Байцоўскі клуб
		 	
		 
		 
		 Чак Паланюк
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 
		  
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
		 
		 
        Памер: 444с.
        Мінск 2013
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
ледж. I мабыць, тады табе
151
ўпершыню захацелася анархіі. Яшчэ задоў-га да знаёмства з Тайлерам Дэрдэнам, за-доўга да таго, як ты ўпершыню памачыўся ў яечны крэм, ты ўжо зведаў маленькія бун-тарскія парывы.
У Ірландыі.
Ты стаіш на пляцоўцы на даху замка.
Мы можам нейтралізаваць апёк воца-там, кажа Тайлер, але спярша ты паві-нен здацца.
Пасля таго як сотні людзей былі прыне-сеныя ў ахвяру і спаленыя, кажа Тайлер, з алтара на пагорку ўніз, да ракі, пацяклі мутныя белыя патокі.
Перадусім ты павінен апусціцца на самае дно. Ты на пляцоўцы на даху замка ў Ір-ландыі. Вакол цябе, за краямі пляцоўкі, -бяздонная цямрэча, а перад табой, на ад-легласці выцягнутай рукі каменная сцяна.
152
Год за годам, кажа Тайлер, паха-вальнае вогнішча паліваў дождж, год за годам спальваліся людзі, і дажджавая вада прасочвалася праз попел, злучалася са шчолакам, шчолак змешваўся з таплёным тлушчам ахвяраў, і мутныя белыя цуркі мыльнага росчыну сцякалі з-пад алтара, сцякалі з пагорка ўніз у раку.
Ірландцы вакол, ахопленыя маленькім бунтарскім парывам, падыходзяць да краю пляцоўкі, становяцца на краі бяздоннай цямрэчы і сікаюць.
Яны кажуць: давай, пасікай сваёй кру-той амерыканскай мачой, ярка-жоўтай ад празмернага багацця вітамінамі. Багатай, дарагой і непатрэбнай.
-	Гэта найважнейшы момант у тваім жыц-ці, кажа Тайлер, а ты ўсё хочаш ад яго ўцячы.
153
Ты ў Ірландыі.
Ах, пайшло. Ах, так. Так. Ты ўдыхаеш аміяк і сутачную норму вітаміна В.
I калі пасля тысячагоддзяў забойстваў і дажджоў, кажа Тайлер, старажытныя лю-дзі мылі вопратку ў рацэ, яны бачылі, што ў тым месцы, куды сцякала мыла, вопратка рабілася чысцейшай.
Я сікаю на Камень красамоўства.
-	0 Божа, кажа Тайлер.
Я сікаю ў штаны чорныя, у корках кры-ві, якія мой бос цярпець не можа.
Ты ў арандаваным доме на Пэйпэр-стрыт. Гэта нешта значыць, кажа Тайлер.
-	Гэта знак, кажа ён. Тайлер ведае шмат карыснага. Культуры, якія не ведалі мыла, кажа Тайлер, мылі вопратку і вала-сы ўласнай і сабачай мачой бо ў ёй ёсць аміяк і мачавая кіслата.
154
Я адчуваю пах воцату, і пажар у канцы да-рогі на маёй руцэ знікае.
Я адчуваю пах шчолаку, які апякае паву-цінне маіх венаў, моташлівы шпіталёвы пах мачы і воцату.
-	Усе тыя чалавечыя ахвяры былі не дарэмныя, кажа Тайлер.
Рука пачырванела, і распухла, і ззяе ад-біткамі вуснаў у дакладнай форме Тайлера-вага пацалунку. I вакол пацалунку сям-там цыгрэтныя апёкі чыіхсьці слёзаў.
-	Расплюшчы вочы, кажа Тайлер. У яго на вачах блішчаць слёзы. Віншую. Цяпер ты на крок бліжэйшы да дна.
-	Памятай, кажа Тайлер, што першае мыла было зроблена з герояў
Падумай пра тэставанне новых прадуктаў на жывёле.
Падумай пра малпаў, запушчаных у космас.
155
Калі б не іх пакуты, ахвяры, смерць, кажа Тайлер, мы не мелі б нічога.
Я спыняю ліфт між паверхамі, а Тайлер рас-шпільвае нагавіцы. Калі ліфт спыняецца, на-грувашчаныя на вазку афіцыянта супніцы пе-растаюць грукатаць. Тайлер здымае з адной накрыўку, і да столі падымаецца слуп пары.
Тайлер выцягвае свой прычындал і кажа: Адвярніся. А то я не здолею.
У супніцы салодкі таматны суп-пюрэ. 3 каляндрай і малюскамі, дзякуючы якім, чаго б мы туды не дадалі, ніхто не адчуе.
157
Я абарочваюся праз плячо і кажу: давай хутчэй. Тайлераў канец на сантыметр ў супе. Во пацеха! Збоку выглядае, нібы высачэнны слон у белай афіцыянцкай кашулі з матыль-ком сёрбае суп сваім маленькім хобатам.
Я ж сказаў, адвярніся, кажа Тайлер.
У дзвярах ліфта, акурат у мяне перад ва-чыма, маленькае вакенца. За ім службо-вы калідор. Ліфт спыніўся між паверхамі так, што мае вочы крыху вышэй за зялё-ны лінолеум, і я гляджу позіркам прусака на зялёны калідор, што цягнецца далёка-да-лёка наперад, паўз прачыненыя дзверы, за якімі тытаны са сваімі гіганцкімі жон-камі-бочкамі жлукцяць шампанскае і ра-вуць адно на аднаго, усе ў дыямантах боль-шага за мяне памеру.
На мінулым тыдні, кажу я Тайлеру, калі элітныя нью-ёркскія адвакаты ладзілі тут
158
Калядную вечарыну, я як след завёўся і па-чаў утыкаць свой струк у іхныя апельсіна-выя мусы.
На мінулым тыдні, кажа Тайлер, ён спыніў ліфт і абпярдзеў вазок італьянскага шака-ладнага печыва з мерэнгамі для камандаў з моладзевай лігі.
От ужо гэты Тайлер! Ён ведае, як добра мерэнгі паглынаюць пах.
Адсюль, з прусачынага ўзроўню, мы чуем, як грае паланёная арфістка, бачым, як ты-таны наколваюць на відэльцы адбіўныя з бараніны, падносяць да ратоў раз'ю-шаных Стоўнхэнджаў колеру слановай косткі і кусаюць гэтак можна свінню за раз з'есці!
Я кажу: давай ужо.
He магу, адказвае Тайлер.
Калі суп пастыне, яго адашлюць назад.
159
Гэтыя тытаны могуць адаслаць замову назад без дай прычыны. Яны проста хочуць бачыць, як ты бегаеш сюды-туды за іхныя грошы. На такіх банкетах, як гэты, гасцінец ужо ўключаны ў рахунак, таму яны абыхо-дзяцца з табой, як з дзярмом. Насамрэч, мы ніколі нічога не адвозім назад у кухню. Про-ста перакладаем на талерках бульбу па-па-рыжску і спаржу па-галандску, адвозім ка-му-небудзь іншаму і ўсё а'кей.
Я кажу, Ніягарскі вадаспад. Ніл. У школе ўсе мы думалі, што калі табе апусціць руку ў цёплую ваду, пакуль ты спіш, ты абавяз-кова абмочышся ў ложак.
-	Ах, кажа Тайлер.
У мяне за спінай.
-	Ах, так. Пайшло. Ах, пайшло, пайшло.
За прачыненымі дзвярыма танцавальнай залы ў канцы службовага калідора са сві-
160
стам рассякаюць паветра залатыя, чорныя і чырвоныя спадніцы, даўжынёю з залатыя аксамітныя заслоны ў старым Брадвейскім тэатры. Сюды-туды шмыгаюць чорныя скура-ныя «кадылакі»-седаны з матузкамі замест лабавога шкла. А па-над машынамі горад офісных хмарачосаў у чырвоных паясах.
He перастарайся.
Мы з Тайлерам зрабіліся тэрарыстамі-пар-тызанамі ў сферы паслугаў. Банкетныя ды-версанты. Гатэль абслугоўвае банкеты цал-кам. Калі хтосьці захоча паесці, гатэль зна-ходзіць і ежу, і віно, і парцаляну, і шкло, і афі-цыянтаў. А плату за ўсё выстаўляе агульным рахункам. I гэтыя багатыры ведаюць: яны не могуць запужаць цябе сваім аўтарытэтам, таму глядзяць на цябе як на прусака.
Аднойчы Тайлер абслугоўваў званы абед. Вось тады ён і зрабіўся афіцыянтам-рэ-
161
негатам. На сваім першым званым абе-дзе у доме, падобным да белага шкля-нога воблака, што ўтыкаецца сталёвымі нагамі ў схіл пагорка і, здаецца, лунае над горадам, Тайлер падаваў рыбную страву. Пакуль рыба гатуецца, Тайлер мые посуд з-пад макаронаў. Тут у кухню ўваходзіць гаспадыня з нейкай паперчынай у руцэ. Рука трасецца, і паперка лопае ў паветры, як сцяг. Сціснуўшы зубы, мадам пытаецца ў афіцыянтаў, ці не бачылі яны, як хто-не-будзь з гасцей ішоў калідорам у бок спаль-няў. Асабліва жанчыны? Ці сам гаспадар?
У кухні: Тайлер, Альберт, Лэн і Джэры мы-юць і складаюць талеркі і кухарчук Лэслі -намазвае часнычнае масла на артышокавыя сэрцайкі, фаршаваныя крэветкамі і слімакамі.
Нам не дазволена быць у той частцы дома, адказвае Тайлер.
162
Мы ўваходзім праз гараж. Нам дазволена быць толькі ў гаражы, кухні і страўні.
За гаспадыняй у кухню ўваходзіць гаспа-дар і выхоплівае паперку з дрыжачай жон-чынай рукі.
Усё будзе добра, кажа ён.
— Як я магу глядзець у вочы ўсім гэтым людзям, кажа мадам, не ведаючы, хто з іх гэта зрабіў?
Гаспадар кладзе далонь ёй на спіну, на белую ядвабную вячэрнюю сукенку, што так пасуе да інтэр'ера яе дома, і мадам вы-простваецца, распраўляе плечы і раптам супакойваецца.
Гэта твае госці, кажа ёй муж. I гэты абед вельмі важны.
Во пацеха! Збоку выглядае, нібы чэрава-вяшчальнік вяртае да жыцця сваю ляльку. Мадам глядзіць на мужа, ён лёгка падштур-
163
хоўвае яе, і яны вяртаюцца ў страўню. Па-перка падае долу. Дзверы хістаюцца сю-ды-туды, і скразняком адносіць паперку да Тайлеравых ног.
Што там? пытае Альберт.
Лэн пачынае мыць талеркі з-пад рыбы.
Лэслі засоўвае паднос з артышокавымі сэрцайкамі назад у духоўку і кажа:
Ну, што там напісана?
Тайлер глядзіць на Лэслі і кажа, нават не гледзячы на паперку:
У адной з Вашых прыўкрасных бутэле-чак пару кропель маёй духмянай.
Ты што, насцаў у ейную парфуму? -смяецца Альберт.
He, кажа Тайлер. Ён проста засунуў па-перку між бутэлечак. У яе ў ванным пакоі на палічцы пад люстэркам з сотню гэтых бутэлечак.
164
Дык што, насамрэч ты не сцаў? смя-ецца Лэслі.
He, кажа Тайлер, але яна пра гэта не ведае.
Рэшту вечара на гэтым белым і шкляным званым абедзе па-над зямлёй, Тайлер усё счышчаў з талерак застылыя артышокі, пасля застылую цяляціну з застылым яб-лычным дзюшэсам, затым застылую квя-цістую капусту па-польску, да якіх гаспады-ня і не дакранулася нават і ўсё падліваў ёй віна пэўна, разоў з дзесяць. Мадам сядзе-ла на чале стала і назірала за тым, як елі за-прошаныя на абед жанчыны, а пасля, паміж тым, як Тайлер мыў посуд з-пад фруктова-га марозіва і падаваў абрыкосавае печыва, ейнае месца нечакана апусцела.
Афіцыянты мылі посуд пасля сыходу гас-цей і грузілі парцаляну ды вядзерцы для
165
лёду назад у фургон, калі на кухню зайшоў гаспадар і папрасіў Альберта дапамагчы яму нешта перанесці.
Тайлер, гэта было занадта, кажа Лэслі.
Шпарка і гучна Тайлер распавядае, як за-біваюць кітоў, каб зрабіць гэтую парфуму, за унцыю якой, кажа Тайлер, даюць больш, чым за унцыю золата. Бальшыня ніколі й не бачыла кітоў. У Лэслі два дзіцяці і кватэра ля аўтастрады, а ў гэтай мадам там, у бутэ-лечках на палічцы, больш грошай, чым мы за год можам зарабіць.
Альберт вяртаецца і набірае на тэлефоне 911. Ён прыкрывае слухаўку рукой і кажа: блін, Тайлер, нафіга ты гэтую цыдулку па-кінуў?!
Ну дык ідзі і раскажы пра ўсё кіраўніку. Няхай мяне звольняць. Сраў я на гэтую гаўняную працу!
166
Усе апускаюць вочы.
Быць звольненым, працягвае Тай-лер, гэта найлепшае, што можа з кожным з нас здарыцца. Тады мы ўрэшце пераста-нем таптацца на месцы і пачнем жыць.
У слухаўку Альберт кажа, што нам па-трэбная «хуткая дапамога» і дыктуе адрас. А нам прыціскаючы слухаўку да пляча -што гаспадыня не ў сабе. Яму давялося вы-носіць яе з купальні. Гаспадар не мог нават наблізіцца да яе, бо мадам кажа, што гэта ён памачыўся ў ейную парфуму, яна кажа: ён хоча, каб яна звар'яцела, гледзячы, як ён заляцаецца ўвесь вечар да адной з гос-цяў, яна кажа, што так стамілася, стамілася ад усіх гэтых людзей, якіх яны называюць сябрамі.
Гаспадар не могда яе наблізіцца, бо ма-дам уселася на падлозе ля ўнітаза ў сваёй
167
белай сукенцы і білася ў гістэрыцы, па-трасаючы разбітай бутэл