• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    тэхнікі, павышаліся закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю. Гэта садзейнічала паляпшэнню спраў у вёсцы. За другую палову 60-х гадоў ураджай збожжавых у Беларускай ССР узрос з 11,5 да 16 ц.
    На працягу 70-х — псршай паловы 80-х гадоў у сельскую гаспадарку былі ўкладзены значныя рэсурсы, што дазволіла зноў павысіць яе паказчыкі. За гэты час энергетычныя магутнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў рэспубліцы выраслі амаль у тры разы. Надзвычай шмат увагі надавалася спецыялізацыі, мсліярацыі, хімізацыі сельскай гаспадаркі. У выніку ўраджайнасць збожжавых культур пачала дасягаць 30 ц і больш, бульбы — 150 ц і вышэй. Аднак вялікія фінансавыя ўкладанні не давалі адпаведнай аддачы. На працягу 1965 — 1985 гг. аб’ём валавой прадукцыі ў сельскай гаспадарцы рэспублікі павялічыўся ў 1,6 раза'.
    Вельмі значнымі з’я.ўляліся страты сельскагаспадарчай прадўкцыі ў выніку безгаспадарчасці, неарганізаванасці, дрэннага захоўвання ўраджаю. Яны нярэдка перавышалі чвэрць усёй прадукныі. Шмат негатыўных бакоў мелася ў шырокамаштабнай меліярацыі. Хімізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці павышала ўраджайнасць, але зніжала якасць прадуктаў харчавання. На вёсцы ўсё больш развіваліся абыякавыя адносіны да калгаснай і саўгаснай маёмасці. Прыярытэт калектыўнай уласнасці, які на працягу многіх дзесяцігоддзяў актыўна прапагандаваўся камуністычнай партыяй і савецкай уладай, урэшце рэшт абярнуўся раўнадушнымі адносінамі да яе з боку сельскіх працаўнікоў. Зямля страчвала руплівага гаспадара.
    У гэты перыяд значная ўвага надавалася развіццю сацыяльнай сферы. Важнае месца ў дадзёных адносінах займала павышэнне мінімальнага ўзроўню заработнай платы. 3 1 студзеня 1965 г. яна была ўстаноўлена ў памеры 45 — 50 руб. у месяц. 3 нягам часу дадзены паказчык патроху ўзрастаў. Павышалася і пенсійнае забеспячэнне працоўных. У першую чаргу яно адносілася да прадстаўнікоў рабочага класа і інтэлігенцыі. Што датычыць калгаснікаў, то толькі ў 1964 г. быў прыняты адпавсдны закон. Аднак пенсіі
    1 Народное хозяйство Белорусской ССР в 1988 г. Статмстмческнй ежегодннк. Мн.. 1989. C.180.
    калгаснікаў заставаліся надзвычай нізкімі. У 1966 г. яны раўняліся ў БССР 12 руб. 29 кап. у месяц, у той час як у іншых сферах дзейнасці іх памер вагаўся ад 30 да 120 руб.
    Непасрэдны ўплыў на сацыяльную сферу аказвалі тэмпы нацыянальнага развіцця, а яны ў гэты перыяд істотна зніжаліся. Калі ў другой палбве 60-х гадоў сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу ў БССР склаў 9,1 %, то ў другой палове 70-х гадоў — 5,1 %. Адпаведна зніжаліся паказчыкі рэальнага росту даходаў працоўных. У першай палове 80-х гадоў яны раўняліся 2,5 % супраць 7,1 % у другой палове 60-х гадоў1.
    У сацыяльнай сферы значную ролю адыгрывалі грамадскія фонды. Аднак іх размеркаванне было недастаткова звязана з укладам таго ці іншага працаўніка ў развіццё вытворчасці, што спрыяла развіццю ўраўняльнасці ў забеспячэнні грамадзян. Да таго ж у 70-х гадах працягвала нарастаць тэндэнцыя апсраджальнага росту грашовых даходаў насельніцтва і іх гандлёвага попыту ў параўнанні з вытворчасцю тавараў. Такое становішча прывяло да зніжэння ў задавальненні патрэб працоўных, узнікнення чэргаў, прымянення ў гандлі талоннай сістэмы, росту іншых адмоўных тэндэнцый.
    Поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і адначасова нарастаючыя праблемы і цяжкасці, звязаныя з падзеннем эканамічных і сацыяльных паказчыкаў, цесна перапляталіся з грамадска-палітычнымі працэсамі. Іх характар адпавядаў агульнай плыні жыцця — пераважалі ранейшыя, кансерватыўныя падыходы да вырашэння праблем у дзейнасці партыі, саветаў, грамадскіх арганізацый. У ідэалагічнай сферы працягваўся жорсткі кантроль за тым, каб вытрымлівалася афіцыйная лінія. Гэта была палітыка, якая не адпавядала дэмакратычнаму напрамку развіцця, што пераважаў у сусветным супольніцтве.
    Характэрныя рысы дадзенага перыяду — поспехі і нарастанне застойных з’яў у сацыяльна-эканамічным жыцці, кансерватызм у вырашэнні грамадскапалітычных праблем — у поўнай ступені адлюстроўваліся ў культурнай сферы. Яна вызначалася не толькі пашырэннем адукацыі, выдавецкай справы, сеткі культурнa-асветных устаноў, развіццём прафесійнага і самадзейнага мастацтва, але і ўціскам
    Народное хозяйство Белорусской ССР в 1988 г. С.7 — 8.
    на тых, хто не падзяляў афіцыйную лінію. Яны саджаліся ў турмы, высылаліся з Савецкага Саюза. Барацьба з дысідэнтамі з’яўлялася значным напрамкам дзейнасці партыйных і дзяржаўных органаў, адпаведных карных структур. Вольнадумства па-р'анейшаму жорстка праследавалася.
    Характэрнай ілюстрацыяй гэтага з’яўляюцца адносіны вышэйшых улад да аднаго з вязняў сталінскіх лагераў, які цудам застаўся жыць, а затым стаў ,даўрэатам Нобелеўскай прэміі, A. I. Салжаніцына. Ен у пачатку 70-х гадоў жорстка праследаваўся за напісанне кнігі “Архіпелаг ГУЛАГА хаця адлюстроўваў у ёй тое, што перажыў сам і сведкам чаго з’яўляўся, знаходзячыся ў заключэнні па сфабрыкаванаму абвінавачванню, г. зн. быў тыповым асуджаным, якіх налічвалася ў дзяржаве мільёны, у тым ліку сотні тысяч з БССР.
    Нягледзячы на асуджэнне рэпрэсій XX з'ездам партыі і пастановай ЦК КПСС JA6 пераадоленні культу асобы і яго вынікаў”, на тое, што да гэтага часу ўжо было вядома аб велізарнай лагернай імперыі, створанай у СССР, афіцыйна гэты твор-споведзь Салжаніцына характарызаваўся як “грубы антысавецкі пасквіль”, а яго аўтар быў аб’яўлены “хулнганствуюшнм . элементом ” і “врагом”. У кіруючых колах краіны быў намер правесці суд над стваральнікам дадзенага твора і выслаць яго ў Верхаянск, дзе вельмі моцныя маразы. Аднак у рэшце рэшт яго арыштавалі, адвезлі ў Лефортаўскую турму, а затым спецыяльным рэйсам адправілі за мяжу. На наступны дзень у друку з’явілася кароткае паведамленне ТАСС. У ім утрымлівалася інфармацыя, што адпаведна ўказу Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “за сістэматычнае здзяйсненне дзеянняў, не сумяшчальных з прыналежнасцю да грамадзянства СССР і якія наносяць шкоду Саюзу Саві'дЛх Сацыялістычных Рэспублік, пазбаўлены грамадзянства і 13 лютага 1974 г. высланы за межы Савецкага Саюза Салжаніцын A. I.”1.
    Таталітарная ў сваёй аснове сістэма ўлады ў СССР, заснаваная на аднапартыйнай сістэме, выклікала і іншыя пратэсты, у тым ліку нават сярод ваенных. Магчыма, найбольш паказальным у гэтых адносінах з’явілася выступленне матросаў карабля Балтыйскага флоту “Сторожевой” на чале з намеснікам камандзіра карабля па палітычнай частцы капітанам 3-га рангу В. Сабліным. Ён доўга вы-
    ’ Правда. 1974. 14 февр.
    ношваў ідэю пратэсту супраць існуючых у краіне парадкаў, манаполіі КПСС на кіраўніцтва грамадствам і сістэматычна праводзіў адпаведную работу з падначаленым яму асабовым складам карабля. Гутаркі аб заганнасці партыйна-савецкай бюракратычнай улады выклікалі павышаную цікавасць у маракоў.
    Для выступлення быў выбраны час, 'калі 8 лістапада 1975 г. карабель знаходзіўся на марскім парадзе ў Рызе ў сувязі з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Нечакана ён зняўся з якара, развярнуўся і, набіраючы ход, пайшоў у адкрытае мора. Зампаліта падтрьімалі матросы. Камандзір карабля і афіцэры былі ізаляваны. Аднак яшчэ ў савецкіх тэрытарыяльных водах пад пагрозай удараў авіяцыі карабель вымушаны быў спыніцца. Затым ён павярнуў назад. В. Сабліна арыштавалі, вялося следства, адбыўся суд, і 3 жніўня 1976 г. ён быў расстраляны. Бліжэйшы яго памочнік матрос А. Шэін атрымаў 8 гадоў турэмнага зняволення строгага рэжыму. Каманда карабля ў 400 чалавек была расфарміравана1. Гэта, безумоўна, палітычнае выступленне не адбілася на баяздольнасці краіны, але яно засведчыла, што і ў ваенным асяроддзі, нягледзячы на масіраваную агітацыйна-прапагандысцкую работу, могуць быць адчайныя акцыі супраць існуючых у краіне парадкаў.
    Манаполія партыі на кіраўніцтва ўсімі бакамі жыцця выклікала і іншыя пратэсты, часамі стыхійныя, як гэта мела месца ў БССР. у Слуцку. Трагічныя падзеі адбыліся ў сувязі з забойствам чалавека, якое ўчыніў камуніст, загадчык аддзела мясцовага выканкома. Гараджане не верылі, што суд будзе аб’ектыўным, і на трэці дзень працэсу ў кастрычніку 1967 г. натоўп у некалькі тысяч чалавек асабліва настойліва запатрабаваў забойцу смяротнай кары. Узніклі беспарадкі. Памяшканне суда было спалена. Меліся ахвяры. У сувязі з гэтай трагедыяй двух чалавек затым асудзілі да смяротнай кары, двое іншых атрымалі па 15 гадоў турэмнага зняволення, пяць — па 10, адзін — 9 і тры — па 7 гадоў пазбаўлення волі. Усяго асудзілі больш за 70 чалавек. Былі пакараны нават тыя, хто ў сувязі з судовым працэсам збіраў подпісы пад пасланнем у ЦК КПСС-. Трагедыя ў Слуцку ўяўляла сабою і палітычны пратэст і антысавецкую акцыю. Яна мела і крымінальны аспект. Аднак у яе аснове быў
    1 Советская Белоруссня. 1997. 12 апр.
    2 Народная газета. 1997. 16 — 18 жн.
    недавер да мясцовых партыйных органаў, савецкай улады і суда.
    Гэтыя і іншыя акцыі пратэсту не былі вядомыя шырокай грамадскасці. Яны старанна замоўчваліся. Усе звязаныя з імі матэрыялы строга засакрэчваліся. Такі падыход — тыповы для таталітарных сістэм, калі пераводзяцца ў разрад сакрэтных'дакументы, якія не ўяўляюць пагрозы для бяспекі краіны, але кіраўнікам непажадана, каб пра іх ведалі. Скрытнасць у намерах і тым больш у дзеяннях заўсёды вызначала вышэйшыя эшалоны ўлады ў Савецкім Саюзе. Гэта — агульная рыса многіх кіраўнікоў краіны.
    Перш за ўсё, вядома, хаваліся недахопы ў працы, пралікі, злоўжыванні. Пры адсутнасці арганізаваных апазіцыйных сіл зрабіць гэта было няцяжка. Што датычыць поспехаў, то яны, зразумела, шырока рэкламаваліся. Да таго ж поспехі, як адзначалася, былі. Меліся яны і ў адукацыйнай сферы. Значным этапам з’явіўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, які быў аб’яўлены ў 1966 г. XXIII з’ездам КПСС. Гэты пераход ажыццяўляўся даволі настойліва і ў сярэдзіне 70-х гадоў у БССР быў у асноўным завершаны. Значныя памеры набыла падрыхтоўка кадраў праз сярэднія навучальныя ўстановы. На працягу 1960 — 1985 гг. іх колькасць у рэспубліцы павялічылася са 102 да 139, а агульны лік навучэнцаў — з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. чалавек. Адпаведная ўвага надавалася і вышэйшай адукацыі. За адзначаны перыяд колькасць вышэйшых навучальных устаноў павялічылася з 24 да 33, а штогадовы лік іх выпускнікоў узрос з 10 тыс. да 31,9 тыс.