Байцоўскі клуб
Чак Паланюк
Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
Памер: 444с.
Мінск 2013
з вестыбюля.
Моладзь хоча, каб усе ад іх ахалі, і на-купляе ўсяго і паболей, казаў швейцар.
Я патэлефанаваў Тайлеру.
У арандаваным доме Тайлера на Пэйпэр-стрыт раздаўся званок.
Тайлер, калі ласка, збаў мяне ад гэтага!
Гудок.
Швейцар зазірае мне праз плячо:
Моладзь не ведае, чаго хоча.
Тайлер, калі ласка, выбаві мяне ад гэтага!
Гудок.
От ужо гэтая моладзь, ёй увесь свет па-давай!
Пазбаў мяне шведскай мэблі.
87
Збаў мяне ад гэтых мастацкіх прыбамбасаў Гудок і Тайлер здымае слухаўку.
Калі не ведаеш, чаго хочаш, навучаў швейцар, урэшце застаешся з возам уся-лякага хлуду.
Каб мне ніколі не дасягнуць усяго!
Каб мне ніколі не быць дасканалым!
Каб мне ніколі не быць задаволеным!
Тайлер, вызвалі мяне ад завершанасці і дасканаласці!
Мы дамовіліся сустрэцца ў бары.
Швейцар запытаўся, па якім нумары мяне шукаць паліцэйскім. Дождж і не думаў спы-няцца. Мая аўдзі была як заўжды на стаян-цы, хіба што лабавое шкло прабіў таршэр «Дакапа» з галагеннымі лямпачкамі.
Мы сустрэліся з Тайлерам і набраліся пі-ва. Тайлер сказаў, што, ясная рэч, я магу ў яго пажыць, толькі з мяне адна паслуга.
88
Мой багаж з самым неабходным шэсць кашуляў, шэсць споднікаў і інш. павінен быў прыбыць наступнага дня.
Мы сядзелі ў бары, ужо добра п'яныя, усім было на нас пляваць, і я спытаў Тайлера, што мне для яго зрабіць.
Стукні мяне. 3 усяе моцы, адказаў Тай-лер.
На экране другі кадр маёй прэзентацыі для «Майкрасофт», а ў мяне ў роце смак крыві. Трэба зглынуць. Бос не ведае зме-сту, але не мог жа ён дазволіць мне самому весці паказ з фінгалам пад вокам і рас-пухлай на паўтвара шчакой ад швоў уну-тры. Я намацваю іх языком яны разышлі-ся. Уяві сабе заблытаную лёску, кінутую на пляжы. Мне яны падаюцца чорнымі ніткамі
90
на скуры толькі што вылегчанага сабакі. Я глынаю і глынаю кроў. Бос праводзіць па-каз паводле майго тэксту, а я гартаю на праектары слайды, седзячы за ноўтбукам у цемры ў закутку.
Чым старанней я злізваю кроў, тым больш ліпкія ад яе вусны. Калі запаліцца святло, я павярнуся да Элен, Уолтэра, Норберта і Лін-ды кансультантаў з «Майкрасофт» і ска-жу, ззяючы крывавай усмешкай, з крывёю між зубоў: дзякуй, што прыйшлі.
Чалавек можа зглынуць каля пінты кры-ві далей пачынае ванітаваць.
Заўтра Байцоўскі клуб, і я не збіраюся яго прапускаць.
Перад пачаткам прэзентацыі Уолтэр усмі-хаецца ўсёй сваёй экскаватарнай сківіцай, быццам з рэкламы. Загарэлы, як залаціс-тая смажаная чыпсіна, ён сваёй гладкай,
91
дагледжанай рукой з залатой пячаткай на пальцы сціскае маю і кажа:
Страшна падумаць, што вы зрабілі з тым, другім.
Першае правіла БК не казацць пра БК. Я ўпаў, тлумачу я Уолтэру.
Я, маўляў, сам.
Перад прэзентацыяй я сядзеў насупраць боса, тлумачыў, што і калі да якога слайда казаць. Я збіраўся ўключыць відэа, як ён раптам запытаўся:
Куды гэта ты кожную суботу ўкляпваешся?
Проста я не хачу паміраць зусім без шна-раў, адказаў я.
Сёння стандартна-прыгожае цела больш не ў цане. Глядзіш на гэтыя новенькія ма-шыны усе, як адна, вішнёвага колеру, толькі-толькі з выставы «Аўто-1955» ну каму яны зараз патрэбныя?
92
Другое правіла БК не казаць пра БК.
Як-небудзь за абедам да цябе падыхо-дзіць афіцыянт з чорнымі фінгаламі пад кожным вокам, не раўнуючы ў гіганцкай панды. Ён зарабіў іх у суботу на БК ты бачыў, якягоную галаву прыціснуў каленам да бетоннай падлогі грузчык вагой у дзе-вяноста кілаграмаў і біў, біў яго кулаком у пераноссе роўны гук цяжкіх удараў пе-ракрываў крыкі, ажно пакуль афіцыянт не здолеў схапіць даволі паветра, каб, схар-кнуўшы кроў, выгукнуць: «Стоп!»
Але ты не можаш нічога яму сказаць, бо БК існуе толькі ад гадзіны пачатку і да га-дзіны канца БК.
Вось гэтага хлапчука, што працуе на ксе-раксе і забываецца праколваць дзіркако-лам заяўкі і ўтыркаць каляровыя закладкі паміж пакетамі, ты бачыў у БК з месяц таму:
93
дзесяць хвілінаў гэты хлапчук быў богам -ён збіў з ног аднаго бухгалтара, удвая за яго большага, насеў на таго і пачаў мянту-зіць, пакуль той не адрубіўся, і хлапчуку да-вялося спыніцца. Трэцяе правіла БК калі хто кажа «стоп!» або адрубаецца, хаця б і неўзапраўду, бойка спыняецца. I шторазу, калі ты бачыш таго хлопца, нельга яму ска-заць, як класна ён біўся.
Б'емся адзін на адзін. Бойкі ідуць па чар-зе. Без кашуляў і без абутку. Б’емся, пакуль ёсць сілы. Гэта астатнія правілы БК.
У БК усе мы не тыя, хто ў рэальным жыцці. Нават калі б я і сказаў таму хлапчуку за ксераксам, што ён добра біўся, гэта ўжо быў іншы чалавек.
У БК я зусім не той, каго ведае мой бос.
Ноч у БК і рэальны свет нібы адступае. Табе ўсё пафігу. Тваё слова закон, і хай
94
іншыя парушаюць яго або ставяць пад сум-неў табе пофіг.
У рэальным свеце я каардынатар па ад-кліканнях, нашу кашулю і гальштук, сяджу ў цемры з поўным ротам крыві і гартаю слайды, а бос распавядае майкрасофтчы-кам, чаму ён выбраў для іконкі менавіта гэ-тае адценне светла-валошкавага.
У першую ноч Байцоўскага клуба біліся толькі мы з Тайлерам.
Раней я вяртаўся дахаты раззлаваны, веда-ючы, што жыццё ідзе зусім не паводле май-го пяцігадовага плана. Я прыбіраўся ў ква-тэры або маляваў у дэталях сваю новую машыну і мне хапала, каб супакоіцца. Ад-нойчы я б так і памёр без аніводнага шнара, пакінуўшы па сабе толькі шыкоўную кватэру і машыну. Так-так, сапраўдны шык асуджаны пакрыцца пылам або перайсці да наступна-
95
га аспадара. Нішто не вечнае нават «Мона Ліза» рассыпаецца паціху. А ў мяне дзяку-ючы БК цяпер палова зубоў хістаецца.
Можа, выйсце не ў самаўдасканаленні? Тайлер ніколі не ведаў свайго бацькі.
Можа, выйсце у самаразбурэнні?
Мы з Тайлерам і цяпер ходзім на БК разам. Збіраемся ў сутарэнні аднаго бара, у субо-ту, калі той зачыняецца. 3 кожным тыднем народу прыходзіць усё больш і больш.
Тайлер становіцца пад адзінай лямпач-кай пасярод цёмнага бетоннага сутарэння і бачыць, як яе святло адбіваецца ў сотні параў вачэй. Ён пачынае голасна выгукаць:
Першае правіла БК не казаць пра БК.
Другое правіла БК, крычыць Тайлер далей, не казаць пра БК.
Мой бацька сышоў, калі мне было шэсць. Я зусім яго не памятаю. Мой бацька, ён раз
96
гадоў гэтак на шэсць стварае новую сям'ю, у новым горадзе. Хаця гэта хутчэй не сям'я, а філіял.
У БК сыходзіцца пакаленне мужыкоў, уз-гадаваных жанчынамі.
Тайлер стаіць пад адзінай лямпачкай у нач-ной цямрэчы поўнага мужыкоў склепа і пе-ралічвае астатнія правілы: б'емся адзін на адзін, бойкі ідуць па чарзе, без кашуляў і без абутку, б'емся, пакуль ёсць сілы.
I сёмае правіла, крычыць Тайлер, -новенькія б'юцца абавязкова.
БК гэта табе не рэгбі па тэлеку. Гэта не тое, што глядзець ужывую (а насамрэч са спазненнем у дзве хвіліны) па «талерцы», як валтузяць адзін аднаго на тым канцы свету нейкія мужыкі, а праз кожныя дзе-сяць хвілінаў рэклама піва або застаўка канала. Для таго, хто быў на БК, глядзець
97
рэгбі усё адно што глядзець парнуху, калі можна самому ўсмак натрахацца.
БК нагода хадзіць у качалку, падстрыгаць валасы і пазногці. Качалкі набітыя ахвочымі выглядаць на сапраўдных мужыкоў, нібыта быць мужыком значыць адпавядаць мер-кам скульптараў або мастацкіх рэдактараў.
Як кажа Тайлер, стаць качком кожны ду-рань можа.
Мой бацька не сканчаў універсітэтаў, таму ён вельмі хацеў, каб я атрымаў вышэйшую адукацыю. Пасля ўручэння дыпломаў я па-тэлефанаваў яму па міжгорадзе і спытаў:
Што далей?
Бацька не ведаў.
У дваццаць пяць, калі я ўжо ўладкаваўся на працу, я зноў патэлефанаваў па міжго-радзе і спытаў:
Што далей?
98
Бацька не ведаў. Таму сказаў:
Ажаніся.
Цяпер мне трыццаць, але я той жа хлопчык. Няўжо яшчэ адна жанчына гэта тое, што мне трэба?
На БК словы лішнія. Некаторым штоты-дзень патрэбная бойка. Тайлер кажа, што ў гэтую суботу пусціць толькі першых пяць-дзясят. I ўсё.
Мінулага разу я дамовіўся на бойку з ад-ным хлапцом, у якога, відаць, выдаўся не найлепшы тыдзень. Ён заламіў мне рукі ў захопе Нэльсана, і дзяўбёжыў мяне тва-рам аб бетон, пакуль зубы не прарвалі шча-ку і не заплыло крывёй вока. Пасля таго, як я вымавіў «стоп!», на падлозе застаўся крывавы адбітак паловы майго твару.
Тайлер стаяў побач, і мы абодва глядзелі на крывавую літару 0 на бетоне мой
99
рот і на маленькую шчыліну маё вока, што таропілася на нас. Тайлер сказаў:
Крута!
Я паціскаю таму хлапцу руку і кажу: до-брая бойка.
А ён:
Можа, паўторым праз тыдзень?
Я намагаюся выціснуць усмешку з рас-пухлага твару і кажу: ды ты паглядзі на мяне! Можа, праз месяц?
Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жы-вым, як на БК. Адзін на адзін, пад адзінай лямпачкай па цэнтры, і ўсе вакол глядзяць на вас. На БК няма ні перамогаў, ні паразаў. На БК словы лішнія. Вось, хлапец упершы-ню на БК, і ягоная дупа як дзве пшанічныя булкі. А праз паўгода ён ужо нібы з дрэва высечаны. Ён верыць, што можа вытры-маць што заўгодна. Тут, як у качалцы, шум
юо
і крыкі, але на БК ты не дзеля таго, каб добра выглядаць. Тут, як у секце якой, -гістэрычныя крыкі на незразумелай мове, а калі прачынаешся ў нядзелю, пачуваешся збаўленым.
А пасля гэты хлапец, што так мяне апра-цаваў, мыў падлогу, пакуль я тэлефанаваў у страхавую кампанію, каб паведаміць пра візіт да траўматолага. У лякарні Тайлер кажа, што я ўпаў.
Часам Тайлер гаворыць за мяне.
Я, маўляў, сам.
За вакном узыходзіла сонца.
Няма сэнсу казаць пра БК, бо ён існуе толькі ад другой ночы да сёмай раніцы ў нядзелю.
Да таго, як мы прыдумалі БК, ні я, ні Тай-лер ніколі ў жыцці не біліся. А калі ты ніколі не біўся, табе цікава: што такое боль, як ты
101
можаш сябе паказаць у бойцы з іншым? Я быў першым, каму Тайлер мог даверыцца. Мы сядзелі п'яныя ў бары, ніхто не звяртаў на нас увагі. I Тайлер сказаў:
Зрабі мне паслугу. Стукні мяне з усяе моцы.
Я не згадзіўся, і тады Тайлер усё рас-тлумачыў. Што не хоча паміраць зусім без шнараў, што яму надакучыла глядзець толькі прафесійныя бойкі і што ён хоча спазнаць сябе.
Спазнаць сама разбурэнне.
Тады мне здавалася, што я дасягнуў уся-го, і мабыць, трэба было ўсё разбурыць, каб дасягнуць нечага большага.
Я агледзеўся і сказаў: добра. Добра, толь-кі не ў бары, на паркоўцы.
Мы выйшлі на вуліцу, і я спытаў, куды біць у твар ці ў жывот.
102
- Куды хочаш, адказаў Тайлер.
Я сказаў, што ніколі нікога не біў.
- Тады давай, мужык, зрабі нешта вар'яц-кае, сказаў Тайлер.
Я сказаў: заплюшчы вочы.
- Не-а.
I якусе новенькія на БК, я на