Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
М. Касцюк
Экаперспектыва
М. Касцюк
Бальшавіцш сістзма ўлады на Беларусі
УДК 947.6
ББК63.3(4Бен)
К28
Касцюк М.
К28 Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мн.: ВП ’‘Экаперспектыва”. 2000. — 308 с.
ISBN 985-6102-30-8.
У кнізе раскрываецца сутнасць таталітарнай формы кіравання сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі, культурнымі працэсамі. прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. яе ўкараненне ў розныя сферы жыцця савецкага, у тым ліку беларускага грамадства. Адлюстраваны стваральныя і адмоўныя бакі гэтай формы праўлення, метады дасягнення пастаўленых мэт, паказаны спробы пераадолення з сярэдзіны 50-х гадоў некаторых праяў таталітарызму і іх непаслядоўны характар.'
Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў. студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
УДК 947.6
ББК 63.3(4Бен)
УСТУП
Гісторыя Беларусі — складаная і супярэчлівая, у якой разам са стваральнымі шмат трагічных старонак. Гэта характэрна як для старажытных часоў, сярэднявечча, так і для Новага, а таксама Навейшага часу. Ды наша гісторыя іншай і быць не магла, таму што ў многім яе вызначала геапалітычнае становішча Беларусі. Яе насельнікаў закраналі як стваральныя павевы з боку суседніх народаў, так і разбуральныя набегі захопнікаў.
У поўнай ступені гэта адносіцца і да перыяду, які завецца савецкім. Нягледзячы на пастаянныя, у многім дэкларатыўныя заявы вышэйшых партыйных і дзяржаўных органаў і іх кіраўнікоў, шматлікую гуманітарную, у тым ліку гістарычную літаратуру, дзе дадзены час падаваўся як самы шчаслівы для беларускага народа, гэта была далёка не ўся праўда. Да таго ж многія старонкі нашай больш аддаленай мінуўшчыны былі невядомыя ці малавядомыя. Яны ці свядома замоўчваліся, ці падаваліся так, як гэта было неабходна партыйна-дзяржаўнай уладзе.
У выніку мы мелі моцна ідэалагізаваную, аднабокую і няпоўную гісторыю. Многія нашы суайчыннікі адчувалі ці нават ведалі гэта. Таму афіцыйныя гістарычныя даследаванні не карысталіся попытам у шырокага кола чытачоў. Гістарычныя кнігі выходзілі абмежаванымі тыражамі і былі набыткам навукоўцаў-прафесіяналаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, некаторых іншых асоб, каму ў сваёй працы трэба было выкарыстоўваць гэту фактычна афіцыйную па свайму характару літаратуру. Такое становішча, што склалася на працягу дзесяцігоддзяў, здавалася звычайным і неабходным.
I толькі дзякуючы маштабным сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным зменам другой паловы 80—90-х гадоў, пры ўсёй глыбіні крызісу, які ахапіў літаральна ўсе бакі жыцця, адбыўся сапраўдны прарыў
у гістарычных ведах. Ён закрануў практычна ўсе асноўныя перыяды гісторыі нашай Бацькаўшчыны, у тым ліку і савецкі час. Пачалося інтэнсіўнае пераасэнсаванне многіх праблем і запаўненне шматлікіх так званых “белых плям”. Публікацыі, у якіх асвятляліся новыя гістарычныя сюжэты ці ўдакладняліся ранейшыя, пачалі карыстацца нябачаным дагэтуль попытам вялікай аўдыторыі чытачоў. Цікавасць да гістарычных ведаў рэзка ўзрасла. Яна была скіравана перш за ўсё на тыя тэмы, якія да гэтага часу фактычна не асвятляліся ў гістарычнай ці іншай-гуманітарнай літаратуры, — беларускі нацыянальны рух, рэпрэсіўная палітыка бальшавіцкай улады, гісторыя царквы і інш. Ранейшыя ўяўленні аб шмат якіх баках жыцця сталі пераасэнсоўвацца з улікам тых новых матэрыялаў, да якіх гісторыкі ў рэшце рэшт атрымалі пэўны доступ. Гэта датычылася гісторыі грамадзянскай вайны і эамежнай ваеннай інтэрвенцыі, працэсу ажыццяўлення калектывізаныі, найбольш трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і інш.
Усё гэта змяніла ўяўленне як гісторыкаў і даследчыкаў гуманітарных навук у цэлым, так і найбольш дасведчанай часткі чытачоў аб гісторыі беларускага народа ў савецкі перыяд, аб сутнасці савецкай дзяржавы, яе характары, наогул аб савецкай сістэме кіравання грамадствам, што ўвесь час рэкламавалася як самая дэмакратычная ў свеце. Яна ўсё больш пачала разглядацца не толькі як бюракратычная, аўтарытарная, дыктатарская, але нават як таталітарная. Для даследчыкаў гістарычных працэсаў, у тым ліку гісторыкаў маладых суверэнных дзяржаў, што ўзніклі на тэрыторыі былога СССР, гэта стала сапраўдным адкрыццём, чаго нельга сказаць аб навукоўцах у іншых краінах.
Яны мелі значна большыя магчымасці быць бліжэй да ісціны, якая заключаецца ў вядомым выразе Спінозы: “Non ridere, non jugere, negue delestari, sed intellegere”, што азначае: “He смяяцца, не сумавань, не праклінаць, а толыкі разумець’'. Такі падыход праяўляўся ў творчасці заходніх даследчыкаў значна больш, чым у савецкіх, у вывучэнні многіх праблем, у тым ліку такой з’явы, як таталітарызм. Толькі ў апошні час гісторыкі і іншыя даследчыкі ў галіне гуманітарных навук, сярод іх і беларускія, звярнулі ўвагу на праблему таталітарызму. У тым, што гэта з’ява мела месца ў нашай гісторыі XX ст., цяпер сумнявацца не даводзіцца. Дадзены факт
адмаўляюць толькі тыя, хто па палітычных ці маральнапсіхалагічных прычынах не ў стане рэагаваць на рэаліі цяперашняга часу, застаецца ў мінулым, не можа ці не хоча імкнуцца да асэнсавання сапраўднай гісторыі.
Аб’ектыўныя даследчыкі, за якімі, несумненна, будучае, каб паказаць сутнасць таталітарызму, звяртаюць увагу на тое, што ў 20—40-я гады XX ст. характэрнай рысай сусветнага развіцця з’яўляліся супярэчнасць і нават канфлікт паміж дэмакратыяй і таталітарызмам. Як няцяжка нам, былым савецкім гісторыкам, прызнаваць агульнасць шмат якіх рыс пры характарыстыцы ў першую чаргу сталінскай сістэмы кіравання грамадствам з таталітарнымі рэжымамі, але гэта відавочна, таму што пацвярджаецца распаўсюджаннем у СССР такіх рыс таталітарных рэжымаў, як наяўнасць пануючай ідэалогіі, поўнага кантролю з боку партыі, савецкіх, у тым ліку карных органаў за ўсімі бакамі жыцця грамадства, шырокае выкарыстанне рэпрэсій для барацьбы не толькі з яўнымі, але і магчымымі патэнцыяльнымі праціўнікамі існуючага рэжыму, высокая цэнтралізацыя кіравання сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным, культурным жыццём і г.д.
Пад дадзеную сістэму кіравання грамадствам была падведзена адпаведная матэрыяльная база. У першую чаргу яна заключалася ў тым, што ўсю зямлю савецкая дзяржава фактычна забрала сабе ва ўласнасць, а тыя, хто на ёй працаваў, ператварыліся толькі ў землекарыстальнікаў. Тое ж самае было зроблена ў адносінах да прамысловасці і транспарту, дзе заводы і фабрыкі, усе шляхі зносін і камунікацый таксама сталі належаць толькі дзяржаве. Калі браць пад увагу, што ўсё эканамічнае жыццё вялося на аснове жорсткага дзяржаўнага планавання, то будзе яшчэ больш зразумелым, што ўсе рычагі ўздзеяння на грамадства знаходзіліся ў партыйных і дзяржаўных структурах. Гэтыя структуры ў сваю чаргу былі поўнасцю падпарадкаваны вярхоўнаму кіраўніцтву. Абапіраючыся на прынцып “дэмакратычнага" цэнтралізму, яно канцэнтравала ў сваіх руках неабмежаваную партыйна-дзяржаўную ўладу.
Да таго ж у аснове таталітарнай сістэмы ў СССР ляжалі сацыяльна-класавыя падыходы. 3 улікам гэтага перавага аддавалася пралетарскім элементам, уласная маёмасць якіх была зведзена да мінімуму. Той, хто да іх не адносіўся, не мог разлічваць на
лаяльнасць з боку савецкай улады. Класавы прынцып у вырашэнні розных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця быў абсалютызаваны. Гэтыя абсалютызаваныя і нярэдка абсурдныя падыходы самым непасрэдным чынам адлюстроўваліся на лёсах мільёнаў людзей. Усё гэта разам з іншымі праявамі савецкай рэчаіснасці (аб чым пойдзе гаворка далей) утварыла таталітарную сістэму, што на працягу дзесяцігоддзяў дзейнічала ў краіне.
У яе аснове ляжала аднапартыйнае праўленне, якое па меры свайго ўмацавання выключала альтэрнатыўпыя падыходы, плюралізм думак, крытыку тых ці іншых напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, рашэнняў і дзеянняў, нават калі яны былі няправільнымі. Наданне адной партыі, якая мела жорсткую дысцыпліну і безумоўнае падпарадкаванне па іерархічнай лесвіцы, кіруючай ролі ў развіцці грамадства давала ў рукі вярхоўнага кіраўніцтва неабмежаваную і бескантрольную ўладу.
Хаця гэта ўлада ўвссь час называлася савецкай, аднак саветы ўсіх узроўняў былі падпарадкаваны адпаведным партыйным камітэтам. Іх рашэнні прадвызначаліся партыйнымі ўстаноўкамі. Рэальнай улады саветы не мелі, яны з’яўляліся толькі выканаўцамі партыйных рашэнняў. Таму фактычна, на самай справе, у рэальным жыцці ўлада ў краіне, у тым ліку ў Беларускай ССР, была партыйнай.
Як вядома, да XIX з’езда УКП(б), які адбыўся ў 1952 г., у назве Усесаюзнай кампартыі прысутнічала слова “бальшавікоў”. К гэтаму тэрміну таталітарная сістэма ў СССР не толькі сфарміравалася, была ўмацавана, але і набыла ў часы сталінскага праўлення свае найбольш выразныя характарыстыкі, дасягнуўшы класічных і нярэдка адыёзных праяў. Слова “балыііавік” мела ў гэты час шырокае распаўсюджанне як у афіцыйных дакументах, так і ў паўсядзённым жыцці. Таму ёсць усе падставы называць таталітарную сістэму ў СССР прымяняльна да дадзенага перыяду бальшавіцкай.
'Разам з тым калі ў наступныя дзесяцігоддзі паступова, супярэчліва, непаслядоўна пераадольваліся крайнасці сталінскага праўлення, а слова “бальшавік” стала набыткам гісторыі, у аснове таталітарнай сістэмы ў СССР працягвала заставацца дамінуючая роля партыі ва ўсіх сферах жыцця. Яна па-ранейшаму
з’яўлялася станавым хрыбтом праўлення, а саветы былі падпарадкаваны ёй ва ўсіх адносінах. Толькі тэарэтычна ў рашэннях, якія прымаліся, іх значэнне павышалася. Але на практыцы гэтыя органы народнага прадстаўніцтва, як і раней, заставаліся толькі выканаўцамі партыйнай лініі і прынятых на розных партыйных узроўнях рашэнняў.
Аднак выраз “савецкая таталітарная сістэма” ў апошнія гады ўсё больш уваходзіць у гуманітарную, у тым ліку гістарычную літаратуру. На погляд аўтара, ён можа выкарыстоўвацца з улікам вышэй адзначанай акалічнасці — бясспрэчнага прыярытэту партыі перад саветамі. У савецкія часы на практыцы гэта з’яўлялася адной з асноўных характарыстак сістэмы ўлады ў СССР. Дадзеная асаблівасць абумовіла назву прапанаванай чытачу манаграфіі.
Асновы бальшавіцкага праўлення, як вядома, былі закладзены ў першыя гады існавання пралетарскай дыктатуры, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, ва ўмовах палітыкі ваеннага камунізму. І хаця тады склаліся спецыфічныя ваенныя абставіны, але сфарміраваныя ў дадзены час прынцыпы кіравання грамадствам знайшлі потым прадаўжэнне і ў перыяд мірнага будаўніцтва. Паказальна, што савецкая ўлада на працягу значнага часу так і не змагла адысці ад метадаў кіраўніцтва, закладзеных у пачатку яе існавання, ва ўмовах ваенна-рэ-