Байцоўскі клуб
Чак Паланюк
Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
Памер: 444с.
Мінск 2013
ачаныя каркасы аўтамабіляў. Я ведаю ўсе гэтыя хітрыкі. Хай толькі паспрабуюць мяне звольніць.
53
Гатэль, рэстаран. Паўсюль я спрабую за-вязаць маленькае сяброўства з суседзямі. Ад Бостана да Сан-Дыега, ад Сан-Дыега да Дэтройта.
Я каардынатар па адкліканнях, кажу я сваім аднаразовым сябрам насупраць, але я збіраюся зрабіць кар’еру пасуда-мыйніка.
Зноў прачынаешся ў Чыкага.
I Тайлер пачаў даклейваць парнуху куды толькі можна. Струкі буйным планам, на-брынялыя крывёю похвы на ўвесь экран, велічынёй у чатыры паверхі, у самы pas-rap танца Папялушкі і яе чароўнага прынца. I людзі глядзелі, і ніхто не скардзіўся. Людзі далей елі і пілі, але нешта было не так. Ім робіцца млосна, яны пачынаюць плакаць, самі не ведаючы з чаго. Толькі калібры маг-ла б заспець Тайлера за гэтым.
54
Прачынаешся ў аэрапорце імя Джона Ке-нэдзі.
Падчас пасадкі я ператвараюся ў ма-ленькі клубок нерваў, калі адно шасі з глу-хім стукам датыкаецца да зямлі, і самалёт нахіляецца так, быццам вагаецца: ці то яму сесці, ці то перакуліцца. У гэты мо-мант мне пляваць на ўсё. Паглядзець на зоркі і памерці. Пляваць на багаж. На ўсё пляваць. На непрыемны пах з роту. За вокнамі цемень, недзе адзаду равуць турбіны. Самалёт хіліцца на бок. Турбі-ны равуць. Больш не давядзецца афарм-ляць справаздачаў па камандзіроўцы -для аплаты выдаткаў звыш дваццаці пяці даляраў неабходныя чэкі. Больш не давя-дзецца стрыгчыся.
Глухі стук і другое шасі апускаецца на зямлю. Сотні рамянёў бяспекі рас-
55
шпільваюцца на стаката. I твой аднара-зовы сябар, побач з якім ты ледзь не па-мёр, кажа:
- Спадзяюся, вы паспееце на свой сама-лёт. Ага, я таксама.
Вось і мінула тваё імгненне. А жыццё пра-цягваецца.
Неяк так, зусім выпадкова, я і сустрэў Тай-лера.
Я тады быў у адпачынку.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса.
Зноў.
Я сустрэў Тайлера на нудысцкім пляжы. Стаяў канец жніўня, а я заснуў. Тайлер быў голы і потны, увесь у пяску, мокрыя тонкія валасы спадалі яму на вочы.
Тайлер даволі доўга сноўдаўся побач, перш чым мы пазнаёміліся.
56
Ён выцягваў з вады бярвёны, прыне-сеныя прыбоем, далей на пляж. Ён ужо ўкапаў у мокры пясок чатыры бярвёны, вышынёю амаль з яго самога, паўколам, за пяць сантыметраў адно ад аднаго. Калі я лрачнуўся, Тайлер цягнуў пятае. Ён выка-паў яміну ля аднаго канца бервяна і пачаў падымаць другі, пакуль яно не ўвайшло ў яміну і не стала амаль вертыкальна.
Прачынаешся на пляжы.
Акрамя нас там нікога больш не было.
Затым Тайлер правёў палкай на пяску рысу за пару метраў ад канструкцыі і зноў стаў трамбаваць пясок, каб выраўняць бер-вяно.
Акрамя мяне ніхто больш гэтага не бачыў.
Тайлер гукнуў:
- He ведаеш, якая гадзіна?
Я заўсёды нашу гадзіннік.
57
He ведаеш, якая гадзіна?
Дзе? запытаўся я.
Тут і цяпер, адказаў Тайлер.
Было 16:06.
Праз нейкі час Тайлер сеў па-турэцку ў ценю ўкапаных бярвёнаў. Ён пасядзеў так пару хвілінаў, затым узняўся, папла-ваў, нацягнуў тэніску, спартовыя нагавіцы і ўжо сабраўся сыходзіць. Мне карцела спытаць.
Мне хацелася ведаць, чым займаўся Тай-лер, пакуль я спаў.
Калі б я прачнуўся ў іншым месцы ў іншы час ці мог бы я прачнуцца іншым чала-векам?
Я запытаўся ў Тайлера, ці не мастак ён.
Тайлер паціснуў плячыма і растлумачыў мне, што ўкапаныя бярвёны знізу шырэй-шыя. Затым паказаў рысу на пяску і патлу-
58
мачыў, як ён замерыў па ёй цень ад кожна-га бервяна.
Часам прачынаешся і не ведаеш, дзе ты.
У Тайлера атрымаўся цень вялізарнай рукі. Толькі цяпер вялікі палец быў у дзесяць ра-зоў карацейшы за астатнія, даўгія, як у Нас-ферату. Але дакладна а палове пятай, казаў Тайлер, рука была сама дасканаласць. Уся-го на адну хвіліну. I адну хвіліну Тайлер сядзеў на далоні створанай ім дасканаласці.
Прачынаешся ў... нідзе.
Хопіць і хвіліны, казаў Тайлер. Хай чалавек аддасць дзеля яе ўсе сілы, але адзіная хвіліна дасканаласці таго вартая. Імгненне гэта найбольшае, чаго можна чакаць ад дасканаласці.
Прачынаешся і... досыць!
Яго звалі Тайлер Дэрдэн. Ён быў кінаме-ханікам, сябрам прафсаюза. А таксама пра-
59
цаваў афіцыянтам у гатэлі, у цэнтры горада. Ён пакінуў мне свой тэлефон.
Вось так мы і пазнаёміліся.
Усе пастаянныя паразіты сёння ў зборы. На «Вышэй да нябёсаў» заўжды шмат на-роду. Гэта Пітэр, гэта Альда, а гэта Марсі.
Прывітанне.
Спачатку усе знаёмяцца. Сябры, гэта Марла Сінгер. Яна тутупершыню.
Прывітанне, Марла.
У «Вышэй да нябёсаў» мы пачынаем з «хвілінкі-навінкі». Насамрэч наша група не называецца «Паразітычныя паразіты
61
мозгу». Ніхто ніколі не скажа «паразіт». Вечна ўсе вось-вось акрыяюць. Ах, гэты новы прэпарат! Вечна ва ўсіх найгоршае ўжо прамінула. Хаця ва ўсіх вочы на лоб лезуць бо пяць дзён ужо, як не перастае балець галава. Вось жанчына выцірае мі-мавольныя слёзы. У кожнага на грудзях бэджык з імем. Ужо год, як вы сустракаеце-ся кожны аўторак, але яны ўсё адно пады-ходзяць да цябе знаёміцца, працягваючы руку і гледзячы на твой бэджык.
Здаецца, мы не знаёмыя.
Ніхто ніколі не скажа «паразіты». Усе ка-жуць «узбуджальнік хваробы».
Ніхто не кажа «ацаленне». Усе кажуць «лекаванне».
Падчас «хвілінкі-навінкі» хто-небудзь аба-вязкова апавядае, як «узбуджальнік» пра-нік у ягоны хрыбет і раптам левая рука пе-
62
растала слухацца. Хтосьці абавязкова ка-жа, што «ўзбуджальнік» высушыў кару яго-нага мозгу, і той цяпер адыходзіць ад чэра-па, выклікаючы прыпадкі.
Апошняга разу адна жанчына яна на-звалася Хлояй падзялілася з намі адзінай сваёй добрай навіной. Яна цяжка падня-лася на ногі, абапіраючыся на падлокатні драўлянага крэсла, і сказала, што больш не баіцца смерці.
Сёння, пасля знаёмства і «хвілінкі-навін-кі» незнаёмая дзяўчына з іменем Глэнда на бэджы кажа, што яна сястра Хлоі і што а другой гадзіне ночы ў мінулы аўторак Хлоя ўрэшце памерла.
Ах, гэта, мабыць, так міла! Два гады Хлоя штоаўторак плакала ў мяне на плячы, а ця-пер яна мёртвая, закапаная, спаленая, у гаршчку, у маўзалеі, у калумбарыі. Вось
63
доказ таго, што сёння ты мысліш, сноўда-ешся туды-сюды, а заўтра станеш халод-ным перагноем, сняданкам для чарвякоў. Вось ён, дзівосны цуд смерці якім жа мілым ён мог бы быць, калі б не гэтая...
Марла.
Яна зноў глядзіць на мяне, нібы я тут адзі-ны паразіт мозгу.
Манюка.
Махлярка.
Так, Марла махлярка. I ты махляр. I ўсе навокал, калі здрыгаюцца ў сутаргах, падаюць, скуголячы, на падлогу, і джынсы ў іх між ног робяцца цёмна-сінімі. Так, усё гэта тэатр.
Чамусьці з медытацыяй у мяне сёння нічо-га не выходзіць. За кожнымі з сямі дзвярэй палаца, за зялёнымі, аранжавымі дзвя-рыма Марла. За сінімі таксама Марла.
64
У пячоры я бачу жывёліну, што сімвалізуе маю сілу, і гэтая жывёліна Марла. Яна ку-рыць цыгарэту, закочвае вочы. Махлярка. У яе чорныя валасы і пульхныя французскія вусны, мяккія, як скураная італьянская Ka-Hana. Махлярка. Ад яе не ўцячэш.
А Хлоя не прыкідвалася.
Хлоя выглядала, як шкілет Джоні Мітчэл, калі прымусіць яго ўсміхацца, праходзіцца па зале на вечарыне і з усімі быць супер-ветлівым. Уяўляеш, Хлоя шкілет знакамі-тасці, памерам з кузурку, бегае па сутарэн-нях і галерэях сваіх вантробаў а другой гадзіне ночы. Удары сэрца нібы сірэна над галавой: «Увага! Да смерці засталося дзесяць, дзевяць, восем секунд. Смерць настуліць праз праз сем, шэсць...»
Ноч. Хлоя бяжыць лабірынтамі сваіх пуль-суючых венаў і пратокаў з гарачай лімфай.
65
Нервы як нябачная павута ў тканках. Гнайнікі ў гэтай павуце нібы гарачыя белыя перліны.
Голас над галавой: «Ачысціць кішэчнік праз дзесяць, дзевяць, восем, сем...»
«Ачысціць душу праз дзесяць, дзевяць, восем...»
Адмаўляюць ныркі, і Хлоя хлюпае нагамі па лужынах вадкасці, што выцякае з іх.
«...Да смерці пяць...»
«...Пяць, чатыры...»
«...Чатыры...»
Вось яна бачыць, як паразіты размалёў-ваюць ейнае сэрца.
«...Чатыры, тры...»
«...Тры, дзве...»
Хлоя караскаецца ўгору, чапляючыся ру-камі за здзервянелыя тканкі свайго горла.
«...Смерць наступіць праз тры, дзве...» Месяцовае святло ліецца ў яе адкрыты рот.
66
«Апошні ўдых!»
Ачысціць цела!
«Хутчэй!»
Душа пакідае цела.
«Хутчэй!»
Надыходзіць смерць.
«Хутчэй!»
Ах, гэта, мабыць, так міла! Я ўсё яшчэ ад-чуваю цеплыню Хлоінага цела, а недзе там Хлоя ўжо мёртвая.
Але гэтая Марла, яна ўсё глядзіць на мяне.
Падчас медытацыі я разводжу рукі, каб абняць сваё ўнутранае дзіця. А гэтае дзі-ця Марла, з цыгарэтай у роце. I ніякага табе белага гаючага шара святла. Маню-ка. Ніякіх табе чакраў. Уявіце, вашы чак-ры павольна раскрываюцца, як кветкі, і ўсярэдзіне кожнай з іх выбух пяшчот-нага святла.
67
Манюка.
Mae чакры не раскрываюцца.
Калі медытацыя заканчваецца, усе пацяг-ваюцца, круцяць галовамі, шукаючы сабе пару, і дапамагаюць адно адному ўзняцца на ногі. Тэрапеўтычны фізічны кантакт. Аб-дымкі. Я раблю тры крокі і апынаюся перад Марлай. Яна глядзіць на мяне, а я сачу за іншымі, чакаю сігналу.
А вось і сігнал давайце ўсе абдымемся. Я сціскаю ў абдымках Марлу.
Знайдзіце сёння чалавека, які вас зразу-мее.
Марла стаіць, утыкнуўшы свае пракура-ныя рукі ў бокі.
Падзяліцеся сваімі пачуццямі.
Марла не хворая на рак ядраў. He хворая яна і на сухоты. Яна не памірае. Ну, канечне, калі абстрагавацца і паглядзець па-філа-
68
софску, мы ўсе паміраем. Але Марла не па-мірае так, як памірала Хлоя.
Адкрыйцеся.
Ну, Марла, як табе ядры, га?
Адкрыйцеся напоўніцу.
Шыбуй адсюль, Марла. Шыбуй адсюль.
Чуеш?
Паплачце, не стрымлівайце сябе.
Марла ўтаропілася ў мяне. Вочы ў яе бру-натныя. Вушы праколатыя і без завушніцаў. Вусны абветраныя.
He стрымлівайцеся, паплачце!
Ты таксама не паміраеш, кажа Марла.
Вакол нас усе рыдаюць адзін у аднога на плячы.
Закладзеш мяне, кажа Марла, я ця-бе таксама закладу.
Мы можам падзяліць групы, кажу я. Бяры косці, паразітаў мозгу і сухоты. А мне заста-
69
нуцца рак ядраў, паразіты крыві і арганіч-ная дысфункцыя мозгу.
А рак кішэчніка?
Якая разумная дзяўчынка.
Добра, падзелім рак кішэчніка. Табе пер-шы, трэці тыдзень, мне другі, чацверты.
He, кажа Марла. Яна хоча ўсё: ракі, паразітаў. Марла прымружвае вочы. Яна і падумаць ніколі не магла, што можа так цудоўна сябе адчуваць. Ніколі яшчэ яна не адчувала сябе настолькі жывой. Нават прышчыкі пачалі праходзіць. Марла ніколі ў жыцці не бачыла мерцвякоў. Жыццё не мела сэнсу, бо не было з чым яго параў-наць. А цяпер былі і паміранне, і смерць, і страта, і смутак. Слёзы і ўсхліпы, жах і згры