• Газеты, часопісы і г.д.
  • Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

    Байцоўскі клуб

    Чак Паланюк

    Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
    Памер: 444с.
    Мінск 2013
    47.96 МБ
    ага ўжо ў роце па пісталеце. Мар-ла ўсё курыць і закочвае вочы, а я, я нікну долу пад хліпаючай шафай-Бобам; і ў гэты момант нават смерць і шанцы на выжы-
    37
    ванне робяцца такімі ж несапраўднымі, як штучныя кветкі на тэлеэкране.
    -	Боб, кажу я, ты мяне расціснеш. -Я намагаюся казаць шэптам, але потым не вытрымліваю.
    -	Боб, я намагаюся прыглушыць голас, але ўрэшце крычу. Боб! Мне трэба ў сарцір!
    У туалеце я гляджуся ў люстра над ра-кавінай. Калі расклад не зменіцца, я пабачу Марлу ў «Вышэй да нябёсаў», групе па-разітаў мозгу. Марла там будзе. Вядома ж, Марла там будзе. I вось што я зраблю. Я сяду побач з ёй. I пасля знаёмства, пасля медытацыі, палацу сямі дзвярэй, белага гаючага шару святла, пасля таго, як мы адкрыем нашыя чакры, калі прыйдзе час абдымацца, я схаплю гэтую сучку.
    Яна будзе стаяць, бязвольна звесіўшы рукі, і я прашапчу ёй на самае вуха: Марла,
    38
    ты бессаромная махлярка. Шыбуй адсюль. Гэта адзіная сапраўдная рэч у маім жыцці, а ты яе ў мяне адымаеш. Ты тут проста ту-рыстка.
    Наступнага разу, як мы сустрэнемся, я скажу: Марла, я не магу спаць, калі ты тут. А мне гэта трэба. Валі адсюль.
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Мінеапаліса.
    Пры кожным узлёце, кожнай пасадцы, ка-лі самалёт нахіляўся ўбок, я маліўся, каб мы разбіліся. У гэты момант, калі мы на валаску ад смерці, бездапаможныя чалавечкі, як селядцы, напханыя ў бляшанку, бессань змяняецца дрымотай.
    Вось так я і пазнаёміўся з Тайлерам Дэр-дэнам.
    40
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Чыкага.
    Нью-Ёрка.
    Бостана.
    Тайлер падпрацоўваў кінамеханікам. Па складзе характару Тайлер мог працаваць толькі ўначы. Калі захварэе хто з асноўных кінамеханікаў, яму тэлефанавалі з прафса-юза.
    Адны людзі «совы», іншыя «жаўру-кі». Я «жаўрук», і магу працаваць толькі ўдзень.
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Вашынгтона.
    Калі раптам памрэш у камандзіроўцы, су-ма страхоўкі павялічваецца ўтрая. Я маліў-ся на ўраган. Я маліўся, каб у турбіны за-цягнула пеліканаў, каб адкруціліся шрубы або заледзянелі крылы. Пры ўзлёце, калі
    41
    самалёт прыціскаўся да ўзлётна-пасадач-най паласы і закрылкі адкідаліся ўверх, спінкі нашых крэслаў у вертыкальным ста-новішчы, адкідныя столікі складзеныя, уся ручная паклажа на багажных паліцах над галавой, і ўсе цыгарэты пагашаныя, калі самалёт набліжаўся да канца ўзлётнай па-ласы; я маліўся, каб мы разбіліся.
    Прачынаешся ў Вашынгтоне.
    Тайлер сядзеў у апаратнай і пераключаў праектары, у самых старых кінатэатрах. Рабіў пераход з паста на пост. У апаратнай заўсёды два праектары, і адзін з іх працуе.
    Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
    У другім праектары ўжо зараджаная шпу-ля з наступнай часткай фільма. Бальшыня стужак складаецца з шасці-сямі такіх час-так, што круцяць па парадку. У новых кіна-тэатрах іх усе склейваюць у адну вялікую
    42
    паўтараметровую бабіну. Таму другі пра-ектар непатрэбны, і не трэба пераключац-ца сюды-туды: пстрык, першая стужка, пстрык, другая стужка на другім праектары, пстрык, трэцяя стужка на першым і г. д.
    Пстрык.
    Прачынаешся ў Сіэтле.
    У самалёце я вымаю ламінаваную інструк-цыю з кішэні крэсла і разглядаю на ёй людзей. Вось жанчына з цёмнымі распу-шчанымі валасамі плыве пасярод акіяну, прыціскаючы да грудзей падушку. Вочы шы-рока расплюшчаныя, але на твары нуль эмоцыяў. На другім малюнку людзі, спа-койныя, як індыйскія каровы, цягнуцца да кіслародных масак, што звісаюць са столі.
    Гэта, мабыць, аварыя.
    Авой!
    У салоне падае ціск.
    43
    Авохці мне!
    Прачынаешся. У Дэтройце.
    Стары кінатэатр, новы. Каб перавезці фільм у іншы кінатэатр, Тайлер мусіць зноў падзяліць стужку на шэсць-сем частак, упакаваць іх у рулоны і скласці ў два шас-цікутныя сталёвыя кантэйнеры з ручкамі. Падымі адзін такі і звіх пляча табе гаран-таваны. Такія яны важкія.
    Акрамя таго, што Тайлер працуе кіна-механікам на прафсаюз, ён яшчэ й пад-працоўвае афіцыянтам у крутым гатэлі ў цэнтры горада, абслугоўвае банкеты. He ведаю, колькі ўжо часу Тайлер працаваў на-чамі, калі я не мог заснуць.
    У старых кінатэатрах, дзе фільм круцяць два праектары, кінамеханік павінен пільна-ваць, калі пераключаць праектары з дак-ладнасцю да долі секунды, каб гледачы не
    44
    заўважылі, дзе заканчваецца адна частка і пачынаецца другая. Трэба сачыць, калі ў правым верхнім куце экрана з'явяцца бе-лыя кропкі. Гэта сігнал. Глядзі ўважліва -і калі ўбачыш іх, значыцца, стужка вось-вось скончыцца.
    Кінамеханікі называюць іх «прапалінамі».
    Першая белая кропка двуххвілінная га-тоўнасць. Трэба запусціць другі праектар, каб ён набраў абароты.
    Другая белая кропка пяцісекундная гатоўнасць. Ты стаіш, хвалюешся паміж праектарамі. У апаратнай нясцерпна гора-ча ад ксенонавых лямпачак. Глянеш на іх наўпрост можаш саслепнуць. На экране мільгае першая кропка. Гуку кіно ідзе праз вялікі дынамік за экранам. Але апаратная кінамеханіка гукаізаляваная, каб у зале не было чуваць ляскату «зорачак», што кру-
    45
    цяць стужку праз аб'ектыў з хуткасцю амаль два метры за секунду, трыццаць кадраў на метр, шэсцьдзясят кадраў за секунду, што ляскочуць, нібы шматствольны кулямёт Гетлінга. Ты стаіш між двума запушчанымі праектарамі і трымаешся за ручкі засланак на іх. У зусім старых экземплярах у гэты момант сігнальны званок папярэджвае пра пераключэнне праектара.
    Нават у фільмах па тэлебачанні белыя кропкі ўсё адно застаюцца. Нават на відэа ў самалётах.
    Чым больш стужкі намотваецца на пры-мальную бабіну, тым павольней яна кру-ціцца, а падавальная наадварот, хутчэй. Калі стужка сканчаецца, падавальная ба-біна круціцца так хутка, што звініць сіг-нальны званок рыхтуйся пераключаць праектары.
    46
    У цемры апаратнай горача ад ксенона-вых лямпачак усярэдзіне праектараў і зві-ніць сігнальны званок. А ты стаіш сабе між праектарамі рукі на ручках засланак -і сочыш. Мільгае другая кропка. Лічыш да пяці. Апускаеш адну засланку. I адначасова падымаеш другую.
    Пстрык.
    Фільм працягваецца.
    Ніхто ў зале нічога не заўважыў.
    Калі на падавальнай бабіне ёсць зва-нок, можна крыху падрамаць. Кінаме-ханікі заўжды займаюцца тым, чым, па ідэі, займацца не павінны. Але званок ёсць далёка не ў кожным праектары. До-ма часам прачынаешся ўначы ад жаху, што заснуў у апаратнай і прапусціў пера-ход. Гледачы будуць лаяцца ты сапса-ваў кіно іхнай мары. I разам з дырэкта-
    47
    рам кінатэатра будуць абрываць тэлефон у прафсаюзе.
    Прачынаешся ў Сан-Дыега.
    У кожнай вандроўцы з табой цуд малень-кага жыцця. У гатэлі маленечкія кавалкі мыла, маленечкія пакецікі шампуню, мале-нечкія порцыі крэму, маленечкія флаконы паласкальніка для рота, аднаразовыя зуб-ныя шчоткі. Паспрабуй уціснуцца ў звычай-нае самалётнае крэсла, і адразу адчуеш сябе волатам, бо плечы ў цябе робяцца за-надта шырокімі. А ногі раптам вырастаюць, нібы ў Алісы з Краіны цудаў, на некалькі кіламетраў і ўжо кранаюць ногі пасажыра наперадзе. А вось і абед маленькі набор «Збяры кураня», такая сабе забаўка, каб хоць нечым заняць пасажыраў у палёце.
    Загараецца надпіс: «Зашпіліце рамяні бя-спекі», і з дынамікаў чуецца:
    48
    Калі ласка, заставайцеся на сваіх мес-цах.
    Прачынаешся ў Чыкага.
    Часам Тайлер падхопліваецца ўначы ад жаху, што не пераключыў праектара, што стужка парвалася або саслізнула і «зорач-кі» дзіравяць гукавую дарожку.
    I пасля, калі святло ад ксенонавай лям-пачкі праходзіць праз гэтыя дзіркі ў гука-вой дарожцы, замест словаў чуваць толь-кі «фыр-фыр-фыр», як ад прапелера.
    Што яшчэ нельга рабіць кінамеханіку? Тайлер выразае з фільмаў найлепшыя ка-дры і робіць з іх слайды. Кожны памятае першы фільм з поўнай агалёнкай у выка-нанні Знджы Дыкінсан.
    Пакуль гэты фільм дайшоў з кінатэатраў Заходняга ўзбярэжжа да Усходняга, сцэна з аголенай Энджы знікла. Спачатку адзін
    49
    кінамеханік узяў сабе кадр. Потым другі. Усе хацелі слайд з аголенай Энджы Дыкін-сан. А калі парнаграфія трапіла ў кінатэа-тры, гэтыя кінамеханікі назбіралі сабе такія калекцыі слайдаў легенды хадзілі!
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Сіэтла.
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса.
    Самалёт сёння амаль пусты, таму можна спакойна падняць падлокатні і расцягнуцца. Можна выпрастацца, легчы зігзагам, раза-гнуць калені, спіну, раскінуць рукі, разлегчыся на тры ці чатыры сядзенні. Я пераводжу га-дзіннік на дзве гадзіны назад ці на тры на-перад. Ціхаакіянскі, Горны, Цэнтральны або Усходні пояс. Гадзіна туды, гадзіна сюды.
    Гэта наша жыццё. I яго ўсё менш з кож-най хвілінай.
    50
    Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Кліўленда.
    Прачынаешся ў Сіэтле. Зноў.
    Ты кінамеханік, ты стомлены і злос-ны. Але што горш табе нудна. Так нудна, што ты бярэш які-небудзь кадр з чужых порнакалекцыяў, прыхаваных у кабінцы, і даклейваеш чырвоны ўсторкнуты чэлес або разяўленую вільготную похву буйным планам у стужку.
    Вось, напрыклад, кіно пра прыгоды жы-вёлак: недзе ў дарозе сям'я забываецца на ката і сабаку, і тыя самі шукаюць дарогу да-дому. На трэцяй шпулі, акурат пасля таго, як кот з сабакам пад'елі са сметніцы і гавораць па-чалавечы, праблісквае вялізарны струк.
    Тайлеравы штукі.
    Кожны кадр знаходзіцца на экране адну шасцідзясятую секунды. Падзялі секунду
    51
    на шэсцьдзясят столькі доўжыцца эрэк-цыя. Гледачы жуюць свой поп-корн а над імі тырчыцьжудасны слізкі чырвоны струк, у чатыры паверхі велічынёй. I ніхто яго не бачыць.
    Зноў прачынаешся ў Бостане.
    Гэтыя падарожжы сапраўдны жах. Калі мой бос не хоча ехаць на нейкую сустрэ-чу, ён пасылае мяне. Я ўсё занатоўваю. Мы з вамі яшчэ звяжамся.
    Ёсць у мяне адна формулка, на ўсе вы-падкі жыцця. Сакрэтная.
    Нічога складанага звычайная арыфме-тыка.
    Тэкставая задачка.
    Напрыклад: новая машына, выпушчаная маёй кампаніяй, едзе з Чыкага на захад з хуткасцю пад сто кіламетраў за гадзіну, тут закліньвае задні дыферэнцыял машы-
    52
    на трапляе ў аварыю і згарае разам з усімі пасажырамі. Пытанне: ці павінна мая кам-панія праз гэта адклікаць усю серыю?
    Бярэш колькасць прададзеных аўтама-біляў (А), памнажаеш на імавернасць ава-рыі (В) і памнажаеш на сярэднюю суму кампенсацыі без судовай працэдуры (С).
    А памножыць на В памножыць на С роў-на X. Такія будуць выдаткі, калі не адклікаць прадукцыю.
    Калі X большы за выдаткі на адкліканне, мы адклікаем усю серыю аўтамабіляў, і ўсе застаюцца жывыя-здаровыя.
    Калі X меншы за выдаткі на адкліканне, тады не адклікаем.
    Куды б я ні паехаў, паўсюль мяне чака-юць абгарэлыя і пакара