• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    я штука ў Марлы ў руках адзін з тых пакетаў з-пад сэндвічаў з белым рэчывам, з якога Тайлер варыць мыла.
    183
    Магло б быць і горш, кажа Тайлер, -калі б ты выпадкова з'еў тое, што было ў адным з тых пакетаў. Калі б ты ўзняўся сярод ночы, выклаў у талерку гэтай белай жыжы, дадаў кубік каліфарнійскага цыбу-левага супу і з'еў усё гэта, замест соўса з смажанай бульбай. Ці з брокалі.
    Мы з Марлай стаялі там, на кухні, і менш за ўсё на свеце я хацеў, каб яна адчыняла маразільню.
    Я спытаў, што яна збіраецца рабіць з гэ-тым белым рэчывам.
    Парыжскія вусны, адказала Марла. -3 гадамі вусны ссыхаюцца. Гэта для апера-цыі павелічэння вуснаў калагенам. У мяне трынадцаць кіляў калагену ў тваёй мара-зільні.
    Я сказаў: ні фіга ж сабе вусны ты хо-чаш!
    184
    Марла адказала, што яе пужае адна толь-кі думка пра аперацыю.
    У «імпале» я кажу Тайлеру: рэчыва ў па-сылцы такое самае, з якога мы робім мыла. 3 таго часу, як высветлілі, што сілікон шкодны, калаген зрабіўся даволі папу-лярным для аперацыяў па разгладжванні зморшынаў, напульхнення вуснаў і карэк-цыі скошанага падбароддзя. Марла рас-тлумачыла, што ў асноўным калаген танна рабіць з каровінага тлушчу, стэрылізуючы і перапрацоўваючы яго, але танны калаген не можа доўга знаходзіцца ў чалавечым целе. Куды ні ўводзь, хай то ў вусны ці яшчэ куды, цела адрынае яго і пачынае паціху выводзіць з арганізму. I праз паўгода вусны ў цябе зноў тонкія.
    Найлепшы калаген, кажа Марла, гэта твой уласны тлушч, высмактаны ў цябе са
    185
    сцёгнаў, перапрацаваны, ачышчаны і ўве-дзены назад, табе ў вусны. Ці яшчэ куды. Такі калаген застаецца надоўга.
    Усе гэтыя пакеты ў лядоўні давераны калагенавы фонд Марлы. Калі ейная маці нарошчвае залішні тлушч, яна ідзе ў лякар-ню, дзе ёй высмоктваюць яго і ўпакоўва-юць. Марла называе гэта дажынкамі. Калі самой маці калаген не патрэбны, яна адсы-лае яго Марле. У Марлы ж свайго тлушчу ніколі не было, а маці лічыць, што сямейны калаген у кожным разе лепшы за танны ка-ровін.
    Святло ліхтароў на праспекце прабіваец-ца праз дамову аб продажы на вакне, і над-піс «ЯК ЁСЦЬ» аддрукоўваецца ўТайлера на шчацэ.
    Павукі, кажа Тайлер, адкладаюць у ранку яйкі, і іх лічынкі могуць пасля бу-
    186
    рыць тунэлі ў цябе пад скурай. Бачыш, як нейкі павук можа папсаваць табе жыццё.
    Мне здаецца, што маё кураня з міндалем, палітае цёплым густым соусам, пахне, як неш-та высмактанае са сцёгнаў Марлінай маці.
    I тады, стаючы побач з Марлай на кухні, я зразумеў, што нарабіў Тайлер.
    УСЯ ЗМОРШЧЫЛАСЯ
    Я зразумеў, навошта ён дасылаў Мар-лінай маці слодыч.
    КАЛІ ЛАСКА ДАПАМАЖЫ!
    Я кажу, Марла, ты не хочаш адчыняць ма-разільні.
    Чаго не хачу?
    Чаму, думаеш, мы ніколі не ямо ялавічыну і бараніну? пытае Тайлер у «імпале». Ён не тапіў курынага тлушчу, бо мыла, зробле-нае з курынага тлушчу, не застывае.
    187
    -	На мыле мы наварым мільёны, кажа Тайлер. Калі б не калаген, нам бы й за дом не было чым заплаціць.
    Ведаеш, не трэба было казаць Марле. Ця-пер яна думае, што гэта я зрабіў.
    -	Амыльванне, кажа Тайлер, гэта хі-мічная рэакцыя, неабходная для атрыман-ня добрага мыла. Курыны ці які іншы тлушч з вялікай канцэнтрацыяй солі не падыдзе.
    -	Слухай, кажа Тайлер. На нас вісіць вялікая замова. Таму мы пашлем Марлінай маці яшчэ пару каробак цукерак і фрукто-вых пірагоў.
    He думаю, што гэта яшчэ калі-небудзь спрацуе.
    Карацей, Марла адчыніла-такі маразільню. Праўда, спачатку мы крыху павалтузіліся. Я паспрабаваў яе спыніць, пакет упаў на
    188
    падлогу, парваўся, і мы абое, ледзь не ванітуючы, заслізгалі па лінолеуме, залітым тлустым белым кісялём. Я абхапіў Марлу адзаду за рукі і талію яе чорныя валасы лезуць мне ў твар, яна стаіць, рукі апус-ціўшы а я ўсё паўтараю і паўтараю, што гэта не я. Гэта не я.
    Я гэтага не рабіў.
    Мая маці! Ты размазваеш яе па пад-лозе!
    Нам трэба было мыла, кажу я, прыціскаю-чыся шчакой да ейнай патыліцы. Нам трэба было памыць м не штаны, заплаціць за дом, адрамантаваць газ. Гэта не я.
    Гэта Тайлер.
    Што ты нясеш? крычыць Марла і вы-рываецца, пакідаючы ў маіх руках спадніцу. Я караскаюся, намагаючыся ўзняцца з за-саленай падлогі, у мяне ў руках Марліна
    189
    спадніца з індыйскага паркалю, а Марла ў адных майтках і просценькай блузцы, на танкетках, адчыняе маразільную камеру ў лядоўні. А там ні каліва з ейнага даве-ранага калагенавага фонду.
    Толькі дзве батарэйкі, і ўсё.
    Дзе яна?
    Я адпаўзаю назад, слізгаючы рукамі і ча-равікамі па лінолеуме, падціраючы задні-цай брудную падлогу і пакідаючы за сабой чысты шлейф падалей ад Марлы і ад ля-доўні. Я падымаю спадніцу перад вачыма, каб не бачыць Марлін твар, калі яна пачуе...
    Праўду.
    Мы зрабілі з яго мыла. 3 яе. 3 Марлінай маці.
    Мыла?
    Мыла. Варыш тлушч. Дадаеш шчолаку. Маеш мыла.
    190
    Калі Марла пачынае крычаць, я кідаю спадніцу ёй у твар і бягу прэч. Падслізгва-юся. I бягу.
    Марла ганяецца за мной па ўсім першым паверсе, яе заносіць на паваротах, яна па інэрцыі адштурхоўваецца ад ваконных ка-сякоў і ўсё бяжыць за мной. Падслізгваец-ца. I бяжыць.
    Мы бяжым, пакідаючы між кветачак на шпалерах адбіткі тлустых і брудных рук. Падслізгваючыся, падаючы і ўздымаючыся зноў, мы бяжым і бяжым.
    Ты зварыў маю маці! крычыць Марла. Тайлер зварыў.
    Марла крычыць і намагаецца цапнуць мяне сваімі кіпцямі, але ніяк не дастае.
    Тайлер зварыў яе маці.
    -Ты зварыў маю маці!
    Дзверы, вядома ж, Марла не зачыніла.
    191
    Я выбег з дома, а яна крычала ў дзвярах. На бетоннай дарожцы ногі ўжо не слізгалі, і я бег, не спыняючыся. Пакуль не знайшоў Тайлера, ці гэта Тайлер знайшоў мяне, і я распавёў яму, як усё было.
    Мы разлегліся я на пярэднім, Тайлер на заднім сядзенні, у кожнага па піве. Марла, напэўна, і цяпер усё яшчэ ў доме, шпурляе часопісы ў сцены і крычыць, на-зываючы мяне прыдуркам і мярзотным двухаблічным капіталістычным засранцам. Кіламетры ночы між мной і Марлай поўныя жамяры, меланомы і крыважэрных вірусаў. А тут няма гэтай поскудзі.
    Калі ў чалавека трапляе маланка, ка-жа Тайлер, ад галавы застаецца абга-рэлая махнытка памерам з бейсбольны мячык, а маланка ў штанах сплаўляецца ў адно.
    192
    Я пытаю, ну што, сёння мы ўрэшце на дне? Тайлер адкідваецца назад і пытае:
    Калі б Мэрылін Манро была жывая, што б яна рабіла ў гэты самы момант?
    Я кажу: дабранач.
    3 даху звісаюць шматкі постара. Тайлер кажа:
    Драпала б кіпцямі века сваёй труны.
    Бос стаіць над маім сталом і ціхенька па-сміхаецца, сціснуўшы тонкія вусны. Яго прарэха акурат насупраць майго твару. Я адрываюся ад ліста. Усе гэтыя лісты на адкліканне заўжды пачынаюцца адноль-кава:
    «Гэтае паведамленне высылаецца вам згодна з умовамі Нацыянальнага закона аб бяспецы аўтамабіляў. Мы высветлілі, што існуе непаладка...»
    194
    На гэтым тыдні я зноў карыстаўся форму-лай, і гэтым разам АхВхС было большым за кошт адклікання.
    Гэтым разам маленькая пластыкавая сашчэпка, што трымае гумавую палоску на лабавых дворніках. Зменная дэталь. Пя-цярпела толькі дзвесце аўтамабіляў. Нішто ў параўнанні з выдаткамі на працоўную сілу.
    А на мінулым тыдні ўсё было больш ты-пова. На мінулым тыдні праблема была ў скуры, апрацаванай вядомым тэратаген-ным рэчывам сінтэтычным нірэтолам ці яшчэ чым-небудзь забароненым, што ўсё яшчэ выкарыстоўваюць у краінах трэця-га свету пры дубленні скуры. Чымсьці на-столькі шкодным, што магло б выклікаць прыроджаны дэфект плоду ў цяжарнай жанчыны, калі б тая толькі дакранулася да скуры. На мінулым тыдні ніхто не патэле-
    195
    фанаваў у Мінтранс. Ніхто не запатрабаваў адклікання.
    Замена скуры, памножаная на выдаткі на працоўную сілу, памножаная на арганіза-цыйныя выдаткі, перавысіла б нашыя пры-быткі за першы квартал. А калі хто-небудзь усё ж такі знойдзе брак, мы здолеем ад-купіцца ад тысячаў забітых горам сем'яў сумай, меншай за кошт мадыфікацыі шасці з паловай тысячаў скураных салонаў.
    Але гэтым разам мы адклікаем усю пар-тыю. I на гэтым тыдні бессань вяртаецца. Бессань. I ўвесь свет цяпер, здаецца, за-хацеў прыпыніцца нада мной і пасраць на маю магілу.
    Бос у шэрым гальштуку сёння, мусіць, аўторак.
    Бос прыносіць аркуш і пытае, ці не згубіў я чаго. Гэтую паперку нехта пакінуў у Ka-
    196
    піявальным апараце, кажа ён і пачынае чытаць:
    Першае правіла БК не казаць пра БК. Ён бегае вачыма па паперцы і хіхікае:
    Другое правіла БК не казаць пра БК.
    Я чую, як словы Тайлера злятаюць з вуснаў майго боса, містэра Боса, з саракагадовым пузікам, сямейным фота на стале, а ў гала-ве іду ў заклад думкамі пра датэрміновы выхад на пенсію і зімы ў трэйлерным парку з усімі вы годамі недзе ў пустынях Арызоны. Майго боса, які ходзіць у перакрухмаленых кашулях і стрыжэцца штоаўторак пасля абеду. Ён глядзіць на мяне і кажа:
    Я спадзяюся, гэта не тваё?
    Я прыступ шаленства Джэка.
    Тайлер папрасіў мяне надрукаваць пра-вілы БК і зрабіць дзесяць копіяў. He дзе-вяць, не адзінаццаць. Тайлер сказаў, дзе-
    197
    сяць. У мяне бессань. He памятаю, каб я спаў апошнія тры дні. Гэта, відаць, ары-гінал. Я зрабіў дзесяць копіяў, а на арыгінал забыўся. Бліскаўка папарацы капіяваль-нага апарата проста ў твар. Бессань усё робіць далёкім, усё копія копіі копіі. Ты не можаш ні да чаго дакрануцца, і нішто не кранае цябе.
    Бос чытае:
    Трэцяе правіла БК б'емся адзін на адзін. Ніхто з нас і не міргнуў.
    Бос чытае:
    Бойкі ідуць па чарзе.
    Я не спаў тры дні. А што, калі я цяпер сплю? Бос трасе паперкай у мяне перад носам. Што ты пра гэта думаеш, пытае ён. Вось, значыцца, чым ты займаешся ў пра-цоўны час? Табе плоцяць за тое, каб ты ўсю ўвагу звяртаў на працу, а не марнаваў час
    198
    на гульні ў вайнушку. I не карыстаўся ка-піявальным апаратам у неслужбовых мэтах.
    Ну, што скажаш? Ён трасе паперкай у мя-не перад вачыма і пытае, што, я думаю, павінен ён зрабіць з працаўніком, які за-мест таго, каб працаваць, лётае ў свеце сваіх ілюзіяў. Калі б я быў на ягон ым месцы, што б я зрабіў?
    Што б я зрабіў?
    У шчацэ дзірка, пад вачыма распух-лыя сіне-чорныя фінгалы, на руцэ рас-пухлы чырвоны шнар Тайлеравага паца-лунку: копія копіі коліі.
    Дай падумаць.
    Нашто Тайлеру спатрэбіліся дзесяць ко-піяў правілаў БК?
    Я спакойны, як індуская карова.
    Што б я зрабіў, кажу, дык я б не стаў казаць пра гэтую паперчыну першаму-лепшаму.
    199
    Я кажу, магчыма, гэта напісаў які-небудзь кончаны маньяк, і гэты прыстукнуты шы-зафрэнік у кожную секунду можа сарвацца, восьтут, на працоўным ме