Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
братнімі славянскімі народамі, уключаючы ўкраінцаў, і ў перыяд Расійскай імперыі, і ў савецкі час нярэдка ігнараваліся. Гэта рабілася свядома, для ўзмацнення русіфікатарскіх тэндэнцый. 3 гэтай мэтай ці замоўчваліся ці адпаведна трактаваліся вялікія адрэзкі нашай гісторыі з сярэднявечча, калі беларускі этнас, яго мова, як і культура наогул, атрымалі значнае развіццё, дасягнуўшы еўрапейскага ўзроўню.
Да таго ж мэтанакіраваныя і сістэматычныя ўнушэнні ў свядомасць беларусаў на пранягу доўгага часу думкі, што яны менш за ўсё з’яўляюцца асобнай нацыяй, а больш за ўсё — своеасаблівай і значнай часткай рускага народа, давалі свой плён.
У выніку правядзення ў часы Расійскай імперыі і ў савенкі перыяд палітыкі русіфікацыі нацыянальна свядомая частка беларускага насельніцтва ўвесь час змяншалася. Нават вёска, якая заўсёды была захавальніцай наныянальных адметнасцей, страчвала сваю самабытнасць.
Высокая ступень русіфікацыі беларусаў рабіла БССР вельмі прыдатным месцам для адпрацоўкі бальшавіцкай мадэлі таталітарызму. Гэта адна з істотных акалічнасцей у разуменні таго, чаму Беларуская ССР лічылася ў цэнтральных партыйных і дзяржаўных органах Савецкага Саюза рэспублікай, найбольш падатлівай для правядзення палітыкі, скіраванай на ўсталяванне цэнтралізаванага кіраўніцтва, а фактычна таталітарнай сістэмы.
He выпадкова, больш таго, у дадзеных адносінах заканамерна, што прыдуманы ў кабінетах кіраўнікоў карных органаў “Саюз вызвалення Беларусі”, які ніколі не існаваў, у найбольш значным варыянце быў здзейснены менавіта ў БССР. Па дадзенай судовай справе ў рэспубліны праходзіла 108 вядучых нацыянальных інтэлігентаў. На Украіне колькасць тых, хто праходзіў па справе “Саюза вызвалення Украіны”, дасягала 45 чалавек'.
Адным са шляхоў. уплыву Цэнтра на рэгіёны, прыцягнення іх да агульнага партыйна-дзяржаўнага рэчышча была жорстка праводзімая класавая палітыка. На практыцы яна мела надзвычай шмат праяўленняў, у тым ліку ў адносінах да нацыянальна-культурнай спадчыны. У гэтай сувязі
1 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.2. С. 148, 153.
4. Зак. 5022
41
прыкметнымі з’яўляюцца словы, якія належаць аднаму з кіраўнікоў кампартыі Беларусі В.Г.Кнорыну. Яны яскрава ілюструюць класавыя падыходы савсцкай улады да нацыянальнай гісторыі. У час свайго другога знаходжання на чале ЦК КП(б)Б у 1927—1928 гг. ён пісаў: “Мы так раскрытыкуем Смаляцічаў і Тураўскіх, што двух радкоў ім будзе шкада прысвяціць у нашай гісторыі, бо яны ідуць ад іншай лініі, a не ад лініі працоўных мас”1. Такія адносіны з боку партыйнага кіраўніцтва да дзеячаў нацыянальнай культуры былі характэрнымі не толькі для таго часу, калі гэта выказванне з’явілася. але і для наступных дзесяцігоддзяў.
Правядзенне жорсткай класавай лініі ў наныянальнакультурным развіцці хутчэй і, магчыма, лягчэй за ўсё адбывалася ў Беларускай ССР. Тут нават можна было адмаўляцца ад сваіх гістарычных каранёў. Асноўнай прычынай гэтага з’яўлялася русіфікатарская палітыка ў Беларускім краі як царскіх улад, так і савецкага кіраўніцтва. Нягледзячы на прынцыповую розніцу паміж імі, агульная накіраванасць нацыянальнай палітыкі адносна Беларусі была блізкай. У выніку яе правядзення нацыянальная гістарычная свядомасць сярод беларусаў стала вельмі паніжанай, a нярэдка і зусім адсутнічала.
Гэта праяўлялася нават у першыя гады ўстанаўлення савецкай улады, асабліва на тыхтэрыторыях, якія былі ўключаны ў 1919 г. у склад Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, у час перапісу насельніцтва, што адбыўся ў 1920 г„ удзельная вага беларусаў у Гомельскім і Рэчыцкім паветах нечакана зменшылася адпаведна да 22 і 43 %, у той час як ранейшыя перапісы 1897 і 1917 гг. давалі лічбу ў межах 74—95 %2. Рэзкае зніжэнне колькасці тых, хто запісаў сябе ў 1920 г. беларусамі, тлумачыцца меркаваннямі, што яны, знаходзячыся не ў складзе БССР, могуць быць і іншай нацыянальнасці.
Цяга да Расіі ў пэўнай часткі беларускага грамадства асабліва выразна ‘праяўлялася менавіта на ўсходнебеларускіх тэрыторыях, што з 1919 г. знаходзіліся ў складзе Расійскай Федэрацыі. Гэта адзначана ў матэрыялах камісій, якія працавалі тут у сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з вывучэннем пытання аб далучэнні дадзеных тэрыторый да БССР.
1 Кнорын В. За культурную рэвалюцыю: 36. артыкулаў. Мн., 1928. C.81.
2 Вялікі А. “... По прочтенмн ... это пнсьмо сжечь” // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № I. С.35.
У іх канстатуецца, што ў гэтых мясцінах наглядаліся даволі моцныя прарасійскія настроі, асабліва сярод кіруючых партыйна-савецкіх работнікаў, а таксама часткі насельніцтва. У сакавіку 1926 г. кіраўніцтва Гомельскага губернскага камітэта партыі канстатавала, што з боку многіх работнікаў маюць месца фармальныя, а нярэдка і адмоўныя адносіны да нацыянальнай работы. У інфарманыі рабіўся вывад: у галіне беларускай дзейнасці сустракаюцца значна большыя цяжкасці, чым можна было меркаваць. Гэта адбывалася таму, што мела месца коснасць самога насельніцтва, якое часта лічыла сябе не беларусамі, нягледзячы на тое што па ўсіх прыкметах і па мове яно з’яўлялася беларускім1.
Такое становішча знаходзіла праяўленне ў самых розных формах. Як сведчаць матэрыялы саюзных органаў, у 1926 г. у сувязі з намерам далучыць Гомельшчыну да БССР там адбываліся непажаданыя дзеянні. Шэраг адказных работнікаў, што займалі кіруючыя пасады ў губерні і горадзе і былі настроены супраць далучэння да БССР, праяўлялі “выключна гарачы патрыятызм” мясцовага значэння, які межаваў з парушэннем партыйнай лініі ў нацыянальнай палітыцы. На практыцы гэта вылівалася ў выключэнні членаў камсамола з камсамольскіх арганізацый за спробы весці беларускую работу, у пагрозу прымяніць зброю да беспартыйнага настаўніка з боку работніка аддзела асветы за тое, што той адстойваў сваю думку аб неабходнасці павелічэння колькасці беларускіх школ, у забарону беларускаму тэатру, які гастраляваў на Гомельшчыне, пастаноўкі спектакля на беларускай мове. Была нават адменена лекцыя старшыні Інбелкульта У.М.Ігнатоўскага па гісторыі беларускай культуры і мастацтва. Наглядалася шмат іншых такіх праяў2.
У верасні 1926 г. палітбюро ЦК УКП(б) стварыла камісію па абследаванню Гомельшчыны, якую даручана было ўзначаліць вядомаму партыйнаму дзеячу Я.Петэрсу. У пачатку кастрычніка камісія правяла некалькі пасяджэнняў, на якіх было вырашана абследаваць тыя месцы Гомельскага і Рэчыцкага паветаў адносна нацыянальнага складу насельніцтва, якія, згодна перапісу 1917 і 1920 гг., моцна разыходзіліся паміж сабою, a таксама на мяжы з савецкай Беларуссю і савецкай
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 85, спр. 3, арк. 2—3.
2 Там жа, арк. 10.
Украінай. Вывучэнню падлягалі таксама тыя воласці, дзе спроба пераводу школ на беларускую мову закончылася няўдачай. Што датычыць методыкі працы, то камісія вырашыла не выкарыстоўваць для вывучэння пытання сходы насельніцтва, а толькі праводзіць гутаркі з нізавым актывам, сялянамі, наведваць беларускія і рускія школы, хаты-чытальні, іншыя культасветустановы1.
У выніку праведзенай работы камісія зрабіла вывады па этнічнай характарыстыцы жыхароў шэрагу канкрэтных мясцін. Яны, у прыватнасці, зводзіліся да наступнага. Насельнінтва Уваравіцкай воласці ў асноўнай сваёй масе беларускае, размаўляе на простанароднай беларускай мове з вялікай прымессю рускіх слоў. У Чачэрскай воласці беларуская мова асабліва моцна русіфікавана. Пры даследаванні калектыву Добрушскай папяровай фабрыкі камісія ўстанавіла, што большасць рабочых складаюць мясцовыя сяляне, 60 % з якіх беларусы, што яны гавораць пераважна на рускай мове і што тут асабліва далёка зайшоў працэс абрусення. IІа запалкавай фабрыцы “Везувій” была звернута ўвага на тое, што 1300 рабочых выпісвалі 900 газет, сярод якіх не было ні адной беларускамоўнай. Агульныя вывады камісіі зводзіліся да наступнага: у абследаваных мясцінах пераважае простанародная беларуская мова з вялікай прымессю рускіх слоў і адсутнічае наныянальная самасвядомасць. Большасць насельніцтва адмоўна адносіцца да палітыкі беларусізацыі, меншасць займае абыякавую пазіцыю. І толькі ў некаторых прадстаўнікоў насельніцтва адносіны станоўчыя2.
У цэнтральнай Беларусі пазіцыі беларускага этнасу былі значна мацнейшымі, асабліва ў час ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. Самааддана ішло змаганне за нацыянальнае выжыванне на заходнебеларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Польшчы.
Аднак абыякавыя адносіны да сваіх нацыянальных каранёў, што наглядаліся ў значнай часткі беларусаў, нізкі ўзровень нацыянальнай свядомасні ці яе поўная адсутнасць рабілі беларускую нацыю вельмі падатлівай да расійскага ўплыву, а фактычна і ўплыву партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР. У адрозненне ад беларусаў іншыя нацыянальнасці — украінцы, на-
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 85, спр.З, арк. 12—36.
2 Там жа, арк. 12—17.
роды Прыбалтыкі, Каўказа, Сярэдняй Азіі ■— маюць непараўнальна больш высокае пачуццё нацыянальнай годнасці і ў выніку ўздзеянне Цэнтра на іх было больш складаным і менш выніковым.
Дадзеная акалічнасць прыводзіла да таго, што ў фарміраванні і ажыццяўленні бальшавіцкай палітыкі таталітарнай накіраванасці ў рэгіёнах перш за ўсё мелася на ўвазе Беларуская ССР. Яна заўсёды разглядалася як важнае звяно гэтага працэсу.
У актыўным ўцягненні БССР у арбіту бальшавіцкай таталітарнай сістэмы адметную ролю адыграла геапалітычнае становішча рэспублікі. Цэнтральным кіраўніцтвам Савецкага Саюза Беларусь фактычна разглядалася не толькі як стратэгічна важны калідор у Еўропу, але ёй адводзілася на працягу 20—30-х гадоў буферная роля паміж савецкай Расіяй і капіталістычнымі дзяржавамі Захаду. У гэтых адносінах для Масквы было вельмі важна трымаць дадзены рэгіён у належным падпарадкаванні. Больш надзейна гэта можна было зрабіць шляхам першачарговага распаўсюджвання таталітарных метадаў кіравання на Беларусі.
У тым, што рэспубліка стала важным звяном адпрацоўкі метадаў таталітарызму ў СССР, адыграла ролю і тая акалічнасць, што невялікія памеры Беларускай ССР, як і ўсёй Беларусі, у параўнанні з Савецкім Саюзам і нават з яго важнейшай часткай — Расійскай Федэрацыяй не дазвалялі беларускаму народу адыгрываць хоць адносна самастойную ролю ў вырашэнні агульнадзяржаўных спраў. Падпарадкаванасць Цэнтру была характэрна і для іншых саюзных рэспублік, аднак з-за вышэй адзначаных фактараў. звязаных з рознабаковай блізкасцю Беларускай ССР да Расійскай Федэрацыі і найбольш значнай залежнасцю яе ад саюзных органаў, рэспубліка рабілася асабліва васальнай. Па гэтай прычыне розныя бакі фарміравання і развіцця бальшавіцкай таталітарнай сістэмы знаходзілі праламленне менавіта тут.