• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    х кінатэатрах. Фільмы прывозяць на шасці-сямі рулонаху металічных кантэйне-рах. Тайлер займаўся тым, што склейваў гэтыя рулоны разам у адну вялікую стужку і намотваў яе на паўтараметровую бабіну, якую новыя праектары ўжо круцілі і пера-мотвалі аўтаматычна. За тры гады сем кінатэатраў, прынамсі па тры залы ў кож-ным, штотыдзень новы паказ праз Тайле-равы рукі прайшлі сотні стужак.
    Але, на жаль, з усталяваннем найноўшых праектараў, прафсаюзу больш не патрэб-ныя былі паслугі Тайлера. I містар прэзідэнт аддзялення паклікаў Тайлера на размову.
    Праца нудная, заробак мізэрныя грошы, і спадар аб'яднаны прэзідэнт аб'яднанага прафсаюза незалежных аб'яднаных кіна-механікаў і аб’яднаных незалежных кіна-
    232
    тэатраў сказаў, што робіць Тайлеру Дэрдэ-ну паслугу, дыпламатычна яго пракінуўшы.
    He думайце, што гэта звальненне. Наза-вем гэта скарачэннем штату.
    Hi фіга ж сабе! сам містар прэзідэнт ад-дзялення кажа мне:
    -	Мы цэнім ваш унёсак у нашыя дасяг-ненні.
    Ах, ну што вы, гэта было зусім няцяжка, адказаў Тайлер, прыязна ўсміхаючыся. Па-куль прафсаюз будзе дасылаць яму заро-бак чэкам, ён будзе трымаць язык за зубамі.
    Тайлер сказаў:
    -	Назавем гэта датэрміновым выхадам на пенсію.
    Праз Тайлеравы рукі прайшлі сотні стужак.
    Пасля паказу кінапракат забірае стужкі назад. А праз нейкі час гэтыя фільмы зноў вяртаюцца для паўторнага паказу. Камедыі.
    233
    Драмы. Мюзіклы. Меладрамы. Прыгодніцкія баевікі.
    3	кадрамі Тайлеравай парнаграфіі.
    Садамія. Мінет. Кунілінгус. Сада-маза.
    Тайлер нічога не страчваў.
    У	гэтым свеце ён усяго толькі пешка, смецце пад нагамі.
    Тое самае Тайлер параіў мне паўтарыць кі-раўніку гатэля «Прэсмэн».
    На другой сваёй працы, у гатэлі «Прэс-мэн», Тайлер сказаў, што ён пустое мес-ца. Нікога не цікавіла, жывы ён ці мёртвы, і пачуццё гэтае было ахраненна ўзаемным. Тайлер сказаў, каб я паўтарыў гэта ў гатэ-лі ў кабінеце кіраўніка, за дзвярыма якога сядзелі ахоўнікі.
    А потым увесь вечар мы з Тайлерам апа-вядалі адно адному, як усё прайшло.
    234
    Сыходзячы ў прафсаюз кінамеханікаў, Тай-лер прымусіў мяне пайсці ў гатэль «Прэс-мэн» і пагутарыцьз кіраўніком сам-насам.
    3	кожным днём мы з Тайлерам рабілі-ся ўсё больш падобнымі да аднаяйкавых блізнюкоў. Аднолькава збітыя твары, сінякі і шнары, што забыліся, як гэта загой-вацца.
    Толькі я такі пасля БК, а Тайлеру твар падраўняў прэзідэнт прафсаюза кінаме-ханікаў. Пасля таго як Тайлер выпаўз з бу-дынку прафсаюза, я пайшоў да кіраўніка гатэля «Прэсмэн».
    Я зайшоў да яго ў кабінет і сеў
    Я кплівая помста Джэка.
    Кіраўнік сказаў, што ў мяне ёсць тры хві-ліны. За першыя трыццаць секунд я рас-павёў яму, як мачыўся ў суп, пярдзеў на крэм-бруле, чыхаў на пражаную цыкорную
    235
    салату, а цяпер хачу, каб штотыдзень га-тэль дасылаў мне чэк у эквіваленце майго сярэднетыднёвага заробку плюс гасцінец. Я ж, у сваю чаргу, абяцаю больш ніколі не паказвацца на працы і не ісці ў газеты ці ў арганізацыі аховы здароўя з засмучаным, поўным слёзаў прызнаннем.
    Уяўляеш загалоўкі ў газетах:
    «Нядбалы афіцыянт прызнаецца ў пса-ванні ежы».
    Вядома, сказаў я, мяне могуць пасадзіць. Мяне могуць павесіць, адрэзаць мне яйцы, працягнуць па вуліцах, здзерці з мяне скуру і пасыпаць шчолакам, але «Прэсмэн» на-заўжды застанецца гатэлем, дзе найбага-цейшыя ў свеце людзі елі сцулі.
    Я кажу словамі Тайлера.
    А калісьці я быў такім добрым.
    236
    У прафсаюзе кінамеханікаў Тайлер за-смяяўся пасля таго, як прэзідэнт ударыў яго. Удар збіў Тайлера з крэсла і цяпер ён смяяўся, скірэчыўшыся на падлозе ля сцяны.
    Давай, яшчэ, усё адно табе мяне не за-біць, смяяўся Тайлер. Ты, підар сраны. Давай, выбі з мяне ўсё дзярмо, але табе ўсё адно мяне не забіць.
    Ты можаш згубіць зашмат.
    У мяне нічога.
    Аў цябе усё.
    Давай, разок у жывот. Затым яшчэ раз у твар. Можаш выбіць мне зубы, толькі да-сылай чэкі. Можаш зламаць мне рэбры, але калі хоць адзін тыдзень я застануся без грошай, я пайду і ўсё раскажу, і тады ты разам са сваім сраным прафсаюзам пойдзеш на дно, пагрузнеш у позвах ад
    237
    кінатэатраў, кінапракату і мамак, чые дзет-кі, ясная рэч, бачылі стаяк у «Бэмбі».
    -	Я друхло, казаў Тайлер прэзідэнту прафсаюза, друхло, гаўно, псіх так лічы-це вы і ўвесь гэты сраны свет. Вам насраць, дзе я жыву і як я сябе адчуваю, што я ем, і чым кармлю дзяцей, і колькі я плачу док-тару, калі захварэю. Ну і няхай, няхай я тупы, нецікавы і бездапаможны, але вы несяце за мяне адказнасць.
    Я сяджу ў кабінеце кіраўніка гатэля «Прэс-мэн», мае вусны, усе растрэсканыя, яшчэ не загаіліся пасля БК, анус у шчацэ гля-дзіць акурат на кіраўніка, усё гэта выгля-дала больш як пераканаўча.
    Збольшага я казаў тое ж, што і Тайлер.
    Калі пасля моцнага ўдару Тайлер адля-цеў да дзвярэй, і містар прэзідэнт убачыў,
    238
    што Тайлер не супраціўляецца, ягамосць, вялікае кадылакавае цела якога большае і мацнейшае, чым яму насамрэч патрэб-на, ягамосць размахнуўся і ўсадзіў мысок свайго дарагога чаравіка Тайлеру пад рэ-бры, а Тайлер толькі засмяяўся ў адказ. За-тым у ныркі. Тайлер скурчыўся, але смя-яцца не перастаў
    -	Давай, выбі з мяне гэта дзярмо, казаў Тайлер. Табе палягчэе, вось убачыш. Табе адразу палепшае.
    У гатэлі «Прэсмэн» я спытаў кіраўніка, ці можна ад яго патэлефанаваць, і набраў ад-дзел гарадскіх навінаў у газеце. Кіраўнік не зводзіў з мяне вачэй. Я сказаў:
    «Дабрыдзень, я здзейсніў жахлівае зла-чынства супраць чалавецтва на знак палі-тычнага пратэсту. Мой пратэст накіраваны
    239
    супраць эксплуатацыі працаўнікоў у сферы паслуг».
    Калі мяне і пасадзяць, дык я прынамсі не буду проста бязглуздым служкам, які на-сцаў у суп. Гэта будзе гераічны ўчынак.
    «Афіцыянт-Робін Гуд абаронца бедных».
    I гэта далёка не пра адзін гатэль, далёка не пра аднаго афіцыянта.
    Кіраўнік гатэля «Прэсмэн» вельмі асця-рожна забраў у мяне слухаўку і сказаў, што больш не хоча мяне тут бачыць, прынамсі не ў такім выглядзе.
    Я нахіляюся над ягоным сталом і кажу: што?
    Вам не падабаецца мая ідэя?
    I вокам не міргнуўшы, неадрыўна глед-зячы на яго, я заношу руку і з усяго размаху б'ю сябе кулаком у нос, запырскваючы ўсё вакол кроплямі свежай крыві.
    240
    Зусім без дай прычыны я ўзгадваю ноч нашага першага з Тайлерам БК. Стукні мяне. 3 усяе моцы.
    Удар атрымаўся не такі і моцны. I я паўта-рыў. Выглядае эфектна увесь у крыві, я кідаю сябе назад, на сцяну, і разбіваю кар-ціну, падымаючы страшэнны шум.
    Клеючы дурня, я падаю на падлогу, раз-ам з бітым шклом, рамкай і кветкамі на карціне, запырсканымі крывёй. Поўны дэ-біл. Кроў капае на дыван, я падпаўзаю да кіраўніка, хапаюся за край стала, пакідаю-чы пачварныя крывавыя адбіткі рук, кажу: ну калі ласка, дапамажыце мне, і пачынаю смяяцца.
    Калі ласка, дапамажыце мне.
    Калі ласка, не біце мяне.
    Я саслізгваю на падлогу і паўзу, пакідаю-чы крывавыя сляды на дыване. Я хачу ска-
    241
    заць толькі адно калі ласка. Таму я пакуль маўчу. Пачварына цягнецца паўз прыгожыя суквецці і гірлянды на персідскім дыване. У мяне ідзе носам кроў. Гарачая, яна сця-кае па задняй сценцы горла і трапляе ў рот. Раз'юшаная пачварына паўзе па дыване, збіраючы баваўняны пух і пыл, што ліпнуць да ейных скрываўленых кіпцяў. Яна пад-паўзае да кіраўніка гатэля «Прэсмэн», ха-пае яго за шчыкалаткі ў тонкія палоскі і ўсё паўтарае. Грошы. Я зноў гігікаю.
    Калі ласка.
    Калі ласка.
    Калі ласка вырываецца разам з бур-балкамі крыві.
    Калі ласка.
    Калі ласка.
    Бурбалкі лопаюцца, і кроў пырскае ва ўсе бакі.
    242
    Вось так Тайлер стаў свабодным і пачаў праводзіць БК сем разоў на тыдзень. Спа-чатку байцоўскіх клубаў было сем, затым -пятнаццаць, затым дваццаць тры, але Тайлеру ўсё было мала. Грошы, між тым, прыходзілі спраўна: кожны тыдзень.
    Калі ласка, прашу я кіраўніка гатэля «Pressman», дайце мне грошай. I зноў нервова смяюся.
    Калі ласка.
    Калі ласка, не біце мяне больш, прашу вас.
    У вас так шмат усяго, а ў мяне нічо-га. I я пачынаю караскацца, чапляючыся крывавымі рукамі за ягоныя ногі ў тон-кую палоску, ён адхіляецца назад, агідна ашчэрыўшы рот і адчайна ўчапіўшыся ру-камі ў падваконне.
    А пачварына чапляецца кіпцямі за рэмень ягоных штаноў, цягнецца вышэй, каб сха-
    243
    піць яго за накрухмаленую белую кашулю. Я змыкаю свае скрываўленыя пальцы на ягоных гладкіх запясцях.
    Калі ласка. Я ўсміхаюся так шырока, што вусны раз'язджаюцца па трэшчынах.
    Кіраўнік пачынае крычаць, спрабуючы вызваліцца з маіх рук, падалей ад мяне, маёй крыві, майго разбітага носа; мы абодва у крыві, з наліплым на яе бру-дам, і акурат у гэты кульмінацыйны мо-мант у кабінет уваходзяць ахоўнікі.
    Сёння ў газетах: нехта ўварваўся ў «Гейн Таўэр» на паверхі здзясятага па пятнаццаты, вылез за вокны, намаляваў на паўднёвым баку будынка пяціпавярховую вышчараную морду і падпаліў два офісы, вокны якіх выхо-дзілі акурат па цэнтры кожнага вялізна-га вока; і вялізны твар блішчэў вачыма, як жывы, няўмольна навісаючы наддосвітным горадам.
    На першай старонцы злы хэлоўінскі гарбуз, японскі дэман, застылы ў небе дра-
    245
    кон хцівасці, i дым як бровы вядзьмаркі або рогі д'ябла. I людзі ў паніцы, з закіну-тымі галовамі і разяўленымі ратамі.
    Што б гэта магло значыць?
    I хто мог такое зрабіць? Нават калі па-жар пагасілі, твар не знік, толькі стаў яшчэ больш злосны. I пустыя мёртвыя вачніцы, здавалася, усё яшчэ глядзелі на цябе.
    3 кожным днём у газетах такога ўсё больш.
    Вядома, першае, пра што думаеш, чытаю-чы такое: ці спрычыніўся да гэтага праект «Вэрхал»?
    Газеты пішуць: у паліцыі ані здагадкі, хто за гэтым стаіць. Хеўра падлеткаў, касміч-ныя прыхадні ці хто яшчэ але хто б гэта ні зрабіў, яны маглі разбіцца, спаўзаючы па выступах, звісаючы на вяроўках з балончы-камі чорнай фарбы ў руках.
    246
    Бунтарскі камітэт або камітэт па падпа-лах. Пганцкі твар, відаць, іхняе чарговае хатняе заданне.
    Тайлер, вядома ж, ведаў. Але першае пра-віла праекта «Вэрхал» ніякіх пытанняў.
    На гэтым тыдні на сходзе камітэта па раз-бойствах праекта «Вэрхал» Тайлер сказаў, што цяпер мы гатовыя навучыцца страляць з пісталета. Задача ж пісталета скірава ць выбуху пэўным кірунку.
    На апошні сход «разбойнікаў» Тайлер прынес пісталет і «жоўтыя старонкі» тэ-лефоннага