Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі
Міхаіл Касцюк
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 308с.
Мінск 2000
1 РЦЗВДНГ, ф. 17. воп.132, спр.97, арк.113 — 136.
2 Там жа, спр.149, арк.59, 93 — 94.
ныя на аснове справаздачы аб тым, што здзейснена Галоўлітам па ўзмацненню цэнзуры пасля ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1947 г. аб захаванні дзяржаўных сакрэтаў1:
Забаронена публікацыя розных звестак па прычыне аховы дзяржаўных сакрэтаў:
1946 г.
1947 г.
1948 г.
1949 г„ студзеньчэрвень
у цэнтральных выдавецтвах
1028
1320
2796
3282
у працэнтах да 1946 г.
-
128
272
638
у мясцовых выдавецтвах
6975
13 284
17 635
11 824
у працэнтах да 1946 г.
-
190
249
340
Кіруючыя партыйныя і савецкія органы пастаянна займаліся гэтай работай, узмацняючы свае патрабаванні. Так, 1 сакавіка 1948 г. Савет Міністраў СССР зацвердзіў “Пералік важнейшых звестак, што складаюць дзяржаўную тайну”. На аснове гэтай пастановы к канцу дадзенага года органамі цэнзуры была забаронена адпраўка за мяжу 2849 розных матэрыялаў савецкага інфармацыйнага бюро, антыфашысцкіх камітэтаў, устаноў кнігаабмену, іншых арганізацый. Акрамя таго, было зроблена 1045 цэнзарскіх канфіскацый у матэрыялах, якія адпраўляліся.
Аднак самай маштабнай з’яўлялася работа з тымі публікацыямі, што выкарыстоўваліся ўнутры краіны. На працягу 1948 г. органы цэнзуры ў парадку кантролю за дзейнасцю бібліятэк абавязалі іх канфіскаваць 1,1 млн палітычна шкодных кніг і ўнесці папраўкі ў 40 тыс. паасобнікаў, якія не страцілі сваёй каштоўнасці, але ўтрымлівалі асобныя месцы, што падлягалі вынішчэнню, — прадмовы, партрэты і інш.2
Такая маштабная работа патрабавала адпаведнага кадравага забеспячэння. Таму штаты Галоўліта пастаянна раслі. Калі ў 1946 г. у яго цэнтральным
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 132, спр. 149, арк. 59.
2 Там жа, арк.61, 64, 66.
апараце налічвалася 219 работнікаў, то ў 1949 г. — 311. Колькасць цэнзараў за гэты час узрасла са 109 да 196 чалавек, г. зн. амаль падвоілася. Адпаведным чынам павялічваліся штаты мясцовых арганізацый. 11а працягу ўказанага часу яны выраслі па колькасці цэнзараў з 1159 да 1630'.
Татальная цэнзура ў кнігавыдавецкай справе і ў выкарыстанні літаратуры дапаўнялася ўціскам на тых, хто непасрэдна ствараў навуковыя, мастацкія ці іншыя творы. У пасляваенны час яскрава гэта праявілася ў біялагічнай навуцы. Дадзеная акалічнасць характэрна як для агульнасаюзнага ўзроўню, так і для БССР. Справа дайшла да прыняцця ЦК УКП(б) 16 жніўня 1948 г. пастановы “О состояннв преподавання бнологнческнх наук м мерах по укрепленню бнологнческнх кафедр в вузах”. У ёй былі адзначаны сур’ёзныя недахопы ў выкладанні біялагічных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах. У сувязі з гэтым Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР атрымала заданне ўмацаваць кіруючы і прафесарскавыкладчыцкі склад кафедраў біялагічных дысцыплін, перапрацаваць вучэбныя планы і праграмы па біялогіі. Даручалася таксама перагледзець склад экспертных камісій і вышэйшай атэстацыйнай камісіі, а таксама планы навукова-даследчай работы біялагічных факультэтаў універсітэтаў. Былі вызначаны іншыя мерапрыемствы ў дадзеным напрамку.
У ж о праз 10 дзён Міністэрства в ы ш э й ш а й адукацыі Саюза ССР паведамляла аб карэннай перабудове выкладання біялагічных навук у вышэйшых навучальных установах. Былі ўнесены адпаведныя змены ў вучэбныя планы, перапрацаваны праграмы. Шмат замен зроблена сярод прафесарска-выкладчыцкіх кадраў з пункту погляду іх здольнасці паслядоўна праводзіць у вучэбнай рабоце партыйныя ўказанні па біялогіі.
Гэта надзвычай аператыўная і маштабная дзейнасць праводзілася ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку БССР. У прыватнасці, ЦК КП(б)Б вырашыў, што дырэктар Беларускага сельскагаспадарчага інстытута Каўцэвіч не можа забяспечыць перабудову ў галіне біялогіі ў адпаведным напрамку. Яго вызвалілі ад пасады. Было праведзена шмат іншых кадравых змен. Адначасова ў БССР, як і ва ўсёй краіне, правяралася вучэбная літаратура па біялогіі.
1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп.132, спр.149, арк.72.
Калегія Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР абмеркавала пытанне аб рабоце выдавецтва “Советская наука”, ідэйным і навуковым змесце вучэбнай літаратуры і ўстанавіла, што ў аснове шэрагу падручпікаў і асобных манаграфій ляжаць рэакцыйныя антымічурынскія погляды мендэлістаўмарганістаў’.
Зыходзячы з таго што погляды заходніх вучоных, якія меліся ў шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў па біялогіі, “прыносяць шкоду справе ідэйна-палітычнага выхавання студэнцкай моладзі”, Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР забараніла навучальным установам карыстацца навуковай літаратурай, якая ўтрымлівала антымічурЫнскія ідэі. Прымаючы пад увагу магчымасць іх пранікнення ў студэнцкае асяроддзе іншымі шляхамі, міністэрства палічыла неабходным канфіскаваць у бібліятэках кнігі, у якіх праводзіліся гэтыя погляды замежных вучоных'.
У супрацьдзеянні гэтай ганебнай кампаніі на самай ранняй яе стадыі выключную мужнасць і пачуццё грамадзянскага абавязку праявіў беларускі вучоны-біёлаг акадэмік А. Жэбрак, які на працягу мая— лістапада 1947 г. з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Разам з ленінградскім прафесарам Філіпчанка, маскоўскімі прафесарамі Кальновым, Серабракоўскі м і іншымі ён падзяляў погляды замежных вучоных па дадзенай праблеме і актыўна іх прапагандаваў. Праводзячы навукова-даследчую работу, ён змагаўся супраць мічурынскага напрамку ў біялогіі.
Яшчэ ў кастрычніку 1945 г. амерыканскі часопіс “Навука” надрукаваў яго артыкул пад назвай “Савецкая біялогія”. Гэта публікацыя была задумана як адказ савецкага вучонага на артыкул прафесара Гарвардскага універсітэта (ЗША) К. Сакса, змешчаны ў гэтым жа часопісе ў красавіку таго ж года. Аднак замест крытыкі сцвярджэнняў амерыканскага вучо-
’Вейсман, Мендэль — нямецкія вучоныя-біёлагі, Морган — амерыканскі вучоны-біёлаг. Згодна з іх тэорыяіі, у арганізмах жывёл і раслін ёсць спадчынныя рэчывы. якія ўтрымліваіоцца ў храмасомах. Незалежна ад умоў жыцця яны кіруюць фарміраваннем арганізма. Насуперак ім савецкія вучоныя Лысенка. Вільямс, Мічурын даказвалі, што не гэта, а ўмовы жыцця вызначаюць развіццё арганізмаў. мянякіць іх прыроду, накіроўваюнь спадчыннасць ў пажаданы бок.
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп. 132, спр. 66, арк. 7, 8, 35, 39, 40.
нага аб існаванні ў СССР таталітарнай формы праўлення прафесар А.Жэбрак у многім салідарызаваўся з ім. Ён не стаў пісаць, як ад яго патрабавалі, аб сусветна вядомай ролі рускіх і савецкіх вучоных В. Вільямса, I. Мічурына, КЦіміразева і фактычна ў сваёй публікацыі прынізіў перад сусветнай грамадскасцю “наватара ў галіне фізіялогіі раслін і генетыкі” акадэміка Т. Лысенку. На сцвярджэнне К. Сакса, што навука ў савецкай дзяржаве падаўлена і прыніжана, А. Жэбрак даў адказ, які ў многім гэта пацвердзіў. Тэзіс К. Сакса аб тым, што работы Т. Лысенкі зяўляюцца “архаічнымі”, А. Жэбрак не толькі не абверг, але нават пашырыў і дапоўніў яго шэрагам “неабгрунтаваных і тэндэнцыйных заяў”. Гэтым самым былі ануляваны навуковыя і практычныя “дасягненні” шматлікіх устаноў, што працавалі на аснове тэорыі Т. Лысенкі. А. Ж.эбрак заверыў Сакса ў тым, што савецкія біёлагі разам са сваімі амерыканскімі калегамі будуць развіваць сусветную біялогію'.
У мэтах барацьбы з такімі ўчынкамі вучоных і іншых дзеячаў вышэйшае бальшавіцкае партыйнае кіраўніцтва ў ліку іншых мерапрыемстваў устанавіла ў сакавіку 1947 г. “суды гонару” ў міністэрствах СССР і цэнтральных ведамствах. Для гэтага была прынята адпаведная пастанова ЦК УКП(б). Згодна з ёю 21 — 22 лістапада 1947 г. адбылося такое судзілішча над А Жэбракам. “Суд гонару” пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі СССР прыцягнуў яго да адказнасці “за антыдзяржаўны і антыпатрыятычны ўчынак”. На гэтым судзе А. Жэбрак не толькі не прызнаў сябе вінаватым, але зрабіў спробу паказаць свой гарачы патрыятызм. У выніку адпаведна падрыхтаванага абмеркавання «суд гонару» прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні антыпатрыятычнага ўчынку і аб’явіў яму грамадскую вымову. На гэтым пасяджэнні прысутнічала каля 1000 чалавек. Сярод іх былі і такія, што падтрымалі пазіцыю беларускага вучонага (прафесар Дубінін і інш.)2. Мужна паводзіў сябе А. Жэбрак і на вядомай сесіі Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук, якая адбылася ў жніўні 1948 г. Тут ён працягнуў барацьбу ў падтрымку храмасомнай тэорыі спадчыннасці. Пасля дадзенай сесіі асабліва ўзмацніліся ганенні на прыхільнікаў гэтай тэорыі ў БССР.
1 РЦЗВДНГ, ф. 17, воп.132, спр.66, арк.54 — 58, 107 — 110.
2 Там жа, арк.56 — 58.
Жорсткі ўціск балыпавіцкай таталітарнай сістэмы ў пасляваенны час ажыццяўляўся не толькі ў галіне навукі, але і ў літаратуры, розных відах мастацтва, у прыватнасці ў кіно. Аб гэтым сведчаць дакументальныя матэрыялы, што раскрываюць працэс стварэння некаторых вядомых савецкіх кінафільмаў пасляваенных гадоў. Так, загадчык аддзела ЦК УКП(б) Л.Ільічоў у пісьме сакратару ЦК А.Жданаву 31 ліпеня 1948 г. адзначаў, што мастацкі савет зрабіў прагляд абедзвюх серый фільма “Маладая гвардыя”. Да гэтага кінакарціна неаднойчы карэкціравалася. Аднак, на думку савета, і пасля гэтага другая серыя літаральна прыгнечвае гледача. Атрымаўся фільм аб гібелі маладагвардзейцаў, а не аб іх барацьбе з ворагам і маральнай перамозе над ім. Рэжысёр С. Герасімаў хаця і з цяжкасцю, але пагадзіўся з вывадамі мастацкага савета. У адпаведнасці з імі ўдало„ся правільна вырашыць тэму партыйнага кіраўніцтва барацьбой савецкіх людзей супраць гітлераўскіх акупантаў ва ўмовах падполля. Правільна адлюстравана ў фільме эвакуацыя, “арганізавана праведзеная нашым народам пад кіраўніцтвам партыі”. Разам з тым рэкамендавалася перарабіць канец фільма такім чынам, каб у ім выразнымі мастацкімі сродкамі было паказана сцвярджэнне бессмяротнага подзвігу маладагвардзейцаў. Патрабавалася таксама ўнесці змены ў музыку ў тых месцах, дзе яна ўзмацняе настрой падаўленасці і непазбежнасці гібелі герояў фільма'. Дадзеныя прамалінейныя і жорсткія патрабаванні далёка не заўсёды супадалі з намерамі стваральнікаў карціны. Гэта сведчыць аб тых складаных умовах, у якіх ім даводзілася пранаваць.
Такі ж жорсткі кантроль ажыццяўляўся і пры стварэнні кінафільма “Канстанцін Заслонаў”. Дастаткова сказаць, што на ўзроўні сакратара ЦК УКП(б) Г. Малянкова вырашалася пытанне аб выканаўцы галоўнай ролі. Загадчык аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Д.Шапілаў у запісцы на яго імя 25 лістапада 1948 г. прапанаваў замест кандыдатуры народнага артыста Б.Платонава — выканаўцы гэтай ролі ў аднайменнай п’есе ў Беларускім тэатры — артыста У.Дружнікава. Кіраўніка аддзела не задавальняла тое, што Б.Платонаў ні разу не здымаўся ў кіно і што яго знешнія даныя не заўсёды адпавядалі