Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
У сувязі з крызісам эканомікі працягвалі пагаршацца сацыяльныя ўмовы жыцця насельнінтва. Яны зусім несуцяшальныя ў параўнанні з іншымі краінамі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць “Індэкс чалавечага развіцця” — інтэгральны паказчык цывілізаванасці розных дзяржаў, які ўтрымлівае звесткі аб сярэдняй працягласці жыцця, рэальных даходах на душу насельніцтва, пакупной здольнасцю народа, яго пісьменнасці і інш. У завершанай у Рэспубліцы Беларусь першай нацыянальнай справаздачы па развіццю грамадства, якая выканана для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Рэспубліка Беларусь аказалася па выніках 1993 г. на 40-м месцы.
Адным з вынікаў зніжэння жыццёвага ўзроўню жыхароў Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца сведчанні аб тым, што памірае людзей больш, чым нараджаецца. У прыватнасці, у Віцебскай вобласці за першыя дзе-
1 Звязда. 1995. 3 снеж.
2 Звязда. 1994. 17 снеж.
вяць месяцаў 1993 г. смяротнасць сярод жыхароў перавысіла нараджальнасць на 4041 чалавека. У выніку ў сярэдзіне лістапада таго ж года ў вобласці пражывала толькі 1 млн 451 тыс. чалавек. Для параўнання трэба зазначыць, што ў 1939 г. на тэрыторыі, якую цяпер займае вобласць, жыло 1 млн 702,5 тыс. чалавек'. Такім чынам, пад кансц XX ст. прыкметна знізілася заселенасць тэрыторыі вобласці.
Прычынамі зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва з’яўляецца ў першую чаргу непрафесійнае, часта спантаннае правядзенне рэформаў ці, наадварот, іх адсутнасць. Аднак сярод гэтых прычын ёсць і тыя, што заўсёды спадарожнічалі таталітарнай сістэме кіравання грамадствам у Савецкім Саюзе. На адным з першых меснаў тут знаходзіцца надзвычай высокая ступень мілітарызацыі эканомікі і як вынік — каласальная колькасць узбраенняў, што былі размешчаны не толькі на абшарах былога СССР, але і ў многіх краінах свету. Вядома, што на адным з пасяджэнняў палітбюро сакратар ЦК КПСС Я. Лігачоў заўважыў: “Калі мы і далей так будзем весці палітыку нарошчвання ўзбраснняў, разорым краіну канчаткова
Канцэнтрацыя ўзбраснняў заўсёды была вельмі высокай на Беларусі. У першую чаргу гэта тлумачыцца выгадным геаграфічным становішчам. У 1991 г. на яе тэрыторыі было размешчана каля 3.5 тыс. танкаў, амаль 4 тыс. баявых машын пяхоты, вялікая колькасць іншай тэхнікі. Асабовы склад Савецкай Арміі тут дасягаў 200 тыс. чалавек. У выніку Беларусь з вялікім адрывам ад суседніх і іншых краін займала першае месца ў разліку на пэўную колькасць жыхароў па самалётах, танках, іншай тэхніцы3.
Буйным ваенна-палітычным пралікам кіраўнікоў СССР стала ўвядзенне кантынгенту Узброеных Сіл у Афганістан. Рашэнне, прынятае вузкім колам асоб з вышэйшага партыйнага і дзяржаўнага эшалона ўлады, уцягнула дзяржаву ў жорсткую, бессэнсоўную, шматгадовую вайну, якая дорага абышлася савецкім людзям, у тым ліку жыхарам Беларусі. Каля 30 тыс. яе прадстаўнікоў, самааддана выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, прынялі ўдзел у гэтай вайне, з іх 771 аддаў жыццё, больш за 800 засталіся пакале-
1 Звязда. 1993. 24 лістап.
2 Советская Белоруссня. 1996. 12 нюня.
3 Звязда. 1994. 25 мая.
чанымі. Да сённяшняга дня тыя падзеі пякучым болем аддаюцца ў сэрцах жыхароў Беларусі, як і іншых грамадзян былога СССР.
Утрыманне вялізных Узброеных Сіл не толькі клалася непамерным цяжарам на эканоміку краіны, але заўсёды было небяспечна з-за розных надзвычайных здарэнняў. Нягледзячы на пастаянную ўвагу да гэтага ваеннага камандавання і адпаведных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, яны перыядычна мелі месца. Адно з найбольш небяспечных з іх адбылося 3 — 6 кастрычніка 1986 г. з савецкай атамнай падводнай лодкай “К-219”, што несла баявое патруляванне каля берагоў Злучаных Штатаў Амерыкі. Яна мела на борце 16 ракет. кожная з якіх была аснашчана дзвюма боегалоўкамі з тратылавым эквівалентам у 32 мегатоны, што нацэльваліся на амерыканскія гарады. Робячы рэзкае манеўраванне, каб адарвацца ад амерыканскай супрацьлодачнай субмарыны, яна сутыкнулася з ёю і атрымала пашкоджанні. На савецкай падлодцы пачаўся пажар, узнікла пагроза некіруемай ядзернай рэакцыі. Экіпаж, які меў ахвяры, тры дні гераічна змагаўся з агнём, імкнуўся ліквідаваць небяспеку, аднак яму давялося эвакуіраванца. Лодка затанула1.
Гэта трагедыя, якая магла мець непрадказальныя вынікі, да таго ж адбылася ў час сустрэчы ў сталіцы Ісландыі — Рэйк’явіку кіраўнікоў СССР і ЗША М. Гарбачова і Р. Рэйгана. У выніку праведзеных перамоў на ёй было аб'яўлена аб заканчэнні “халоднай вайны”. Даволі характэрнае супадзенне сустрэчы з інцыдэнтам у моры. Яно сімвалізуе ўвесь пасляваенны час, калі вялікія краіны, а з імі і ўсё чалавецтва не раз знаходзіліся на мяжы атамнай катастрофы, хаця ўвесь час імкнуліся пазбегнуць яе.
Разам са складанымі працэсамі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, грамадска-палітычным жыцці на хвалі дэмакратычных пераўтварэнняў у канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў нямала было зроблена па важнейшай для беларускага народа праблеме — нацыянальным адраджэнні. Пачыналася яно з супраньдзеяння вышэйшага партыйнага кіраўніцтва Беларускай ССР. аднак з прыпыненнем дзейнасці КПБ гэты пранэс пайшоў лягчэй. На ніве развіцня беларускай нацыянальнай культуры, пашырэння ўжытку бела-
1 Советская Белоруссня. 1997. 6 февр.
рускай мовы пачалася новая хваля нацыянальнага адраджэння. Яна была звязана з важнымі крокамі, у першую чаргу па выкарыстанню роднай мовы. У чэрвені 1989 г. узнікла Таварыства беларускай мовы, яко.му надалі імя Ф. Скарыны. 26 студзеня 1990 г. чатырнаццатая сесія Вярхоўнага Савета рэспублікі прыняла Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”. Згодна з ім беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Разам з тым забяспечвалася права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. На аснове дадзенага закону ў верасні 1990 г. Савет Міністраў рэспублікі зацвердзіў Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР.
У пачатку 90-х гадоў выкананне Закону аб мовах ішло даволі актыўна. Гэта ў першую чаргу адбывалася ў сістэме адукацыі. У 1993/94 навучальным годзе 80 % першакласнікаў вучыліся ў Рэспубліцы Беларусь на роднай мове. Пры гэтым сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы пр.ацавалі пераважна на рускай мове. Паступова становішча са станам адукацыі на мове карэннага насельніцтва ўскладнялася.
Аднак культурная сфера апынулася ў пачатку 90-х гадоў у складаным становішчы. Перш за ўсё значна скарацілася яе фінансаванне, што прывяло да цяжкасцей у развіцці фактычна ўсіх напрамкаў культурнага жыцця.
Гэта ж адносіцца і да навуковых даследаванняў. Яны ў савецкія часы, трэба прызнаць, нядрэнна фінансаваліся. У дадзеным выпадку неабходна аддань належнае кіраўпікам таталітарнай сістэмы ў СССР, якія разумелі ролю навукі ў жыцці краіны. Аднак у час радыкальных пераўтварэнняў новае кіраўніцтва (ва ўсякім разе ў Рэспубліцы Беларусь) не надавала належнай увагі гэтай праблеме. Калі ў 1985 г. на навукова-тэхнічныя работы з рэспубліканскага бюджэту выдзялялася 3,8 % валавога прадукта, то ў 1994 г. — толькі 0,8 %1.
Адзначаныя вышэй факты сведчаць, што таталітарныя метады кіравання грамадствам надзвычай жывучыя, нягледзячы на ўзніклыя ў апошнія гады магчымасці пераходу да дэмакратыі. Аднак дэмакратычныя механізмы яшчэ слабыя, а выхаванае ва
1 Советская Белоруссня. 1996. 16 нюля.
ўмовах таталітарнай сістэмы грамадства, асабліва яго старэйшая частка, многія кіраўнікі розных узроўняў не ўяўляюць сабе іншых падыходаў акрамя адміністрацыйна-камандных. Гэта робіць працэс пераадолення таталітарнай практыкі складаным, супярэчлівым і адносна працяглым.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Toe, што характар улады ў СССР уяўляў сабою менавіта таталітарную сістэму, цяпер лічаць усё больш і больш даследчыкаў. Прыйсці да гэтай высновы няпроста. На працягу дзесяцігоддзяў навукоўцам (і яны ў сваю чаргу таксама) імкнуліся паказаць, што савецкая форма праўлення — самая дэмакратычная ў свеце, што яна — вяршыня прагрэсу, да якой павінна імкнуцца чалавецтва. Гэта, магчыма, ііайбольш значны міф у гістарыяграфіі і ва ўсёй грамадска-гуманітарнай навуцы. Характэрна, што ствараўся гэты міф нягледзячы на такі відавочны факт, як аднапартыйнасць, адсутнасць апазіцыі, што ніяк не сумяшчаецца з дэмакратыяй. А калі ўзяць пад увагу татальнае, жорсткае, строга планавае кіраванне эканомікай, сацыяльнай сферай, грамадскім і культурным жыццём, імкненне да татальнага падпарадкавання думак і дзеянняў людзей пад адну, афіцыйную ідэалагічную лінію і многія іншыя напрамкі уніфікацыі дзейнасці грамадства, то сумненні адступаюць. Так, бальшавіцкая ўлада ўяўляла сабою таталітарную сістэму кіравання грамадствам. Такія асновы былі закладзены ў першыя дні, тыдні, месяцы яе існавання. На працягу дзесяцігоддзяў сістэма прайшла пэўную эвалюцыю, таталітарных прыкмет у ёй станавілася больш ці менш, аднак у аснове яна захоўвалася. Нават у пачатку 90-х гадоў, калі ўжо перасталі існаваць сацыялістычны лагер, Варшаўскі дагавор, была прыпынена дзейнасць КПСС — КПБ. распалася магутная дзяржава — Савецкі Саюз, праявы таталітарызму, у прыватнасці на Беларусі, адчуваліся даволі моцна, нягледзячы на тое што яна была аб’яўлена суверэннай дзяржавай і станавілася на шлях дэмакратыі і рыначных рэформаў.
Наогул таталітарная сістэма ў СССР прайшла два асноўных этапы. Першы з іх звязаны з яе ўзыходжаннем і ўмацаваннем з канца 1917 г. і да пачатку 1953 г. У гэты час адбылося яе фарміраванне і развіццё, яна дасягнула пры жыцці Сталіна свайго эпагею. Гэты этап пачаўся з усталяваннем савецкай улады, калі бальшавіцкая партыя настойліва імкнулася да ад-
наасобнага праўлення і вяла непрымірымую барацьбу з меншавікамі, эсэрамі, іншымі палітычнымі партыямі і грамадскімі рухамі. Менавіта ў першыя гады існавання новай улады былі закладзены многія асновы таталітарызму: дзяржаўная ўласнасць на асноўныя сродкі вытворчасці ў прамысловасці і на транспарце, выкарыстанне надзвычайных форм праўлення і інш.
У гады новай эканамічнай палітыкі адбылося некаторае замаруджванне ў фарміраванні бальшавіцкай таталітарнай сістэмы. Перш за ўсё гэта звязана са шматукладным развіццём эканомікі. Аднак у палітычнай сферы таталітарныя працэсы нарасталі. Асноўная частка партыі, што групавалася вакол генеральнага сакратара. вяла жорсткую барацьбу з прадстаўнікамі розных плыняў унутры сваіх радоў, па чарзе нанесла ім паражэнне, дабілася пераадолення іх поглядаў і фактычнага выключэння апазіцыі з грамадска-палітычнага жыцця.