сядзеў за сваім сталом.
    Гэты чалавек жыў у пастаянным, няўхіль-ным і неперадольным прадчуванні чагосьці жахлівага.
    Нішто не вечна.
    Усё развальваецца на часткі.
    Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
    231
    Тры гады Тайлер рэзаў і склейваў стужкі ў розны