Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
3 гэтага вынікае. што таталітарызм — даведзеная да крайнасці форма дыктатарскага праўлення, якая характарызуецца поўным (татальным) кантролем дзяржавы над усі.м жыццём грамадства. Для гэтай формы ўлады ў першую чаргу характэрны не абмежаваныя на практыцы паўнамоцтвы ўладных структур на чале з лідэрам, аўтарытэт якога ўзводзіцца ў культ, забарона дэмакратычных арганізацый ці іх адзяржаўленне, фактычнае ігнараванне аб'яўленых у канстытуцыі ці іншых
заканадаўчых актах правоў і свабод грамадзян, мілітарызацыя эканамічнага і іншых бакоў жыцця, узмацненне карных органаў, пашырэнне іх функцый, рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі і носьбітаў іншадумства, моцны палітычны ўціск, заснаваны на ідэалогіі адзінай кіруючай партыі.
Паняцце таталітарызму даследчыкі ўжываюць у адносінах да гісторыі XX ст. і называюць яго феноменам дадзенага часу. Гэта робіцца не без падстаў, хаця праявы таталітарных падыходаў у кіраванні грамадствам (і нават вельмі выразныя) назіраліся і раней, пераважна ў антычны перыяд і ў сярэднявеччы. У адносінах да ўсходнеславянскай гісторыі гэта перш за ўсё дэспатычнае праўленне ў другой палове XVIct. Івана IV Жахлівага ў Маскоўскай дзяржаве з татальнай падазронасцю, вышукам, палітычным дазнаннем, апрычнінай.
Пераход да буржуазнага грамадства, яго эвалюцыя суправаджаліся пэўным развіццём дэмакратычных тэндэнцый, хаця ў час Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. дыктатура якабінцаў утрымлівала праявы таталітарнага праўлення. Аднак увогуле дэмакратычныя тэндэнцыі пераважалі не толькі ў гісторыі Францыі, але і іншых заходніх дзяржаў.
Найбольш выразна таталітарныя формы кіравання грамадствам праявіліся ў шэрагу краін у XX ст. Шмат хто з даследчыкаў звязвае гэта з развіццём сродкаў масавай інфармацыі, якія дазволілі ў шырокіх памерах і даволі эфектыўна ўплываць на свядомасць насельніцтва. Такі падыход уяўляецца апраўданым, хаця характэрна і тое, што ў перыяд падрыхтоўкі першай сусветнай вайны і ў час ваенных дзеянняў, калі ваюючыя дзяржавы знаходзіліся ў спецыфічных ваенных умовах, таталітарныя формы праўлення не былі даведзены да класічных праяў.
Гэта адбылося пазней, у 20—30-х гадах, пасля таго як у Расіі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя і ў сусветным супольніцтве ўзнікла дзяржава з новым сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным ладам. Фарміраванне ў гэты час у Італіі, Германіі, шэрагу іншых краін таталітарных фашысцкіх рэжымаў было вынікам унутранага развіцця часткі буржуазнага грамадства. Тое, што іншыя буржуазныя краіны ўступілі ў барацьбу з гэтымі фашысцкімі рэжымамі і нават пайшлі на ваенна-палітычны саюз з СССР, дыктавалася неабходнас-
цю іх самазахавання. Гэта сведчыла таксама аб пераважнай тэндэнцыі дэмакратычнага развіцця буржуазпага грамадства.
Факт існавання таталітарных рэжымаў падштурхнуў вучоных-гуманітарыяў да іх вывучэння. Першыя спробы навуковага асэнсавання таталітарызму былі зроблены заходнееўрапейскімі даследчыкамі яшчэ перад другой сусветнай вайной. У прыватнасці, у 1939 г. немец Ф.Боркенау прапанаваў лічыць асноўнай прыкметай таталітарызму аднапартыйную сістэму, якую ўзначальвае кіраўнік адзінай у краіне партыі
У выніку паражэння ў другой сусветнай вайне фашысцкай Італіі і нацысцкай Германіі, краху ў гэтых краінах таталітарных рэжымаў у заходняй частны свету значна актывізаваліся даследаванні дадзенай формы дзяржаўнага кіравання. Х.Арэндт пашырыла значэнне паняцця таталітарызму. Аддаючы належнае ролі партыі і яе лідэра, яна звярнула ўвагу на дзяржаўную ідэалогію, якая з’яўляецца пануючай, а таксама на масавы тэрор як сродак запалохвання насельніцтва і падпарадкавання яго аўтарытарным структурам3.
Пры гэтым даследчыкі адразу звярнулі ўвагу на тое, што паміж таталітарнымі рэжымамі ў Італіі і Германіі і формай камуністычнага праўлення ў СССР шмат агульнага. Таму ў заходняй гістарыяграфіі і наогул у грамадска-палітычнай літаратуры даследаванні таталітарных рэжымаў пачалі распаўсюджвацца на СССР і яго саюзнікаў. Найбольш значную работу ў дадзеным напрамку правялі К.Фрыдрых і яго калегі. Яны, у прыватнасці, звярнулі ўвагу на ролю сродкаў масавай інфармацыі ва ўсталяванні і функцыяніраванні таталітарных рэжымаў, адзначылі. што іх фарміраванне стала магчымым у выніку высокага ўзроўню развіцня тэхналогіі масавай інфармацыі і способаў рэгулявання ў паводзінах людЗей3 .
У далейшым заходнія даследчыкі актыўна распрацоўвалі праблему таталітарызму. Сярод іх Т.Адарно, Д.Дзюі, Э.Канецці, Г.Маркузэ, К.Попер, Э.Фром, Л.Шапіра і інш. Гэта вылілася нават у шматгадовую дыскусію па дадзенай праблеме.
Спробы раскрынь сутнасць таталітарнага праўлення
1 Borkenau F. The Totalitarian enemy. Z., 1939. P. 25.
2 Arendt H. The Origins of Totalitarianism. N. Y„ 1951.
3 Friedrich C.J. Totalitarian Dictatorship and Autocracy. Cambridge (Mass). P.9— 10.
меліся і ў еўрапейскіх краінах народнай дэмакратыі. Паказальная ў гэтых адносінах манаграфія балгарскага даследчыка Жэлю Жэлева — Прэзідэнта Балгарыі ў пачатку 90-х гадоў. Кніга па дадзенай праблеме' была ім закончана яшчэ ў 1967 г. Аднак надрукаваць яе не ўдалося. Яна распаўсюджвалася ў розных краінах у рукапісным варыянце і выйшла з друку толькі ў 1982 г. Аўтар, у прыватнасці, сцвярджае, што “мы, марксісты, першыя ў гісторыі стварылі таталітарны рэжым, таталітарную дзяржаву — аднапартыйную дзяржаўную сістэму, пабудаваную на гвалтоўным знішчэнні іншых палітычных партый або на дэградацыі іх да ўзроўню звычайных казённых арганізацый, падначаленых ва ўсім камуністычнай партыі”.
He з усімі пазіцыямі дадзенай кнігі можна пагаджацца, але многія яе палажэнні не выклікаюць пярэчанняў. Сярод іх думка аб тым, што. калі працэс адзяржаўлення ўласнасці завяршаецца, таталітарны рэжым цалкам усталяваны. Такім чынам, ствараецца камуністычны варыянт таталітарнага рэжыму. Звяртаюць на сябе ўвагу тэзісы аўтара аб зрастанні дзяржаўнага апарату з партыйным, аб кантролі партыі над дзяржаўнымі органамі, аб перадачы іх функцый партыйным структурам, аб дзяржаўнай аплаце апарату партыі і інш.
Што датычыцца савецкай гістарыяграфіі, як і ўсяго савецкага грамадазнаўства. то падыходы да даследавання таталітарызму на працягу ўсіх дзесяцігоддзяў існавання савецкай улады заўсёды былі звернуты выключна на іншыя краіны. Аднак у большасці выпадкаў гэта істотная з’ява ў жыцці грамадства наогул замоўчвалася. Магчыма. самы характэрны прыклад у дадзеных адносінах — “Советская нсторнческая энцнклопедня”. У гэтым фундаментальным 16-томным выданні, якое ажыццёўлена на працягу 1961 —1976 гг. і ўтрымлівае надзвычай вялікі фактычны матэрыял па гісторыі ўсіх народаў і дзяржаў ва ўсе перыяды іх існавання, зусім абыдзена паняцце таталітарызму. Стваральнікі энцыклапедыі палічылі за лепшае не даваць яго, і нават у дачыпенні да буржуазных дзяржаў, як гэта звычайна ў такіх выпадках рабілася раней: усё адмоўнае — у іх, усё дадатнае — у нас. Відаць, тут зыходзілі з таго, каб чытач не перанёс сутнасць дадзенага паняцця на савецкую рэчаіснасць і не ўбачыў шмат агульнага.
1 Желю Желев. Фашызмьт (тоталнтарная дьржава). Софня, 1990.
І толькі ў 80-х гадах пачалі з’яўляцца некаторыя сведчанні звароту даследчыкаў да гэтай праблемы. У прыватнасці, у "Фнлософском энцнклопеднческом словаре” (1983) паняццю “таталітарызм" прысвечаны кароткі артыкул. Аднак яго трактоўка поўнасцю вытрымана ў духу партыйна-савецкай прапаганды, хаця правільна сцвярджаецца, што “асабліва шырокас распаўсюджванне таталітарызм атрымаў з развіццём фашызму, пасля таго як стаў афіцыйнай ідэалогіяй фашыснкай Германіі і Італіі". У перыяд “халоднай вайны”, як указваецца далей у дадзеным выданні, паняцце таталітарызму выкарыстоўвалася антыкамуністычнай прапагандай у адносінах да сацыялістычных дзяржаў, якія паклёпніцкі атаясамліваліся з фашысцкімі рэжымамі і супрацьпастаўляліся “дэмакратычнаму”, “свабоднаму” грамадству. Рэакцыйныя буржуазныя палітыкі і ідэолагі і цяпер. як сцвярджалася далей, спрабуюць выкарыстань яго ў антыкамуністычных мэтах. У сучасных умовах дактрына таталітарызму дыскрэдытавана ў вачах шырокіх мас і страціла былы ўплыў, аднак абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей у капіталістычных краінах выклікае ажыўленне таталітарных неафашысцкіх тэндэнный. Барацьба з ідэалогіяй і практыкай таталітарызму — важнейшая задача камуністычнага руху, марксісцка-ленінскай грамадскай навукі'. TaKan мэта ставілася ў закліочнай частцы гэтага артыкула.
Толькі з пачаткам радыкальных пераўтварэнняў, з канца 80-х гадоў у Савецкім Саюзе, а затым у незалежных дзяржавах, якія ўтварыліся пасля яго распаду, у першую чаргу ў Расійскай Федэрацыі, даследчыкі пачалі ўсё больйі звяртацца да гэтай праблемьг. Сярод указаных прац вызначаюцца
1 Фнлософскяй энцнклопеднческнй словарь. 5V. 1983. С.690.
2 Борйсов Ю.С., Кррйцын В.М.. Хван Ю.С. Полнтнческая снстема конца 20—30-х годов. О Сталнне н сталнннзме // Нсторнкв спорят. М., 1988; Гозман Л„ Эіпкйнд А. Культ властн. Структура тоталнтарного сознання Ц Осмыслнть культ Сталнна. М.. 1989; Яны ж. Людн н власть. От тоталнтарнзма к демократнв // В человеческом нзмереннн. М.. 1989; Во.ікогонов Д. Трнумф н трагедня. Полятвческнй портрет Н.В.Сталнна: В 2 кн. М.. 1990; Медведев Р.Л. О Сталнне я сталнннзме. М.. 1990; Нгрйцкйй Ю.Н. Концепцня тоталнтарнзма: Урокн многолетннх днскуссвй на Западе // ІДсторня СССР. 1990. № 6; Ён жа. Снова о тоталнтарнзме II Отечественная нсторня. 1993. № 1; Горйнов AL. Доіценко Е. 30-е годы // Нсторня Отечества: Людн. нден, решення. Очеркн нсторнн Советского государства. М„ 1991; Авторханов А.Г. Технологня властн // Вопросы нсторян. 1991. № 1 — 12; 1992. № 1 —3.6 —7. 10—12; 1993. № 2—3; Гаджйев К.С. Тоталятарнзм как феномен XX века // Вопросы фнлософнн. 1992. № 2; Заеладйн Н.В. Тоталмтарнзм м демократня: Конфлмкт века // Кентавр. 1992. № 5 — 10; Нванова Г.М. ГУЛАГ в снстеме тоталнтарного государства. М„ 1997; і інш.
перш за ўсё тыя, дзе даецца шырокі погляд аўтараў на дадзеную праблему. У даследаваннях 10.1.1 гры цка га не толькі аналізуеіша замежная і айчынная літаратура, але і вызначаюцца асноўныя крытэрыі таталітарызму, формы і ступсні яго праяў у гітлераўскай Германіі, у Італіі ў час праўлення Мусаліні і ў СССР — Сталіна. Зроблены шэраг назіранняў агульнага характару ў першую чаргу ў адносінах да Савецкага С а юз a .