• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    браў паветра і замахнуўся, каб ударыць Тайлера ў твар, як паказваюць у баевіках, але мой кулак прыйшоўся Тайлеру ў шыю.
    Халера, сказаў я, гэта не лічыцца, давай яшчэ раз.
    -	Усё лічыцца, сказаў Тайлер і ўдарыў мяне ў адказ. 3 разлікам, тыц так, нібы бак-сёрская пальчатка на спружыне ў ранішніх суботніх мульціках, акурат у грудзі, так што я ўпаў на машыну адзаду. Мы стаялі там удвух, Тайлер расціраў шыю, а я трымаў-ся рукой за грудзі, і мы абодва разумелі,
    юз
    што такога з намі яшчэ не было. Як Тому і Джэры, нам усё было ні па чым, але кар-цела ведаць, як далёка мы можам зайсці і пры тым застацца жывымі.
    -	Крута, сказаў Тайлер.
    Я сказаў: давай, яшчэ.
    -	He, твая чарга.
    I я ўдарыў яго. 3 размаху, як дзяўчо, акурат пад вуха. А Тайлер адштурхнуў мяне і за-ехаў абцасам у жывот. Словы былі лішнія. Калі бар зачыніўся, людзі выйшлі, абступілі нас і нешта крычалі.
    I ўрэшце я адчуў, што замест таго, каб біць Тайлера, я мог бы разабрацца з усімі сваімі праблемамі. 3 хімчысткай, што вяртае мне кашулі са зламанымі запанкамі. 3 банкам, які паведамляе, што ў мяне запазычанасць у некалькі сотняў даляраў. 3 працай і бо-сам, які ўсеўся за мой працоўны стол і шу-
    104
    кае нешта пад ДОСам у маім кампутары. 3 Марлай Сінгер, нарэшце, якая скрала ў мя-не ГПП.
    Калі мы спыніліся, усе гэтыя праблемы засталіся. Але якая цяпер розніца?
    Была ноч з суботы на нядзелю. Тайлер ужо некалькі дзён як не галіўся, таму я сабе ўсю скуру на касцяшках пальцаў абдзёр аб ягоную шчэць. Мы ляжалі на халодным ас-фальце паркоўкі, глядзелі на адзіную зорку, святло якой прабівалася праз святло ліхта-роў, і я запытаўся, з чым ён біўся.
    Тайлер адказаў: з бацькам.
    Я думаю, мы б і без бацькавых парадаў дасягнулі ўсяго. На БК не важна, хто ты. Адзінае, што мае значэнне гэта бойка. Нельга казаць пра БК, але мы казалі, і на-ступныя колькі тыдняў хлапцы збіраліся на той самай паркоўцы пасля закрыцця бара.
    105
    А калі стала халодна, іншы бар прапана-ваў нам свае сутарэнні, дзе мы збіраемся і цяпер.
    На пачатку Тайлер зачытвае правілы, якія мы з ім прыдумалі.
    -	Вы ўсе тут, крычыць Тайлер, стоячы ў конусе святла пасярод склепа, поўнага народу, бо нехта парушыў правілы. Нехта сказаў вам пра БК.
    -	Таму або вы не кажаце больш пра БК, або рабіце свой. Бо з наступнага разу на дзвярах будзе вісець аркуш, і кожны, як прыйдзе, напіша сваё імя, і я пушчу толькі першых пяцьдзясят. Увайшоўшы, крычы-ць Тайлер, адразу ж разбіваецеся па па-рах, калі хочаце біцца. А не дык сядзіце дома, бо і без вас ахвотных даволі.
    -	Новенькія, крычыць Тайлер, б'юцца абавязкова.
    106
    Бальшыня прыходзіць сюды, бо ў іхным жыцці ёсць нешта, чаму яны баяцца суп-рацьстаяць. Але пасля некалькіх боек гэты страх амальзнікае.
    Шмат хто знаходзіць сабе тут найлепшых сяброў. На пасяджэннях і нарадах я бачу твары бухгалтараў, малодшых менеджараў або адвакатаў са зламанымі насамі, рас-пухлымі, як баклажаны, пад слоем пласты-ру, з накладзенымі пад вачыма швамі або скобамі ў сківіцах. Гэтыя маўклівыя хлапцы сядзяць і слухаюць, пакуль не надыдзе час рабіць выбар.
    Мы ківаем адзін аднаму.
    А пасля бос пытае, адкуль я ўсіх іх ведаю.
    Ён лічыць, што з кожным днём джэнтль-менаў у бізнесе ўсё менш і менш, а нягод-нікаў усё больш.
    Прэзентацыя працягваецца.
    107
    Уолтэр з «Майкрасофт» глядзіць на мяне. Ён малады, у яго здаровыя зубы, прыгожая скура і праца, пра якую кожны выпускнік універсітэта можа толькі марыць. Яму яшчэ рана было ісці на вайну, і нават калі бацькі ягоныя не развяліся, іду ў заклад баць-ка амаль не паказваўся дома. Ён глядзіць на мяне, а я сяджу ў цемры. Палова твару паголеная, а палова распухлая і перако-шаная. На вуснах блішчыць кроў. А Уолтэр, мабыць, узгадвае пікнік, на якім ён быў на выходных, або думае пра азонавыя дзіры ці пра тое, як важна спыніць бесчалавечныя выпрабаванні новых прэпаратаў на жы-вёле. Хаця не, наўрад ці ён лра гэта думае.
    Аднойчы зранку ў прыбіральні плавае здох-лая медуза выкарыстаны прэзерватыў.
    Вось так Тайлер і пазнаёміўся з Марлай.
    Я падымаюся, каб адліць, а там, у раз-маляванай брудам пячоры ўнітаза, плавае гэта. Цікава, аб чым думаюць спермата-зоіды?
    Дзе гэта я?
    Што гэта: матка?
    109
    Што адбываецца?
    Усю ноч мне снілася, што я трахаю Мар-лу Сінгер. Марла курыць. Марла закочвае вочы. А калі я прачынаюся, я адзін, і дзве-ры ў Тайлераў лакой зачыненыя. Я ніколі не бачыў, каб Тайлер зачыняў дзверы. Усю ноч ішоўдождж. Гонты на даху набракаюць, вы-гінаюцца, курчацца, і вада працякае праз дах, збіраецца на тынкаванай столі і капае долу скрозь электраправодку.
    Калі ідзе дождж, даводзіцца вымыкаць пробкі. Уключыць святло наважыцца толь-кі вар'ят. У доме, што здымае Тайлер, тры паверхі і склеп. Мы запальваем свечкі. Тут ёсць некалькі клецяў, зашклёныя лоджыі і вокны з вітражамі на лесвічных пляцоўках. У гасцёўні эркеры з пуфікамі ля вокнаў. Разбяныя і пакрытыя лакам плінтусы сорак пяць сантыметраў у вышыню.
    110
    He застаецца ні закутка, куды б не пра-браўся дождж. Усё драўлянае ў доме на-бракае і зморшчваеццца, і адусюль: з пад-логі, плінтусаў, ваконных рамаў тырчаць іржавыя цвікі.
    На кожным кроку на іх можна наступіць або зачапіцца локцем, і на сем спальняў -адзін сарцір. I цяпер там выкарыстаны прэ-зерватыў.
    Дом нечага чакае. Каб пачалося перапла-наванне раёна або ўвайшоў у сілу чыйсь-ці тастамент. Каб яго знеслі. Я запытаўся ў Тайлера, колькі ён ужо тут, Тайлер адказаў: тыдняў шэсць. А калісь, у пракаветныя часы, у дома быў гаспадар, які ўсё жыццё збіраў падшыўкі «Нэшнл Джэагрэфік» і «Рыдэрс Дайджэст». Высачэзныя кіпы часопісаў, што з кожным дажджом робяцца ўсё вышэй-шымі. Тайлер кажа, апошні тутэйшы квата-
    111
    рант запакоўваў у старонкі глянцавых ча-сопісаў какаін. Ва ўваходных дзвярах няма замка, відаць, з таго часу, як іх вышыбла паліцыя ці хто яшчэ. У кухні дзевяць слаёў набраклых шпалераў: кветкі пад палоскамі пад кветкамі пад птушкамі пад лісточкамі.
    Адзіныя нашы суседзі зачынены ме-ханічны цэх ды праз дарогу склад, даўжынёю ў цэлы квартал. Яшчэ ў нас у до-ме ёсць каморка з двухметровымі валамі для скручвання адамашкавых абрусаў, каб не камечыліся. Ёсць абшытая кедрам камо-ра для ахалоджвання футра. У прыбіраль-ні кафля з кветачкамі, прыгажэйшымі, чым на святочным парцалянавым посудзе. I ва ўнітазе выкарыстаны прэзерватыў.
    Я жыву ў Тайлера ўжо недзе з месяц.
    Калі зранку Тайлер спускаецца на сня-данак шыя і грудзі ў яго ўсе ў засмоках.
    112
    А я гартаю сабе стары нумар «Рыдэрс Дайджэст». Гэты дом ідэальная нара для гандлю наркотыкамі. Суседзяў няма. На ўсёй Пэйпэр-стрыт толькі склады і папя-ровая фабрыка. У паветры смярдзючы дым з комінаў і пах ад рудых гораў драўля-най стружкі вакол фабрыкі, як ад клеткі з хамяком. Ідэальнае месца для ганд-лю наркотыкамі бо штодзень па Пэй-пэр-стрыт праходзяць трыльярды фураў, а ўначы акрамя нас з Тайлерам у радыусе кіламетра ні душы.
    У склепе я знайшоў кучу «Рыдэрс Дай-джэст», і цяпер у кожным пакоі па стосе часопісаў.
    «Жыццё ў Злучаных Штатах».
    «Смех найлепшыя лекі».
    Акрамя гэтых часопісаў, у нас і мэблі амаль ніякай.
    113
    У самых старых нумарах цэлая серыя артыкулаў ад імя чалавечых органаў:
    «Я матка Джэйн».
    «Я прастата Джэка».
    He, сур'ёзна, так і напісана. Тайлер спуска-ецца на кухню без кашулі, увесь у засмоках, і кажа, тралі-валі, так і сяк, учора ўвечары ён сустрэўся з Марлай Сінгер, і ў іх быў сэкс.
    Я слухаю гэта і ператвараюся ў жоўцевы пухір Джэка. Гэта ўсё я вінаваты. Усе часам лажаюцца. Нават калі ты нічога і не зрабіў, бывае, усё адно аблажаешся.
    Гэта я ўчора ўвечары патэлефанаваў Марле. У нас з ёй дамоўленасць: калі я хачу пайсці ў ГПП, я тэлефаную Марле і пытаю, ці не збіраецца яна. Учора была меланома, і я адчуваў сябе хранавата.
    Марла жыве ў гатэлі «Рыджэнт» такой сабе скрыні з чырвонай цэглы, злепленай
    114
    саплямі, дзе ўсе матрацы загорнутыя ў цэ-лафан надта часта туды прыходзяць, каб памерці. Сядаеш неасцярожна на ложак -і коўзаешся на падлогу разам з усёй пас-цельнай бялізнай.
    Я патэлефанаваў Марле ў гатэль «Ры-джэнт», каб спытаць, ці збіраецца яна на меланому.
    Марла адказвала дужа запаволена. Гэта не сапраўднае самагубства, сказала яна, гэта хутчэй плач аб дапамозе. Яна проста прыняла ўвесь ксанакс, які ў яе быў.
    У галаве адразу ўзнікае карцінка, як Мар-ла ў гатэлі «Рыджэнт» кідаецца з кута ў кут па сваім непрыбраным пакоі і паўтарае: я паміраю. Паміраю. Я паміраю. Паміраю. Па-мі-ра-ю. Паміраю.
    I так будзе колькі гадзінаў запар.
    Я так разумею, ты сёння нікуды не ідзеш?
    115
    Марла сказала, што яна без жартаў вось-вось памрэ. I каб я прыязджаў, калі хачу на ўсё гэта паглядзець.
    Дзякуй, канечне, адказаў я, але ў мяне на сёння іншыя планы.
    Нічога, сказала Марла, можна памерці і ў кампаніі тэлевізара. Абы было што па-глядзець.
    I я пайшоў на меланому. Вярнуўся дадому рана. I паклаўся спаць.
    I вось цяпер, на раніцу за сняданкам, Тай-лер сядзіць перада мной, увесь у засмоках, і кажа, што Марла тая яшчэ сучка, але ме-навіта гэта яму даспадобы.
    Учора пасля меланомы я прыйшоў дадому і адразу паклаўся спаць. I ўсю ноч мне сніла-ся, што я ўсё трахаю і трахаю Марлу Сінгер.
    А зранку я слухаю Тайлера і раблю выгляд, што чытаю «Рыдэрс Дайджэст». Тая яшчэ
    116
    сучка, гэта дакладна. «Рыдэрс Дайджэст». «Жарт у пагонах».
    Я кіпучая жоўць Джэка.
    А што яна казала ў пасцелі, кажа Тайлер. Яшчэ ніводная дзеўка з ім так не размаўляла.
    Я злосная ўсмешка Джэка.
    Я палымяныя ноздры Джэка.
    Пасля дзясятага траху, кажа Тайлер, Мар-ла сказала, што хоча зацяжарыць. Яна ска-зала, што хоча ад Тайлера аборт.
    Я сціснутыя да болю кулакі Джэка.
    Як Тайлер мог на такое не запасці? Замі-нулай ноччу ён сядзеў у сваёй кабінцы і да-клейваў палавыя органы ў «Беласнежку».
    Куды мне цягацца з Тайлерам!
    Ялютае палымянае пачуццё адрынута-сці Джэка.
    Але горш за ўсё я сам ва ўсім вінаваты. Тайлер кажа: учора ўначы, калі ён вярнуў-
    117
    ся з працы афіцыянтам, я ўжо спаў, і зноў тэлефанавала Марла. Сказала: пачалося. Тунэль. Яна ідзе на святло ў канцы тунэля. Смерць гэта крута! Марла хацела раска-заць мне, як яе душа аддзялілася ад цела і ўзнялася ў паветра.
    Марла не ведала, ці можа душа раз-маўляць па тэлефоне, але ёй хацелася, каб хто-небудзь пачуў апошні ейны ўздых.
    Дык не слухаўку здымае Тайлер і ні ха-леры не разумее.
    Тайлер не ведае Марлу. Ён думае: тое, што яна вось-вось памрэ, гэта дрэнна.
    Ага, як жа.
    Ну што яму да таго? Але Тайлер тэле-фануе ў паліцыю і нясецца ў гатэль «Ры-джэнт».
    Хто глядзеў тэлевізар, ведае, што цяпер, паводле старога кітайскага звычаю, Тай-
    118
    лер адказвае за Марлу. Да самай смерці. Бо выратаваў Марле жыццё.
    Н