Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
Адным са сведчанняў гэтага з’яўляецца разгляд на камісіі партыйнай фракцыі прэзідыума Цэнтральнага выканаўчага камітэта Саюза ССР праекта Канстытуцыі Беларускай ССР. Камісія была створана менавіта з гэтай мэтай. На пасяджэнні 31 сакавіка 1927 г. пад старшынствам А.С.Енукідзе, дзе Беларускую ССР прадстаўляў сакратар ЦВК рэспублікі А.І.Хацкевіч, было зроблена 11 удакладненняў у тэкст дакумента. 3 улі-
кам таго што ўдалося дасягнуць пагаднення па ўсіх зробленых заўвагах і асноўныя палажэнні праекта ўжо былі абмеркаваны на сесіі ЦВК БССР і сярод працоўных рэспублікі, камісія прызнала магчымым вынесці дадзены праект Канстытуцыі на з’езд саветаў Беларускай ССР1.
Кантроль за заканадаўчай дзейнасцю — адзін з важнейшых напрамкаў усталявання і развіцця таталітарнай сістэмы ў СССР. Уніфікаваныя законы, у першую чаргу канстытуцыі, а таксама іншыя нарматыўныя акты былі важным сродкам фарміравання і функцыяніравання цэнтралізаванай дзяржавы. Спецыфіка саюзных рэспублік, у тым ліку БССР, у іх абмяжоўвалася. Асноўная ўвага была звернута на заканадаўчую рэгламентацыю грамадскіх працэсаў.
Цэнтральныя ўлады пры правядзенні палітыкі, скіраванай на яшчэ большае прыцягненне да іх рэгіёнаў у першую чаргу ў выглядзе адміністрацыйнапалітычных адзінак — саюзных рэспублік, выкарыстоўвалі шмат іншых шляхоў — эканамічных, палітычных, сацыяльных, культурных, адміністрацыйных. Адным з важнейшых сярод іх з’яўлялася кадравая палітыка. У першую чаргу яна датычылася кіраўнікоў кампартый саюзных рэспублік, Гэтыя прызначэнні заўсёды, з першых гадоў існавання савецкай улады, былі выключнай прэрагатывай Цэнтра. Характэрна, што змены дадзенай катэгорыі кіраўнікоў адбываліся даволі часта. Што датычыць Беларускай ССР, то на працягу пачатковых 20 гадоў савецкай улады першыя сакратары ЦК кампартыі Беларусі замяняліся дзесяць разоў. Затым яны сталі працаваць больш працяглыя тэрміны. Паслядоўнасць гэтых змен у адносінах да канкрэтных асоб была наступнай:
А.Ф.Мяснікоў (снежань 1918 г. — сакавік 1920 г.)
В.Г.Кнорын (сакавік 1920 г. — май 1922 г.)
В.А.Багуцкі (май 1922 г. — люты 1924 г.) А.М.Асаткін-Уладзімірскі (люты—верасень 1924 г.) А.І.Крыніцкі (верасень 1924 г. — май 1927 г.) В.Г.Кнорын (май 1927 г. — лістапад 1928 г.) Я.Б.Гамарнік (лістапад 1928 г. — кастрычнік 1929 г.) К.В.Гей (студзень 1930 г. — студзень 1932 г.) М.Ф.Гікала (студзень 1932 г. — чэрвень 1937 г.) В.Ф.Шаранговіч (чэрвень 1937 г. — чэрвень 1938 г.) П.К.Панамарэнка (чэрвень 1938 г. — сакавік 1947 г.)
РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 85, спр. 128, арк„ 7 — 8.
М.І.Гусараў (сакавік 1947 г. — май 1950 г.) М.С.Патолічаў (ліпень 1950 г. — ліпень 1956 г.) К.Т.Мазураў (ліпень 1956 г. — сакавік 1965 г.) П.М.Машэраў (сакавік 1965 г. -— кастрычнік 1980 г.) Ц.Я.Кісялёў (кастрычнік 1980 г. — студзень 1983 г.) М.М.Слюнькоў (студзень 1983 г. — люты 1987 г.) М.Я.Сакалоў (люты 1987 г. — лістапад 1990 г.) А.А.Малафееў (лістапад 1990 г. — жнівень 1991 г.). Як вядома, першыя сакратары ЦК кампартый саюзных рэспублік фактычна з'яўляліся ў межах сваёй кампетэнцыі кіраўнікамі адпаведных рэгіёнаў. Тое, што ў міжваенны перыяд сярод прыведзеных асоб фактычна не было беларусаў (за выключэннем В.Ф.Шаранговіча, які ўзначальваў кампартыю Беларусі зусім невялікі прамежак часу, а затым быў рэпрэсіраваны), гаворыць аб скіраванасці нацыянальнай палітыкі цэнтральных партыйных органаў адносна Беларускай ССР. У пасляваенны час толькі з 1956 г., пасля XX з’езда партыі, першымі сакратарамі ЦК кампартыі Беларусі пачалі выбіраць ураджэнцаў рэспублікі. Асноўнай задачай гэтых, як і іншых кіраўнікоў БССР, з’яўлялася правядзенне той палітычнай лініі, якая дыктавалася Цэнтрам і была скіравана ў першую чаргу на ўсталяванне, а затым і ўзмацненне бальшавіцкай таталітарнай сістэмы.
Усе першыя сакратары кампартыі Беларусі старанна выконвалі ўказанні нэнтральных партыйных органаў. Ды інакш і быць не магло. Таталітарная сістэма нават у стадыі свайго фарміравання не цярпела іншых падыходаў. Адметнай стараннасцю ў выкананні ўказанняў Цэнтра вызначаўся В.Г.Кнорын, які не выпадкова на працягу 20-х гадоў двойчы ўзначальваў кампартыю. Беларусі. Здатным выканаўцам лініі Цэнтра быў А.І.Крыніцкі, асабліва па пытаннях правядзення нацыянальнай палітыкі і падрыхтоўкі будучай расправы з многімі прадстаўнікамі нацыянальнай інтэлігенцыі. Аднак асаблівая роля ў правядзснні палітыкі кіраўніцтва Савецкага Саюза належала К.В.Гею. Ен узначальваў рэспубліканскую партыйную арганізацыю ў пачатку 30-х гадоў на працягу двухгадовага перыяду. За гэты невялікі прамежак часу была праведзена судовая справа “Саюза вызвалення Беларусі”, па якой былі рэпрэсіраваны вядомыя нацыянальныя інтэлігенты. У гэты тэрмін асабліва імкліва, з шырокім выкарыстаннем націскных метадаў вялася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Іменна пад кіраўніцтвам К.В.Гея бюро і сак-
ратарыятам ЦК КП(б)Б неаднаразова прымаліся паспешныя рашэнні аб тэрміновым заканчэнні калектывізацыі. Адначасова ў Маскву ішлі “пераможныя” рапарты. Яго дзеянні ў распаўсюджванні таталітарных метадаў кіраўніцтва ў Беларускай ССР асабліва з н а ч н ы я.
Іншыя кіраўнікі Беларускай ССР таксама ўносілі адпаведны ўклад у стварэнне і функцыяніраванне бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Гэта заканамерна, паколькі яны з’яўляліся часткай агульнага дзяржаўнага механізма, які не дапускаў ніякіх адхіленняў ад афіцыйнай лініі. Жорсткая падпарадкаванасць цэнтральным партыйна-дзяржаўным органам з'яўляецца неад’емнай рысай любога аўтарытарнага праўлення. Савецкая краіна не была выключэннем.
Першай задачай гэтай адміністрацыйнай іерархіі было будаўніцтва новага грамадства на сацыялістычных пачатках, як яны тады ўяўляліся. Напорыстасць у дадзенай справе ва ўсёй дзяржаве, у тым ліку ў Беларускай ССР, была надзвычай вялікай. Вынікі ў галіне індустрыялізацыі і культурнага будаўніцтва з’яўляліся значнымі. Што датычыць сельскагаспадарчай вытворчасці, то пасля рэзкага спаду ў пачатку 30-х гадоў яна з вялікімі цяжкасцямі аднаўляла ранейшыя паказчыкі.
На агульнадзяржаўным фоне роля Беларускай ССР як важнага звяна бальшавіцкай таталітарнай сістэмы выглядае выразна, а нярэдка своеасабліва.
РАЗДЗЕЛ 2
ВЫКАРЫСТАННЕ ТАТАЛІТАРНЫХ МЕТАДАЎ КІРАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЕ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
1. У час грамадзянскай вайны і барацьбы з інтэрвентамі
Прыход да ўлады бальшавіцкай партыі ў кастрычніку І917г. быў ажыццёўлены пад лозунгамі ўсталявання міру і перадачы зямлі тым, хто яе апрацоўваў, — сялянам. Для здзяйснення гэтых і іншых мэт уся ўлада перадавалася саветам. Змест лозунгаў быў прываблівым. За гады першай сусветнай вайны праноўныя моцна адчулі цяжар ваеннага ліхалецця, рэзкае зніжэнне жыццёвага ўзроўню, абвастрэнне сацыяльных адносін. Што датычыць зямлі, то гэта даўняе пытанне расійскай, у тым ліку беларускай рэчаіснасці. Яго вырашалі не толькі ў час рэформы 1861 г., але і сталыпінскіх пераўтварэнняў. Аднак яно так і засталося найбольш вострай праблемай тагачаснага жыцця. Вынясенне на першае месца лозунгаў усталявання міру і справядлівага вырашэння зямельнага пытання ў вялікай ступені дапамагло бальшавіцкай партыі пераможна здзейсніць Кастрычніцкую рэвалюцыю і ўсталяваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. у тым ліку і на Беларусі, уладу рабочых і сялян.
Разам з тым з псршых дзён існавання савецкая ўлада зарэкамендавала сябе як цвёрдая і бескампрамісная сіла, якая мае намер выкарыстоўваць для захавапня рэвалюцыйных заваёў любыя сродкі, у тым ліку і самыя жорсткія. Гэтыя заявы рабіліся бальшавіцкімі кіраўнікамі розных узроўняў, уключаючы і тых, што зай.малі найбольш высокія пасады. Менавіта ад іх у першую чаргу зыходзілі ўказанні аб прымяненні рашучых мер, уключаючы расстрэлы, да тых, хто перашкаджаў ажыццяўленню рэвалюцыйных мерапрыемстваў.
Увогуле ў гэтым не было нічога нечаканага. Папярэдні вопыт сведчыў аб такіх падыходах. Дастаткова ўспомніць Французскую рэвалюцыю канца XVIII ст., Парыжскую камуну ці іншыя сацыяльныя ўзрушэнні. Ігнараванне альтэрнатыўных падыходаў, непрыняцце іншадумства, рашучае падаўленне супраціўлення, знішчэнне многага з таго, што было створана раней, станавіліся нормай гэтых радыкальных сацыяльных з’яў.
У тых умовах рэвалюцыйныя выступленні пачалі абсалютызавацца. Ім аддавалася яўная перавага ў параўнанні з рэфармацыйным шляхам развіцця, які ўсё больш лічыўся марудным, неэфектыўным, а таму і неперспектыўным. Рэвалюцыі называліся рухавікамі чалавечага прагрэсу, лакаматывамі гісторыі. 3 выхадам на авансцэну палітычнай барацьбы рабочага класа такія падыходы сталі яшчэ больш радыкальнымі. Яны былі ўзведзены ў ранг бясспрэчных.
Такія падыходы атрымалі найбольш поўнае адлюстраванне ў працах Маркса і Энгельса. Іх творы пранізвала думка: рабочаму класу ў барацьбе за ўладу і за яе ўтрыманне неабходна праяўляць цвёрдасць, якая ўжо дэманстравалася ў час папярэдніх рэвалюцый. Гэта палажэнне ператваралася ў патрабаванне, што без рэвалюцыйнага насілля нельга вырашыць задачы, якія паўсталі перад пралетарыятам.
Задача стварэння сацыялістычнага, а затым і камуністычнага грамадства таксама была надзвычай абсалютызаванай. Тое, што існавала толькі як тэорыя. без усялякай сур'ёзнай праверкі на практыцы падавалася як вяршыня развіцця чалавечага грамадства. Мэта павінна быць, аднак дзеля даволі невыразна акрэсленай будучыні моцна ганьбавалася тагачасная рэчаіснасць і тым больш мінулае. Гэта, у прыватнасці, было заключана ў шырока вядомым выразе Маркса, што з буржуазнай фармацыяй заканчваецца перадгісторыя чалавечага грамадства1.
Вельмі многае заключана ў дадзеным кантэксце ў слове “перадгісторыя". Тут і пагардлівыя адносіны да мінулага і надзвычай вялікая вера ў тую будучыню, якая павінна быць створана на аснове распрацаванай тэорыі. Заканамерна, што рэзка адмоўнае стаўленне да мінулага цягнула за сабою адпаведныя адносіны да тых, хто яго ствараў і хто з’яўляўся нось-
' Маркс К. К крнтнке полнтнческой экономнн // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е мзд. T.13. С.8.
бітам сучасных Марксу і Энгельсу рэалій жыцця. Так што гэты выраз Маркса, які мы раней называлі “вялікім прадбачаннем”, пры больш глыбокай і патрабавальнай ацэнцы выступае як непавага да ўсёй папярэдняй гісторыі чалавецтва.