Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
“Па-майстэрску выконваючы задачы правадыра партыі і народа, — працягваў ён далей, — і маючы поўную падтрымку ўсяго савецкага народа, Сталін, аднак, не дапускаў у сваёй дзейнасці і ценю зазнайства, самалюбавання. Ў сваім інтэрв’ю нямецкаму пісьменніку Людвігу, дзе ён адзначае вялікую ролю геніяльнага Леніна ў справе пераўтварэння нашай радзімы, Сталін проста заяўляе аб сабе: “Што датычыць мяне, то я толькі вучань Леніна. і мая мэта — быць дастойным яго вучнем”2.
Акрамя ўставак Сталіным былі зроблены і некаторыя ўдакладненні ў тэкст сваёй біяграфіі. Замест фразы: “Сталін — гэта Ленін сёння” ён напісаў: “Сталін — дастойны прадаўжальнік справы Леніна, ні, як кажуць у нас у партыі, Сталін — гэта Ленін сёння”3. Такія ўстаўкі ці ўдакладненні былі ў асноўным захаваны ў наступных выданнях біяграфіі4.
Гэтыя самаацэнкі, як і стварэнне самой біяграфіі, сведчаць аб росквіце з сярэдзіны 30-х гадоў культу асобы Сталіна як неад’емнай рысы бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Непамернае ўсхваленне яе кіраўніка, наданне яму статуса непагрэшнага і беспамылковага дзеяча моцна скоўвалі і заарганізоўвалі ўсё сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё ў краіне.
Для працэсу фарміравання ў Савецкім Саюзе, а разам з тым і ў Беларускай ССР таталітарнага рэжыму характэрна ўзмацненне адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. Дамінаваў суб’ектыўны падыход
1 РЦЗВДНГ, ф.558, воп.1, спр.3400. арк.53.
2 Там жа, арк. 54.
3 Там жа, арк. 141.
4 Носнф Вмссарноновнч Сталнн. Краткая бвографня. 2-е взд., нспр.ндоп. М„ 1948. С. 104—105.
у вырашэнні самых важных пытанняў. Характэрнай праявай такіх падыходаў з’явілася недаацэнка законаў эканамічнага развіцця грамадства і перавелічэнне ролі суб'ектыўных фактараў. Паказальны ў гэтых адносінах вывад, зроблены Сталіным у 1934 г. у справаздачным дакладзе аб рабоце ЦК УКП(б) XVII партыйнаму з’езду: пасля таго як правільнасць палітычнай лініі партыі пацверджана практыкай шэрагу гадоў, а гатоўнасць рабочых і сялян падтрымліваць гэту лінію не выклікае больш сумненняў, роля так званых аб’ектыўных умоў звялася да мінімуму, тады як роля нашых арганізацый і іх кіраўнікоў стала рашаючай. выключнай'.
Такім чынам, на працягу першых 20 гадоў існавання савецкай улады ў краіне была сфарміравана таталітарная сістэма кіравання эканамічным, грамадскапалітычным, культурным жыццём. Найбольш актыўна гэты працэс адбываўся ў першыя гады пасля прыходу да ўлады бальшавікоў і з канца 20-х гадоў. У час дзеяння новай эканамічнай палітыкі фарміраванне таталітарнай сістэмы аказалася замаруджаным, але ўмовы для яе развіцця працягвалі стварацца.
Рашаючы крок у станаўленні таталітарызму ў СССР быў зроблены на працягу першай паловы 30-х гадоў. Затым гэта з’ява ўдасканальвалася і дасягнула пры жыцці Сталіна свайго апагею. Пасля яго смерці бальшавіцкая таталітарная сістэма перацярпела складаную эвалюцыю — ад спробы яе рэфармавання ў другой палове 50-х—60-х гадах да вяртання затым на неасталінісцкія пазіныі і пераходу да новага. больш паспяховага этапу рэфармавання.
Беларуская ССР як адна з рэспублік Савецкага Саюза з’яўлялася важным суб'ектам усяго гэтага працэсу. Як і ў болыпасці месцаў краіны, у БССР увогуле адбываліся тыя ж самыя змены ў розных сферах жыцця. Аднак у некаторых адносінах, звязаных з фарміраваннем бальшавіцкай таталітарнай сістэмы і яе дзеяннем, рэспубліка мела свае прыярытэты.
3. Беларусь — звяно таталітарызму ў СССР
Усталяванне таталітарнай сістэмы ў Савецкім Саюзе адбывалася не спантанна і не экспромтам. Гэта
XVII сьезд ВКП(б). Стенографнческнй отчет. М., 1934. С. 33.
была прадуманая палітыка як з боку тактыкі, так і стратэгіі. Пры яе ажыццяўленні ўсебакова ўлічваліся і ўнутрыі знешнепалітычныя ўмовы. Прымаліся падувагу магчымыя процідзеянні, рабіліся спробы (і не безвыніковыя) па іх нейтралізацыі.
Важна было ўлічваць размеркаванне палітычных сіл у Цэнтры і на месцах. Пры гэтым стаўка рабілася на безумоўнае падпарадкаванне мясцовых работнікаў цэнтралыіым органам. Дадзеная палітыка лічылася адзіна правільнай. Яна брала пачатак не толькі з першых гадоў савецкай улады, але мела свае глыбокія карані. Ужо ў часы Расійскай імперыі, як вядома, бюракратызацыя жыцця дасягнула вельмі высокай ступені. Яна ахоплівала ўсе сферы дзейнасці. Стрыжнем такой сістэмы з’яўлялася надзвычай высокая ступень іерархічнай падпарадкаванасці дзяржаўных і іншых органаў. Хаця савецкай уладай у першыя гады яе існавання была аб’яўлена барацьба з бюракратызмам і валакітай, аднак зрухі тут былі нязначныя, а шмат у чым царская расійская бюракратычная сістэма была нават “удасканалена" ў напрамку павышэння цэнтралізацыі кіравання ўсімі сферамі сацыялыіа-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.
Такі стыль работы быў характэрны і для вядучай сілы грамадства — партыйных арганізацый. Выступаючы ў 1933 г. на сакавіцкім пленуме ЦК КП(б)Б, першы сакратар кампартыі Беларусі М.Ф.Гікала гаварыў наконт пастаноў, якіх маецца такая процьма. што часам не ведаеш, куды дзявацца. Пастановы пякуцца, як бліны. Можна нават па якому-небудзь выпадку ці без яго напісаць пастанову на 15 старонках, у якой усё будзе лрадугледжана і з пункту гледжання тэорыі. і з пункту гледжання перспектыў і г.д. і да т.п. 1
Высокая цэнтралізацыя кіравання дзейнасцю грамадства — характэрная рыса ўкладу жыцця ва ўмовах узнікнення таталітарпых рэжымаў. Па меры іх умацавання і далейшай эвалюцыі яшчэ большай ступені цэнтралізацыі дасягалі ўсе бакі кіравання. Такое ўзмацняючае ўздзеянне, калі адбывалася пашырэнне і паглыбленне з’явы, стварала замкнутае кола, у якім вырастаў “палітычны монстр”. што станавіўся таталітарным рэжымам.
' НАРБ, ф.4, воп.21, спр. 227, арк. 127.
У дадзеных адносінах заслугоўвае ўвагі тая роля, якая належала Беларускай ССР ва ўзаемаадносінах з Цэнтрам. На гэта былі адпаведныя прычыны, што сфарміраваліся на працягу доўгага перыяду, ва ўсякім разе з таго часу, як беларускія землі далучылі ў апошняй трэні XVIII ст. да Расійскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
Калі Беларусь знаходзілася ў складзе Расіі, шмат было зроблсна. каб як мага мацней і глыбей уцягнуць яе ў расійскую рэчаіснасць, на справе ператварыць у паўночна-заходнюю ўскраіну імперыі. Што датычыць гаспадарчых сувязей, дык у перыяд складвання буржуазных адносін яны былі неабходнымі. Лагічным працэсам былі збліжэнне і ўзаемны ўплыў наныянальных культур, даволі блізкіх па сваіх асноўных прыкметах. Ненатуральным, але заканамерным ва ўмовах царскага рэжыму з’яўлялася ажыццяўленне палітыкі татальнай русіфікацыі, ціто актыўна праводзілася ў Беларускім краі. Калі прыняць пад увагу, што перад далучэннем беларускіх зямель да Расіі быў працяглы і жорсткі наступ на беларускі этнас і яго культуру з боку правячых колаў Рэчы Паспалітай, які нават выліўся ў прыняіше ў канцы XVII ст. пастановы аб забаронс пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове, то ўсё гэта, разам узятае, стварала надзвычай цяжкія ўмовы захавання самабытнасці беларусаў, развіцця іх мовы, традыцый, культуры.
Нягледзячы на заявы савецкай улады аб свабодным развіцці кожнага народа, русіфікатарская палітыка ў многім працягвалася і пасля кастрычніка 1917 г. Гэта ў пэўнай ступені, а, можа, нават у першую чаргу, адносілася да Бсларускай ССР, за выключэннем непрацяглага перыяду ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі ў рэспубліцы даволі актыўна ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі. Усё гэта прывяло да таго, што БССР была моцна прывязана перш за ўсё да Расіі не толькі адміністраныйна, у межах адной цэнтралізаванай дзяржавы — Савецкага Саюза, але і праз этнічныя ўзаемадачыненні. Дадзеныя сувязі распаўсюджваліся на ўсе сферы жыцця і мелі глыбокі характар.
У эканамічных адносінах гэта выражалася ў цеспым перапляценні гаспадарчых сувязей, што складваліся на пранягу канца XVIII — пачатку XX ст., калі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, напрыклад, адбывалася раяніраванне, вырошчванне пэўных культур у Беларускім краі ў суадносінах з паўночна-заходнім pa-
гіёнам Расійскай імперыі. Пры савецкай уладзе гэта раяніраванне і дадзеныя сувязі былі ў асноўным захаваны, за выключэннем Заходняй Беларусі, якая, згодна грабежніцкаму ў адносінах да беларускага народа Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г„ была аддадзена пад уладу Польшчы. Больш таго, эканоміка БССР у сувязі з адным цэнтралізаваным планаваннем, першымі савецкімі пяцігодкамі яшчэ больш інтэгравалася з эканомікай усяго Савецкага Саюза. у першую чаргу Расійскай Федзрацыі і Украінскай ССР. Пашырзнне і паглыбленне эканамічных сувязей з’яўлялася натуральным пранэсам і спрыяла яшчэ большаму замацаванню БССР у складзе СССР.
У грамадска-палітычных адносінах Беларуская ССР была цесна звязана з краінай у цэлым не толькі ў адміністрацыйных межах жорстка цзнтралізаванай дзяржавы, але і шляхам тых палітычных дзеянняў, якія былі зроблены вярхоўным кіраўніцтвам у адносінах да беларускага народа. У першую чаргу гэта ўтварэнне БССР. Хаця дадзеная своеасаблівая дзяржаўная адзінка ўзнікла пазней, чым у суседзяў, і ўсё рабілася вельмі тэрмінова ў канцы 1918 г., аднак сам факт атрымання беларускім народам дзяржаўнасці ў форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі меў адпаведнае значэнне для ўзмацнення палітычных сувязей з Цэнтрам.
Яшчэ ў большай ступені гэтыя сувязі ўмацаваліся пасля вяртання ў 1924 і 1926 гг. Беларускай ССР усходнебеларускіх тзрыторый. якія ў 1919 г. па ваенна-палітычных меркаваннях былі перададзены Расійскай Федэрацыі. Гэты акт пэўным чынам вылучыў БССР з шэрагу іншых савецкіх рэспублік у сэнсе ўмацавання яе пазіцый.
Аднак нельга не звярнуць увагу на тую акалічнасць, што насельніцтва ўсходніх беларускіх тэрыторый, якое знаходзілася з 1919 г. да сярэдзіны 1920-х гадоў у складзе Расійскай Федэрацыі, жыло па яе законах. У выніку сярод гэтай часткі беларускага народа са спазненнем пачала ажыццяўляцца палітыка беларусізацыі. Менталітэт мясцовых жыхароў тут яшчэ ў большай ступені, чым у насельніцтва астатняй тэрыторыі Беларусі, быў набліжаны да менталітэту рускага народа.
Трэба мець на ўвазе і этнічную блізкасць беларусаў да рускіх наогул. Гэта, як вядома, праяўлялася і праяўляецца як у мове, так і ў звычаях. традыцыях, культуры ў цэлым. Тыя адрозненні, што існуюць паміж