• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    ечкай. Кажа, што перарэжа яму горла, калі ён хаця б да яе дакранецца.
    Крута, кажа Тайлер.
    Ад Альберта смярдзіць. Лэслі кажа:
    Альберт, мілы, якой парфумай ты кары-стаешся?
    Немагчыма было выйсці з купальні, не прасмярдзеўшы, кажа Альберт. Уся падло-га у разбітых бутэльках, і ва ўнітазе да краёў бутэлек. Выглядае на дроблены лёд, кажа Альберт, якім мы напаўняем пісуары на самых крутых абедах у гатэлі. У купаль-ні няма чым дыхаць, падлога ўся засыпаная пясчанымі аскепкамі лёду, які не тае, і калі Альберт дапамагае мадам падняцца, яе су-кенка ўся ў жоўтых плямінах яна кідае раз-бітую бутэлечку ў мужа, падслізгваецца на
    168
    разлітай парфуме і бітым шкле і плюхаецца на задніцу, паспеўшы падставіцьдалоні.
    Уся ў слязах і крыві, абвіўшыся вакол уні-таза, яна кажа: ах, як баліць.
    Ах, Уолтэр, мне баліць. Баліць! кажа мадам.
    Парфума. Гэта мёртвыя кіты помсцяць ёй, заплываючы ў парэзы на далонях.
    Гаспадар цягне яе да сябе, падымае на ногі. Мадам трымае рукі, нібы ў малітве, толь-кі крыху развёўшы, кроў цячэ па далонях, затым па запясцях, па дыямантавым бранза-леце, сцякае на локці і капае на падлогу.
    I муж кажа:
    Усё будзе добра, Ніна.
    Mae рукі, Уолтэр, кажа мадам.
    Усё будзе добра.
    Хто мог зрабіць такое? Хто ж мяне так ненавідзіць? стогне мадам.
    169
    Гаспадар кажа Альберту:
    -	Калі ласка, выклічце «хуткую».
    Гэта была першая місія Тайлера ў ролі тэ-рарыста ў сферы паслугаў. Афіцыянт-пар-тызан. Разбойнік за мінімальны аклад. Тай-лер займаецца гэтым ужо даўным-даўно, але, як ён кажа, разам заўжды весялей.
    Вось так вось, сканчвае аповед Альберт, і Тайлер усміхаецца:
    -	Крута.
    Вернемся ў гатэль, дзе ў гэты момант у ліфце паміж кухонным і банкетным па-верхамі я распавядаю Тайлеру, як чыхаў на заліўную фарэль для з'езду дэрматолагаў, і пасля тры чалавекі сказалі, што перасо-лена, а адзін што вельмі смачна.
    Тайлер страсае над супніцай і кажа: больш няма. Лёгка мачыцца ў халодны суп, такі, як вішысуаз альбо толькі прыгатвавны све-
    170
    жанькі гаспача. А ў гарачы цыбулевы суп, што ў гаршчэчках з плаўленым сырам, які плавае на паверхні проста немагчыма. Вось што я замовіў бы, калі б тут абедаў.
    У нас з Тайлерам скончыліся ідэі. Рабіць такія штукі з ежай стала нецікава, быццам гэта была частка службовых абавязкаў. I рап-там я чую ад аднаго з дактароў, адвакатаў ці каго там яшчэ, што бактэрыі гепатыту мо-гуць жыць на нержавейнай сталі з паўгода. I табе адразу робіцца цікава, а колькі гэтыя бактэрыі здолеюць пражыць у шарлотцы па-руску з салодкім ромавым крэмам.
    Або ўласосі ў цесце.
    Я спытаў доктара, дзе можна дастаць крыху гэтых бактэрыяў. Ён быў ужо ладна выпіўшы, таму засмяяўся.
    На сметніку медычных адкідаў ёсць усё, што пажадаеце, кажа ён.
    171
    I смяецца.
    Усё.
    Сметнік медычных адкідаў вось гэта, відаць, і ёсць самае дно.
    Я кладу палец на кнопку і пытаюся ў Тай-лера, ці гатовы ён. Чырвоны і распухлы шнар у мяне на руцэ ззяе адбіткам вуснаў у дакладнай форме Тайлеравага пацалунку.
    -	Секундачку, кажа Тайлер.
    Таматны суп, пэўна, усё яшчэ гарачы, бо крывуліна, якую Тайлер засоўвае назад у штаны, уся чырвоная, як вялікая звара-ная крэветка.
    У Паўднёвай Амерыцы, у Зачараванай Кра-іне, мы маглі б пераходзіць бродам раку, і Тайлеру ва ўрэтру заплылі б маленькія рыбкі. Маленькія такія рыбкі, з шыпамі на хрыбце, якія яны высоўваюць і хаваюць назад. Яны б хутка абжыліся ў Тайлеравай урэтры і адклалі б там ікру.
    Але і гэта не найгоршы спосаб правесці суботні вечар.
    -	Тое, што мы зрабілі з Марлінай маці, -кажа Тайлер, яшчэ не найгоршае.
    173
    Я кажу, забі зяпу.
    Або, кажа Тайлер, французскія федэралы маглі б змясціць нас у сакрэтную лабара-торыю пад Парыжам, дзе нават не хірургі, а зялёныя лабаранты-недавукі зрэзалі б нам павекі, каб праверыць узровень так-січнасці новага спрэю для загару.
    -	Гэта ўсё рэальныя выпадкі, кажа Тай-лер. Пачытай газеты.
    Але, што горш я ведаў, што Тайлер зра-біў з Марлінай маці. Упершыню за ўвесь час, што я ведаю Тайлера, у яго так шмат грошай. Тайлер закалочвае рзальныя бабкі. Нядаўна тэлефанавалі з універмага «Норд-страм» і замовілі на Каляды дзвесце кавал-каўТайлеравага касметычнага мыла, колеру жоўтага цукру. Дваццаць баксаў за кавалак мыла ў раздроб за такія грошы мы маглі павесяліцца суботнім вечарам. Маглі адра-
    174
    мантаваць газаправод. Маглі пайсці на тан-цы. Калі б не грошы, я б, напэўна, звольніўся з працы.
    Тайлер прадстаўляецца як «Мылаварня на Пэйпэр-стрыт». Людзі кажуць, гэта най-лепшае мыла.
    -	Вось калі б ты выпадкова з'еў Марліну маці, кажа Тайлер, гэта было б куды горш.
    3	ротам, набітым куранём гунбао, я кажу: заляпі зяпу, на хрэн.
    Гэты суботні вечар мы бавім на пярэднім сядзенні «шэўрале імпала» 1968-га года выпуску, што стаіць на спушчаных шынах у першым шэрагу стаянкі патрыманых аўтамабіляў. Мы з Тайлерам гутарым і п’ем піва з бляшанак. Пярэдняе сядзенне гэтай «імпалы» большае за канапы ў большас-ці людзей дома. Тут па праспекце некалькі такіх стаянак. Іх яшчэ называюць «стаян-
    175
    камі бляшанак». Машыны тут усе кашту-юць да двухсот баксаў, а цыганы, што ва-лодаюць гэтымі стаянкамі, стаяць цэлымі днямі ў сваіх фанерных офісах і кураць даўгія тонкія цыгары.
    Тутэйшыя машыны металалом, на якім дзеці вучацца ездзіць у школе: «грэмліны» і «пэйсэры», «мэверыкі» і «гарнэты», «фор-ды пінто», пікапы «інтэрнэшнл харвэстар», «камары», «дастэры», «імпалы» з нізкай па-садкай. Машыны, якія нехта любіў, а затым выкінуў на звалку. Як бяздомная жывёла ў прытулку. Як сукенкі дружак нявесты ў сэ-канд-хэндзе. Пабітыя, з шэрымі, чырвонымі або чорнымі бакавінамі, з зашпакляванымі, але не адпаліраванымі карпусамі. Пласты-кавае дрэва, пластыкавая скура і пласты-кавы хром у салоне. Цыганы нават не за-мыкаюцьдзверцы машынаў на ноч.
    176
    Па праспекце праносяцца машыны, асвят-ляючы фарамі вялікае, як кінаэкран, ла-бавое шкло «імпалы», з намаляваным на ім коштам. Гаворыць і паказвае Амерыка. Усяго за дзевяноста восем даляраў. Знутры салона выглядае, нібы за восемдзесят дзе-вяць цэнтаў. Нуль, нуль, кропка, восем, дзе-вяць. Амерыка чакае твайго званка!
    Амаль усе машыны тут у раёне ста да-ляраў, і ў кожнай да шыбы прычэплена па-перчына з надпісам «ЯК ЁСЦЬ».
    Мы выбралі «імпалу», бо калі не хочаш начаваць у суботу дома у ёй найвялікшыя сядзенні.
    Мы жарэм кітайскую ежу, бо не можам пайсці дадому. Было два варыянты: або начаваць тут, або тырчэць усю ноч у нач-ным клубе. Мы не ходзім у начныя клубы. Тайлер кажа, што музыка там настолькі
    177
    гучная, асабліва басы, што парушае яго-ны біярытм. Апошняга разу, калі мы былі там, Тайлер скардзіўся, што ад гучнай му-зыкі ў яго запор. Пагатоў там так шумна, што немагчыма пагаварыць: пасля пары чарак пачынаеш адчуваць сябе цэнтрам увагі, але нікому і слова сказаць немаг-чыма.
    Як труп у ангельскіх дэтэктывах.
    Мы начуем сёння ў машыне, бо прыйшла Марла і пагражала выклікаць паліцыю, каб мяне арыштавалі за тое, што я зварыў ей-ную маці. Марла з крыкам насілася па доме, называючы мяне вампірам і канібалам. Пінала нагамі стосы «Рыдэрс Дайджэст» і «Нэшнл Джэагрэфік», і я збег. А яна заста-лася там. Калі ў двух словах.
    Пасля таго, як Марла выпадкова спраба-вала знарок забіць сябе ксанаксам у гатэлі
    178
    «Рыджэнт», я не думаю, што яна наважыц-ца выклікаць паліцыю. Але Тайлер выра-шыў, лепш будзе пераначаваць на вуліцы. На ўсялякі выпадак.
    На выпадак, калі Марла падпаліць дом.
    На выпадак, калі Марла здабудзе пісталет.
    На выпадак, калі Марла ўсё яшчэ там.
    На ўсялякі выпадак.
    Я спрабую засяродзіцца:
    Заўжды з пяшчотай
    Зоркі глядзяць на месяц Тра-ля-ля, кропка
    Па праспекце праносяцца машыны, я ся-джу ў «імпале» з бляшанкай піва ў руцэ. Ба-келітавае стырно, метр у дыяметры, халод-нае, як лёд, а трэснутае вінілавае сядзенне шчыпае мяне за азадак праз джынсы. Тай-лер кажа:
    179
    Давай з самага пачатку. Раскажы мне, якусё было.
    Колькі тыдняў я не зважаў на тое, чым займаецца Тайлер. Аднойчы мы зайшлі з ім на пошту, і Тайлер адаслаў Марлінай маці тэлеграму:
    УСЯ ЗМОРШЧЫЛАСЯ (крпк) ДАПАМАЖЫ КАЛІЛАСКА! (кнц)
    Тайлер паказаў служачаму тэлеграфа Мар-лін чытацкі білет і падпісаў тэлеграму ейным імем, крычучы: так, Марламі часам называюць і хлопчыкаў, і клерку нічога не заставалася як заняцца сваімі непасрэднымі абавязкамі.
    Калі мы выходзілі з пошты, Тайлер сказаў, што, калі я люблю яго, я павінен яму давя-раць. I што ўсё гэта не мой клопат, і мы пай-шлі ў «Garbanzo's» паесці хумусу.
    Але па-сапраўднаму мяне напужала не так тэлеграма, як абед з Тайлерам у рэста-
    180
    ране. Тайлер ніколі-ніколі ні за што не пла-ціў. Апранаецца ён у гімнастычных залах і гатэлях, запытваючы адзежу ў бюро зна-ходак. Гэта, канечне, лепш за Марлу, якая крадзе джынсы з сушылак у пральнях, а затым прадае па дваццаць даляраў за пару ў сэканд-хэнды. Тайлер ніколі не абе-даў у рэстаранах, а ў Марлы не было ніякіх зморшчынаў.
    I раптам Тайлер без дай прычыны адсы-лае Марлінай маці сямікілаграмовую скрын-ку цукерак.
    У «імпале» Тайлер кажа, што гэта не найгор-шы спосаб правесці суботнюю ноч. Горш -калі цябе джыгне карычневы павук-пустэль-нік і ўпрысне табе нават не атруту, а страва-вальны фермент або кіслату, што раз'ядае тканкі вакол укусу і ў літаральным сэнсе рас-плаўляе табе руку, нагу або твар.
    181
    Калі ўсё гэта здарылася, Тайлера не было дома. Марла з'явілася нечакана. Нават не пагрукаўшы, яна праціснулася ў дзверы і крыкнула:
    Тук-тук!
    Я чытаю «Рыдэрс Дайджэст» на кухні. Я ў поўнай разгубленасці.
    Тайлер! Можна мне ўвайсці? Ты дома? -крычыць Марла.
    Я крычу, Тайлера няма.
    He будзь бякам, крычыць Марла.
    Я выходжу да яе, Марла стаіць у фае з па-сылкай «FedEx» і кажа:
    Мне трэба адну рэч да цябе ў маразіль-ню пакласці.
    Я іду за ёй на кухню і кажу: не.
    He.
    He.
    I яшчэ раз не.
    182
    Я не збіраюся трымаць ейную наркату ў сваім доме.
    -	Ну, сонейка, кажа Марла, у мяне ў гатэлі няма маразільні. Ты ж казаў, што я магу прыйсці да цябе.
    He казаў я такога. He хапала яшчэ, каб яна сюды паціху перабралася, прыцягваю-чы штораз новы кавалак свайго дзярма.
    Марла распакоўвае пасылку на кухон-ным стале і дастае з таннай пенапластавай упакоўкі нешта белае. Патрасае гэтай бе-лай штукай у мяне перад носам і кажа:
    -	Гэта не дзярмо. Гэта мая маці, гаўнюк ты сраны! Таму заткні ляпу.
    Бел