• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    цы, і пачаць пра-крадацца з офісу ў офіс з паўаўтаматыч-ным пнеўматычным карабінам «Armalite AR-180».
    Бос тупа глядзіць на мяне.
    Магчыма, кажу я, гэты хлапец сядзіць сабе дома начамі з маленькім напільнічкам і вы-пілоўвае крыжыкі на кончыку кожнага на-бою. А затым аднойчы зранку ён з'яўляецца на працы і ўсаджвае кулю ў свайго боса -бурклівага няўдачніка, нікчэмнага ныціка, ду-паліза і сцыкла куля расколваецца ўздоўж зробленых напільнікам насечак і, як куля «дум-дум», бутонам раскрываецца ўнутры цябе, выносячы змесціва тваіх даўгіх смяр-дзючых вантробаў праз спіну. Уяві, як чакра
    200
    тваіх вантробаў раскрываецца ў запаволе-ным выбуху кілбаснай абалонкі тонкай кішкі.
    Бос прыбірае паперку ад майго твару.
    Давайце, кажу, чытайце далей.
    Ды не, сур'ёзна, кажу, гучыць чароўна. Ад-разу бачна нейкі псіх напісаў.
    Я ўсміхаюся. Краі маленькага анусу ў ма-ёй шчацэ такія ж сіне-чорныя, як дзясны ў сабакі. Моцна нацягнутая скура на фінга-лах у мяне пад вачыма, падаецца, пакры-лася лакам.
    Бос тупа глядзіць на мяне.
    Давайце дапамагу, кажу я.
    Я кажу: чацвертае правіла БК бойкі ідуць па чарзе.
    Бос глядзіць у паперку, затым на мяне.
    Я кажу: пятае правіла БК б'емся без ка-шуляў і без абутку.
    Бос глядзіць у паперку, затым на мяне.
    201
    А можа, кажу я, гэты ў дупу хворы гаўнюк возьме карабін «Eagle Apache», бо ў ім ма-газін на трыццаць набояў, а важыць ён усяго дзевяць фунтаў. У «Armalite» магазін толькі на пяць набояў. 3 трыццацю кулямі наш кру-чаны герой можа хадзіць ад стала да стала, забіваючы ўсіх віцэ-прэзідэнтаў, і яшчэ на кожнага дырэктара па набоі застанецца.
    Я чую, як словы Тайлера злятаюць з маіх вуснаў. А калісьці я быў такім добрым.
    Я тупа гляджу на боса. У яго такія блакіт-ныя, васількова-блакітныя вочы.
    У паўаўтаматычным карабіне «J&R 68» так-сама магазін на трыццаць набояў, а ва-жыць ён усяго сем фунтаў.
    Бос не зводзіць з мяне вачэй.
    Я кажу. што, страшна? Магчыма, ён ведае гэтага чалавека цэлую вечнасць. Магчыма, гэты хлапец ведае пра яго ўсё: дзе ён жыве,
    202
    дзе працуе ягоная жонка і ў якой школе ву-чацца ягоныя дзеці.
    Ай, усё гэта такая нікчэмная лухта!
    I нашто Тайлеру дзесяць копіяў правілаў БК?
    А вось пра што казаць не варта, дык гэта, што я ведаю пра скураныя інтэр'еры, якія выклікаюць прыроджаны дэфект плоду. Пра падробленыя тармазныя калодкі, якія пры продажы выглядаюць навюткімі, але злята-юць пасля дзвюх тысячаў міляў.
    Я ведаю пра рэастат кандыцыянера, які награецца так, што ў бардачку загараюцца дарожныя мапы. Я ведаю, як шмат людзей гіне ад праскоку ў паліўным інжэктары. Я бачыў людзей з нагамі, адарванымі па калена лопасцямі вентылятара пасля вы-буху турбакампрэсара, калі, разрываючы цеплавы экран, яго лопасці ляцелі проста ў салон аўтамабіля. Я быў на трасах пася-
    203
    род чыстага поля і бачыў дарэшты згарэ-лыя машыны, а ў справаздачах у графе «прычына аварыі» стаяла «невядомая».
    He, кажу я босу, гэта не маё. Я сціскаю паперку двума пальцамі і вырываю ў яго з рук. Кончык, мабыць, парэзаў яму вялікі палец, бо ён рэзка падносіць рукуда вуснаў і пачынае старанна смактаць, вылупіўшы вочы. Я камечу паперку ў шарык і кідаю ў сметніцу побач са сталом.
    Можа, кажу я, вы больш не будзеце ця-гацьда мяне рознае смецце?
    У нядзелю ўвечары я іду ў «Будзьма му-жыкамі!». У склепе Троіцкай епіскапальнай царквы нікога няма. Толькі Бамбіза Боб. I я валачу сваё цела да яго, у мяне ніводнай не-пабітай цягліцы не засталося, але сэрца ўсё яшчэ б'ецца і думкі, як тарнада ў галаве. Гэта бессань. Усю ноч не даюць заснуць думкі.
    204
    Усю ноч я думаю: я сплю? я спаў?
    Бамбіза Боб у майцы, і я бачу ягоныя рукі, суцэльна пакрытыя мускуламі, такімі цвёр-дымі, што аж блішчаць і гэта мяне да-бівае. Бамбіза Боб усміхаецца. Ён так рады мяне бачыць.
    Ён думаў, што я памёр.
    Ну, кажу, я таксама.
    Слухай, кажа Бамбіза Боб, у мяне добрая навіна.
    Дзе ўсе?
    Гэта і ёсцьдобрая навіна, кажа Боб. -Групу расфармавалі. Я прыйшоў толькі дзе-ля таго, каб сказаць пра гэта тым, хто яшчэ не ведае.
    Я заплюшчваю вочы і падаю на патрыма-ную клятчастую канапу.
    Добрая навіна, кажа Бамбіза Боб, -у тым, што цяпер ёсць новая група, але
    205
    першае правіла там ты не павінен пра яе казаць.
    Ах.
    Бамбіза Боб кажа:
    -	I другое правіла ты не павінен пра яе казаць.
    От халера. Я расплюшчваю вочы.
    Бляць.
    -	Называецца гэтая група «байцоўскі клуб», кажа Бамбіза Боб. Яны збіра-юцца штопятніцу ўвечары ў гаражы на тым канцы горада. А ў чацвер іншы БК, у га-ражы непадалёк.
    Я не ведаю ніводнага з гэтых месцаў.
    -	Першае правіла БК, кажа Бамбіза Боб, не казаць пра БК.
    У	сераду, чацвер і пятніцу Тайлер працуе ў кінатэатры. Я бачыў ягоную разліковую квітанцыю на мінулым тыдні.
    206
    Другое правіла БК, кажа Бамбіза Боб, не казаць пра БК.
    У суботу мы з Тайлерам ходзім на БК разам.
    -	Б'емся адзін на адзін.
    У нядзелю зранку мы, усе збітыя, вярта-емся дадому і спім да абеду.
    -	Бойкі ідуць па чарзе, кажа Бамбіза Боб.
    У	нядзелю і панядзелак увечары Тайлер працуе афіцыянтам.
    -	Без кашуляў і без абутку.
    У аўторак увечары Тайлер варыць мыла, загортвае яго ў абгортачную паперу і ад-сылае заказчыкам. «Мылаварня на Пэй-пэр-стрыт».
    -	Б'емся, кажа Бамбіза Боб, пакуль ёсць сілы. Гэтыя правілы прыдумаў хлапец, які прыдумаў БК.
    Бамбіза Боб пытае:
    207
    Ты яго ведаеш?
    Сам я ніколі яго не бачыў, кажа Бамбі-за Боб. Яго клічуць Тайлер Дэрдэн.
    «Мылаварня на Пэйпэр-стрыт».
    Ці ведаю я яго?
    He ведаю, адказваю я.
    Можа быць.
    0
    Калі я заходжу ў гатэль «Рыджэнт», Марла сустракае мяне ў вестыбюлі. На ёй халат. Марла патэлефанавала мне на працу і спы-тала, ці не ахвярую я гімнастычнай залай, бібліятэкай, пральняй ці куды там яшчэ я збіраўся пасля працы, каб пабачыцца з ёй.
    Марла мяне ненавідзіць таму і патэле-фанавала менавіта мне.
    Яна ні слова не кажа пра свой давераны калагенавы фонд.
    209
    Яна пытае, ці не зраблю я ёй паслугу.
    Ляжала, значыць, Марла сабе сёння ў ложку пасля абеду. А абедае яна тым, што праграма сацыяльнага харчавання дастаўляе ейным памерлым ужо суседзям. Марла атрымлівае за іх ежу і кажа, што тыя спяць. Карацей, ля-жала яна ў ложку і чакала абеду між першай і другой гадзінамі. У Марлы няма медычнай страхоўкі ўжо колькі гадоў, і таму яна не хо-дзіць да доктара. А сёння зранку яна нама-цала ў сябе пухліну. А вакол пухліны лімфа-тычныя вузлы, цвёрдыя і балючыя. Расказаць пра гэта нікому з тых, каго любіць, Марла не магла, бо не хацела пужаць іх, а да доктара ісці ў яе не было грошай можа, гэта і не пухліна зусім? але ёй трэба было з кімсьці пракансультавацца, каб хто паглядзеў.
    Вочы ў Марлы брунатныя, як скура жы-вёліны, якую падсмажылі ў печцы, а затым
    210
    кінулі ў халодную ваду. Гэты працэс назы-ваецца вулканізацыяй, або гальванізацыяй, або загартоўкай.
    Марла кажа, што прабачыць мне калаген, калі я пагляджу.
    Вядома ж, яна не патэлефанавала Тай-леру, бо не хоча яго пужаць. А на мяне ёй пляваць. Пагатоў, я ёй вінны.
    Мы падымаемся ў ейны нумар, і Марла распавядае мне, што ў дзікай прыродзе не ўбачыш старых жывёлін, бо яны паміраюць, як толькі пачынаюць старэць. Варта толькі захварэць або зменшыць хуткасць і іх за-бівае мацнейшы. Такі парадак жывёла не старэе.
    Марла кладзецца на ложак, развязвае халат і кажа, што наша кулыура ператва-рыла смерць у нешта няправільнае. Старая жывёла гэта нонсэнс.
    211
    Недарэчнасць.
    Марла халодная і потная. Я распавядаю ёй, як у коледжы ў мяне была бародаўка. На пенісе, толькі я кажу чэлес. I я пайшоў у медінстытут, каб мне выдалілі. Бародаўку, у сэнсе. Калі я расказаў пра гэта бацьку, праз колькі гадоў пасля, ён засмяяўся і ска-заў, што я дурань, бо такія бародаўкі гэта як прэзерватыў з вусікамі. Жанчыны ад іх проста дурэюць, таму Бог зрабіў мне ласку.
    Я стаю на каленях каля ложку. Mae рукі ўсё яшчэ халодныя пасля вуліцы. Я паціху абмацваю халодную Марліну скуру, шарую яе пальцамі сантыметр за сантыметрам, а Марла кажа, што гэтыя бародаўкі, якія божыя прэзерватывы з вусікамі, выкліка-юць у жанчын рак шыйкі маткі.
    Дык вось, я сядзеў там на кавалку рулон-най паперы ў лабараторыі медінстытута,
    212
    адзін студэнт-медык пырскаў вадкім азо-там з балончыка на мой чэлес, і яшчэ восем студэнтаў стаялі і глядзелі. Вось чым можна скончыць, не маючы медычнай страхоўкі. Толькі яны кажуць не чэлес, а пеніс. Ды на-зывай як хочаш, але апырскай яго вадкім азотам і табе будзе так балець, нібы ты пасыпаўяго шчолакам.
    Марла смяецца з маіх словаў, пакуль не заўважае, што мае пальцы спыніліся. Быц-цам я нешта знайшоў.
    Яна перастае дыхаць, і ейны жывот на-пінаецца, як барабан, пад нацягнутай ску-рай якога кулаком грукае сэрца. Але не, я спыніўся, бо гавару. Я спыніўся, бо на нейкі момант мы абое апынуліся недзе далёка ад Марлінага пакою. Мы перанесліся ў медін-стытут на шмат гадоў назад: я сяджу на кавалку паперы, што прыклеілася да май-
    213
    го азадку, мой чэлес увесь гарыць ад вад-кага азоту, і раптам адзін студэнт-медык глядзіць на мае аголеныя ногі і ў два скокі вылятае з пакою. Вярнуўся ён з трыма са-праўднымі дактарамі, і тыя адштурхнулі ад мяне хлапца з балончыкам.
    Адзін з іх схапіў маю аголеную правую nary і падняў да твараў іншых двух дактароў. Яны ўтрох папаварочалі-папаабмацвалі яе, зрабілі «Паларойдам» пару здымкаў, і вы-глядала ўсё так, нібы астатняй часткі мяне -напаўапранутай, з заледзянелым божым падарункам зусім не існавала. Толькі адна нага. А за іхнымі спінамі штурхаліся студэн-ты, каб паглядзець, што там.
    Як даўно, спытаў доктар, у вас на назе гэты фурункул?
    Гэта ён пра радзімку так. У мяне на пра-вай назе радзімка, якую бацька жартам
    214
    называе цёмна-чырвонай Аўстраліяй з ма-ленькай Новай Зеландыяй побач. Калі я ім гэта сказаў, усе адразу ўздыхнулі з палёг-кай. Мой чэлес пачынаў паціху адтайваць. Усе, акрамя студэнта з балончыкам, вый-шлі, і яму таксама, відаць, трэба было ісці. Ён быў такі засмучаны, што больш ні разу не паглядзеў мне ў вочы. Ён узяў галоўку майго чэлеса і пацягнуў на сябе. 3 балон-чыка на тое, што засталося ад бародаўкі, вырваўся струменьчык вадкага азоту. Калі хочаш адчуць тое, што адчуваў я, заплюш-чы вочы і ўяві, што чэлес у цябе даўжынёю на сотні міляў, і тым не менш табе ўсё адно баліць.
    Марла глядзіць на маю руку, на шнар ад Тайлеравага пацалунку.
    Я спытаў студэнта-медыка, вы што тут, радзімак ніколі не бачылі?
    215
    Ды не. Студэнт адказаў, усе падумалі, што гэта рак, а не радзімка. Што гэта новая ф