• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    3	пран іншага характару выдзяляюцца публікацыі па матэрыялах навуковых дыскусій, канферэнцый, “круглых сталоў" па праблеме таталітарызму1. Для іх характэрны шматаспектны падыход да гэтай праблемы, хаця тэмы выступленняў і адпавсдных публікацый бываюць вузкімі. Аднак у комплексе яііы даюць дастаткова шырокае ўяўленне аб прадмеце абмеркавання. Паказальнымі ў дадзеных адносінах з'яўляюцца матэрыялы навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Таталітарызм як гістарычны феномен", праведзенай у красавіку 1989 г. у Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР па ініцыятыве Усссаюзнай асаныяцыі маладых філосафаў і гісторыкаў. У прадмове да дадзенага выдання адказны рэдактар A.А. Ка рa-Мурза дастаткова крытычна і аб’ектыўна ахарактарызаваў стан даследаванняў па праблеме таталітарызму ў Савецкім Саюзе, якія меліся пад канец 80-х гадоў. Яны ўяўлялі сабою своеасаблівы “комплекс правінцыяльнасці”, што не мог не ўплываць на тых, хто гаварыў і пісаў аб таталітарызме. 3 гэтых абставін вынікала пастаянная рызыка першаадкрыццяў і перафармулявання рэчаў, якія сталі ў кантэксце назапашанага ў сусветнай літаратуры вопыту звычайнымі, калі не трывіяльнымі. У той жа час, як адзначана ў прадмове, даследчыкам, якія прадстаўляюць СССР, ёсць шмат што сказаць аб феномене таталітарызму як увогуле, так і ў яго айчыннай, напэўна, найбольш адкрытай і трагічнай мадыфікац ы і2.
    1 Прнрода тоталнтарной властн. Обсужденне за “круглым столом" редакцжі // Соцнологнческне нсследовання. 1989. № 5; Тоталятарнзм как нсторнческнй феномен. М., 1989.
    2Тоталнтарнзм как нсторнческнй феномен. С.5—6.
    Дадзенае выданне ўтрымлівае шмат розных назіранняў, якія датычаць як агульных падыходаў да таталітарызму, прычын яго ўзнікнення, зместу, форм праяўлення, вынікаў, так і ўсяго таго, што знайшло канкрэтнае адлюстраваннс ў гісторыі народаў Савенкага Саюза. У прыватнасні, Б.С.Арлоў сцвярджае, што ў аснове любой таталітарнай сістэмы ляжаць тры прыкметы; строга іерархічная вертыкалыіая сістэма кіравання; існаванне ідэалогіі, якая падтрымлівае ў насельніцтва перакананасць у апраўданасці такой сістэмы (усё гэта спалучаецца з рэпрэсіўным апаратам. што выключае любое праяўленне іншадумства); наяўнасць харызматычнага лідэра. які дэманструе сабой і сваімі ўчынкамі правільнасць выбранай мэты і спосабаў яе дасягненпя1.
    lie абыдзена праблема таталітарыз.му ў СССР і ў аўтарытэтным выданні Інстытута расійскай гісторыі Расійскай Акадэміі навук “Нсторня Росснв. XX век" (1996). У адпаведным раздзеле кнігі. у прыватнасні, сцвярджаецца, што грамадства, якое ўзнікла ў выніку Кастрычніцкага перавароту ў 1917 г. і грамадзянскай вайны, у аснове сваёй утрымлівала зародак таталітарнасці, што ўзнікненне савецкай таталітарнай сістэмы ў пачатку XX ст. было адным са спосабаў выхаду урбанізаванага і маргіналізаванага грамадства з глабалыіага грамадскага крызісу. Пры гэтым выказана меркаванне, што, магчыма, таталітарнасць з’явілася спосабам самазахавання расійскай цывілізацыі2.
    Побач з крытычнымі адносінамі па некаторых пазіцыях да “таталітарнай школы", якая створана на Захадзе. у кнізе зроблена спроба высветліць асобныя прычыны ўзнікнення “чырвонага" таталітарызму. Разам з тым канстатуецца, што савецкая сістэма “аказалася мацпейшай у смяротнай схватны з другой праварадыкальнай таталітарнай сістэмай — германскім фашызмам...” У выданні робіцца вывад, што “савецкі таталітарызм так і не змог вырашынь тыя асноўныя задачы, якія дэклараваліся дактрынай і дзеля чаго сістэма прыносіла ў ахвяру цэлыя пакаленні, не змагла не толькі забяспечыць усеагульны дабрабыт, але і проста нармальнае, дастойпае чалавечага існавання жыццё, ханя б “накарміць” народ, без хранічных дэфіцытаў і чэргаў (ільвіную долю нацыянальнага багацця з’ядалі ВПК і бюракратычны апарат)...
    1 Тоталнтармзм как нсторнческнй феномен. С.97.
    2 Нстормя Росснн. XX век. М., 1996. С. 398—399.
    Ствараючы сучасную індустрыю, развіваючы гарады, фарміруючы новыя сацыяльныя пласты. звязаныя са складанымі відамі дзеіінасні і валодаючы высокім адукацыйным узроўнем, таталітарызм падрываў свае асновы”1. У кнізе зроблены таксама іншыя вывады па дадзенай праблеме.
    Сярод даследаванняў расійскіх гісторыкаў апошняга часу па разглядаемай праблеме неабходна адзначынь кнігу “Тоталнтарнзм в Европе XX в. Нз іісторші ндеологнй, двнженнй, режнмов н нх преодоленмя". У ёй утрымліваецца аналіз многіх бакоў таталітарызму, які разглядаецца як феномен XX ст. Дадзеную форму праўлення, на думку аўтараў, вызначае сукупнасць такіх прыкмет, як унітарная ідэалогія, масавы народны рух і жорсткі, дыктатарскі, рэпрэсіўны рэжым, які імкнецца да татальнага панавання над кожнай асобай і грамадствам у цэлым. 3 гэтых пазіцый раскрываюцца розныя бакі працэсу фарміравання і функцыяніравання таталітарных ідэалогій, рухаў і рэжымаў у Савецкім Саюзе, Германіі, Італіі. Пры гэтым палітыка “ваеннага камунізму” ў савецкай Расіі разглядаецца “як форма таталітарнага рэжыму". Прасачыўшы асноўныя этапы эвалюцыі таталітарнай сістэмы ў СССР. аўтары паказваюць яго паступовую эрозію. Пры параўнанні таталітарнага праўлення ў СССР і Германіі адзначана, што ў гэтых краінах ва ўладзе знаходзіліся падобныя, але не ідэнтычныя рэжымы.
    У кнізе не абыдзены такі аспект праблемы, як з’яўленне новых рэжымаў таталітарнага тыпу ў краінах Усходняй Еўропы пасля другой сусветнай вайны. Высвятляюцца суадносіны ўнутраных і знешніх прычын, што прывялі да іх усталявання. Ацэньваючы сучаснае становішча ў Еўропе, аўтары прыходзяць да высновы, што таталітарызм XX ст. уяўляе сабой сур’ёзную грамадскую тэндэнцыю, якую небяспечна недаанэньваць2.
    Даследаванне праблемы таталітарызму пачалося і на Украіне3 Як і ў іншых дзяржавах. што ўзніклі на тэрыторыі былога СССР, украінскія гісторыкі імкнуцца раскрыць сутпасць сталінскага праўлсння і паказаць яго праявы ў сваім рэгіёне. Перш за ўсё гэта датычыць най-
    1 Нсторня Росснм. XX век. С. 400—403.
    2 Тоталнтармзм в Езропе XX в. Н.з ясторнн ндеологнй, двнженнй. режммов н нх преодолення: Памятннкя нсторнческой мыслн. М„ 1996.
    ^Шаповал Ю.І. Сталінізм і Украіна // Украінскнй історнчннй журнал. 1990. № 12: 1991. № 2; і інш.
    болып змрочных старонак гісторыі ўкраінскага народа — масавых палітычных рэпрэсій. голаду ў пачатку 30-х гадоў, які забраў жыцці соцень тысяч людзей, наступу на нацыянальную культуру і інш.
    Што датычыць асэнсавання праблемы таталітарызму на Беларусі, то гэта работа таксама толькі пачынаецца. Зроблены першыя спробы ўсвядоміць дадзеную з’яву з боку яе праяўлення ў сацыялыіа-эканамічным, грамадска-палітычным, культурным жыцці, на бытавым і псіхалагічным узроўнях. У прыватпасці, у заключэнні да другой часткі “1 Іарысаў гісторыі Беларусі" адзначаецца, што ў 30-я гады дыктатарскі рэжым у Савецкім Саюзе, у тым ліку Беларускай ССР, набыў нямала прыкмет таталітарнага праўлення — татальнае падаўленне іншадумства, таталыіая слежка. таталыіыя рэпрэсіі, татальнас вынішчэнне таго, што не адпавядала класаваму падыходу і афіцыйнаму курсу1. Гэты вывад зроблены на аснове таго дакументальнага матэрыялу, які маецца ў кнізе, хаця ў ёй ідзе гаворка аб дыктатарскім змесце партыйна-дзяржаўнай сістэмы кіравання грамадствам у Савецкім Саюзе.
    Характэрна. што беларускія даследчыкі падыходзяць да праблемы таталітарызму даволі асцярожна. Такая абачлівасць не спрыяе актывізацыі дадзенай работы, не садзейнічае набліжэнню яс да таго ўзроўню, на якім ужо прызнаны таталітарны змест бальшавіцкай сістэмы кіравання грамадствам.
    У большай ступёні праведзена вывучэнне праяў таталітарнага праўлення на беларускай зямлі. У апошнія гады ў дадзеным напрамку з’явілася значная колькасць публіканый. Яны датычаць новага бачання найбольш трагічных старонак нашай гісторыі2. Значныя намаганні сканнэнтраваны на раскрыцці рэпрэсіўнай сталінскай
    1 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1995. Ч. 2. С. 508.
    Антоновйч Т.М.. Лапец П.Д.. Протько Т.С. В понсках утраченного временн // Коммуннст Белорусснн. 1990. № 1; Яны ж. Так сеялнсь “зубы дракона...” // Коммуннст Белорусснн. 1990. №2; Платонаў Р.. Сташкевіч М. "Дзве аперацыі супраць “ворагаў народа" // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1; Протько Т.С. Как нам язык отрезалн // Крыніца. 1992. № 3—4; Яна ж. Тайный полнтмческнй сыск // Крыніца. 1992. № 5—6; Яна ж. Сезам, откройся // Крыніца. 1992. № 9—10; Касцюк М. Сталіншчына і Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1—2; Павлов Я.С. “Болевые точкн" нсторнй Беларусн. Мн„ 1997; і інш.
    палітыкі на Беларусі'. Пры гэтым робіцца аналіз сацыялыіага і нацыянальнага складу рэпрэсіраваных на падставе статыстычных распрановак. якімі ўжо ахоплена да 100 тыс. чалавск'2.
    Пэўная ўвага таксама нададзсна вывучэнню новых аспектаў ажыішяўлення калсктывізацыі сельскай гаспадаркі, у тым ліку яе прымусоваму характару, праявам голаду ў 1932—1933 гг. у паўднёвых і цэнтральных раёнах БССР, правядзенню ў жыццё сталінскага закону ад 7 жніўня 1932 г. аб ахове маёмасні прадпрыемстваў і калгасаў3. Даследчыкі вывучакшь правядзенне сталінскай рэпрэсіўнай палітыкі сярод сялян3, інтэлігенцыі5, ажыццяўленне дэпартаный насельніцтва з Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР у верасні 1939 г.6
    Як бачна, даследаванні па праблеме бальшавінкага таталітарызму, яго праяў на Беларусі пашыраюцца. AyTap дадзенай працы таксама імкнецца ўнесці ў гэту справу свой уклад. Пры гэтым мы падыходзім да асэнсавання таталітарнай сістэмы як надзвычай складанай з’явы, што стала вынікам супярэчлівага развіцця грамадства. Гэта супярэчлівасць у міжнародным маштабе заключалася ў тым, што краіны з таталітарнымі рэжымамі на час
    'Адамушка У. Лічбы на сэрцы (колькі чалавечых лёсаў пакалечыў таталітарны рэжым)// Беларуская думка. 1992. № 7; Адамушко В.Н.. Нванова Н.В. Помнлуйте(документы по репрессням 1939— 1941 гг. в Внлейской областн)// Молодечно. 1992; Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994; і інш.
    Звязда. 1994. 24 лістап.
    :і Костюк М.П. Коллектмвязацня: Как это было // Полнтнческнй собеседннк. 1989. № 4. Ён жа. Калектывізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1997. Т. 4. С. 17 — 22.
    4 Вруб.й’вскйй А.ППротько Т.С. Нз нсторнн репресснй протнв белорусского крестьянства. 1929—1934. Мн., 1992.