• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    парах, большасць з іх плачуць. Некаторыя стаяць, счапіўшыся, як барцы, прыхінуўшы-
    22
    ся адно да аднаго, галава да галавы, шчака да шчакі. Мужчына, што ў пары з жанчынай, абаперся на ейныя плечы, абхапіў яе гала-ву рукамі і рыдае, як дзіця, прыхінуўшыся галавой да ейнай шыі. Яна выкручвае гала-ву і падносіць да вуснаў цыгарэту.
    Я вынырваю з падпахаў Бамбізы Боба.
    Маё жыццё скончана, плача Боб. -Навошта я яшчэ жыву, я не ведаю.
    Адзіная жанчына ў ГПП [групе псіхалагіч-най ладтрымкі] хворых на рак яйцаў «Бу-дзьма мужыкамі!» курыць пад цяжарам незнаёмца сваю цыгарэту, і раптам нашы вочы сустракаюцца.
    Махлярка.
    Махлярка.
    Махлярка.
    Кароткія зблытаныя чорныя валасы, вя-лікія, як у японскіх анімэшках, вочы, худая,
    23
    як шчэпка, з зямлістым тварам, у сукен-цы з цёмнымі ружачкамі, як на шпалерах. Я бачыў яе ў маёй ГПП хворых на сухоты ў пятніцу ўвечары. I ў маёй ГПП хворых на меланому ў сераду. У панядзелак увечары я бачыў яе ў «Шчырых верніках» дыс-кусійным гуртку хворых на лейкімію. Пра-бор разбіваў ейныя валасы роўна пасярэ-дзіне крывой маланкай белага чэрапа.
    Знайсці гэтыя групы падтрымкі вельмі проста у іх ва ўсіх такія аптымістычныя і расплывістыя назвы. Мая група ў чацвер увечары для хворых на паразітаў крыві на-зываецца «Вольныя і чыстыя».
    Група для паразітаў мозгу называецца «Вышэй да нябёсаў».
    I вось апоўдні ў нядзелю ў ГПП «Будзьма мужыкамі!» у сутарэнні епіскапальнай цар-квы Святой Тройцы гэтая жанчына зноўтут.
    24
    Бяда ў тым, што я не магу плакаць, калі яна на мяне глядзіць.
    Мая ўлюбёная частка сустрэчы калі мы з Бобам абдымаемся і плачам, страціўшы апошнюю надзею. Мы ўсе заўжды выкла-даемся напоўніцу. Гэта адзінае месца, дзе я па-сапраўднаму магу разняволіцца і за-быцца.
    Гэта мой адпачынак.
    У сваю першую групу я прыйшоў два гады таму, пасля чарговага візіту да доктара з прычыны бессані.
    Я не спаў тады ўжо тры тыдні. Тры тыдні без сну і я нібыта выйшаў з уласнага це-ла. Доктар сказаў мне:
    Бессань гэта ўсяго толькі сімптом не-чага больш сур'ёзнага. Высветліце, у чым сапраўдная прычына немачы, прыслухай-цеся да свайго цела.
    25
    А мне проста хацелася паспаць. Хацелася некалькі сініх таблетачак аміталу, па дзвес-це міліграмаў кожная, сіне-чырвоных пігу-лак туіналу, чырвоных, як памада, сэканалу.
    Доктар параіў мне жаваць карані валяр'я-ны і рабіць фізічныя практыкаванні. I тады я нарэшце засну.
    Калі б хто ўбачыў мой пакамечаны, як падгнілая груша, твар, ён бы падумаў, што я ўжо мёртвы.
    Доктар сказаў, што калі я хачу пабачыць сапраўдны боль, мне варта наведаць «Пер-шае прычасце» вечарам у аўторак. Пагля-дзець на паразітаў мозгу. На дэгенератыўны артрыт. На арганічную мазгавую дысфунк-цыю. Паглядзець, як бавяць час хворыя на рак.
    I я пайшоў.
    У першай жа групе я трапіў акурат на самы пачатак сходу. Усе знаёмяцца адно
    26
    з адным: гэта Аліса, гэта Брэнда, гэта Довэр. Усе ўсміхаюцца, але кожнаму да галавы ўжо прыстаўлены нябачны пісталет.
    Я ніколі не называю свайго сапраўднага імя ў ГПП.
    Вось гэты маленькі шкілецік Хлоя. Яна такая худая, што джынсы сумна і спустоша-на абвісаюць у яе на задніцы. Найгоршае ў ейнай хваробе, кажа Хлоя, што ніхто не хоча займацца з ёй сэксам. Яна выглядала такой хворай, што ёй выплацілі семдзесят пяць тысячаў даляраў па страхоўцы, і адзі-нае, чаго Хлоя хацела цяпер гэта пера-піхнуцца апошні раз. Ніякіх пачуццяў, толькі сэкс.
    Што на гэта адказаць мужчыну? Вось ты б што сказаў?
    Хлоя ўжо пачала стамляцца паміраць увесь час. Ёй да смерці абрыдла гэтае ля-
    чэнне. А яшчэ ў яе дома былі парнаграфіч-ныя фільмы.
    Падчас Французскай рэвалюцыі, казала мне Хлоя, жанчыны ў турмах хай то кня-гіні, баранэсы, маркізы, усе яны шма-наліся з першым-лепшым мужыком, які на іх узлезе. Хлоя дыхала мне ў шыю. 3 пер-шым-лепшым. Разумееш? Шманацца, каб бавіць час.
    La petite mort, як кажуць французы.
    Каб зацікавіць мяне, Хлоя сказала, што дома ў яе ёсць парнушка. Ёсць поперсы. Лубрыканты.
    У нармалёвай сітуацыі ў мяне б ужо даўно стаяў. Але гэтая Хлоя сапраўдны шкілет, абцягнуты, замест скуры, плёнкай жоўтага воску.
    Пры ейнай знешнасці я пас. Нават горш. Але калі мы сядаем у кола на кашла-
    28
    тым дыване, яна ўсё роўна тыкаецца ў мя-не плячом. Мы заплюшчваем вочы. Цяпер Хлоіна чарга кіраваць медытацыяй. Яна кажа, што мы ў садзе спакою. Вядзе нас на пагорак, да палаца сямі дзвярэй. У тым палацы сем розных дзвярэй. Зялёныя, жоўтыя, аранжавыя... Хлоя кажа, каб мы адчынялі кожныя... сінія, чырвоныя, белыя... і глядзелі, што там.
    Заплюшчыўшы вочы, мы ўяўляем свой боль шарам белага гаючага святла, які лу-нае ля нашых ног, падымаецца да каленяў, да поясу, да грудзей. Нашы чакры раскры-ваюцца. Сардэчная чакра. Галаўная чакра. Хлоя вядзе нас у пячоры, дзе кожны мусіць сустрэць жывёліну, якая сімвалізуе ягоную сілу. Я бачу пінгвіна.
    Дол пячоры пакрыты лёдам. I пінгвін кажа: Слізгай.
    29
    I мы спрытна слізгаем скрозь тунэлі ды галерэі.
    Час абдымацца.
    Расплюшчыце вочы.
    Гэта называецца псіхатэрапеўтычным кан-тактам, кажа Хлоя. Мы разбіраемся па па-рах. Хлоя кідаецца мне на шыю і плача. У яе ёсць бялізна без брэтэлек, кажа яна і пла-ча. У яе ёсць усялякія мазі, кайданкі, кажа яна і ўсё плача. А я гляджу, як секундная стрэлка на маім гадзінніку робіць кола -адзінаццаць разоў.
    Тады, два гады таму, першы раз трапіўшы ў ГПП, я не плакаў. I на другой, і на трэцяй групе я таксама не плакаў. He плакаў я ані на паразітах крыві, ані на раку страўніка, ані на арганічных паразах мозгу.
    Калі ў цябе бессань, усё робіцца такім да-лёкім. Усё копія копіі копіі. Усё так далё-
    зо
    ка, што ты не можаш ні да чаго дакрануцца і нішто не кранае цябе.
    А затым я сустрэў Боба. Калі я прыйшоў у «Будзьма мужыкамі!» ГПП хворых на рак яйцаў Боб, гэты лось, гэты шмат сала, наваліўся на мяне і пачаў румзаць. Ён вы-рас акурат пасярод пакоя, калі прыйшоў час абдымацца. Рукі ўздоўж тулава. Акру-глыя плечы колам. Вялізнае ласінае падба-роддзе звісае на грудзі, вочы ўжо налітыя слязьмі. Шоргаючы нагамі, ссунуўшы ка-лені, Боб неўпрыкмет праслізнуў праз па-кой і наваліўся на мяне.
    Распластаўся на мне.
    Боб абхапіў мяне сваімі вялізнымі рукамі.
    Бамбіза Боб сказаў, што падсеў яшчэ ў маладосці. Калоўся дыянаболам, потым -вістролам, стэроідам для скакуноў. Улас-ная гімнастычная зала, у Боба была свая
    31
    гімнастычная зала. Ён быў жанаты трой-чы. Ён займаўся калісьці рэкламай свайго прадукту. Мабыць, я нават бачыў яго па тэлеку? Праграма па нарошчванні грудной клеткі была, па сутнасці, ягоным вынаход-ніцтвам.
    Ад такой шчырасці незнаёмцаў я заўжды раблюся, бы гумовы, калі ведаеш, пра што я.
    Боб не ведаў. Мабыць, толькі адно з яго-ных huevos насамрэч было плоднае, і ён разумеў, чым рызыкуе. Ён расказаў мне пра пасляаперацыйную гармонатэрапію.
    Шмат у каго з бодыбілдараў ад перакачкі тэстастэронам вырастаюць так званыя су-чыныя цыцкі.
    Я спытаў Боба, што значыць huevos.
    Huevos, сказаў Боб. Ну, шары, ядры, шуляты. Huevos так у Мексіцы, дзе мы ку-пляем стэроіды, называюць яйцы.
    32
    Тройчы жанаты тройчы разведзены Боб дастае з грашоўніка фотаздымак і па-казвае мне на ім ён агромністы і аголены, у бодыбілдарскіх сподніках, падчас нейка-га спаборніцтва. Боб кажа, гэта дурацкі лад жыцця, але калі цябе штурхаюць на подыум, а ўзровень тлушчу ў тваім целе зведзены да двух адсоткаў і ад дыўрэцікаў тваё цела робіцца халодным і цвёрдым на дотык, як бетон, святло б'е ў вочы, а гукавая аддача з калонак па вушах, і суддзі кажуцы
    -	Выцягніце правую чатырохгаловую цяг-ліцу, напружце і трымайце.
    -	Выцягніце левую руку, напружце біцэпс і трымайце.
    Гэта лепш за сапраўднае жыццё.
    Але за ўсё трэба плаціць. Такі лад жыц-ця найкарацейшы шлях займець рак, кажа Боб. Ён страціў усё. У яго было двое
    зз
    дарослых дзяцей, і хоць бы раз хто з іх яму патэлефанаваў.
    Дактары казалі, што была магчымасць пазбавіцца сучыных цыцак. Прарэзаць іх знутры грудзей і выпампаваць вадкасць.
    Гэта ўсё, што я памятаю, бо затым Боб абхопліваў мяне сваімі рукамі ды схіляў да мяне галаву. Я губляўся ў забыцці, цёмным і ціхім. Абсалютным. А калі я ўрэшце вызва-ляўся з абдымкаў, на Бобавай майцы за-ставаўся мокры адбітак майго твару. Вось як я плакаў.
    Усё гэта было два гады таму, у мой першы раз на «Будзьма мужыкамі!».
    I пасля амаль на кожнай сутрэчы Бамбіза Боб прымушаў мяне плакаць.
    Я больш ніколі не хадзіў да доктара. I я ні-колі не жаваў валяр'янавага карэння.
    34
    Я адчуваў сябе свабодным. Страта ўсяля-кай надзеі вось што такое свабода. Я ўвесь час маўчаў, таму ўсе думалі найгор-шае. I плакалі больш шчыра. Я плакаў больш шчыра. Паглядзець на зоркі і памерці.
    Ніколі яшчэ я не адчуваў сябе настолькі жывым, як вяртаючыся дадому з ГПП. У мя-не не было ані раку, ані паразітаў крыві. Я проста быў маленькім цёплым цэнтрам сусвету, вакол якога віравала жыццё.
    I я заснуў. Я спаў так, як нават дзеці не спяць.
    Штовечар я паміраў. I штовечар нараджаў-ся зноў.
    Я ўваскрасаў.
    Два гады перамогаў, да сённяшняга ве-чара. Бо я не магу плакаць, калі гэтая жан-чына на мяне глядзіць. Я не магу сягнуць на самае дно, не магу выратаваць сябе. Язык
    35
    слізгае па сухім паднябенні, я моцна кусаю сябе за шчаку. Я не спаў ужо чатыры дні.
    Калі яна на мяне глядзіць, я адчуваю ся-бе манюкам. А яна махлярка. Насамрэч, гэ-та яна манюка. Напачатку сённяшняй су-стрэчы мы знаёмімся: я Боб, я Пол, я -Тэры, я Дэвід.
    Я ніколі не называю свайго сапраўднага імя.
    -	Гэта тут рак? пытаецца яна.
    Затым яна кажа:
    -	Усім прывет. Я Марла Сінгер.
    Ніхто ніколі і не сказаў ёй, што гэта за рак. А потым мы ўсе пачалі закалыхвацьдзяцей у сабе.
    Той мужык усё яшчэ плача ў яе на плячы. Марла зноў зацягваецца цыгарэтай.
    Я назіраю за ёй спаміж дрыжачых Боба-вых цыцак.
    36
    Марла ведае, што я махляр. Пасля таго, як і на другі вечар я ўбачыў яе, я не магу заснуць. Дагэтуль я быў адзіным махляром. Хаця хто ведае, можа, усе гэтыя людзі пры-кідваюцца хворымі і ўсе іхныя кашлі і пухлі-ны падман. Нават Бамбіза Боб, гэты лось. Гэты шмат сала.
    Вы толькі паглядзіце на ягоную прычоску!
    Марла курыць і закочвае вочы.
    I ў гэты самы момант мана Марлы зліва-ецца з маёй. I ўсё, што я бачу, гэта адна вялікая мана. Акурат пасярэдзіне ўсёй іхняй праўды. Кожны знаходзіць у сабе мужнасць падзяліцца сваім найжахлівейшым стра-хам: што смерць няўмольна набліжаецца і ў кож