• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі  Міхаіл Касцюк

    Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

    Міхаіл Касцюк

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 308с.
    Мінск 2000
    112.95 МБ
    правах атрымаць работу, адукацыю, займацца грамадскай дзейнасцю, выбіраць меснажыхарства.
    3 улікам гэтых абставін вышэйшае ваеннае кіраўніцтва часам рабіла захады, каб змяніць іх. Так, у пачатку 1950 г. у ЦК УКП(б) паступіла дакладная запіска ад Галоўнага ўпраўлення кадраў Узброеных Сіл СССР. У ёй паведамлялася аб праследаваннях афіцэраў, што трапілі ў палон. Аднак гэты дакумент быў пакінуты без увагі.
    У канцы 1954 г. старшыня КДБ Саюза ССР I. Сяроў звярнуўся з пісьмом у ЦК КПСС. У ім выкладаліся меры па вяртанні на радзіму савецкіх грамадзян, якія яшчэ заставаліся пасля вайны ў Заходняй Еўропе. Прапаноўвалася аб’явіць амністыю “перамешчаным асобам”, а таксама тым, хто служыў у розных нямецкіх фарміраваннях. Пры гэтым аргументам выступала тое, што дадзеных людзей могуць выкарыстаць заходнія дзяржавы ў антысавецкіх мэтах. Разгледзеўшы прадстаўленне, прэзідыум ЦК КПСС пагадзіўся з ім. 17 верасня 1955 г. з’явіўся ўрадавы ўказ “Аб амністыі савецкіх грамадзян, якія супрацоўнічалі з акупантамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 —1945 гадоў”1.
    У гэтай сувязі парадаксальна выглядала становішча, калі заставаліся ранейшымі адносіны да ваеннаслужачых, якія былі асуджаны за тое, што трапілі ў палон у ходзе ваенных дзеянняў. Палітыка да іх была вельмі несправядлівай. У сувязі з гэтым міністр абароны Саюза ССР маршал Г.Жукаў паставіў пытанне перад вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі органамі краіны. У выніку была створана камісія пад яго кіраўніцтвам. У кароткі тэрмін яна прадставіла даклад, дзе канстатавалася, што як у час вайны, так і ў пасляваенны перыяд у адносінах да ваеннапалонных, а таксама асоб, якія выходзілі з акружэння і фактычна не былі ў палоне, дапушчаны грубейшыя парушэнні савецкай законнасці. Гэта праяўлялася ў абмежаванасці іх правоў, прымяненні мер, якія прыніжалі іх уласную годнасць, 3 1941 г. гэтыя ваеннаслужачыя накіроўваліся праз зборна-перасыльныя пункты пад канвоем войскаў НКУС у тылавыя лагеры з мэтаю спецправерак. Умовы іх утрымання былі такія ж, як для асуджаных. Да таго ж у многіх выпадках да іх прымяняліся незаконныя, правакацый-
    1 Советская Белоруссня. 1997. 8 апр.
    ныя метады следства. Шмат хто быў неабгрунтавана рэпрэсіраваны, хаця многія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і нічым не скампраметавалі сябе ў палоне.
    У мэтах ліквідацыі грубейшых скажэнняў, дапушчаных адносна гэтых людзей, камісія прапанавала прыняць адпаведную пастанову, у якой асудзіць як няправільную і 'супрацьлеглую інтарэсам савецкай дзяржавы палітыку агульнага палітычнага недаверу да былых савецкіх ваеннаслужачых, што знаходзіліся ў палоне ці акружэнні. Камісія прапаноўвала, каб гэта пастанова абавязала партыйныя і дзяржаўныя органы поўнасцю ліквідаваць дапушчаныя абмежаванні як у адносінах да былых ваеннаслужачых, так і іх сем’яў. Калі палон не быў добраахвотным і ваеннаслужачы не зрабіў якіх-небудзь злачынстваў супраць Радзімы, меркавалася залічваць час у палоне ў тэрмін службы ў арміі, а таксама ў агульны і бесперапынны стаж работы. Мелася на ўвазе адмяніць усе загады, інструкцыі і іншыя дакументы аб утрыманні ў спецлагерах былых ваеннаслужачых.
    Камісія прапаноўвала таксама перагледзець у асабістым парадку ўсе справы былых ваеннапалонных савецкіх афіцэраў, пазбаўленых воінскіх званняў, і ва ўсіх неабходных выпадках аднавіць іх. Разам з тым меркавалася прадставіць да ўрадавых узнагарод былых ваеннапалонных, якія мелі раненні ці зрабілі пабег з месцаў утрымання.
    Па дакладу была прынята адпаведная пастанова ІДК КПСС і Савета Міністраў СССР. Аднак кіраўнікі партыі і дзяржавы не пайшлі далей амністыі тых ваеннаслужачых, якія змаглі даказаць, што трапілі ў палон вымушана. Усе астатнія прапановы аўтарытэтнай камісіі былі праігнараваны1. У гэтай сувязі звяртае на сябе ўвагу тое, што партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва краіны сярэдзіны 50-х гадоў нават пасля XX з’езда КПСС у адносінах да ваеннапалонных працягвала тую лінію, якая праводзілася пры жыцці Сталіна, нягледзячы на яе неабгрунтаванасць і супярэчнасць не толькі здароваму сэнсу, але і міжнароднай практыцы.
    Палітычны недавер у вярхоўнага кіраўніцтва дзяржавы быў не толькі да савецкіх людзей, якія перанеслі пакуты нямецка-фашысцкіх лагераў, а нярэдка і да тых, хто самааддана змагаўся з ворагам
    1 Советская Белоруссня. 1997. 8 апр.
    на акупіраванай тэрыторыі. але быў свядома і з разлікам скампраметаваны фашысцкімі спецыяльнымі органамі і гітлераўскай прапагандай. Такі кампрамат успрымаўся савецкім бокам у нямалай колькасці выпадкаў з даверам. Ведаючы характар бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, гітлераўскія спецслужбы на гэта і разлічвалі. Нярэдка яны не памыляліся. Гэта ў значнай ступені пацвярджае пасляваенны лёс многіх з тых, хто самааддана змагаўся з ворагам у акупіраваным Мінску. Органамі НКУС у 40 — 50-х гадах было арыштавана 126 былых падпольшчыкаў. У больш позні час 113 з іх рэабілітаваны1. Толькі ў пачатку 90-х гадоў зняты абвінавачванні з сакратара Мінскага падпольнага гарадскога камітэта кампартыі Беларусі I. Кавалёва, які мужна трымаўся ў фашысцкіх засценках і загінуў там.
    3 улікам існуючых абставін вялікую занепакоенасць партыйных і дзяржаўных улад выклікала тая замежная літаратура, якая, нягледзячы на закрытасць савецкага грамадства, усё ж такі паступала ў краіну, а таксама тыя трафейныя выданні, што былі захоплены ў краінах Еўропы, асабліва ў Германіі, у час паходу Савецкай Арміі. Да гэтай катэгорыі ўлады таксама адносілі літаратуру, якая дасылалася ў дзяржаву замежнымі арганізацыямі ў якасці падарункаў.
    У красавіку і ў верасні 1947 г. Галоўліт СССР накіраваў міністэрствам указанне, якое вызначала парадак атрымання і выкарыстоўвання трафейнай літаратуры. У прыватнасці, устанаўлівалася, што арганізацыі маглі яе атрымліваць толькі з санкцыі кіраўніцтва міністэрства. Па зместу гэта літаратура павінна была адпавядаць профілю дзейнасні міністэрства і ў абавязковым парадку вывучацца з пункту погляду цэнзуры.
    Гэтыя захады былі прыняты ў сувязі з тым, што некаторыя арганізацыі доўга не паведамлялі аб такой літаратуры органам цэнзурнага кантролю, нягледзячы на прынятае 14 верасня 1946 г. Саветам Міністраў Саюза ССР адпаведнае рашэнне. Яно вызначала парадак набыцця замежнай літаратуры міністэрствамі, ведамствамі, установамі. Адказнасць за такую літаратуру, яе захаванне і выкарыстанне была ўскладзена на кіраўнікоў ведамстваў. Яны павінны былі вызначыць шэраг падначаленых уста-
    1 Звязда. 1997. 19 ліп.
    ноў і асоб, якім давалася права карыстацца замежнай літаратурай для службовых мэт. Дадзеная пастанова абавязвала таксама кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў забяспечыць максімальнае выкарыстанне каштоўнай у навукова-тэхнічных адносінах замежнай літаратуры і патрабавала адначасова перакрыць усялякія магчымасці распаўсюджання ідэалагічна варожых выданняў.
    Уся забароненая цэнзураю для шырокага карыстання замежная літаратура павінна была знаходзіцца ў спецыяльных сховішчах. Супрацоўнікі бібліятэк, якім даручалася захоўваць і выдаваць гэту літаратуру, павінны былі мець допуск да працы з сакрэтнымі матэрыяламі адпаведна інструкныі па вядзенню сакрэтнай работы. Устанаўлівалася, іпто выпіска замежнай літаратуры павінна ажыццяўляцца толькі цэнтралізавана'.
    Указанні Галоўліта СССР і асабліва адзначаная пастанова Савета Міністраў СССР усё больш скрупулёзна выконваліся на месцах. У мэтах праверкі перыядычна ажыццяўляліся інспекцыі з боку саюзных і мясцовых органаў. У прыватнасці, у БССР да 8 верасня 1948 г. былі правераны пяць арганізацый, якія мелі трафейную літаратуру. У дзвюх з іх на гэты час праверка закончылася. Усяго было прагледжана больш за 50 тыс. экземпляраў такой літаратуры. Амаль столькі ж яшчэ заставалася ахапіць правяраючым у Акадэміі навук БССР2. Па гэтай прычыне цэнтральнае кіраўніцтва ў Маскве праяўляла вялікую заклапочанасць.
    Аб маштабах і выніках працы па кантролю за замежнай і трафейнай літаратурай сведчаць наступныя даныя3:
    3 агульнай колькасці замежных выданняў, якія паступілі ў СССР: забаронена для адкрытага карыстання	63 293
    зроблена канфіскацый 2440
    1946 г.
    1947 г.
    1948 г.
    1949 г.
    (першае паўгоддзе)
    122 123
    155 343
    100 372
    6762
    14 890
    8214
    1 РЦЗВДНГ, ф.17, воп. 132. спр.97, арк.93 — 95.
    Там жа, арк.105.
    3 Там жа, спр.149, арк.65.
    Разам з замежнай кантралявалася і айчынная літаратура. Акрамя жорсткай цэнзуры пры выданні на яе шляху да чытача быў пастаянны кантроль — перыядычна пераглядалася ўсё тое, што ў свой час дайшло да яго. 3 гэтай мэтай Галоўліт СССР пастаянна рэвізаваў літаратуру бібліятэк і кнігагандлёвай сеткі, каб выявіць крамолу. У прыватнасці, у канцы 1948 г. у чарговы раз было зроблена такое абследаванне. У выніку яго ў лік палітычна шкодных былі аднесены 185 кніг. Сярод іх “Памятка красноармейцу на маневрах”, выдадзеная ў 1932 г., бо дадзеная брашура ўтрымлівала цытаты з работ “ворага народа” М. Тухачэўскага. У гэты спіс увайшоў таксама фотаальбом “Страннцы нз нсторнн ВЛКСМ”, выпушчаны ленінградскім абласным выдавецтвам у 1938 г. На думку правяраючых, альбом засмечаны фотаздымкамі “ворагаў народа і ўспамінамі аб іх”. Меліся на ўвазе С.Касіёр, А.Косараў і інш. У гэтым спісе была кніга партвыдавецтва “Выполннм указання т.Сталнна”. Прычына яе канфіскацыі заключалася ў тым, што ў ёй станоўча ўспаміналіся Л. Постышаў, Р. Кулік, іншыя рэпрэсіраваныя дзеячы. Канфіскоўваліся таксама творы тых навуковых і іншых работнікаў, якія былі рэпрэсіраваны'.
    3 дазволу ЦК УКП(б) Галоўліт СССР у верасні 1948 г. выдаў загад аб канфіскацыі з бібліятэк і кнігагандлёвай сеткі кніг, аўтарам якіх з’яўляўся кіраўнік югаслаўскіх камуністаў І.Ціта, які крытыкаваўся савецкім бокам. Канфіскоўвалася і тая літаратура, што ўтрымлівала яго станоўчыя характарыстыкі ці яго калег па кіраўніцтву саюзам камуністаў Югаславіі. У шэрагу выданняў затушоўваліся адпаведныя месцы, дзе гаворка ішла аб югаслаўскіх кіраўніках. У прыватнасці. гэта было зроблена ў падручніку гісторыі СССР для 10 класа пад рэдакцыяй прафесара Г. Панкратавай2.
    Аднак чыстка літаратуры, як і наогул яе забарона, не задавальнялі бальшавіцкія партыйна-савецкія ўлады. Разам з гэтым яны ў шырокіх памерах ажыццяўлялі цэнзурнае ўмяшанне ў змест таго, што рыхтавалася да выдання. Маштабы дадзенай работы ўражваюць. Аб гэтым сведчаць, у прыватнасці, даныя па колькасці цэнзарскіх умяшанняў, зробле-