• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    ым свеце нішто.
    Бездапаможны.
    Тупы.
    Усё, што я раблю, гэта чагосьці хачу і чагосьці патрабую.
    308
    Маё маленечкае жыццё. Мая мізэрная праца. Мая шведская мэбля. Я нікому ніколі пра гэта не казаў, але яшчэ да знаёмства з Тайлерам я збіраўся набыць шчанюка і назвацьяго Антураж.
    Восьтакім храновым можа зрабіцца жыццё. Забі мяне.
    Я хапаюся за стырно і спрабую скіраваць назад на стрэчную.
    Хутчэй!
    Падрыхтавацца да эвакуацыі душы.
    Хутчэй!
    Механік, сука, выкручвае стрыно ў бок рова, а я у бок смерці.
    Хутчэй! Дзівосны цуд смерці вось, ты ідзеш сабе, размаўляеш, а ўжо праз секун-ду ты бездыханны прадмет.
    Я нішто. Нават горш.
    Халодны.
    309
    Нябачны.
    Пахне скурай. Рэмень бяспекі абвіваец-ца вакол мяне, як утаймавальная кашуля. Спрабуючы сесці на месца, я стукаюся галавой аб стырно. Здавалася б фігня, але ж як баліць! Мая галава падае на ка-лені механіку, я гляджу ўверх, і ўсё, што я бачу, ягоны твар высока нада мной, ён пасміхаецца, гледзячы на дарогу, а за вак-ном зорнае неба.
    Я адчуваю нешта ліпкае на руках і на твары.
    Кроў.
    Крэм.
    Механік глядзіць на мяне звехру ўніз.
    -	3 Днём народзінаў.
    Я ўдыхаю дым і згадваю святочны торт.
    -	Я тваёй галавой ледзь стырно не зла-маў, кажа механік.
    зю
    Начное паветра, пах дыму, зоркі, механік усміхаецца і кіруе, мая галава на ягоных ка-ленях усё добра, але раптам мне чамусь-ці не хочацца сядаць на месца.
    А дзе торт?
    У цябе пад нагамі, адказвае механік. Начное паветра і ўсё мацнейшы пахдыму. Ці збылося маё жаданне?
    Твар на фоне зорнага неба нада мной расплываецца ва ўсмешцы:
    Гэтыя свечкі амаль немагчыма загасіць.
    Вочы прызвычайваюцца да слабага зор-нага святла, і я магу разгледзець слупкі дыму, што падымаюцца ад агеньчыкаў на дыванку.
    Як нічога ніякага, механік з БК цісне на газ, мёртва ўчапіўшыся за стырно, значыцца, на сёння яшчэ не ўсё.
    Адзінае, чаму я мушу навучыцца да кан-ца цывілізацыі, арыентавацца па зорках. Вакол так ціха, нібы наш «кадылак» плыве ў касмічнай прасторы. Здаецца, мы з'ехалі з магістралі. Трое на заднім ці то спяць, ці то ў адключцы.
    312
    Вось цяпер ты можаш амаль з чыстым сумленнем сказаць, што бачыў жыццё, -кажа механік.
    Ён здымае адну руку са стырна і мацае доўгі шнар у мяне на лобе. Мой лоб так рас-пух, што я а мал ь нічога не бачу. Механік пра-водзіць халодным пальцам уздоўж гузака. «Кадылак» падскоквае на каляіне, і ў мяне вочы выскокваюць ад болю, як ядры з гар-маты. Мы нясемся наперад, наш пакаме-чаны зад спружыніць на рысорах, і бампер скрыгоча аб асфальт у начной цішы.
    Механік кажа: пасля таго, як нас зачапіў грузавік, задні бампер трымаецца на саплях.
    Гэта ўсё частка яго задання ў праекце «Вэрхал», пытаю я?
    Так, адказвае ён. Я павінен прынес-ці ў ахвяру чатырох чалавек і прывезці поў-ны багажнік тлушчу.
    313
    Тлушч?
    Для мыла.
    Што гэта Тайлер задумаў?
    I механік пачынае гаварыць зусім як Тай-лер Дэрдэн.
    Я бачу наймацнейшых і найразумней-шых людзей на свеце, кажа ён, яго твар вымалёўваецца на фоне зорнага неба за вакном, і гэтыя людзі запраўляюць аўта-мабілі і сервіруюць сталы.
    На фоне чорнага зорнага неба выразна вымалёўваецца лінія яго лоба, бровы, выгін носа, вейкі, скругленасці вачніцаў, скульп-турны профіль вуснаў, што рухаюцца, па-куль ён кажа.
    Калі б мы маглі сабраць іх усіх у па-дрыхтоўчыя лагеры і давыхаваць...
    Задача пісталета скіраваць выбух у пэўным кірунку...
    314
    Ты бачыш маладых людзей, якія хочуць прысвяціць свае жыцці служэнню нейкай ідэі. Рэклама прымушае іх гнацца за но-вымі аўтамабілямі і адзеннем, якія ім не патрэбныя. Яны пакаленне за пакаленнем гнуць спіны на працы, якую ненавідзяць, каб купляць рэчы, якія ім нафіг не трэба...
    -	Нашаму пакаленню не выпала ані вя-лікай вайны, ані вялікай дэпрэсіі, але мы вядзем сваю вайну вялікую духоўную вайну. Наша рэвалюцыя антыкулыурная. Наша жыццё наша вялікая дэпрэсія, ду-хоўная дэпрэсія...
    -	Зняволь гэтых людзей, і яны адчуюць, што такое свабода, запужай іх і ў іх прач-нецца мужнасць...
    -	Напалеон хваліўся, што можа каго заў-годна прымусіць ахвяраваць жыццём дзеля жалезкі на тасёмцы.
    315
    Уяві, што ўсе разам абвесцяць страйк і не будуць працаваць, пакуль Зямля не ўзновіць свае прыродныя і мінеральныя рэсурсы...
    Уяві, як людзі палююць на ласёў у гушча-рах вільготнага лесу ля развалінаў «Ракфе-лер-Цэнтра»...
    Тое, што ты сказаў наконт працы, пы-тае механік, ты гэта сур'ёзна?
    Ясная рэч, сур’ёзна.
    Вось таму мы сёння ў дарозе, кажа ён. Мы паляўнічыя, і мы палюем на тлушч. Мы едзем на сметнік медычных адкідаў.
    Мы едзем туды, дзе спальваюць медыч-ныя адкіды, і там, сярод скарыстаных хірур-гічных сурвэтак і скрываўленых бінтоў, ся-род дзесяцігадовых пухлінаў, унутрывен-ных трубак і скарыстаных іголак, сярод усіх гэтых жудасных па-сапраўднаму жудас-
    316
    ных рэчаў, сярод пробаў крыві і ампута-ваных кавалкаў там мы знойдзем столькі грошай, што і за ноч не звязем хаця б і на самазвале.
    Мы наб'ем гэты «кадылак» грашыма так, што ён з месца не кранецца.
    -	Тлушч, кажа механік, высмактаны з найбагацейшых ляжак Амерыкі. Найбага-цейшых, найтлусцейшых ляжак у свеце.
    Наша мэта вялікія чырвоныя пакеты з тлушчам. Мы адвязем іх на Пэйпэр-стрыт, зварым, змяшаем з шчолакам і размарынам і прадамо назад тым самым людзям, якія плацілі за тое, каб гэты тлушч з іх высмак-талі. Па дваццаць баксаў за кавалак толь-кі яны могуць сабе такое дазволіць.
    -	Найбагацейшы, найякаснейшы тлушч у свеце тлушч зямлі, кажа механік. -Сёння мы нехта накшталт Робінаў Гудаў.
    317
    На дыванку дагараюць маленькі