• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
     «Даліны лялек», ад якой у мяне мурашкі па скуры.
    Я праводжу яе вачыма.
    Марла сышла. Адна, дзве, тры секунды цішыні.
    Абарочваюся Тайлер ужо тут.
    134
    Ты яе адшыў? пытае ён.
    Тайлер з'яўляецца нібы з-пад зямлі, ані гу-ку, ані паху.
    Спярша, не паспеўшы ўвайсці, кажа Тайлер і кідаецца да лядоўні, спярша трэ-ба стапіць тлушч.
    Ён кажа, што калі я насамрэч злы на боса, мне трэба пайсці на пошту і перазапоўніць адрасную картку, каб усе ягоныя лісты пе-расылаліся ў які-небудзь Рагбі, што ў Паў-ночнай Дакоце.
    Тайлер пачынае выцягваць з маразільні пакеты з-пад сэндвічаў з белым замарожа-ным рэчывам і кідае іх у ракавіну. А я паві-нен набраць у вялікі рондаль вады да краёў і паставіць на пліту. Замала вады і тлушч пацямнее, калі пачне аддзяляцца ад сала.
    У гэтым тлушчы шмат солі, кажа Тай-лер. Таму чым болей вады, тым лепей.
    135
    Закінуць тлушч у ваду, давесці да кіпення. Тайлер выціскае белую мешаніну ў рон-даль, выкідае пакеты ў сметніцу і кажа:
    Прыгадай усю следапыцкую лухту, якой цябе вучылі ў бойскаўтах. Прыгадай універ-сітэцкі курс хіміі. Дадай крыху фантазіі і...
    Цяжка ўявіць Тайлера бойскаўтам.
    Тайлер кажа, што яшчэ я магу паехаць уначы да боса дадому і начапіць адзін Ka-Hep шланга на водаправодны кран на вулі-цы, а другі да ручной помпы, і ўпампа-ваць у водаправодна-каналізацыйную сет-ку дома фарбы. Чырвонай, сіняй або зялё-най. Пабачыш, як бос будзе выглядаць на наступны дзень. Або проста схавацца ў ку-стах і пампаваць паветра, пакуль ціск у тру-бах не дасягне 700 кПа. I тады, як хто-не-будзь змые за сабой у прыбіральні, зліўны бачок унітаза разарве на часткі. Пры ціс-
    136
    ку ў 1 МПа, калі хто-небудзь пойдзе ў душ, дожджык сарвецца з разьбы бумс! -і ператворыцца ў мінамётны снарад.
    Тайлер усё гэта кажа, каб мне стала лепш. Але рэч у тым, што я люблю свайго боса. Па-гатоў што цяпер я прасветлены. Ну, ведаеш, рабі, як Буда, там, і ўсё такое. Павучыныя хрызантэмы. «Дыямантавая сутра» і «Скры-жалі блакітнай скалы». Хары Рама, разуме-еш, Хары Крышна. Ну, прасветлены, карацей.
    Наторкаўшы ў дупу пер'я, кажа Тай-лер, птушкай не станеш.
    Вада кіпіць, і калі тлушч пачынае тапіцца, сала падымаецца на паверхню.
    Ха, кажу, дык значыцца, я наторкваю сабе ў дупу пер’е? Ну ладна.
    Загасіў з тузін цыгарэт сабе аб рукі і ду-мае, што ён Бог! Містар і Місіс Падціркі. Я супакойваюся і раблюся падобным да
    137
    адной з тых «індускіх кароваў» на ламіна-ваных інструкцыях у самалётах, якія вось-вось зробяцца кучай мяса.
    Паменшыць газ пад рондалем.
    Вада кіпіць. Я мяшаю.
    Усё больш і больш сала падымаецца на паверхню. Вада зацягваецца вясёлкава-перламутравым слоем. Трэба зняць гэты слой вялікай лыжкай і адкласці асобна.
    Ну, кажу я, як там Марла?
    Яна хаця б спрабуе апусціцца на дно, -кажа Тайлер.
    Вада кіпіць. Я мяшаю.
    Трэба мяшаць, пакуль усё сала не па-дымецца. Сала гэта слой, які мы здыма-ем. Добрае, чыстае сала.
    Тайлер кажа, што м не да дна, як да М а рса. I што я не атрымаю збавення, пакуль не ўпа-ду на самую глыбіню. Ісус атрымаў яго на
    138
    крыжы. Мала проста адмовіцца ад грошай, уласнасці, ведаў. Гэта кожны можа. Хопіць самаўдасканалення! Катастрофа вось ця-пер твая мэта. Прыйшоў час рызыкаваць.
    Гэта не лекцыя.
    А калі не здолееш пры гэтым утрымаць сябе ў руках, кажа Тайлер, у цябе больш ніколі нічога не атрымаецца.
    Уваскрэснуць можна толькі пасля ката-строфы.
    Толькі страціўшы ўсё, кажа Тайлер, -набываеш сапраўдную свабоду.
    Я адчуваю, што заўчасна стаў прасветле-ным.
    I не забывайся памешваць, кажа Тайлер.
    Вада кіпіць. Калі сала больш не падыма-ецца, трэба выліць ваду, памыць рондаль і набрацьчыстай.
    I далёка мне яшчэ да гэтага дна, пытаю?
    139
    -	Так далёка, адказвае Тайлер, што ты і не ўяўляеш.
    I зноў усё спачатку. Кіпяціць тлушч у ва-дзе. Здымаць сала.
    -	У гэтым тлушчы шмат солі, кажа Тай-лер. Зашмат солі і мыла не зацвярдзее.
    Кіпяціць і здымаць.
    Кіпяціць і здымаць.
    А вось і Марла.
    He паспявае яна адчыніць дзверы, як Тай-лера ўжо няма. Выпарыўся, уцёк, знік.
    Тайлер наверсе. Або ўнізе, у сутарэнні.
    Шпок!
    Марла ўваходзіць праз чорны ход з бля-шанкай шчолаку ў руках.
    -	У іх там, у краме, туалетная папера ідзе на перапрацоўку, кажа яна. He зайздро-шчу я тым, хто гэтым займаецца, ну, паперу туалетную перапрацоўвае.
    140
    Я бяру ў яе бляшанку і стаўлю на стол. Моўчкі.
    Я застануся на ноч? пытае Марла.
    Я маўчу. Лічу склады сам сабе: пяць, сем,
    пяць.
    Тыгра ўсміхнецца «Кахаю» шапне змяя Мана родзіць зло
    Што гатуеш? пытае Марла.
    Я пункт кіпення Джэка.
    Сыдзі, кажу, проста сыдзі,давай, шыбуй. Ну? Колькі ўжо можна лезці ў маё жыц-цё?
    Марла цягне мяне за рукавы і хуценька цалуе ў шчаку.
    Патэлефонь мне, калі ласка, кажа яна. Калі ласка. Нам трэба пагаварыць.
    Канечне, канечне, канечне, кажу я.
    141
    He паспявае Марла выйсці, як ізноў з'яў-ляецца Тайлер.
    Фокус-покус. Mae бацькі пяць гадоў вы-кідалі такія штукі.
    Вада кіпіць, я здымаю сала, а Тайлер вы-зваляе месца ў лядоўні. Паветра ў кухні поў-нае пары, яна кандэнсуецца на столі і капае долу. У глыбіні лядоўні гарыць саракаватная лямпачка, святло якой прабіваецца праз шэраг пустых бутэлек і слоікаў з расолам і маянэзам і абрысоўвае Тайлераў сілуэт.
    Кіпяціць і здымаць. Кіпяціць і здымаць. Перакласці знятае сала ў расчыненыя кар-донныя каробкі з-пад малака.
    Тайлер падсунуў зэдлік да дзверак ля-доўні і глядзіць, як застывае сала. На кухні такая спёка, што клубы халоднага туману вадаспадам валяць з лядоўні і збіраюцца ля Тайлеравых ног.
    142
    Я напаўняю салам каробкі з-пад малака, а Тайлер ставіць іх у лядоўню.
    Я падыходжу да лядоўні і кленчу перад Тайлерам. Ён бярэ мае рукі і пераварочвае далонямі ўверх. Вось лінія жыцця. Вось лінія кахання. Вось пагоркі Марса і Венеры. Ва-кол нас халодны туман, на нашых тва-рах бляклае святло лядоўні.
    Зрабі мне яшчэ адну паслугу, кажа Тайлер. Гэта наконт Марлы, я ўгадаў?
    Ніколі не гавары з ёй пра мяне. He га-вары пра мяне за маёй спінай. Паабяцай, -кажа Тайлер.
    Абяцаю.
    Абмовішся ёй пра мяне хоць раз, і мы больш ніколі не ўбачымся.
    Абяцаю.
    -	Абяцаеш?
    Абяцаю.
    143
    -	Памятай, ты паабяцаў тройчы.
    У	лядоўні, на паверхні сала збіраецца гус-ты слой нейкага празрыстага рэчыва.
    Глядзі, кажу я.
    -	Усё нармуль, адказвае Тайлер. Праз-рыстае рэчыва гэта гліцэрын. Перамя-шай маеш мыла. Або здымі і адкладзі.
    Тайлер аблізвае вусны і кладзе маю руку далоняй сабе на калені, на фланэлевы халат.
    -	Змяшай гліцэрын з азотнай кіслатой -і маеш нітрагліцэрын, кажа ён.
    Ага, нітрагліцэрын, паўтараю я з адкры-тым ротам.
    Тайлер аблізвае вусны. Яны робяцца віль-готнымі і блішчаць. Ён цалуе тыльны бок маёй далоні.
    -	Змяшай нітрагліцэрын з нітратам нат-рыю і пілавіннем і маеш дынаміт, кажа Тайлер.
    144
    Вільготны след ад пацалунка блішчыць у мяне на руцэ.
    Ага, дынаміт, паўтараю я і сядаю на ку-кішкі.
    Тайлер здымае накрыўку з бляшанкі са шчолакам.
    -	Можна падрываць масты, кажа ён.
    -	Змяшай нітрагліцэрын з вялікай коль-касцю азотнай кіслаты і парафінам і маеш пластыкавую выбухоўку, кажа Тайлер.
    -	Можна падрываць будынкі лёгка! -кажа ён.
    Тайлер нахіляе бляшанку над вільготным пацалункам на маёй руцэ.
    -	Гэта хімічны апёк, кажа ён. Табе бу-дзе так балець, як ніколі яшчэ не балела. Горш за сто прыкладзеных цыгарэт.
    Пацалунак блішчыць, а Тайлер кажа:
    -	Застанецца шнар.
    145
    Калі маеш шмат мыла, можна ўзняць у паветра ўвесь свет. Памятай, ты абяцаў, -кажа Тайлер.
    I насыпае шчолаку мне на руку.
    Тайлерава сліна служыла дзвюм рэчам. Па-першае, на яе наліплі шматкі шчолаку, і таму яго вільготны цалунак апёк мне руку. Па-другое, шчолак апякае толькі ў сумесі з вадой. Або слінай.
    -	Гэта хімічны апёк, сказаў Тайлер. -Табе будзе так балець, як ніколі яшчэ не балела.
    Шчолакам можна прачышчаць трубы. Заплюшчы вочы.
    147
    Паста з вады і шчолаку можа прапаліць алюміневую патэльню.
    Сумесь шчолаку і вады расшчапляе драў-ляную лыжку.
    Змяшаны з вадой, шчолак награецца да двухсот градусаў. Награючыся, апякае мне руку. Тайлер сціскае мае пальцы. Нашыя рукі на маіх штанах, запэцканых крывёю. Тайлер кажа, каб я засяродзіўся, бо гэта найважнейшы момант у маім жыцці.
    -	Бо ўсё, што было дагэтуль, гісторыя, -кажа Тайлер, і ўсё, што будзе пасля, так-сама.
    Найважнейшы момант у нашым жыцці.
    Шчолак збіраецца дакладна ў форму Тай-леравага пацалунку і гарыць на маёй руцэ, як вогнішча, або кляймо, або аварыя ядзер-нага рэактару ў самым канцы доўгай-доў-гай дарогі ў мяне ўваччу, недзе вельмі да-
    148
    лёка адсюль. Тайлер загадвае мне вярнуц-ца і быць побач з ім. Я адчуваю, як мая рука робіцца ўсё меншай, знікае ў канцы дарогі.
    Уяві агонь усё яшчэ гарыць, хаця ўжо знік з далягляду. Захад сонца.
    -	Вярніся да болю, кажа Тайлер.
    Гэта як медытацыя ў ГПП.
    Нават не ўзгадвай пра слова «боль».
    Калі медытацыя дзейнічае супраць раку, спрацуе і тут.
    -	Глядзі на руку, кажа Тайлер.
    He глядзі на руку.
    He ўзгадвай пра словы «апёк», «плоць», «тканка» ці «абвугленне».
    He слухай свайго плачу.
    Медытацыя.
    Ты ў Ірландыі. Заплюшчы вочы.
    Лета. Ты толькі што скончыў коледж. Ты сядзіш за півам у пабе, недалёк ад зам-
    149
    ка, да якога штодня прыходзяць аўтобусы, набітыя амерыканскімі і ангельскімі туры-стамі, што едуць у Бларні прыкласціся да Каменя красамоўства.
    -	He супраціўляйся, кажа Тайлер. Дзе мыла там і чалавечыя ахвяры.
    Ты выходзіш з паба ў людской плыні, крочыш маўклівымі мокрымі вуліцамі, на якія, як пацеркі, нанізаныя аўтамабілі. Толь-кі што прайшоўдождж. Ноч. I восьты перад Бларнійскім замкам.
    Знутры замак увесь прагніў. Ты карас-каешся каменнымі сходамі, цемра вакол з кожным крокам робіцца ўсё гусцейшай. Усе караскаюцца па сходах уверх моўч-кі, ахопленыя маленькім бунтарскім па-рывам.
    -	Слухай сюды, кажа Тайлер. Рас-плюшчы вочы.
    150
    -	У старажытнасці, працягвае ён, ча-лавечыя ахвяры прыносіліся на пагорку ля ракі. Тысячы ахвяраў. Слухай сюды. Пас-ля целы спальваліся на пахавальным во-гнішчы.
    -	Можаш плакаць, кажа Тайлер. Мо-жаш пайсці ў ванну і патрымаць руку пад кранам, але спярша ты павінен зразумець, што ты дурань і ты памрэш. Глядзі на мяне.
    -	Аднойчы, працягвае Тайлер, ты памрэш. I пакуль ты гэтага не зразумееш, ты мне не патрэбны.
    Ты ў Ірландыі.
    -	Можаш плакаць, кажа Тайлер, але кожная сляза, што трапіць на шматочак шчолаку ў цябе на руцэ, стане цыгарэтным апёкам.
    Медытыцыя. Ты ў Ірландыі. Лета. Ты толь-кі што скончыў ко