Байцоўскі клуб
		 	
		 
		 
		 Чак Паланюк
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 
		  
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
		 
		 
        Памер: 444с.
        Мінск 2013
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
зоты. Цяпер калі яна ведае, куды мы ўсе коцімся, Марла смакуе кожнае імгненне.
70
He, яна не аддасць ніводнай групы.
Я ні за што не вярнуся да ранейшага жыцця, кажа Марла. Раней я працава-ла ў пахавальным бюро, каб лавіць кайф толькі з таго, што дыхаю. Ну а што, калі я не магла знайсці працу па спецыяль-насці?
Вось і шыбуй назад у сваё пахавальнае бюро, кажу я.
Пахаванне нішто ў параўнанні з гэ-тым. Пахаванне усяго толькі цырымонія. А тут ты па-сапраўднаму адчуваеш смерць.
Пары вакол нас з Марлай абціраюць слё-зы, шморгаюць насамі, паляпваюць адзін аднаго па спінах і разыходзяцца.
Нам нельга хадзіць разам, кажу я Марле.
-	Дык не хадзі.
А мне гэта трэба.
-	Пахадзі на хаўтуры.
71
Пары распаліся, і ўсе ўжо бяруцца за ру-кі для завяршальнай малітвы. Я адпускаю Марлу.
Колькі ты ўжо сюды ходзіш?
Завяршальная малітва.
Два гады.
Нехта бярэ маю руку. Нехта руку Мар-лы. Усе становяцца ў кола, узяўшыся за РУКІ.
Звычайна падчас гэтых малітваў мне ро-біцца цяжка дыхаць. Божа, блаславі нас. Блаславі нас у нашым гневе і страху.
Два гады? нахіляючы да мяне галаву, шэпча Марла.
Блаславі і абарані нас. Усе, хто мог мяне тут убачыць цягам двух гадоў, або ачунялі, або памерлі. У кожным разе, сюды яны больш не вярталіся.
Дапамажы нам, Божа! Дапамажы.
72
-	Добра, кажа Марла, добра, забірай рак ядраў.
Бамбіза Боб, гэты тоўсты боўдзіла, аблі-вае мяне слязьмі.
Дзякуй Табе, Божа.
Дапамажы нам на жыццёвых шляхах на-шых. Дай нам мір і згоду.
-	Ды няма за што.
Вось так я і пазнаёміўся з Марлай.
Хлапец са службы бяспекі ўсё мне рас-тлумачыў.
Калі валізка цікае у багажным аддзеле ўсім пляваць. Гэты хлапец, ён называў ба-гажны аддзел «кідаламі». Сучасныя бомбы не цікаюць. Але калі валізка вібруе, гэтыя «кідалы» клічуць паліцыю.
Вось так я і стаў жыць у Тайлера праз чуйнасць авіякампаніяў да вібрацыяў ба-гажу.
74
Я вяртаўся дадому з Даласа, і ў мяне ўсё было ў адной валізе. Калі шмат лётаеш, бярэш з сабой адно і тое ж. Шэсць белых кашуляў. Дзве пары чорных нагавіцаў. Не-абходны для выжывання мінімум.
Дарожны будзільнік.
Электрагаляк на батарэйках.
Зубную шчотку.
Шэсць споднікаў.
Шэсць параў чорных шкарпэтак.
Ад хлапца са службы бяспекі я даведаўся, што ў Вашынгтоне на пагрузцы мая валіза вібравала. Таму паліцыя яе зняла. А ў мяне ўсё было ў гэтай валізе. Кантэйнер пад кан-тактныя лінзы. Чырвоны гальштук у сінюю палоску. Сіні у чырвоную палоску. Тое былі не якія там клубныя, а сапраўдныя біз-нес-гальштукі. I адзін чыста чырвоны.
Гэты спіс вісеў у мяне на дзвярах спальні.
75
Я жыву ў кватэры на пятнаццатым павер-се кааператыўнага дома. Гэткай сабе шафе з шуфлядамі для ўдоваў і маладых спецы-ялістаў. У рэкламнай брашурцы абяцалі падлогу, столь і сцены ў паўметра бетону паміж мною і любым музычным цэнтрам ці тэлевізарам у суседзяў. Паўметра бетону і кандыцыянер. Адно толькі вокны не адчы-няюцца. Таму нават нягледзячы на кляновы паркет і вылючальнікі з рэгуляваннем яр-касці, усе сто шэсцьдзясят кв. м гэтага па-ветранепранікальнага збана пахнуць тваім нядаўнім абедам або шлакамі, толькі што змытымі ў прыбіральні.
Вось, плюс яшчэ сталешніцы з натураль-нага дрэва на кухні і нізкавольтная сістэма асвятлення са зменнымі кірункамі.
Але ўсё ж паўметра бетону важкі аргу-мент, калі ў тваёй суседкі села батарэйка
76
ў слыхавым апараце, і яна глядзіць тэле-шоў, урубіўшы гук на ўсю моц. Або калі ад вулканічнага выбуху газу вылятаюць вокны на ўсю сцяну, і ахопленыя полымем рэшт-кі тваёй мэблі і тваіх рэчаў, так што твая кватэра толькі яна адна ператвараецца ў абвугленую бетонную дзірку ў будынку.
Такое здараецца.
Посуд ручное лрацы з зялёнага шкла, з ма-ленькімі бурбалкамі, шурпатасцямі і пясчын-камі без сумневу, праца шчырых, простых, працалюбных тубыльцаў якая розніца, адкуль ну дык вось, гэты посуд ад выбу-ху таксама ляціць праз вакно. Зрываюцца і лятуць, дагараючы шматкамі ў паветры, даўжэзныя фіранкі.
Усё гэтае спакмяннё ляціць у языках по-лымя з вышыні пятнаццатага паверха і гра-дам аскепкаў абрынаецца на машыны долу.
77
А я сплю сабе ў самалёце, што ляціць на захад з хуткасцю 0.83 Маха [або 455 міляў за гадзіну сапраўдная хуткасць самалё-та), між тым, як ФБР правярае ў аэрапор-це Вашынгтона маю валізу шукае бомбу. У дзевяці з дзесяцёх выпадкаў, кажа хла-пец са службы бяспекі, гэта электрага-ляк. I гэта быў мой электрагаляк. У астатніх выпадках гэта вібратар.
Гэтак казаўхлапец са службы бяспекі. Калі я ўжо прыляцеў без багажу і збіраўся ўзяць таксі дадому, дзе мяне чакалі раскіда-ныя па зямлі ашмёткі паркалёвых прасцінаў.
Уяві, кажа ён, ты паведамляеш пасажыр-цы, што ейны багаж застаўся на ўсходнім узбярэжжы праз вібратар. А часам такое здараецца і з мужыкамі. Палітыка авіякам-паніяў ані знака, каму належыць вібра-тар. Трэба казаць «нечы» вібратар.
78
Нельга «ваш вібратар».
Ніколі, ні пры якіх абставінах нельга ка-заць «выпадкова ўключыўся ваш вібратар».
Уключыўся нечы вібратар, узнікла надзвы-чайная сітуацыя, спатрэбілася эвакуяваць ваш багаж.
Ішоў дождж, калі я прачнуўся, каб зрабіць перасадку ў Дэнверы.
Ішоў дождж, калі я прачнуўся перад са-май пасадкай. Вось я і дома.
«Паважаныя пасажыры, калі ласка, не забывайцеся на свае рэчы...» I раптам я чую сваё імя. Маўляў, падыдзіце, калі ла-ска, да выхаду, вас чакае прадстаўнік авія-кампаніі.
Я пераводжу гадзіннік на тры гадзіны на-зад. I ўсё адно ужо за поўнач.
Ля выхаду мяне чакаў прадстаўнік авія-кампаніі і той хлапец са службы бяспекі.
79
Ха-ха, электрагаляк затрымаў ваш багаж у Вашынгтоне! Ён назваў багажны аддзел «кідаламі». Потым «рабаўнікамі». Мне яшчэ пашанцавала, сказаў хлапец, што гэта хоць не вібратар. А потым, мабыць, таму, што я мужык, і ён мужык і што часу першая гадзіна ночы, і мабыць, каб рассмяшыць мяне, ён сказаў, што сцюард-эса на прафесійным жаргоне «паветра-хеса». Ён казаў так, нібы на ім была ўні-форма пілота, белая кашуля з маленькімі пагонамі ды сіні гальштук. Ён сказаў, што мой багаж праверылі і ён прыбудзе на-ступнага дня.
Ахоўнік папрасіў мяне назваць свае імя, адрас і тэлефон. А потым спытаў, якая роз-ніца між прэзерватывам і кабінай экіпажа.
У прэзерватыў уторкнецца толькі адзін член, сказаў ён.
80
Я аддаў таксісту апошнія дзесяць баксаў.
Паліцэйскія з участку таксама ўсё вы-пытвалі.
Мой электрагаляк праверана: не бом-ба па-ранейшаму заставаўся за тры ча-савыя паясы ад мяне.
А нешта сапраўдная вялікая бомба -разнесла мае па-майстэрску зробленыя столікі «Ньюрунда» ў форме зялёна-лі-монавага «інь» і аранжавага «ян», злуча-ных у кола. Цяпер ад іх засталіся толькі трэскі.
Мой камплект мяккай мэблі «Хапаранда», абшытай аранжавай тканінай, дызайну Эрыкі Пекары. Цяпер ён куча друзу.
I я быў не адзіным нявольнікам свайго гнязда. Я ведаю людзей, якія раней гарталі ў прыбіральні «Плэйбой», а цяпер мэбле-выя каталогі «Ікея».
81
У нас ва ўсіх аднолькавыя крэслы «Ёха-нэсгоў» у зялёную палоску дызайну Стрынэ. Mae, абгарэлыя, ляснуліся з пятнаццатага паверха акурат у фантан.
У нас ва ўсіх аднолькавыя папяровыя лямпы «Рыслямпа/Хар», зробленыя з дроту і экалагічна чыстай нябеленай паперы. Ад маіх засталіся толькі канфеці.
Усё гэта дзякуючы чытанню ў прыбі-ральні.
Сталовыя прыборы «Але». Няржаўная сталь. Можна мыцьу пасудамыйнай машыне.
Насценны гадзіннік «Вільд» з ацынкава-най сталі. Як я мог выстаяць?!
Камплект палічак «Кліпск». He, ну як тут выстаіш!
Скрынкі для капелюшоў «Хемліг». Бяру!
Раскіданыя рэшткі ўсяго гэтага блішчэлі на вуліцы каля майго дома.
82
Набор падкоўдранікаў «Момала» дызай-ну Томаса Хэрыла. Розных колераў у асар-тыменце:
Архідэя.
Фуксія.
Кобальтавая сінь.
Чорнае дрэва.
Чорны бурштын.
Яечная шкарлупа або верас.
Ды я цэлае жыццё паклаў, каб усё гэта набыць!
Mae журнальныя столікі «Калікс», пакры-тыя цёмным лакам.
Mae столікі-матрункі «Стэг».
Купляеш мэблю, кажаш сабе: з гэтай ка-напай мне ўжо да канца жыцця ніякай іншай не трэба. Купляеш, год-другі ты ўпэўнены: што б ні здарылася, прынамсі, з канапай у цябе поўны ажур. Затым ідэальны на-
83
бор посуду. Ложак, пра які можна толькі ма-рыць. Фіранкі. Дыван.
А затым тваё гняздзечка ператвараецца ў пастку. Раней ты валодаў рэчамі, цяпер -яны табой.
Пакуль не вяртаешся аднойчы дахаты з аэрапорту...
Раптам з ніадкуль паўстае швейцар і па-ведамляе: у вашай кватэры адбыўся выбух, прыязджалі паліцэйскія, усё выпытвалі.
Паліцэйскія думаюць, гэта мог быць газ. Мабыць, пагасла кантрольная гарэлка або я не перакрыў канфорку, і газ выходзіў, па-дымаўся да столі, запаўняў усю кватэру па-кой за пакоем. За дзень-другі газ запоўніў усе сто шэсцьдзясят кв. м жылой плошчы ад падлогі да самай столі. I тады ў лядоўні ўключыўся кампрэсар.
Дэтанацыя.
84
Павыляталі вокны з алюміневымі рамамі на ўсю сцяну, канапы, лямпы, посуд, прас-ціны ў языках полымя, школьныя дзённікі, дыпломы, тэлефон з тэлевізарам. Усё маё майно паляцела каметай з пятнаццатага паверху.
0 не, толькі не лядоўня! У мяне там было столькі розных гатункаў гарчыцы ручно-га памолу, «ангельскі паб», чатырнаццаць нізкакаларыйных соўсаў да салаты, сем га-тункаў каперсаў.
Згодны, згодны поўная хата прыправаў, а сапраўднай ежы ні грама.
Швейцар смаркануўся, і ў ягоную насоўку нешта шмякнулася, быццам бейсбольны мяч у пальчатку лаўца.
Ён сказаў, што я магу падняцца на пят-наццаты паверх, але ў кватэру заходзіць нельга загад паліцыі.
85
Паліцэйскія пыталіся, ці не вырашыла мне адпомсціць кінутая дзяўчына і ці не нажыў я сабе ворага, які мог здабыць дынаміт.
Там няма на што больш глядзець, ка-заў швейцар. Акрамя хіба што абгарэлай бетоннай скрынкі.
Паліцыя не выключала падпал, бо не было паху газу. Швейцар уздымае бры-во. Гэты дзед ведаў адно заляцацца да пакаёвак і нянек, якія працавалі ў вялікіх кватэрах на верхнім паверсе і чакалі, се-дзячы пасля працы ў вестыбюлі, пакуль па іх заедуць. Усе тры гады, што я тут жыў, швейцар штовечар сядзеў і чытаў часопіс «Элеры Кўін», пакуль я перакладаў пакункі і торбы ў адну руку, каб самому адчыніць сабе дзверы.
Швейцар уздымае брыво і кажа, маўляў, часам людзі надоўга з'язджаюць і пакідаюць
86
свечку даўгую-даўгую свечку у вялікай лужыне бензіну. Калі ў іх праблемы з гра-шыма. Калі яны хочуць зажыць па-людску.
Я запытаўся, ці можна паталефанаваць