Байцоўскі клуб
Чак Паланюк
Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
Памер: 444с.
Мінск 2013
бурыць цывілізацыю. Мы можам зра-біць гэты свет лепшым.
Уяві лася, кажа Тайлер, што крочыць паўз вітрыны ўнівермагаў, паўз смярдзючыя рэшткі згнілых прыгожых сукенак і смокін-гаў на вешалках. А нам застанецца да кан-ца жыцця хадзіць у скураным адзенні і ка-раскацца па сцяблінах ліянаў, таўшчынёй з руку, абвітых вакол «Сірз Таўэр». Як у той казцы, «Джэк і бабовае дрэва», ты караска-ешся па-над вільготным лесам, і паветра та-кое чыстае, што можна разгледзець малень-кія фігуркі, якія малоцяць збожжа і сушаць кавалкі аляніны на закінутай васьміпалоснай аўтастрадзе, што цягнецца на тысячы міляў пад скварам жнівеньскага сонца.
Вось гэта і ёсць мэта праекта «Вэрхал», казаў Тайлер. Поўнае і неадкладнае зніш-чэнне цывілізацыі.
262
А які будзе наступны крок праекта «Вэр-хал», не ведае ніхто, акрамя Тайлера. Бо другое правіла ніякіх пытанняў.
I ніякіх куляў, сказаў Тайлер «разбойні-кам». He хвалюйцеся вам яшчэ давя-дзецца забіваць.
Падпал. Разбой. Бунт і дэзінфармацыя.
Ніякіх пытанняў. Ніякіх пытанняў. Ніякіх «не» і ніякай хлусні.
I пятае правіла праекта «Вэрхал» Тай-лер заўжды мае рацыю.
І7
Бос прыносіць яшчэ адну паперку і кла-дзе мне на стол. Гальштука я ўжо даўно не нашу. А ў боса сіні: значыцца, сёння чац-вер. Цяпер дзверы ў кабінет боса заўжды зачыненыя, а з таго часу, як ён знайшоў правілы БК у капіявальным апараце, мы і словам не перакінуліся. Ён, мабыць, баіц-ца, што я магу прастрэліць яму вантробы. А я зноў клею дурня.
264
Або я магу патэлефанаваць у аддзел стан-дартызацыі Мінтрансу. Мантажны кранштэйн пярэдняга сядзення не праходзіў выпраба-ванняў на трываласць перад выхадам у экс-плуатацыю.
Целы закапаныя паўсюль. Трэба толькі ведаць, дзе шукаць.
Дабрыдзень, кажу.
Дабрыдзень, адказвае бос.
Аркуш на маім стале чарговы цалкам сакрэтны дакумент, які Тайлер папрасіў мяне набраць і памножыць. Тыдзень таму Тайлер вымяраў крокамі склеп нашага дома на Пэйпэр-стрыт. Шэсцьдзесят пяць чаравікаў у даўжыню і сорак ушыркі. Тай-лер лічыў уголас.
Шэсць памножыць на сем? спытаў ён мяне.
Сорак два.
265
А сорак два на тры?
Сто дваццаць шэсць.
Тайлер даў мне пісаную ад рукі паперку і сказаў набраць і раздрукаваць у сямідзе-сяці двух асобніках.
Чаму так шмат?
Таму, адказаў ён, што роўна столькі чалавек можа спаць у нас у сутарэнні, калі паставіць трох'ярусныя вайсковя ложкі.
А як жа ўласныя рэчы, спытаў я. Тайлер адказаў:
Пры сабе ў іх будзе толькі тое, што па-значана ў гэтым спісе. Усё павінна змясціц-ца пад матрацам.
I вось гэты самы спіс мой бос пасля зна-ходзіць у каліявальным апараце, на якім усё яшчэ мігльгае лічба «72». У ім напісана: «Поўны камплект пералічаных рэчаў не гарантуе допуску да трэніровак пры ад-
266
сутнасці ў прэтэндэнта пяцісот даляраў гатоўкай на ўласнае пахаванне».
Крэмацыя трупа каштуе трыста даляраў, сказаў мне Тайлер, і цэны ўвесь час рас-туць. Кожны, хто памрэ, не маючы пры сабе гэтай сумы, пойдзе пад нож у медінстытут.
Кожны курсант павінен насіць гэтыя гро-шы з сабой, у чаравіку, і калі яго раптам заб'юць, ягоная смерць не будзе клопатам для праекта «Вэрхал».
Далей: «Прэтэндэнт павінен мець пры сабе:
Дзве чорныя кашулі.
Дзве пары чорных нагавіцаў.
Адну пару чорных берцаў.
Дзве пары чорных шкарпэтак і дзве па-ры аднатонных споднікаў.
Адно цёплае чорнае паліто -
У пералік уваходзяць рэчы, якія прэтэн-дэнт ужо мае на сабе.
267
Адзін белы ручнік.
Адзін вайсковы матрац.
Адну глыбокую белую пластыкавую міску».
Бос усё яшчэ стаіць ля майго стала, я бяру арыгінал і кажу яму: дзякуй. Бос вяртаецца ў свой кабінет, а я да працы: раскладання пасьянсу на камп'ютары.
Пасля працы я аддаю копіі Тайлеру. Жыц-цё ідзе сваім парадкам. Я іду на працу.
Вяртаюся дадому.
Іду на працу.
Вяртаюся дадому, а на ганку стаіць хло-пец. Трымае папяровы пакет з запаснымі нагавіцамі і кашуляй, а астатнія тры рэчы -белы ручнік, армейскі матрац і пластыкавая міска на парэнчах. Мы з Тайлерам назі-раем за ім у вакно з другога паверху, і Тай-лер кажа, каб я пайшоў і прагнаў яго прзч.
Занадта малы, кажа Тайлер.
268
Хлопец на ганку той самы містар анёл, якога я збіў да паўсмерці ў ноч, калі Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал». Нават нягледзя-чы на бялявыя валасы, пастрыжаныя пад «вожыка», і чорныя фінгалы пад вачыма, на ягоным строгім прыгожым твары ані змор-шынкі, ані шнара. Апрані яго ў сукенку і пры-мусь усміхнуцца не адрозніш ад дзеўкі. Містар анёл стаіць на зважай перад уваход-нымі дзвярыма, утаропіўшыся ў патрэска-ную драўляную сцяну, рукі па швах, у чорных берцах, чорнай кашулі і чорных нагавіцах.
Прагані яго, кажа мне Тайлер. Ён за-надта малы.
Я пытаю: а занадта малы гэта да якога ўзросту?
He важна, адказвае Тайлер. Калі прэтэнтэнт малы, кажаш яму: занадта ма-лы. Калі тоўсты занадта тоўсты. Худы -
269
занадта худы. Белы занадта белы. Чор-ны занадта чорны.
Так яшчэ з пракаветных часоў адбіралі сабе вучняў будысцкія манахі, расказвае Тайлер. Ты кажаш прэтэндэнту ісці прэч, але калі ён настроены настолькі рашуча, што прачакае ля ўваходу без ежы, даху над галавой і маральнай падтрымкі тры дні, тады і толькі тады ён можа ўвайсці і распа-чаць трэніроўкі.
Я выходжу і кажу: хлопчык, ты занадта ма-лы, але ў абед ён усё яшчэ там. Я выходжу пасля абеду, праганяю яго мятлой і кідаю пакет з ягонымі рэчамі на зямлю. Тайлер на-зірае з другога паверху, як я гуляю ў бейсбол вухам містара анёла, а той стаіць, як і стаяў; як я кідаю ягоныя рэчы ў гразь і крычу.
Шыбуй адсюль, крычу я. Ты шо, глухі? Ты занадта малы, чуеш?! Нічога ты тут не вы-
270
стаіш, крычу я. Прыходзь праз пару гадоў.
А зараз шыбуй. Валі з майго ганку.
Наступнага ранку ён усё яшчэ там. Вы-ходзіць Тайлер і кажа:
- Прабач, не трэба было казаць табе пра трэніроўкі, бо ты яшчэ занадта малады, та-му ідзі адсюль па-добраму.
Добры паліцэйскі. Дрэнны паліцэйскі.
Я зноў крычу на небараку. Праз шэсць гадзінаў выходзіць Тайлер і кажа: прабач, хлопча, ты павінен сысці. Або давядзецца выклікаць паліцыю.
А ён усё стаіць.
Ягоныя рэчы так і валяюцца ў гразі. Ве-цер зносіць падраны папяровы пакет.
А ён усё стаіць.
На трэці дзень ля дзвярэй ужо новы прэ-тэндэнт. Містар анёл усё яшчэ там, Тайлер спускаецца і кажа яму:
271
- Заходзь. Збірай рэчы і заходзь.
А новаму кажа: выбачай, але гэта, мабыць, памылка, ты занадта стары для трэніровак, таму лепш топай дахаты.
Я хаджу на працу штодня. I кожны раз, калі я вяртаюся, на ганку стаяць адзін або два хлап-цы. Яны нават не глядзяць адзін на аднога. Я праходжу паўз іх і зачыняю за сабой дзверы. I гэтак штодня. Часам прэтэндэнты сыходзяць, але ў бальшыні ўсе трымаюцца тры дні. I так, пакуль аднаго дня з тых сямідзесяці двух ложкаў, што мы з Тайлерам набылі і паставілі ў склепе, не застаецца ніводнага вольнага.
Неяк Тайлер даў мне пяцьсот даляраў і сказаў, каб я заўжды цягаў іх з сабой у ча-равіку. Гэта мне на пахаванне. Яшчэ адна старая будысцкая традыцыя.
Цяпер, калі я вяртаюся з працы, дом поўны незнаёмых мне людзей, якіх Тайлер пусціў
272
да нас жыць. Ніхто не сядзіць без справы. На першым паверсе цяпер кухня і мыла-варня. У сарцір не прабіцца. Курсанты раз-біваююца на групы, якія па чарзе знікаюць на некалькі дзён, а потым вяртаюцца з чыр-вонымі гумовымі пакетамі, поўнымі вадкага вадзяністага тлушчу.
Я хаваюся ад іх у сваім пакоі. Неяк уве-чары Тайлер падымаецца да мяне наверх і кажа:
- He чапай іх. Яны ведаюць сваю справу. Усё гэта частка праекта «Вэрхал». Ніхто не ведае ўсяго плана. Затое кожны ведае сваю задачу і выконвае яе дасканала.
Пятае правіла праекта «Вэрхал» Тайлер заўжды мае рацыю.
А затым Тайлер знік.
Штодня хлопцы з праекта «Вэрхал» ва-раць мыла. Я не сплю. Усю ноч я чую, як яны
273
змешваюць гліцэрын са шчолакам, нара-заюць мыла кавалкамі, сушаць на бляхах для выпечкі, загортваюць у абгортачную паперу з цэтлікамі «Мылаварня на Пэйпэр-стрыт». Тайлера ўсё няма, але ўсе і без яго ведаюць, што рабіць. Усе, акрамя мяне.
Я абціраю вуглы, злоўлены, як мышка, гэтым адладжаным механізмам-пасткай, у якім усе моўчкі носяцца сюды-туды, як намуштраваныя малпы, гатуюць, працуюць, спяць групамі. Пацягні рычаг. Націсні кноп-ку. Адна група малпаў-касманаўтаў увесь дзень гатуе, а астатнія па чарзе ядуць са сваіх пластыкавых місак.
Неяк раніцай я выходжу на працу, а на ганку стаіць Бамбіза Боб. У чорных чара-віках, чорнай кашулі і чорных нагавіцах. Я пытаю, ці не бачыў ён часам Тайлера? Ці не Тайлер гэта яго сюды прыслаў?
274
Першае правіла праекта «Вэрхал», ад-казвае Боб, стоячы на зважай, не пытац-ца пра праект «Вэрхал».
Якую ж гэта бязглуздую вялікую місію Тай-лер яму даручыў, пытаю. Некаторыя зай-маюцца тут толькі тым, што вараць рыс, мыюць посуд або чысцяць сарцір. Увесь дзень. Няўжо Тайлер абяцаў Бамбізу Бобу, што той стане прасветленым, калі па шас-наццаць гадзінаў на дзень будзе загорт-вацьу паперу кавалкі мыла?
Бамбіза Боб маўчыць.
Я іду на лрацу. А калі вяртаюся дадому, Бамбіза Боб усё яшчэ на ганку. Усю ноч я не магу заснуць, а на раніцу Бамбіза Боб ужо корпаецца ў агародзе.
Сыходзячы на працу, я пытаю Бамбізу Боба, хто яго ўпусціў? Хто даў яму гэтую працу? Ці бачыў ён Тайлера? Тайлер што, быў тут уначы?
275
Бамбіза Боб кажа:
Першае правіла праекта «Вэрхал» не казаць пра...
Я перапыняю яго. Добра, кажу я. Добра, добра, я ведаю.
Пакуль я на працы, групы малпаў-касма-наўтаў перакопваюць гразкія кветнікі вакол дома, разбаўляюць гразь ангельскай сол-лю, каб знізіць кіслотнасць, цягаюць рыд-лёўкамі гной, прывезены з жывёлагадоў-чых фермаў, і пакеты стрыжаных валасоў з цырульняў, каб адагнаць кратоў і мышэй і падвысіць узровень пратэінаў у глебе.
Яны вяртаюцца пасярод ночы з нейкай бойні з пакетамі крывяной і касцяной мукі для падвышэння ўзроўню жалеза і фосфа-ру ў глебе.
Групы малпаў-касманаўтаў вырошчваюць базілік, чабор, салату-латук, парасткі вір-
276
джынскай ляшчыны і эўкаліпту, язмін і мя-ту, высаджаныя калейдаскопам мудра-гелістых узораў. Ружовыя астравы сярод зялёнага мора. Іншыя групы выходзяць уначы са свечкамі паляваць на смаўжоў і слізнякоў. Яшчэ адна збірае толькі са-мыя зялёныя лісткі і спелыя ягадкі ядлоўцу для натуральнага фарбавальніка. Жывако-сту натуральнага дэзінфек