Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
валюцыйнай дыктатуры.
Таталітарныя спосабы ўздзеяння на жьшцё грамадства некалькі адступілі толькі ў сувязі з вымушаным увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). Перш за ўсё гэта праявілася ў эканамічным і культурным жыцці. Што датычыцца грамадска-палітычнай сферы, то тут адступленне адзначалася менш за ўсё. Гарантам такога становішча з’яўлялася манапольнае праўленне бальшавіцкай партыі, якое ўсё больш нарастала.
Аднак ужо ў 20-я гады партыйна-дзяржаўнай уладай ствараліся ўмовы для ўзмацнення таталітарных тэндэнцый фактычна ва ўсіх галінах жыцця. Эканоміка ўсё больш трапляла пад партыйна-дзяржаўны кантроль. Тая ж тэндэнцыя наглядалася і ў культурным будаўніцтве. Яшчэ больш узмацніўся нагляд з боку партыі і дзяржавы за грамадска-палітычнай сферай. У выніку захаваліся асновы для нарастання таталітарнага праўлен-
ня.
Дадзены працэс быў завершаны ў першай палове 30-х гадоў, калі гэтыя тэндэнцыі прывялі да фарміравання культу асобы — неабходнага атрыбута таталітарнай сістэмы. 3 яго стварэннем фактычна за-
вяршыўся працэс усталявання ў Савецкім Саюзе, у тым ліку ў Беларускай ССР, таталітарнага рэжыму. Праяў-
лялася гэта ва ўсіх лю ў сацыяльна-эк
культурным жыцці у розум і душу ко
пачынаючы ад татальнага кантроамічным, грамадска-палітычным і
канчваючы імкненнем пранікнуць ага чалавека, каб падпарадкаваць
іх агульным канонам жыцця.
Увесь астатні час праўленне Сталіна характарызавалася ўзмацненнем таталітарнай накіраванасці. Гэта
мела месца ў другой палове 30-х гадоў і яшчэ ў большай
ступені аб гэтым можна гаварыць у адносінах да спецыфічных умоў Вялікай Айчыннай вайны, калі таталі-
тарныя метады ў спалучэнні з ваеннымі абставінамі былі даведзены да крайніх праяў. У пасляваенны перыяд сталінскага праўлення таталітарныя спосабы кіравання яшчэ больш замацаваліся і фактычна закасцянелі ва ўсіх сваіх кампанентах.
Палітычная “адліга” другой паловы 50-х — першай паловы. 60-х гадоў у некаторай ступені садзейнічала падрыву таталітарнай сістэмы. Аднак праведзеныя зверху рэформы ў розных галінах жыцця закранулі толькі некаторыя яго бакі, а не глыбінныя асновы таталіта-
рызму.
Наступнае дваццацігоддзе характарызавалася адступленнем у многіх адносінах ад праведзеных рэформаў і вяртаннем на неасталінісцкія пазіцыі. Пры адноснай дэмакратызацыі жыцця таталітарная сістэма захоўвалася ва ўсіх сваіх асноўных характарыстыках. Рэформы другой паловы 60-х гадоў пры ўсёй іх неабходнасці так і не былі даведзены да канца.
Толькі з сярэдзіны 80-х гадоў паступова пачаўся адыход ад найбольш характэрных праяў таталітарнага праўлення — звышвысокай цэнтралізацыі кіравання сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыццём. Наступіла пэўная дэмакратызацыя грамадства, большая яго адкрытасць у міжнародных справах. Гэты працэс, пачаты па ініцыятыве вярхоўнага кіраўніцтва партыі і дзяржавы, пайшоў у шырокія пласты народа, што вельмі яго ўзмацніла і прывяло да неабходнасці рэфармавання жыцця ўсяго грамадства.
Аднак адсутнасць навукова абгрунтаванай канцэпцыі пераўтварэнняў, непаслядоўнасць дзеянняў партыйнадзяржаўных улад прывялі ў пачатку 90-х гадоў да глыбокага крызісу практычна ва ўсіх сферах.
У дадзеных умовах таталітарная сістэма кіравання была істотна падарвана, аднак да канца ўсё ж не пераадолена. Яе рэцыдывы сустракаюцца ў шмат якіх краінах, што ўзніклі на абшарах былога СССР.
Гэта ўвогуле заканамерна, таму што ў грамадскім развіцці заўсёды прысутнічае інерцыйнасць. Яна звязана з тым, што практычна немагчыма ў кароткі тэрмін якасна змяніць не толькі прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны, але і свядомасць кансерватыўнай часткі грамадства, якая імкнецца максімальна захавань мінулае. хаця яно ў пэўных адносінах і дыскрэдытавана.
Беларусь як ні адна іншая рэспубліка былога СССР была моцна прывязанай да Цэнтра. Гэтаму садзейнічала не толькі этпічная блізкасць беларусаў да асноўнай нацыянальнай супольнасці краіны — рускіх, слаба выяўленая нацыянальная адметнасць і самасвядомасць беларускага народа, але і мэтанакіраваная палітыка цэнтральных улад да як мага больш цеснай залежнасці Беларускай ССР ад саюзных структур.
Пры гэтым не магло не ўлічвацца геапалітычнае становішча Беларусі, яе непасрэдная блізкасць да краін Цэнтральнай Еўропы, што рабіла нашу рэспубліку важным заходнім фарпостам усёй дзяржавы. Каб фарпост быў мацнейшым, значная ўвага надавалася яго эканамічнаму развіццю, ідэалагічнай апрацоўцы насельніцтва, уманаванню ўсіх кампанентаў таталітарнай сістэмы.
Усё гэта рабіла Беларускую ССР важным звяном бальшавіцкага таталітарызму, што адыгрывала істотную ролю не толькі ва ўнутранай палітыцы дзяржавы, але выконвала і міжнародную функцыю, якая ўзмацнілася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі Беларуская ССР стала адной з заснавальніц Арганізаныі Аб'яднаных Наный.
На працягу савенкага перыяду сваёй гісторыі Бсларусь пе толькі зрабіла істотны крок наперад у эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці, але і ў поўнай меры зведала ўціск таталітарнага праўлення — ад жорсткай цэнтралізацыі ўсіх бакоў жыцця, безумоўнага падпарадкавання саюзным партыйным і дзяр-
2. Зак. 5022
9
жаўным органам да масавых палітычных неабгрунтаваных рэпрэсій, штохвалямі абрушваліся на розныя пласты беларускага грамадства ці на ўсё насельніцтва цалкам. Да таго ж грамадзянская і асабліва Вялікая Айчынная войны сталі жахлівым выпрабаваннем, аднымі з найболын трагічных старонак нашай гісторыі, якія шмат прыбавілі ў агульную скарбонку народнага гора. Падчас апошняй вайны Беларусь панесла вельмі цяжкія страты — не далічылася больш чым кожнага чацвёртага свайго жыхара.
Так што і ў сэнсе стваральнай працы, унушальнага развіцця прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, дасягненняў у адукацыі, навуцы, культуры, як і ў цяжкіх выпрабаваннях, Беларусь з’явілася нс толькі надзвычай важным, але і шмат у якіх адносінах адметным звяном бальшавіцкай таталітарнай сістэмы.
Пры напісанні дадзенай працы аўтар выкарыстаў пераважна архіўныя крыніцы. Пры гэтым шмат якія рысы з характарыстыкі таталітарнай сістэмы СССР заснаваны на матэрыялах Расійскага цэнтра захавання і выкарыстання дакументаў навейшай гісторыі, які знаходзіцца ў Маскве. Сюды ў апошнія гады перададзены некаторыя матэрыялы з прэзідэнцкага архіва Расійскай Федэрацыі. У гэтых дакументах нярэдка праходзяць сюжэты, звязаныя з Беларускай ССР. Яны сведчаць не толькі аб адносінах да яе цэнтральнага партыйнага і савсцкага кіраўніцтва, але і раскрываюць у некаторых напрамках становішча спраў на месцы.
Многія матэрыялы, якія характарызуюць розныя аспекты жыішя беларускага народа ва ўмовах савецкай рэчаіснасці, выяўлены ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Пераважна гэта дакументы, доступ да якіх раней быў фактычна закрыты. Яны дазваляюць скласці ўяўленне аб тых баках жыцця беларускага грамадства, якія раней былі малавядомыя ці зусім засакрэчаныя.
Значная колькасць фактычных даных узята аўтарам з публікацый апошніх гадоў, якія зроблены не толькі гісторыкамі, але і іншымі прадстаўнікамі гуманітарных ведаў. Гэта ў асноўным артыкулы (манаграфій пакуль мала) на розныя актуальныя тэмы, пераважна новыя. Яны выклікаюць вялікую цікавасць як у навукоўцаў, так і ў шырокай грамадскасці нетрадыцыйнымі падыходамі, выкарыстаннем раней не вядомых даку.ментаў.
Разам з тым у прапанаванай чытачу манаграфіі ма-
снца матэрыял, грунтоўна прадстаўлены ў беларускай гістарычнай літаратуры папярэдніх дзесяцігоддзяў, які характарызуе дасягненні Беларусі ў тых ці іншых галінах дзейнасці. Гэты матэрыял дазваляе паказаць шлях.беларускага грамадства за гады савецкай улады, параўнаць становішча рэспублікі пачатку 20-х і канца 80-х гадоў амаль да цяперашняга часу.
Спалучэнне гэтага раней шырока вядомага матэрыялу, што раскрывае дасягненні беларускага грамадства пры савецкай уладзе, з новымі, яшчэ нядаўна закрытымі дакументальнымі данымі, якія характарызуюць шляхі і метады будаўніцтва новага жыцця, цяжкія выпрабаванні народа, дазволіла больш поўна адлюстраваць наша недалёкае мінулае, паказаць розныя напрамкі функцыяніравання таталітарнай сістэмы ў СССР — стваральныя і звязаныя з моцным уціскам на грамадзян, падаўленнем дэмакратычных свабод. рэпрэсіямі і іншымі актамі. У такім падыходзе — спалучэнні дадатнага і адмоўнага вопыту з савецкай рэчаіснасці, неігнараванні ніводнага з бакоў — прынныповае навуковае крэда аўтара. Яно дазваляе адлюстраваць нашу гісторыю найболып поўна і аб’ектыўна.
Матэрыял у даследаванні выкладзены ў храналагічнай паслядоўнасці, па асноўных этапах развіцця савецкага грамадства. Эвалюныя таталітарнай сістэмы ў прынцыпе супадае з імі.
Храналагічныя межы даследавання ахопліваюнь перыяд амаль у 80 гадоў — з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі да сярэдзіны 1994 г., калі ў Рэспубліцы Беларусь быў абраны першы прэзідэнт А.Р.Лукашэнка. Дарэчы, у выступленні на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 17 красавіка 1998 г. прэзідэнт канстатаваў адмову ад “татальнага кіравання грамадскімі працэсамі”, у тым ліку ад “татальнага планавання, якое было калісьці ў нашай дзяржаве”. Пры гэтым было заўважана, што “эфектыўная дзяржава нічога агульнага не мае з так званым поўным адзяржаўленнем грамадскага жыцця, з мадэллю дамінуючай ці тым больш таталітарнай дзяржавы”1. Такім чынам, у выступленні фактычна прызнана існаванне ў Савенкім Саюзе таталітарнай сістэмы кіравання грамадствам. Даследаванню гэтай складанай з'явы прымяняльна да Беларусі прысвечана дадзеная кніга.
Звязда. 1998. 18 крас.
РАЗДЗЕЛ 1
ТАТАЛІТАРЫЗМ — З’ЯВА ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАГА ЖЫЦЦЯ
1. Сутнасць таталітарызму
У апошнія гады ў навуковай і асабліва публіцыстычнай літаратуры ўсё часцей пачало ўжывацца паняцце “таталітарызм”. Ім аперыруюць прадстаўнікі розных напрамкаў гуманітарных ведаў. Сэнс, што ўкладваецца ў дадзенае паняцце, вельмі шырокі і нярэдка значна адрозніваецца ў залежнасці ад галіны гуманітарных ведаў ці непасрэдна падрыхтоўкі і поглядаў даследчыкаў.
Між тым сутнасць гэтай складанай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай з’явы ўвогуле вядома. У аснове паняцця “таталітарызм” ляжыць позналацінскае слова “totalitas”, што азначае цэльнасць, паўнату. Ёсць меркаванні, што слова “таталітарызм” паходзіць ад лацінскага слова “totalis’’, г. зн. увесь, цэлы, поўны. Ва ўсякім разе абодва варыянты паходжання паняцця таталітарызму вельмі блізкія. У іх аснове ляжыць лацінскі корань toto, які скіроўвае нашы ўяўленні на разуменне цэлага, усёабдымнага. нават усёахопнага. Значыць, сэнс паняцця “таталітарызм” зводзіцца да суцэльнага, маштабнага, усебаковага кіравання грамадствам з выразна акрэсленых аўтарытарных пазіцый.