• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    даведніка. Сходы праходзяць увечары, у сутарэнні бара, дзе ў суботу збіраецца БК. У кожнага камітэта свой дзень:
    Падпалы збіраюцца ў панядзелак.
    Разбойствы у аўторак.
    Бунтары у сераду.
    247
    Дэзінфарматары у чацвер.
    Арганізаваны хаос. Бюракратыя анархіі. Ну, ты разумееш.
    Групы падтрымкі. Накшталт таго.
    Дык вось, у аўторак увечары «разбойні-кі» пісалі свае прапановы, а Тайлер чытаў і выбіраў для іх хатняе заданне на бягучы тыдзень.
    Да наступнага аўторка кожны павінен за-вязаць бойку і прайграць. Па-за БК. Лёгка сказаць! Людзі на вуліцы зробяць усё маг-чымае, каб ухіліцца ад бойкі.
    Задача ў тым, каб узяць з вуліцы перша-га-лепшага хлопца, які ніколі не біўся, і за-вербаваць. I няхай ён пераможа упершы-ню ў жыцці. Няхай ён выбухне. Няхай выб'е з вас трохі дзярма.
    Вы здолееце. А калі пераможаце, вы пра-валіліся.
    248
    Галоўнае, братцы, сказаў Тайлер на сходзе, нагадаць гэтым хлапцам, што яны яшчэ поўныя сілаў.
    Гэтак Тайлер іх падбадзёрыў. Затым ён пачаў вымаць з кардоннай каробкі скла-дзеныя паперкі і разгортваць іх адну за адной. Гэтак ва ўсіх камітэтах праходзіць выбар хатняга задання. Пішаш сваю прапа-новуўагульны нататнік. Вырываеш аркуш, складаеш і кладзеш у кардонку. Тайлер праглядае прапановы і адкідае неўпада-баныя.
    Замест кожнай выкінутай паперкі, ён кладзе ў кардонку складзеную чыстую.
    А затым усе сябры камітэта цягнуць свой лёс. Вось як Тайлер мне ўсё гэта растлу-мачыў: той, хто выцягне чыстую паперку, атрымлівае на тыдзень толькі Тайлерава заданне.
    249
    А той, хто выцягне паперку з заданнем, павінен, напрыклад, будзе пайсці ў нядзе-лю на фэст імпартнага піва і акунуць каго-небудзь галавой у біятуалет. Калі яго за гэта яшчэ і паб'юць, дык зусім цудоўна. Або паві-нен будзе наведаць паказ моды ў гандлё-вым цэнтры і закідаць публіку клубнічным жэле з другога паверха.
    Арыштуюць і ты ўжо не сябра камітэта. Засмяешся туды ж.
    Ніхто не ведае, што выцягнулі іншыя. Ніх-то, акрамя Тайлера, не ведае, якія прапано-вы прынятыя, а якія адкінутыя. А праз пару дзён у газетах з'яўляюцца артыкулы, як не-вядомы ў цэнтры горада заскочыў у «ягу-ар»-кабрыялет, выштурхнуў кіроўцу і ўрэ-заўся ў фантан.
    I ты думаеш: а гэтае заданне магло вы-пасці і мне.
    250
    А ў наступны аўторак аглядаеш сяброў па камітэце, што сабраліся пад адзінай лям-пачкай у цемры БК-шнага склепу і задаеш-ся пытаннем: і хто ж з іх скіраваў «ягуар» у фантан?
    Хто забраўся на дах мастацкага му-зея і абстраляў з пейнтбольнай стрэльбы скульптуры ўдворыку?
    Хто намаляваў палымянага дэмана на бу-дынку «Гейн Таўэр»?
    Уяві карціну. Ноч. Будынак «Гейн Таўэр». Група судовых клеркаў, бухгалтараў або кур'ераў пракрадаецца ў будынак, дзе яны сядзелі цэлымі днямі. Магчыма, яны крыху п'яныя, хаця гэта і супраць правілаў праекта «Вэрхал». Ад адных дзвярэй у іх былі ключы, а дзе не было дапамагалі балончыкі з фрыёнам і зубілы, і вось яны спускаюцца на вяроўках уздоўж pa-
    251
    глянага фасаду, даверыўшыся тым, хто страхуе ўверсе, хістаючыся, рызыку-ючы сарвацца і разбіцца на смерць, на тым жа месцы, дзе штодня яны адчувалі, што з кожнай гадзінай жыць ім застаецца ўсё менш.
    А зранку гзтыя ж клеркі і асістэнты па су-вязях з кліентамі стаялі б у натоўпе з аку-ратна прычасанымі валасамі, у гальштуках, закінуўшы галовы, крыху затарможаныя пасля бяссоннай ночы, але працверазелыя; слухалі б, як народ вакол дзівіцца, хто б мог такое зрабіць, і як паліцэйскія просяць усіх адыдысціся, бо са зрэнак вялізных вачэй пачынае ліцца долу вада.
    Тайлер сказаў мне па сакрэце, што до-брых прапановаў рэдка бывае больш за чатыры, таму шанец выцягнуць паперку з заданнем недзе чатыры на дзесяць. У Ka-
    252
    мітэте па разбойствах разам з Тайлерам дваццаць пяць чалавек. Усе атрымліваюць хатняе заданне: прайграць бойку на лю-дзях. А затым цягнуць паперкі.
    На гэтым тыдні Тайлер сказаў:
    -	Пайдзіце і набудзьце пісталет.
    Ён даў аднаму з хлапцоў «жоўтыя старонкі» тэлефоннага даведніка і сказаў вырваць якую-небудзь рэкламу і перадаць даведнік іншаму. Набываць і страляць усе павінны ў розных месцах.
    -	Гэта, сказаў Тайлер, дастаючы з кішэні курткі пісталет, гэта пісталет, і праз два тыдні кожны з вас павінен прыйсці сюды з пісталетам такога ж памеру.
    -	Расплочвайцеся лепш гатоўкай, казаў Тайлер. А яшчэ праз тыдзень вы ўсе аб-мяняецеся пісталетамі і заявіце ў паліцыю, што ваш скралі.
    253
    Ніхто нічога не пытаў. Ніякіх пытанняў -першае правіла праекта «Вэрхал».
    Тайлер пусціў пісталет па руках. Нягле-дзячы на памеры, ён быў такі цяжкі, нібы спатрэбілася сціснуць і ператапіць нешта вялізнае гару ці сонца, каб яго зрабіць. Хлопцы акуратна трымалі пісталет двума пальцамі. Усім карцела спытаць, ці набіты ён, але другое правіла праекта «Вэрхал» -ніякіх пытанняў.
    Набіты ці не, хто ведае? Трэба заўжды спадзявацца на горшае.
    Пісталет, казаў Тайлер, рэч простая і дасканалая. Трэба проста націснуць на курок.
    Трэцяе правіла праекта «Вэрхал» ні-якіх не.
    Курок, казаў Тайлер, вызваляе іглі-цу, і тая б'е па набоі.
    254
    Чацвертае правіла ніякай хлусні.
    -	Порах выбухае, і куля вылятае з ладунку, а руля пісталета факусуе выбух і накіроўвае кулю, тлумачыў Тайлер, як гармата -ядро, як шахта ракету, як струк сперму: дакладна ў цэль.
    Калі Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал», ён сказаў, што мэты праекта не тычац-ца пабочных асобаў. I пляваць ён хацеў, што хтосьці можа пацярпець. Галоўнае -навучыць удзельнікаў праекта, што яны здольныя кантраляваць ход гісторыі. Кож-ны з нас здольны ўзяць свет у свае рукі.
    Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал» на БК.
    Аднойчы на БК я біўся з новенькім. У тую суботу хлопец з тварам анёла ўпершыню прыйшоў на БК, і я выклікаў яго на бой. Та-кое правіла. Новенькія б'юцца абавязкова. Я гэта ведаў, таму і выбраў яго. Бо бессань
    255
    вярнулася зноў, і мне хацелася разбурыць нешта прыгожае.
    3	таго часу, як раны на твары перасталі загойвацца, мне пляваць, што хто скажа пра мой знешні выгляд. На працы бос пы-тае, чым гэта я ўвесь час займаюся, што дзірка ў мяне ў шчацэ ніяк не загоіцца. Калі я п'ю каву, адказваю, я затыкаю яе двума пальцамі каб не працякала.
    Калі робіш удушлівы захоп, паветра ў ахвя-ры застаецца роўна столькі, каб не страціць прытомнасць. У той вечар я накінуўся на гэ-тага навака і жаваў яго касцяшкамі кулакоў, як карэннымі зубамі, а пасля, раздзершы касцяшкі аб ягоныя зубы, што павытыркалі-ся скрозь вусны, я сціснуў кулакі мацней і малаціў яго тыльным бокам, пакуль ён не вырубіўся і не зваліўся на падлогу бясфор-меннай кучай мяса.
    256
    Тайлер сказаў мне пасля, што ніколі яшчэ не бачыў, каб я так грунтоўна нешта раз-бураў. Менавіта тады Тайлер зразумеў, што трэба нешта рабіць з БК: або ўзняць яго на новы ўзровень, або зачыніць зусім.
    За сняданкам назаўтра Тайлер сказаў:
    -	Ты быў падобны да маньяка, да са-праўднага псіхапата. Якая муха цябе ўцяла?
    Я сказаў, мне было хранова, я адчуваў сябе такім заціснутым. Мне абсалютна не ўставіла. Мабыць, я ўцягнуўся. 3 часам да бойкі прызвычайваешся, і тады, відаць, час пераходзіць на нешта мацнейшае.
    Менавіта той раніцай Тайлер і прыдумаў праект «Вэрхал».
    Ён спытаў, з чым я біўся на самой справе.
    Я адчуваў сябе, як кажа Тайлер, куч-кай гаўна і рабом гісторыі. Мне хацелася знішчыць усю прыгажосць, якой мне ніколі
    257
    не завалодаць. Спаліць трапічныя лясы Амазонкі. Напампаваць атмасферу хлор-фторвугляродам, каб разбурыць азонавы слой. Адкруціць зліўныя краны на супер-танкерах і адкаркаваць прыбярэжныя наф-тавыя свідравіны, каб знішчыць усю рыбу, якой мне ніколі не пакаштаваць, і знішчыць пляжы Францыі, на якіх мне ніколі не па-бываць.
    Мне хацелася, каб увесь свет сягнуў дна.
    Малоцячы гэтага хлапца, я хацеў застрэ-ліць кожную панду, што не хоча трахацца дзеля захавання свайго рэдкага віду, кож-нага кіта і дэльфіна, што выкідаюцца на марскі бераг.
    He думай, што гэта выміранне. Назавем гэта скарачэннем штату.
    Тысячагоддзямі людзі загаджвалі, засме-чвалі і засяралі гэтую планету, і цяпер гісто-
    258
    рыя патрабуе, каб я за ўсімі прыбраў. Каб я вымыў і здаў бутэлькі. I адказаў за кожную кроплю адпрацаванай маторнай алівы.
    Я павінен расплаціцца за адкіды атам-най прамысловасці, закапаныя цыстэрны з палівам і захаваныя яшчэ ў часы маіх дзядоў таксічныя адкіды.
    Я трымаў галаву містара анёла, як не-маўля ці футбольны мяч, агарнуўшы рукой, і дзяўбёжыў яго касцяшкамі кулакоў, дзяў-бёжыў, пакуль аскепкі ягоных зубоў не па-чалі вытыркацца скрозь вусны. Дзяўбёжыў затым лакцямі, пакуль ён не вырубіўся і не зваліўся да маіх ног бясформеннай кучай мяса. Пакуль скура ў яго на скулах не зра-білася тонкай і чорнай.
    Мне хацелася дыхаць дымам.
    Птушкі і алені бессэнсоўная раскоша. I рыбу ўсю таксама трэба пераглушыць.
    259
    Мне хацелася спаліць Луўр. Я б з радасцю расхерачыў кувадлай мармуры Парфенона і падцёр дупу «Монай Лізай». Цяпер гэта мой свет.
    Гэта мой свет, мой, і ўсе гэтыя старажыт-ныя людзі мёртвыя канчаткова.
    Той раніцай, за сняданкам, Тайлер і пры-думаў праект «Вэрхал».
    Мы хацелі сцерці гісторыю з твару зямлі.
    Мы снедалі ў доме на Пэйпэр-стрыт, і Тай-лер сказаў: уяві сабе, як ты вырошчваеш радыску і саджаеш бульбу на пятнаццатай лунцы зарослага травой, закінутага поля для гольфа.
    Мы будзем паляваць на ласёў у вільгот-ных каньённых лясах побач з «Ракфелер-Цэнтрам», збіраць малюскаў недалёк ад нахіленага на сорак пяць градусаў каркасу «Спэйс Нідл». Мы намалюем на хмарачосах
    260
    абліччы татэмаў і міфічных багоў і штове-чар рэшткі чалавецтва будуць збягацца ў пустыя заапаркі і замыкацца ў клетках, каб абараніцца ад мядзведзяў, ільвоў, ты-граў і ваўкоў, якія будуць разгульваць побач па той бок кратаў, пільнуючы нас.
    -	Перапрацоўка адкідаў і абмежаванне хуткасці поўная чухня, кажа Тайлер. -Гэта ўсё адно, што кідаць курыць за дзень да смерці.
    Мэта праекта «Вэрхал» выратаванне све-ту. Культурны ледавіковы перыяд. Заўчаснае сярэднявечча. Праект «Вэрхал» увядзе чала-вецтва ў спячку або аслабіць яго на дастат-ковы час, каб Зямля здолела ўзнавіцца.
    -	Узаконеная анархія, кажа Тайлер. -Ну, ты разумееш.
    Мэтай БК было расплюшчыць вочы клер-кам і кур'ерам, а мэта праекта «Вэрхал» -
    261
    раз