• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    ыйнага срод-ку. Братак ад галаўнога болю, і духмянага язменніку, які надае мылу пах свежа па-стрыжанай травы.
    У кухні бутэлькі з 80-градусным спіртам для гатавання паўпразрыстага ружовага мыла з пахам герані, мыла колеру жоўтага цукру і мыла з пахам пачулі. Я ўпотай зно-шу адну бутэльку, а на пахавальныя гро-шы набываю цыгарэтаў. Нечакана з'яўля-ецца Марла. Мы размаўляем пра расліны,
    2П
    крочым заблытанымі гравійнымі сцежкамі скрозь калейдаскоп зялёных узораў, палім і п'ем. Мы гутарым пра Марліны грудзі. Мы гутарым пра ўсё, акрамя Тайлера Дэрдэна.
    Аднойчы ў газеце пішуць, што група лю-дзей, апранутых ва ўсё чорнае, пранеслася, якураган, паўз прэстыжны раён непадалёк ад раскошнага аўтасалону, дзяўбёжачы бейсбольнымі бітамі па бамперах машын так, што спрацоўвала сігналізацыя і выбу-халі падушкі бяспекі, напаўняючы салоны белай пудрай.
    А ў «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт» іншыя групы зрывалі пялёсткі з ружаў, кураслепу, лаванды і каб атрымаць мыла з пахам кветак ссыпалі іх у каробкі з салам, якое ўбірае ў сябе водар.
    Марла распавядае мне пра розныя рас-ліны.
    278
    Ружа, кажа яна, натуральны вяжучы сродак.
    Назовы некаторых раслінаў аддаюць смерцю: касач, базілік, рута, размарын, вербена. Некаторыя, напрыклад, вяртоў-нік, першацвет, аер, нард, гучаць неяк па-шэкспіраўску. Ліятрыс пахучая салод-кі пах ванілі. Вірджынская ляшчына яшчэ адзін вяжучы сродак.
    Кардоўнік гэта дзікі гішпанскі касач.
    Штовечар мы гуляем з Марлай па садзе, пакуль я не пераконваюся, што Тайлер і сён-ня не вернецца дадому. А за нашымі спінамі ўвесь час топчацца малпа-касманаўт, пад-біраючы з зямлі лісткі бальзаміну, ружы і мяты, якія Марла зрывае, расцірае і суе мне пад нос. Топчацца, падбіраючы кінутыя не-дакуркі, замятаючы і разрыхляючы за сабой сцежку, каб сцерці ўсе нашы сляды.
    279
    Аднойчы ўначы іншая група людзей абліла бензінам кожнае дрэўца, а таксама зрабіла бензінавыя дарожкі ад дрэва да дрэва ў га-радскім парку і ўчыніла слаўны лясны пажа-рык. У газетах потым пісалі, што ў прылеглых да парку дамоў ад жару пацяклі шыбы, а шыны прыпаркаваных побач аўтамабіляў палопаліся і аселі на расплаўленай гуме.
    Дом на Пэйпэр-стрыт, які здымае Тай-лер, жывы арганізм, мокры ад дыхання і поту яго шматлікіх насельнікаў. Яны руха-юцца ўнутры яго, ад гэтага рухаецца і ён.
    Яшчэ адна ноч без Тайлера: нехта пра-свідраваў дзіркі ў банкаматах і тэлефонах-аўтаматах і пры дапамозе трубкі і шпрыца для змазкі напампаваў іх пад завязку ка-ланіцай і ванільным пудынгам.
    Тайлера ўсё не было, а праз месяц у пары малпаў-касманаўтаў на тыльным баку да-
    280
    лоні з'явіліся апёкі ад Тайлеравага паца-лунку. Затым гэтыя малпы зніклі, а на ганку стаялі ўжо новыя, ім на замену.
    Штодня групы людзей прыязджалі і з'яз-джалі на розных машынах. Кожны раз на іншых.
    Неяк увечары я чую, як Марла размаўляе на ганку з малпай-касманаўтам:
    -	Мне трэба ўбачыць Тайлера. Тайлера Дэрдэна. Ён тут жыве. Я яго сяброўка.
    А малпа кажа:
    -	Прабач, але ты занадта... паўза, ты занадта маладая для трэніровак.
    -	Ідзі ў сраку, злуецца Марла.
    -	Да таго ж, кажа малпа, у цябе няма з сабой неабходных рэчаў: дзвюх чорных кашуляў, дзвюх пар чорных нагавіцаў...
    -	Тайлер! крычыць Марла.
    -	...адной пары чорных берцаў...
    281
    -	Тайлер!
    -	...дзвюх параў чорных шкарпэтак і дзвюх параў сподняй...
    -	Тайлер!
    Я чую грукат зачыненых дзвярэй. Марла не збіраецца чакаць тры дні.
    Звычайна, вяртаючыся з працы дадому, я раблю бутэрброды з арахісавым мас-лам.
    Але сёння я вяртаюся, а адна малпа чытае іншым, што расселіся на падлозе па ўсім першым паверсе:
    Вы не прыўкрасныя і непаўторныя сняжынкі. Вы такая ж самая гнілая ар-ганіка, як і ўсе, і кожны з нас частка вялікай кампоснай ямы.
    -	Наша культура выштукавала ўсіх на адзін капыл, чытае малпа. Няма больш ні белых, ні чорных, ні бедных, ні багатых.
    282
    Мы ўсе хочам аднаго і таго ж. Няма больш індывідуальнасцяў. Па-асобку мы ніхто.
    Калі я заходжу зрабіць сабе бутэрброд, мал-па перастае чытаць. Астатнія моўчкі чакаюць. I я нібыта адзін у доме. He звяртайце ўвагі, ка-жу я. Я ўжо гэта чытаў. Гэта я надрукаваў.
    Нават мой бос ужо, мабыць, чытаў
    Усе мы проста вялікая куча гаўна, кажу я. Давай, чытай. Гуляйцеся сабе далей. He звяртайце на мяне ўвагі.
    Малпы-касманаўты моўчкі чакаюць, па-куль я даробліваю свае бутэрброды, бяру чарговую бутэльку гарэлкі і падымаюся да сябе ў пакой. За плячыма я чую:
    -	Вы не прыўкрасныя і непаўторныя сня-жынкі.
    Я разбітае сэрца Джэка, бо Тайлер кінуў мяне. Бо бацька кінуў мяне... Эх, я б мог пра-цягваць гэты спіс бясконца.
    283
    Час ад часу ўвечары, пасля працы, я ха-джу ў розныя БК, у склепы або гаражы, і пытаю, ці не бачыў хто Тайлера Дэрдэна.
    У кожным новым БК нехта незнаёмы мне стаіць пад адзінай лямпачкай пасярод поўнай людзей цемры і гаворыць словамі Тайлера.
    Першае правіла БК не казаць пра БК.
    Калі пачынаецца бойка, я адводжу галоў-нага ўбок і пытаю, ці не бачыў ён Тайлера. Мы з Тайлерам жывем разам, кажу я, і ён даўно ўжо не з'яўляўся дома.
    А той адразу выкочвае вочы і пытае: што, я насамрэч знаёмы з Тайлерам Дэрдэнам?
    I гэтак у бальшыні новых БК. Так, кажу я, мы з Тайлерам найлепшыя сябры. I тады яны ўсе кідаюцца паціснуць мне руку.
    Яны глядзяць на дзірку ў мяне ў шчацэ, на фінгалы і сінякі, жоўтыя і зялёныя па краях,
    284
    і звяртаюцца да мяне «сэр». He, cap. Ніяк не, cap. Ніхто з іхных знаёмых ніколі не бачыў Тайлера Дэрдэна. А вось сябры сяброў ба-чылі, яны і заснавалі гэты філіял БК, cap.
    I падміргваюць мне.
    Ніхто з іхных знаёмых ніколі не бачыў Тайлера Дэрдэна.
    Cap.
    А праўда, пытаюць усе, праўда, што Тай-лер Дэрдэн збірае войска? Людзі кажуць. Праўда, што ён спіць толькі адну гадзіну ў суткі? Ходзяць чуткі, што Тайлер Дэрдэн ездзіць па ўсёй краіне і адкрывае новыя БК. I ўсім карціць ведаць, што ж будзе далей.
    Сходы праекта «Вэрхал» пераехалі цяпер у большы склеп, бо кожны камітэт бун-тары, падпалы, разбойствы і дэзінфар-мацыя разрастаецца з кожным днём за кошт выпускнікоў БК. У кожным камітэце
    285
    ёсць свой галоўны, але нават яны не веда-юць, куды падзеўся Тайлер. Ён звязваецца з імі раз на тыдзень па тэлефоне.
    Усім у праекце «Вэрхал» цікава, што бу-дзе далей.
    Да чаго ўсё гэта прывядзе?
    Чаго нам чакаць?
    На Пэйпэр-стрыт мы з Марлай гуляем ба-санож па садзе сярод пахаў шалфею, лімон-най вербены і ружовай герані. А вакол нас, згорбіўшыся, поўзаюць са свечкамі чорныя кашулі і чорныя нагавіцы, шукаючы, каб за-біць пад лісцем раслінаў смаўжоў і слізня-коў. Марла пытае, што тут адбываецца.
    3 камякоў гразі вытыркаюцца кудлакі ва-ласоў. Лайно і валоссе. Касцяная мука і кроў. Расліны растуць так хутка, што малпы-кас-манаўты не паспяваюць іх падразаць.
    Марла пытае:
    286
    Што ты збіраешся рабіць?
    А што?
    У гразі нешта зіхціць. Золата? Я нахіляюся паглядзець. Я не ведаю, што будзе далей, кажу я Марле.
    Здаецца, нас абоіх кінулі.
    Краем вока я заўважаю, як вакол шаста-юць малпы-касманаўты ў чорным, згор-біўшыся над свечкамі. Золата гэта плом-ба ў карэнным зубе. Побач яшчэ два, з срэбранаамальгамавымі пломбамі. Гэта чыясьці сківіца.
    Я кажу: не, я не магу сказаць, што бу-дзе далей. I ўтоптваю адзін, другі, трэці зуб у гразь, валоссе, лайно, косці і кроў, каб Марла нічога не ўбачыла.
    Гэтай пятніцай увечары я заснуў за пра-цоўным сталом.
    Калі я прачнуўся, утыкнуўшыся тварам у скрыжаваныя на стале рукі, званіў тэле-фон, а ў аддзеле ўжо нікога не было. Тэле-фон званіў у мяне ў сне, і я не разумеў, ці гэта рэальнасць праслізнула ў мой сон, ці сон прасачыўся ў рэальнасць.
    Я здымаю слухаўку і кажу: адпаведнасць і адказнасць.
    288
    Гэта мой аддзел. «Адпаведнасць і Адказ-насць».
    Заходзіць сонца, над галавой цягнуцца скучаныя ў адно навальнічныя хмары, па-мерам з Ваёмінг і Японію. Вокнаў у мяне на працы не было. Проста замест знешніх сценаў вялікія, ад падлогі да столі, шыбы. Паўсюль. Паўсюль вертыкальныя жалюзі. Паўсюль прыбітыя да падлогі шэрыя прамысловыя дываны з маленькімі над-магільнымі плітамі разетак для падлучэння камп'ютараў у сетку. Паўсюль лабірынты фанерных кабінак, абабітых тканінай.
    Недзе гудзе пыласмок.
    Мой бос у адпачынку. Даслаў мне мэйл і знік. А я за два тыдні мушу падрыхта-вацца да афіцыйнай справаздачы. Замо-віць канферэнц-залу. Давесці да ладу ўсе свае справы. Абнавіць рэзюмэ. I ўсё такое.
    289
    Кампанія рыхтуе абвінавачанне супраць мяне.
    Я абсалютная абыякавасць Джэка.
    Я страшэнна сябе паводзіў.
    Я здымаю слухаўку, а там Тайлер, ён ка-жа:
    -	Давай, спускайся. Цябе там чакаюць на стаянцы.
    Хто чакае, пытаю я.
    -	Усе, адказвае Тайлер.
    Mae рукі пахнуць бензінам.
    -	Давай, збірайся, працягвае Тайлер. -
    У іх там машына. «Кадылак».
    Я ўсё яшчэ сплю.
    Мне чамусьці здаецца, што Тайлер мой сон.
    Ці гэта я сон Тайлера.
    Я нюхаю рукі. Бензін. У офісе ні душы.
    Я ўстаю і іду на стаянку.
    290
    Хлапец з БК, што займаецца машынамі, прыпаркаваў чыйсьці чорны «кадылак» ля самага бардзюра, а я стаю і гляджу на гэ-тую даўжэзную чорна-залатую партабаку, гатовую звезці мяне ў невядомым кірунку. Механік вылазіць з машыны і кажа, каб я не хваляваўся ён паставіў нумары, знятыя з нейкай машыны на стаянцы ў аэрапорце.
    Гэты механік з БК кажа: ён можа завесці ўсё, што заўгодна. Выкручваеш два драткі са стырнавой калонкі, замыкаеш іх, зарад даходзіць да стартара і катайся сабе на здароўе.
    Або можаш зламаць сервер аўтамабіль-нага прадстаўніцтва і скрасці лічбавы ключ.
    На заднім сядзенні тры малпы-касма-наўты ў чорных кашулях і чорных нагавіцах. Нічога не бачу. Нічога не чую. Нічога нікому не скажу.
    291
    Я пытаю: а дзе Тайлер?
    Механік з БК, як шафёр, адчыняе пера-да мной дзверкі «кадылака». Ён такі худы і высокі, з шырокімі плячыма, як тэлеграф-ны слуп.
    Я пытаю: мы едзем да Тайлера?
    На пярэднім сядзенні мяне чакае торт са свечкамі, як на дзень народзінаў. Я сядаю. Мы рушым.
    Нават тыдзень не быўшы ў БК, ты без праблемаў едзеш, не перавышаючы хут-касці. Магчыма, у цябе два дні кал чорнага колеру ад унутраных крывацёкаў, але ты спакойны, як слон. Цябе абганяюць машы-ны. Ты бачыш толькі іх заднія бамперы. Кіроўцы паказваюць табе фак. Усе гэтыя незнаёмцы ненавідзяць цябе. Нічога аса-бістага. Пасля БКты такі расслаблены